Еўрарадыё | Еврорадио
✔
8.32K subscribers
51.2K photos
10.7K videos
30 files
39.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Баранавіцкая міжраённая пракуратура запатрабавала ад расійскага маркетплэйсу Ozon зняць з продажу вокладкі для дакументаў з гербам "Пагоня". Паведамляецца, што маркетплэйс ужо выканаў патрабаванне, вокладкі больш нельга набыць у Беларусі.

Паводле пракуратуры, рэалізацыя такога тавару моладзі можа негатыўна адбіцца "на грамадзянскім і патрыятычным выхаванні".

Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" былі дзяржаўнымі сімваламі краіны ў 1991-1995 гадах. Яны не забароненыя наўпрост, а сама "Пагоня" ўключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Але дэ-факта выкарыстанне гэтых сімвалаў у Беларусі пераследуецца.
🤬28🤡14👍1👏1
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на серада (час пазначаны беларускі):

12:00 — журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч

13:00 — экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава

14:00 — дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
❤4👍3🙈2🤡1
Ілан Маск актыўна разглядае магчымасць зліцця дзвюх сваіх буйнейшых кампаній — Tesla і SpaceX. "Лічу гэта добрай ідэяй? Так", — сказаў ён падчас тэлефоннай канферэнцыі з фінансавымі аналітыкамі.

Паводле яго, у абедзвюх кампаніях створаны спецыяльныя камітэты для вывучэння гэтага кроку.

"Спецыяльныя камітэты яшчэ не дасягнулі пагаднення па ўмовах якой-небудзь здзелкі, і няма ніякай гарантыі, што гэта адбудзецца. Але я думаю, што ў зліцці ёсць шмат пераваг", — дадаў Маск.

Улічваючы, што рынкавая капіталізацыя Tesla складае каля 1,5 трыльёна долараў, а SpaceX — 2 трыльёны долараў, аб'яднанне гэтых дзвюх кампаній стала б адным з буйнейшых зліццяў у гісторыі.
🤡5❤3👍2
Як сям’я Лукашэнкі прыбрала да рук долю ў беларускім Wildberries?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч.

https://www.youtube.com/watch?v=rzqnvGn7dug
👍4❤3
У Мінску 22-гадовы хлопец выпаў з акна дзясятага паверха і павіс на тросе. Трагедыя адбылася раніцай 21 кастрычніка ў шматпавярховіку на Лагойскім тракце.

Цела маладога чалавека заўважылі каля 8:30 на ўзроўні восьмага паверха. На месца прыехалі ратавальнікі і міліцыя.

Паводле суседзяў, загінулы здымаў кватэру і жыў адзін.

"Быў спакойным, ціхім чалавекам. Ніколі не шумеў, не ўступаў у канфлікты, п'яным яго ніхто не бачыў. Увогуле, добры сусед, самы звычайны хлопец", — расказаў адзін з суседзяў.

Паводле яго, малады чалавек, магчыма, быў студэнтам.
😢17🤯5❤3
Былы палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў прэстыжную польскую прэмію "Залаты лаўр" у катэгорыі "Асоба году". Выступаючы з прамовай, Пачобут сказаў, што не лічыць сябе героем. Ён назваў героямі звычайных людзей унутры краіны і перадусім адзначыў актывістаў Саюзу палякаў.

Узнагароду ўручыў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Самога Алеся адзначылі ў намінацыі "Асоба году" ў той самай прэміі ў 2023 годзе.

"Залаты Лаўр Super Biznesu" — прэмія, якую з 2014 года прысуджаюць за дасягненні і ўнёсак у развіццё эканомікі ды грамадскага жыцця.
👍18❤6🤡2
Ці патрэбны яшчэ Трампу Лукашэнка ў якасці перамоўшчыка з Пуціным?

Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

https://www.youtube.com/watch?v=ltrvEYRwxos
👍8🍌1
Ці гатова Еўропа да рэальнага супрацьстаяння з Расіяй? Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае дырэктар праграмы па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас.

https://www.youtube.com/watch?v=UA7kODwZejA
👍10❤2🤮1
Рост цэнаў на авіябілеты ў Еўропе ў наступным годзе будзе "самым вялікім за ўсю гісторыю". Пра гэта піша Reuters, спасылаючыся на меркаванне кіраўніка папулярнага еўрапейскага лоўкостэра Ryanair.

Генеральны дырэктар авіякампаніі Майкл О'Ліры лічыць, што цэны на білеты вырастуць прыкладна на 20%.

У наступным годзе ў Еўропе вы ўбачыце рост цэн на авіябілеты, я думаю, на 10, 15, можа быць, 20%. Я б сказаў, што за наступныя 12 месяцаў у Еўропе адбудзецца самае вялікае павышэнне цэн на авіябілеты ў гісторыі.


Рост цэн на білеты звязаны з ростам кошту авіяцыйнага паліва, якое рэзка падаражэла ў выніку вайны з Іранам.
😢15👏3👎1
Беларусам трэба будзе афармляць візы для паездак у Чарнагорыю. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 лістапада. Раней беларусы маглі да 30 дзён адпачываць у краіне без візы.

Падаваць заяўку на атрыманне візы можна ў амбасадзе Чарнагорыі ў Маскве, а таксама праз візавыя цэнтры VFS Global у Мінску.
😢10🔥3👍1
Малодшы сын Валерыя Сахашчыка знік без вестак. Магчыма, ён ваяваў на баку Расіі супраць Украіны.

23-гадовага Віктара Сахашчыка, сына былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне, абвясцілі зніклым без вестак у Расіі, піша @nashaniva

Шукае яго Кантэміраўская танкавая дывізія расійскай арміі. Гэта дае падставы меркаваць, што Віктар мог ваяваць супраць Украіны і знікнуць на фронце. Аднак пацверджання яго гібелі няма.

Раней Віктар жыў у Польшчы, дзе вучыўся і служыў у войску. Паўтара года таму маці ўгаварыла яго вярнуцца ў Беларусь.
🤯48🙈12😱5😁3🎉2💩2❤1🤣1😐1🖕1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
РРБ-банк стаў кішэнным банкам сям'і Лукашэнкі?

На гэтае пытанне адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро” Аляксандр Ярашэвіч і Ксенія Вязнікоўцава.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=rzqnvGn7dug
👍8
Еўрарадыё | Еврорадио
Спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткаф прыбыў у Расію для сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Напярэдадні ў Осла адбыліся перамовы Уіткафа з Уладзімірам Зеленскім. Амерыканскі чыноўнік назваў сустрэчу з прэзідэнтам Украіны "канструктыўнай". Зеленскі і яго еўрапейскія…
Трохбаковыя перамовы Расіі, Украіны і ЗША могуць аднавіцца ў лістападзе. Пра тое, што Расія не супраць гэтага фармату, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў.

Гэту заяву ён зрабіў па выніках сустрэчы Пуціна са спецпасланнікам амерыканскага лідара Дональда Трампа Стывам Уіткафам:

Наш прэзідэнт інфармаваў Стыва Уіткофа пра тое, што мы ў прынцыпе гатовы аднавіць згаданыя трохбаковыя перамовы ў 10-х лічбах лістапада па галоўнай тэме. Гэтая тэма датычыцца выбудоўвання сістэмы бяспекі для Расіі і Украіны пасля заканчэння канфлікту.
🤡15😁4👍2🥰2
Гурт Filamaty выклаў у сеціва дэбютны альбом. Цяпер ён дасяжны на ўсіх папулярных лічбавых пляцоўках.

У склад Filamaty уваходзяць музыкі гурта Relikt — Алесь Дземідзенка, Віталь Макшун і Зміцер Наркевіч, а таксама паэт і музыкант Уладзь Лянкевіч (Syndrom Samazvanca, Luty Sakavik, SnopSnoŭ, ex-TonqiXod).

"Filamaty — гэта літаратурна-музычны праект, у якім гісторыя таварыства філаматаў ператвараецца не ў музейную лекцыю, а ў жывую размову з уласным адлюстраваннем: пра тое, як у розныя эпохі людзі шукаюць сяброў, свабоду і сэнс", — распавядаюць музыкі пра свой праект.
❤19👍5🔥2🥰1👏1🤮1
Пяць гадоў у калоніі, тры дні на зборы. Браты-палітзняволеныя могуць застацца без жылля ў Літве.

Тамаз і Цімур выйшлі на волю ў траўні пасля больш як пяці гадоў за кратамі. Паводле Тамаза, сілавікі далі ім тры дні, каб пакінуць Беларусь, прыгразіўшы новым зняволеннем.

Цяпер браты чакаюць дакументаў у Літве. Грошы скончыліся, а 4 лістапада скончыцца і дапамога з аплатай жылля. Пасля турмы ў Тамаза праблемы з сэрцам, якія абмяжоўваюць магчымасці працаваць.

Браты плануюць заняцца клінінгам, калі атрымаюць дакументы. Каб пратрымацца да гэтага моманту, яны адкрылі збор на BYSOL: 4000 еўра на жыллё, побытавыя патрэбы, транспарт і сувязь.
😢22❤3💩3🎉1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расія аб'явіла, што гатова пастаўляць у вялікіх аб'ёмах калій у ЗША. Лукашэнка больш не патрэбны?

Разбіраемся з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ltrvEYRwxos
👍9🙈3🤮2❤1🥴1
ЗША прыпынілі санкцыі супраць Андрэя Рыбакова — дырэктара Беларуськалія.

ЗША знялі санкцыі з беларускага калію ў снежні 2025, аднак асноўнае жаданне Лукашэнкі — магчымасць транзіту праз Клайпеду — пакуль не выканана праз пазіцыю Літвы. Гэтай восенню Беларусь упершыню за шмат гадоў адправіла калійныя ўгнаенні ў ЗША — каля 30 тысяч тон. Яны паплылі праз расійскія парты.

Апошнія перамовы прадстаўніка Трампа Джона Коўла ў верасні прывялі да вызвалення ўсяго 15 палітвязняў, хаця напярэдадні была інфармацыя пра некалькі сотняў чалавек. Тады дамова сарвалася праз незадаволенасць Лукашэнкі саступкамі амерыканцаў (і, магчыма, адсутнасцю саступак з боку еўрапейцаў). Пасля перамоў Коўл казаў, што ізноў прыляціць у Мінск праз месяц — то бок у кастрычніку.

Першапачаткова мы паведамлялі, што санкцыі знялі з амбасадара пры ААН Валянціна Рыбакова — гэта была памылка, выбачаемся!
💩20👍3👎2🤮2😭2❤1🔥1🥰1🤔1
Пакаленне турбулентных часоў: рэцэнзія на фільм “Дзвіж”

У Польшчы адбыўся прэм’ерны паказ “Дзвіжа” — дакументальнага фільма пра міжнародную супольнасць фанатаў музыкі Макса Каржа.

Кінааглядальнік @euroradio Тарас Тарналіцкі з’ездзіў на прэм’еру стужкі і расказвае, чаму фільм пра супольнасць шматтысячнай арміі фанатаў Каржа аказаўся люстэркам пакалення, якое спрабуе адказаць на складаныя выпрабаванні сённяшняга часу.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/pakalenne-turbulentnykh-chasou-recenziya-na-film-dzvizh

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
👍7🤮7💩3🔥1🥰1🥱1🥴1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 21 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:16 Рынак жытла ў Мінску: ці спыніўся рост цэн і чаго чакаць у 2027 годзе?

13:13 Навіны спорту

16:09 Уіткаф сустрэўся з Зяленскім і Пуціным: ці набліжаецца мір ва Украіне?

26:57 Навіны шоў-бізу

29:45 Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй: ці застанецца Лукашэнка патрэбны Трампу?

"Сэнсы дня": галоўныя падзеі аўторка ўсяго за 7 хвілін: https://youtu.be/xlhY2NwA1us
❤3👍1