Free Belarus Center 🇺🇦
1.92K subscribers
6.44K photos
416 videos
5 files
4.78K links
Юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, культурныя мерапрыемствы і грамадзянская адукацыя для беларусаў_ак.

• Сайт: https://freebelaruscenter.org
• Юрыдычная падтрымка: @VolunteerFBC
Download Telegram
Получили в наследство недвижимость в Польше, но не знаете, с чего начать оформление?

Наследование квартиры, дома или участка регулируется польским законодательством и проходит через местный суд или нотариуса. Главный нюанс — система здесь существенно отличается от привычных правил в странах СНГ, особенно когда речь заходит о долгах и обязательствах наследодателя.

Как правильно вступить в права, какие есть варианты принятия наследства и как обезопасить себя от чужих кредитов? Рассказываем обо всех тонкостях в новом материале юридического отдела Free Belarus Center.

Полная текстовая версия доступна на сайте 👉 https://freebelaruscenter.org/?p=3096

🤝 Будем благодарны, если вы поделитесь этой информацией с теми, кому она может быть полезна.

✅ Обратиться за бесплатной юридической консультацией
👍2❤1🔥1👏1🤝1
Энтузіясты распрацавалі гульню-хадзілку “Дарога да Новай Беларусі”

Пра беларускія праблемы звычайна пішуць доўга і сумна. Тут наадварот, трэба правесці героя да Новай Беларусі праз перашкоды, у якіх кожны пазнае нешта сваё. Гуляеш проста ў тэлефоне, без усталёўкі.

👉 Згуляць і ацаніць узровень захапляльнасці можна па спасылцы

Гульня распрацавана з нагоды Канферэнцыі “Новая Беларусь” (назва быццам падказвае) 🙂
👍11
🕯 Памёр беларускі палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч

Пра гэта паведаміў у Facebook сын яго жонкі Ігар Кулей.

«Сёння а 7:15 раніцы адышоў у вечнасць Аляксандр Мілінкевіч».


Палітыку было 79 гадоў.

Напрыканцы 2025 года Аляксандр Мілінкевіч перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.

Чым вядомы Аляксандр Мілінкевіч:

• Навуковец і выкладчык: Кандыдат фізіка-матэматычных навук, выкладаў у Гродзенскім універсітэце.

• Былы кандыдат у прэзідэнты: У 2006 годзе быў вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл. Менавіта пасля тых выбараў адбыліся масавыя пратэсты на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску («Плошча-2006»).

• Лаўрэат прэміі Сахарава: У 2006 годзе Еўрапарламент узнагародзіў яго прэстыжнай прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

• Грамадскі і культурны дзеяч: Шмат гадоў узначальваў Рух «За Свабоду», з'яўляўся заснавальнікам і канцлерам Вольнага Беларускага Універсітэту, а таксама працаваў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.

Выказваем глыбокія спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго Аляксандр Мілінкевіч быў узорам мужнасці, чалавечнасці і вернасці сваім прынцыпам.
🕊16😢10
35 год таму, 25 жніўня 1991 года, набыла законную сілу Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990-га.

Але законную сілу дакумент атрымаў праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве — 25 жніўня 1991 года.

А ўжо 19 верасня 1991 года краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а дзяржаўнымі сімваламі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
❤13🔥2👏1
Што павінна змяніцца, каб беларуска-ўкраінскае партнёрства было не толькі тэмай палітычных заяў, але і працавала на практыцы?

Грамадска-палітычная частка 5-га Форума Астрожскіх пройдзе 18-19 верасня ў Кіеве. Форум Астрожскіх – гэта беларуска-ўкраінская пляцоўка для дыялогу палітыкаў, медыя, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, экспертаў і даследчыкаў.

Сёлета ўдзельнікі будуць шукаць адказы на пытанні:
🔹Якімі могуць быць адносіны Украіны з дэмакратычнай Беларуссю ўжо цяпер?
🔹Чаму падтрымка беларусаў, якія выступаюць на баку Украіны, не заўсёды ператвараецца ў вырашэнне міграцыйных, банкаўскіх і сацыяльных праблем?
🔹Якое месца беларусы займаюць ва ўкраінскім грамадстве – і якую адказнасць перад Украінай нясуць падчас вайны?
🔹Як вайна змяняе рэгіянальную бяспеку, палітыку і ролю вайскоўцаў у дзяржаўным кіраванні Беларусі і Украіны?
🔹Ці можа культура стаць часткай супольнай абароны Беларусі і Украіны ад «рускага міру»?
🔹Як зрабіць голас антываеннай Беларусі больш чутным ва Украіне і знайсці супольны погляд на вайну, гісторыю і будучыню рэгіёна?
🔹Кім з’яўляюцца беларускія добраахвотнікі для Украіны: удзельнікамі сённяшняй вайны ці магчымымі партнёрамі ў будучай сістэме рэгіянальнай бяспекі?

Падчас форуму таксама будуць прадстаўлены новыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх адносін.

Праграма і рэгістрацыя тут✍️
👍2❤‍🔥1❤1🔥1
📢 Інфармацыйная субота ва Упраўленні па справах замежнікаў у Варшаве

Упраўленне па справах замежнікаў запрашае на цыкл інфармацыйных субот у рамках праекта «У непасрэдным кантакце».

📅 26 верасня 2026 года
🕘 9:00–15:00
📍 вул. Таборава, 33, Варшава

📞 Індывідуальная кансультацыя

Калі вы хочаце азнаёміцца з матэрыяламі сваёй справы або атрымаць інфармацыю пра яе ход, неабходна папярэдне зарэзерваваць час па тэлефоне:

47 721 76 75

📆 Запісацца можна з 3 па 11 верасня.

У астатніх выпадках папярэдні запіс не патрабуецца.

🔎 Што можна будзе зрабіць падчас інфармацыйнай суботы:

• азнаёміцца з матэрыяламі справы і атрымаць інфармацыю пра вытворчасць ва Упраўленні;
• атрымаць інфармацыю па пытаннях легалізацыі знаходжання;
• забраць лісты і выклікі;
• падаць заявы для ўнясення ў пратакол;
• падаць дакументы ў канцылярыю;
• атрымаць дакументы, якія выдаюцца Кіраўніком Упраўлення — карту побыту, Жэнеўскі праязны дакумент, TZTC.

⚠️ Важна: на сустрэчу можна прыйсці разам з суправаджальнымі асобамі, аднак для абслугоўвання замежнік павінен прысутнічаць асабіста.
❤3👍3
З раніцы ўчорашняга дня рэсурсы Free Belarus Center, прысвечаныя Форуму Астрожскіх, зазнавалі атакі. Відавочна, варожыя спецслужбы таксама ацанілі значэнне падзеі і беларуска-ўкраінскага дыялогу. Такая ўвага нам, безумоўна, прыемная. На жаль, акрамя таго, некаторыя ўдзельнікі форуму атрымалі пагрозы. Мы ставімся да гэтага сур’ёзна і ўжо паведамілі пра сітуацыю адпаведным службам.

Негледзячы ні на што, сёння Форум распачаўся па раскладзе. Першы дзень аб’яднаў прадстаўнікоў беларускіх і ўкраінскіх дэмакратычных сіл, дзяржаўных структур, парламентаў, экспертнай супольнасці і грамадзянскай супольнасці. У цэнтры дыскусій — беларуска-ўкраінскі палітычны дыялог, рэгіянальная бяспека і новы парадак у рэгіёне, роля сілавых структур у палітыцы падчас вайны, вынікі даследавання беларуска-ўкраінскіх адносінаў, а таксама становішча беларусаў ва Украіне. Завяршым дзень не менш важнай часткай — нефармальнай сустрэчай удзельнікаў і выступам Сяргея Башлыкевіча.
❤4🔥4
📚 Праваабаронцы пішуць шмат: заявы, справаздачы, інструкцыі, тлумачэнні законаў. Але калі чалавек не можа зразумець тэкст пра свае правы, гэтыя правы для яго нібы і не існуюць

Простая мова — гэта не спрашчэнне сэнсу. Гэта павага да таго, хто чытае, і частка права на доступ да інфармацыі

На вэбінары разбяром:
- што такое простая мова і тэксты для лёгкага чытання
- як гэтыя фарматы звязаныя з правамі чалавека
- прыёмы простай мовы
- як прымяняць яе правілы на практыцы

Спікерка: Яна Собко-Бурова, трэнерка па простым пісьме, камунікацыях і правах чалавека, кіраўніца праектаў Асветніцкага дома правоў чалавека (Чарнігаў)

🗓️ 14 кастрычніка, серада
✔️ 19:00 па Мінску / 18:00 па Варшаве
🟢Анлайн

👉 Рэгістрацыя тут!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5❤2💯2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кампус палітычнай навукі прымае заяўкі на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Дэдлайн — заўтра!⚡️️️️️️️

Навучанне разлічанае на тых, хто цікавіцца грамадска-палітычнымі працэсамі, імкнецца развіваць крытычнае мысленне і бачыць сваю кар'еру ў аналітычных цэнтрах (think tanks), медыя, міжнародных інстытуцыях або грамадскіх арганізацыях.

Праграма складаецца з двух узаемазвязаных этапаў:
• Анлайн-модуль (17 лістапада – 14 снежня): інтэнсіўная праца з практычным трэнажорам, разбор рэальных кейсаў і заняткі з ментарамі.
• Афлайн-частка (18–20 снежня): выніковы інтэнсіў для адабраных фіналістаў і фіналістак з магчымасцю асабістага нетворкінгу.

Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы навучацца:
• аналізаваць складаныя грамадскія і палітычныя змены;
• пісаць якасныя аналітычныя тэксты і артыкулы;
• публічна выступаць і пераканаўча аргументаваць;
• будаваць уласны прафесійны брэнд у экспертным асяроддзі.

Да навучання далучацца вядучыя міжнародныя і беларускія эксперты і эксперткі, сярод якіх:
• Джэймс Ніксі (James Nixey) — брытанскі аналітык, выконваючы абавязкі кіраўніка аддзела даследаванняў і аналізу ў Stockholm Centre for Eastern European Studies (SCEEUS) і European Policy Initiative in Kyiv (EPIK);
• Рыгор Астапеня — заснавальнік Цэнтра новых ідэй;
• Юрый Дракахруст — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй;
• Вольга Лойка — галоўная рэдактарка выдання Plan B;
• Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй;
• Ігар Кулей — вядомы беларускі журналіст, больш за дзесяць гадоў працаваў на тэлеканале Белсат, дзе здымаў рэпартажы і вёў навіны;
• Наста Роўда — беларуская журналістка, дырэктарка выдання “Наша Ніва”, вядоўца ютуб-канала гутарак “ТОК | TALK”;
• Леся Руднік — PhD, сябра Рады і былая дырэктарка Цэнтра новых ідэй, даследчыца палітыкі і тэхналогій у аўтарытарных рэжымах.

Таксама з удзельнікамі будуць працаваць выпускнікі і выпускніцы папярэдніх праграм Кампуса, якія ўжо паспяхова будуюць кар'еру ў міжнародных структурах.

⏰️️ Апошні дзень прыёму заявак: заўтра, 10 лістапада 2026 года.

👉️️ Падрабязная праграма і форма заяўкі

#магчымасці
👍3🔥1👏1
Інфармацыйная субота для замежнікаў у Варшаве 🇵🇱

28 лістапада 2026 года з 9:00 да 15:00 Упраўленне па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców) запрашае на чарговую інфармацыйную суботу па адрасе: Warszawa, ul. Taborowa 33.

У гэты дзень можна будзе:
- атрымаць інфармацыю па пытаннях легалізацыі знаходжання;
- даведацца пра ход разгляду апеляцыі па справах аб прадастаўленні часовага, сталага знаходжання і статусу доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС;
- атрымаць лісты, паведамленні і гатовыя дакументы (karta pobytu, Жэнеўскі праязны дакумент, TZTC);
- падаць дакументы і заявы.

Важна! Для індывідуальнай кансультацыі па ўжо пададзенай апеляцыі неабходны папярэдні запіс па тэлефоне: 47 72 19 206. Запісацца можна з 9 па 20 лістапада 2026 года, з 9:00 да 15:00. Для астатніх пытанняў папярэдні запіс не патрабуецца.
👍4