Беларуская музыка pinned «Прывітанне, сябры! Прынёс вам плэй-ліст з майго топ-10 самых крутых альбомаў года (+2 бонусы). Забірайце сабе і слухайце. Там шмат прыгажосці! https://open.spotify.com/playlist/6Ti6cxHNrsyxydvA6gSF6e?si=b3b67468d6dc4569»
А вось і апошні выпуск Сепультуры ў гэтым годзе. Самы аб'ектыўны рэйтынг беларускіх альбомаў 2024! Глядзіце, пішыце ў каментарах пад ролікам свае варыянты. Давайце спрачацца!
https://youtu.be/MKVHiiir58E
https://youtu.be/MKVHiiir58E
🔥74👍18👎1🤡1
Сябры! Я вельмі ўдзячны кожнаму і кожнай з вас за тое, што былі побач у гэтым шалёным 2024 годзе. Спадзяюся, вам было камфортна і цікава са мной тут, у «Міністэрстве сепультуры» і дзе-там-яшчэ-таго-чарнуху-паказваюць. Кожны год я абяцаю вам, што працягну займацца сваёй справай і прынясу вам яшчэ больш цікавых гісторый пра беларускую музыку. Ну дык хай гэта і будзе нашай добрай традыцыяй. Вельмі люблю і цаню кожнага і кожную з вас. Дзякуй за падтрымку і да сустрэчы ў 2025 годзе! Будзе шмат прыемных сюрпрызаў, абяцаю❤️
❤200🎉25👍16🎄9❤🔥7🥰4👎1🤡1🤝1
Сябры! Пакуль музычныя навіны на святочнай паўзе, дазволю сабе літаратурны офтоп. Запрашаю вас на прэзентацыю маёй новай кнігі ў Варшаве. Гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну няўтульную гісторыю. Яна пра нас: герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Нашае жыццё і нашу смерць. Буду рады вас бачыць!
Далучайцеся —> https://www.facebook.com/events/2780730195445367

🔥59❤18👍12❤🔥2💩1
Я ведаю, вы гэтага чакалі! Уплывовая прэмія Бульбяны Боўдзіла вяртаецца. Хто атрымаў яе ў гэтым годзе і за якія дасягненні? Глядзіце ўважліва, будзе шмат цікавага і нечаканага!
https://youtu.be/_XBY09evs_g
https://youtu.be/_XBY09evs_g
🔥98👍10👏4👎3🫡1
Сябры. На вялікі жаль, гэты канал прызнаны экстрэмісцкім. Таксама экстрэмісцкім прызналі YouTube "Міністэрства сепультуры". Калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Я працягну распавядаць вам пра беларускую музыку, бо калі маўчаць, дык нічога і не будзе. Але будзьце асцярожныя і беражыце сябе. Абдымаю кожнага і кожную з вас!
❤229🫡32😭13👏7😨7👍5🗿3🕊2🆒2💔1
Мая новая кніга «Гвалт» ужо ў продажы. Гэта было цікавае падарожжа з дзесяці этапаў, кожны з іх — асобная гісторыя. Палёт кдбшніка над мінскім цыркам, фабрыка слёз і эксгумацыя чыноўнікаў, дзяльба кабанчыка і, канешне ж, коцікі — усе гэтыя сюжэты вам знаёмыя, але ў кожным ёсць прастора для размовы. Давайце размаўляць!
Я шчыра ўдзячны ўсім, хто дапамагаў мне ў стварэнні гэтай кнігі. Шчыра ўдзячны кожнаму з вас за падтрымку і распаўсюд інфармацыі пра «Гвалт». Калі ласка, раскажыце пра кнігу сваім сябрам — і гэта ўжо будзе вялікая справа.
Цяпер кнігу можна замовіць у выдавецтве «Янушкевіч» на сайце «Кнігаўка». А ўжо сёння вечарам, 23 студзеня, сустрэнемся на прэзентацыі. Варшава, Музей вольнай Беларусі (Foksal, 11), 19:00. Да сустрэчы!
https://knihauka.com/gvalt

❤86🔥15👍11❤🔥5
Сёння будзе шмат цікавых відэа, якія вы, напэўна, ніколі не бачылі. Цяпер можна сказаць, што гэта крынж, але кліпы 80-х і 90-х здымаліся зусім для іншых мэтаў. І выдатна працавалі! Хто зрабіў з Вольскага бландынку? Як Кулінковіч касплэіў людзей у чорным? Навошта Ярмоленка біў малатком сцяну? У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» гісторыі эпічных беларускіх кліпаў
https://youtu.be/zc8juT9agHs
https://youtu.be/zc8juT9agHs
👍62❤19🔥13
Паміж папярэднім лонгплэем Naviband і «Адлігай» шлях у доўгія пяць год. Не трэба пераказваць усё тое, што адбылося цягам гэтага часу: усе мы і так цудоўна ведаем падзеі, абставіны, кантэкст. З 4 снежня 2019 году (дата рэліза альбома Naviband) гурт пераўтварыўся ў адзін самых актыўных і паспяховых эмігранцкіх праектаў – настолькі, што ўжо другі год запар збіраюць варшаўскую Progresja.
І вось нарэшце гурт сфармуляваў і сфарміраваў новую праграму – канцэптуальны альбом «Адліга» з 16 трэкаў. Некаторыя мы з вамі ўжо чулі: пяшчотныя хіты «Мама» і «Лістапад» з далікатным гучаннем вяртаюць у мэйнстрым традыцыю лагоднай, шчырай беларускай песні з яскравай мелодыкай. Яны, нібы паштоўкі з дзяцінства, пераносяць слухача ў аналагавы ўтульны сусвет цёплага саўнда.
Скразны нумар «Адлігі» і галоўны мэсэдж альбома – разбітая на чатыры кавалкі песня «Загляне сонца». Яна і фарміруе кароткі змест сэнсавай часткі: цемра не назаўсёды, у нас ёсць надзея. Фактычна, «Адліга» – мудборд, у якім лірыка выконвае хутчэй функцыянальную ролю. Тэксты цудоўна спалучаюцца з музыкай фанетычна, але выходзяць на першы план зрэдку, калі ў песнях з’яўляецца канкрэтны лірычны герой.
На альбоме ёсць некалькі сапраўды шыкоўных песень. Тут можна вылучыць і хіты «Мама» і «Лістапад», пранізлівы лірычны сінгл «Прабач», цудоўную сваёй небанальнай аранжыроўкай «Стрэламі», атмасферную «Цёмную ваду». Але ў цэлым альбом вельмі роўны – гэта складанка з прыгожых лірычных кампазіцый, якая толькі ў канцы зрываецца ў танец пад назвай Life. А там, дзе музыкантам бракуе цікавых меладычных рашэнняў, песні пачынаюць гучаць і развівацца дзякуючы густоўным і дакладным аранжыроўкам Аляксандра Табольскага.
Цікава і вось што. На альбоме ёсць тры дуэты (Шура БИ-2, Palina, Mgzavrebi) і ў кожным з іх не хапае нейкай разынкі і адметнасці. Гэта роўныя, зразумелыя песні, якія добра кладуцца ў логіку альбома, але Арцём і Ксюша пачынаюць гучаць менавіта дуэтам – паміж імі цягам усяго альбома адбываецца сапраўдная хімія, і калі яны з’яўляюцца ў песнях паасобку, гэта нагадвае метафарычнае блуканне, пра якое шмат спяваецца на «Адлізе».
Naviband цяпер знаходзяцца ў цудоўнай студыйнай і канцэртнай форме. У Беларусі выпускаецца не так шмат падобнага гатунку музыкі: густоўнай, зразумелай, для ўсіх. І «Адліга» акурат падкрэслівае не толькі актуальнае гучанне гурта, але і яго сувязь з беларускай традыцыяй поп-музыкі. Хіба гэта не цудоўна?
https://band.link/NAVIBAND_adliga

band.link
NAVIBAND - Адліга | BandLink
Listen, download or stream Адліга now!
❤101👍26🔥3🥰2😁1🫡1
Гурт Biaz Nazvy заўсёды працаваў з даволі простымі і зразумелымі структурамі — гэта быў шчыры і наўпроставы ракешнік без прэтэнзій на звышарыгінальнасць і вынаходлівасць. Калі уважліва прааналізаваць дыскаграфію бярозаўскага калектыву, можна зразумець, што яго творчая эвалюцыя адбываецца хіба ў нюансах гучання і пэўных выканальніцкіх нюансах.
Альбом «20 Plus» працягвае гэтую традыцыю, але ўжо ў іншых дэкарацыях — і ў першую чаргу гаворка пра вымушаную эміграцыю і шматлікія побытавыя пытанні, у перапынках паміж якімі здараецца творчасць. І ў гэтым кантэксце тузін немудрагелістых песень гучыць як спроба фармуляваць беларускі рок-мэйнстрым.
У ім няма яскравых хайлайтаў і звышупэўненай харызмы. Цікавых небанальных тэкстаў і арыгінальнай мелодыкі. Наадварот, увесь гэты матэрыял даволі прадказальны — і ўважлівы слухач даволі лёгка можа праспяваць за Алесем Лютычам большасць музычных фраз. Але ў прадказальнасці і гэтай ненаўмыснай шчырасці таксама ёсць свая абаяльнасць: паспрабуйце паслухаць гэты альбом хаця б два разы і зразумееце, што так маглі б гучаць Foo Fighters, калі б нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці. Добра гэта ці дрэнна, пытанне рытарычнае.
https://open.spotify.com/album/3ydBP8QxwYGVbZn7H3EC7F?si=M09sSgh_TcGadKPe5nr3kA

❤57👍15🔥11😁4🤷♂2
Hramadstva — яшчэ адзін беларускі рок-альбом, які выйшаў сёння. Гурт Atesta па-райнейшаму можна называць маладым, хаця музыканты граюць разам ужо амаль 7 год. Ад пачатку гэта была музыка, якая ў першую чаргу выклікала эмоцыі дзякуючы сваёй непасрэднасці і шчыраму юнацкаму драйву, а галоўнай адметнасцю быў вакал Ульяны Паўловіч. Яскравы, аб’ёмны і харызматычны. Карані гэтай харызмы трэба шукаць у манеры Далорэс О’Рыордан, бо аналогіі ўзнікаюць адразу і пазбавіцца ад іх ужо немагчыма. Але гэта, як мінімум, цікавы ўзор для натхнення.
Альбом Hramadstva амаль цалкам трымаецца на падачы Паўловіч, і інструментальны складнік працы толькі зрэдку выходзіць на першы план. То бок гурт добра выкарыстоўвае свае моцныя бакі, але і знаходзіцца ў відавочнай залежнасці ад іх. Праблема толькі ў тым, што гэтыя хібы можна добра камуфляваць на ўзроўні сінглаў, а вось на лонгплэі яны ўсё роўна заўважныя.
На першы план тут выходзяць яскравы сінгл «Каляды», трып-хопавыя «Архідэі», выбуховы «11» і пяшчотныя «Дзьмухаўцы» — бадай, самыя ўдалыя нумары альбому. Але ёсць і відавочна слабыя месцы: тытульнае «Грамадства» гучыць як клаўстрафабічны дэма-запіс, наўпроставая «Дзюна» выглядае хіба не самым удалым пачаткам альбому.
Atesta працягвае намацваць сябе і гэты пошук працягваецца і на новым альбоме. Складана зразумець і сфармуляваць гурт, які трымаецца на персанальнай харызме. Hramadstva — даволі роўны і крэпкі запіс, за які пры жаданні можна зачапіцца і пакінуць некаторыя песні ў плэй-лісце. Але ёсць адчуванне, што амбіцыі Atesta мацнейшыя за такую характарыстыку.
https://www.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_n-cuos3wSGrNZKoGKNZUIfr3qcTdGlAHE

🔥38👍18🍾6❤🔥1❤1🥰1🤡1🍓1🗿1
😍 Міністэрству сепультуры сёння споўнілася два гады! Не жартую. Ужо два гады!
👻 65 выпускаў
👻 205 тысяч гадзін прагляду ролікаў пра беларускую музыку па-беларуску
👻 Дзясяткі тысяч задаволеных гледачоў па ўсім свеце
👻 Некалькі незадаволеных музыкантаў
Новы ролік выйдзе ўжо ў гэтую нядзелю і сепультура вернецца ў штотыднёвы фармат! А павіншаваць канал са святам і пажадаць яму яшчэ два гады існавання можна на Buy me a coffee. Дзякуй вам, даражэнькія сябры❤️ І да сустрэчы ў Міністэрстве!
https://buymeacoffee.com/charnukha

❤130🎉29👍13🙏5👎1🤡1
Міністэрства сепультуры вяртаецца! Сёння я прынёс вам выпуск пра самага дзікага кампазітара. Ці ведалі вы, што Эдуард Ханок — дзядуля блэк металу? А што ён развёў Саладуху на тысячы даляраў і выйграў суд у беларускай прапаганды? Самы неадназначны кампазітар у гісторыі Беларусі піша псеўданавуковыя працы, ганарыцца расійскім грамадзянствам, а калісьці напісаў Завіруху і Малінаўку.
👻Паглядзець відэа можна вось тут https://youtu.be/b1aP3tAckck
❤️Падтрымаць канал у гэтыя змрочныя часы https://buymeacoffee.com/charnukha

❤60👍17🤡1
Сябры, сёння будзе кіно пра аднаго з самых цікавых, неадназначных і таямнічых беларускіх музыкантаў Антона Крывулю. Тут будуць гісторыі пра тое, як у прамым сэнсе гарэў Сяргей Пукст, пра тое, як знаходзіць натхненне ў Ласковом мае, пра бясконцае турнэ і шмат чаго яшчэ.
Залятайце глядзець https://youtu.be/KOf-AShbgtE
І не забывайцеся падтрымліваць Міністэрства сепультуры https://buymeacoffee.com/charnukha

❤60👍7🤡1
Сёння Анастасія Рыдлеўская прадставіла свой трэці альбом Snake Charmer — цёмны, інтравертны рытуал з адзінаццаці трэкаў, аздоблены фірмовым візуалам і добра прапрацаванай канцэпцыяй.
Рыдлеўская вельмі адказна падыходзіць да сваіх музычных практыкаванняў і знаходзіцца ў стане бясконцага пошуку. Гэта можна прасачыць і па яе дыскаграфіі. Мінімалістычны і камерны When I can’t speak з хатнім прадакшанам і вельмі абаяльнымі песнямі, псіхадэлічны трып Mugwort з цёмнымі рытуаламі і пашыраным складам выкарыстаных інструментаў. І вось цяпер Rainbow Serpent, у якім абодва гэтыя складнікі даведзеныя да неабходнага ўзроўню.
Галоўным сінглам з гэтага альбома стала песня Dance on my own з кліпам-адсылкай да класікі італьянскіх хорараў — і ён, на самой справе, павёў Рыдлеўскую ў бок мэйнстрымавых рашэнняў і прыёмаў. На шчасце, альбом не вытрымлівае генеральную лінію гэтага трэку і вяртае нас у сусвет цёмных фантазій аўтаркі.
Rainbow Serpent — мінімалістычная песня амаль без развіцця паглыбляе ў манатонны рытуальны рытм гэтага альбома. Нас чакае блуканне па цёмных глыбінях асобы Рыдлеўскай праз Hit me hard — танцавальны номер з прамой бочкай і фальклорным матывам; Petit Oiseau — псіхадэлічны трып у глыбіні дэканструяванага французкага шансону; Limerence — няўтульную і трывожную песню, запакаваную ў матавую чорную абалонку; Kachaju — зварот да гданьскай Балтыкі, заклён без класічнай песеннай структуры, асабісты абрадавы спеў; Isolde — трып-хопавы нумар з брыстальскім вайбам, вельмі артыстычны і дакладны ў інтанацыях; Collarbones — інтымны спеў, які перарастае ў сапраўдны шабаш, складанае мнагагалоссе супярэчнасцяў.
З усёй логікі і настрою гэтага альбома выбіваецца хіба што Scorpio Moon, у якім гэтая рытуальная споведзь перарываецца клаустрафабічным і няроўным электра-попам. Але ў выніку запіс вырульвае да кранальнага трэку Home у духу позніх Cocorosie.
Snake Charmer пабудаваны на абрадавай перкусіі, інтравертных мелодыях і мінімалістычнай электроніцы. Ён ціхі, трывожны, няўтульны, у ім абстрактныя пачуцці прамаўляюцца праз тактыльныя і анатамічныя метафары — настолькі, што спявачка намалявала мапу трэкаў, якія адпавядаюць пэўным часткам цела. Пальцы танцуюць, косткі блытаюцца ў целе і ўсё гэта прамаўляецца нібы заклён.
Запіс раскрываецца не адразу. Яму трэба даць час, паслухаць уважліва два-тры разы цалкам — тады ён, негледзячы на свае хібы, раскрыецца перад вамі і падорыць адчуванне сапраўднай тэатральнай дзеі.
А вы што скажаце? Ці спадабаўся вам гэты альбом? Абавязкова напішыце сваё меркаванне ў чаце.
Ну і буду ўдзячны за падтрымку канала вось тут.

YouTube
Anastasia Rydlevskaya - Snake Charmer (FULL ALBUM 2025)
Anastasia Rydlevskaya - Album Snake Charmer (Release 2025)
Listen out now: https://band.link/arsnch
Buy tickets for SOLO CONCERT in Warsaw - 20 April: https://goout.net/en/anastasiya-rydlevskaya/szqdvrx/
Tracks:
1. Dance on my own 00:00
2. Rainbow Serpent…

🔥50❤8👍6❤🔥4👌3👏1
Нядаўна беларусы Варшавы схадзілі на канцэрт Валерыя Меладзэ і атрымалі адлуп у сацсетках. А цяпер Руки вверх! збіраюць чатыры «Мінск-Арэны» запар, то варта рыхтавацца да яшчэ аднаго скандалу. Сёння я прынёс вам выпуск пра тое, ці варта забараняць музыку і канцэрты. Якія ёсць за і супраць і ці было ўжо такое ў гісторыі. Давайце сустракацца ў каментарах!
Глядзець відэа https://youtu.be/SOJNh4PykTc
Падтрымаць Міністэрства сепультуры https://buymeacoffee.com/charnukha

🔥40🤔15👍8🤬3❤2😐2🥱1
Кажуць, што ў Беларусі няма нармальнай поп-музыкі, таму даводзіцца слухаць чужую. Гэта ўсё хлусня! Nevika, Nochy, Almary, Миртл, Solnywko. Зацаніце, сколькі класнай музыкі я прынёс вам сёння. Дадавайце яе ў свае плэй-лісты, дзяліцеся з сябрамі, бо гэта цяперашнія і будучыя беларускія зорачкі. Слухайце сваё!
Глядзець выпуск https://youtu.be/a2votZNJYgA
👻❤️ Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha

🔥80👍19❤5👌1🤡1
Гэтая спявачка найпапулярнейшая сярод беларускіх артыстаў на стрымінгах. Больш за 5 мільёнаў штомесяц! Але што вы пра яе ведаеце і якое яна ўвогуле мае дачыненне да Беларусі? Сёння ў «Міністэрстве сепультуры» раскажу вам пра Еўрабачанне, чорны бумер, скандалы, ліпасакцыю, поўную жопу агуркоў і беларускую каралеву рускага арэнбі. Будзе балюча, але вы трымайцеся!
Глядзець відэа https://youtu.be/IYqnMrpgxp4
👻❤️ Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
Глядзець відэа https://youtu.be/IYqnMrpgxp4
👻❤️ Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
👍41❤5🔥4😁3🤡2🗿1
Сёння я раскажу вам неверагодную гісторыю пра тое, як берасцейскі гурт праславіўся праз чвэрць стагоддзя пасля таго, як перастаў існаваць. Тут будуць гісторыі пра змаганне з ідэолагамі, суровы беларускі метал, бацьку некрарэалізма і яго сувязь з брэсцкім хэві-металам. І самае галоўнае, тут будзе гісторыя аднаго фотаздымку, які перакуліў усё з ног на галаву. Думаеце, што беларуская музыка — гэта сумна? Я вас пераканаю: гэта далёка не так!
Глядзець выпуск https://youtu.be/kScD01GGEa0
👻❤️ Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
Глядзець выпуск https://youtu.be/kScD01GGEa0
👻❤️ Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
❤54🔥21👍6
Я ведаю, вы чакалі гэты выпуск. Сёння я прынёс вам сапраўднае кіно пра самы культавы гурт Беларусі - Разбітае сэрца пацана! Выступы ў сталоўцы, скандальны кліп, інтэрв’ю сракамі, брутальнае затрыманне і жыццё ў эміграцыі.
Глядзець выпуск https://youtu.be/V09vJv3IPoQ
👻❤️ Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
Глядзець выпуск https://youtu.be/V09vJv3IPoQ
👻❤️ Падтрымаць «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
❤66❤🔥18👍12😐3🥰2💔1