Free Belarus Center 🇺🇦
1.92K subscribers
6.44K photos
416 videos
5 files
4.78K links
Юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, культурныя мерапрыемствы і грамадзянская адукацыя для беларусаў_ак.

• Сайт: https://freebelaruscenter.org
• Юрыдычная падтрымка: @VolunteerFBC
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❓На што звярнуць увагу пры дачы паказанняў у якасці сведкі ў Следчым камітэце?

Глядзіце ў відэа ад юрыдычнай службы Free Belarus Center.

🤝 Калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай.

✅ Звярнуцца ў юрыдычную службу Free Belarus Center

#юрыдычнаяпадтрымка
👍3❤1🔥1
⚡️У Беларусі памілавалі 15 палітычных зняволеных, паведамляе «Вясна».

Большасць памілаваных — 11 чалавек — жанчыны. У шасці з іх ёсць дзеці, у тым ліку і тыя, якія маюць інваліднасць і маюць патрэбу ў пастаяннай медыцынскай рэабілітацыі.

Памілаваны таксама дзве сямейныя пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці, і адна зняволеная, якая была асуджаная ў 16-гадовым узросце
❤10🙏5
📸Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 50 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі.

«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для многіх з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за два-тры гады жыцця, які ў іх ёсць цяпер. Уявіць гэта складана, калі ў нашых галерыях тэлефонаў захоўваюцца сотні фотаздымкаў», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉mugshots.spring96.org

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
👍3🔥2🖕2❤1
«Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, былі часткай курсу дзеянняў супраць рэальных або меркаваных апанентаў урада Беларусі і ажыццяўляліся ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай або дзеля яе рэалізацыі. Упраўленне прыйшло да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, былі заахвочаныя або ўхваленыя на найвышэйшым узроўні.

Таксама ёсць дастатковыя падставы лічыць, што гэтыя злачынствы былі здзейсненыя ў рамках шырокамаштабнай і сістэматычнай атакі супраць грамадзянскага насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасць ахвяр і арганізаваны характар гэтых дзеянняў», — паведамляецца на сайце суда.
👍8🔥4❤2🥱1
Сёння – Дзень Канстытуцыі Беларусі.
З гэтай нагоды каманда праекта prastora.info зрабіла інтэрактыўны тэст: 10 артыкулаў з асноўнага закону. Задача – адгадаць, ці выконваецца кожны з іх.
За кожным артыкулам – сапраўдная чалавечая гісторыя: Марыя Калесніква, Віктар Бабарыка, журналісты, лекары, звычайныя людзі.
Прайсці тэст можна па спасылцы https://kanstytucyjatest.prastora.info/.
Акрамя таго платформа prastora.info таксама распрацавала квіз “Канстытуцыйны ніндзя” – які дазваляе лепш пазнаёміцца з праектам новай канстытуцыі: https://novakanstytucyjatest.prastora.info/
❤5👍1
🌿Варкшоп «Дапамога ў першыя гадзіны: як сустрэць і падтрымліваць вызваленых»

🕑Калі: 17 сакавіка, аўторак, а 17:00 па Варшаве (18:00 па Вільне)
🏙Дзе: афлайн у Варшаве + падлучэнне анлайн
⏳Працягласць: прыкладна 4 гадзіны + кава брэйк

Арганізатары: Валанцёрская служба Вясны, Politzek.me, Аб'яднанне жанчын-палітзняволеных «Побач»

Па выніку воркшопа чакаецца, што вы зможаце распазнаваць крызісныя і вострыя сітуацыі, даведаецеся, як сябе паводзіць, як дапамагчы людзям у такіх сітуацыях і як аказваць дапамогу пры прыёме вялікай колькасці вызваленых.

Далучыцца можна да часткі варшопу. Але лепш прыйсці да самага пачатку, таму што на пачатку будзе самая база.

💡Дэдлайн запаўнення анкеты: 17 сакавіка 12 СET 👉 https://forms.gle/uefUnatT6hzQzAH4A

✍️Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да @viasnahelp
👍3
❗️Затрымалі Марыну Адамовіч

Пра гэта паведамляе @statkevichm.

«Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта, хочуць ўзяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін назваўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма».
🤬8😢5
Марыну Адамовіч вызвалілі

«Дарагія сябры, я дома. Усё добра. Што гэта было — не ведаю. Проста пратрымалі некалькі гадзін», — напісала яна ў сябе ў Facebook.

Нагадаем, сёння Мікалай Статкевіч паведаміў, што Марыну Адамовіч затрымалі каля дому — ад яе нібыта хацелі ўзяць тлумачэнні пра атрыманне праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе.
❤15🤬2💔2🤨1
🤍 Беларусы і беларускі, віншуем вас з Днём Волі!

25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай.

Менавіта гэтую дату гісторыкі лічаць пачаткам беларускай дзяржаўнасці.

Гэты дзень — сімвал барацьбы беларускага народа за свабоду і незалежнасць.

Са святам! Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19🥰4🔥3👍2
‼️Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд

Як стала вядома праваабаронцам, у ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава перавялі з магілёўскай турмы № 4 у ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым – у ПКТ. Там Сцяпан парэзаў сабе вены — і там жа яго зашывалі.

У ПКТ палітвязень утрымліваўся ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.

Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119902

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢14💔5❤2🤬1
MigrAction Ideathon: 2 дні каманднай працы над кейсамі #НДА | #Варшава, #Польшча

→ Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEK) і «Гэта окей» запрашаюць на двухдзённы івэнт, дзе вы будзеце працаваць у камандах над рэальнымі кейсамі #НДА, удзельнічаць у варкшопах з ментарскай падтрымкай і прэзентаваць свае ідэі перад журы.

◉ Для каго: #моладзь, #актывісты/-кі 18+, якія жывуць у #Польшчa.
◉ Калі: 17-18 красавіка, 11:00-17:00 (пажадана ўдзельнічаць абодва дні).

Прапануецца:
• Тры лепшыя каманды атрымліваюць па 600 EUR на рэалізацыю сваёй ідэі
• Кава-паўзы, абеды і матэрыялы.

*Праезд і пражыванне не пакрываюцца.

◉ Мовы: польская / англійская / беларуская / украінская.

⏳ Ддл: 9 красавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Працягваецца цыкл практычных семінараў для валанцёраў, якія ўдзельнічаюць у крызіснай сацыяльнай дапамозе па прыёме былых палітвязняў з Беларусі.

Тэмы наступнага блока:

«Патрабаванні да валанцёрскай дзейнасці. Умовы валанцёрства. Крытэрыі гатоўнасці. Этычны кодэкс валанцёра».

«Работа з інфармацыйнымі патокамі. Прафілактыка чутак».

У выніку навучання вы зможаце:

• вывучыць асабістыя асаблівасці ўласнай гатоўнасці да валанцёрскай дзейнасці з пацярпелымі ад гвалту;

• вызначаць і выкарыстоўваць індывідуальныя «межы» валанцёрскай дапамогі;

• ажыццяўляць прафілактыку негатыўных уплываў валанцёрскай дзейнасці на свой псіхалагічны стан;

• прафесійна працаваць з інфармацыяй: умець размеркаваць, падаць і пісьменна сфармуляваць звесці;

• праводзіць прафілактыку чутак пры аказанні крызіснай дапамогі.

📍 Дзе: анлайн (спасылка на Zoom толькі пасля рэгістрацыі)
📅 Калі: 2 красавіка (чацвер) з 17:00 па 21:00 з перапынкам 15 хвілін

Вядучая: Алена Грыбанава — трэнерка, крызісны псіхолаг, спецыялістка па працы з траўмай.

Арганізатары: Валанцёрская служба Вясны, Politzek.me, Аб’яднанне жанчын-палітзняволеных «Побач»

👉 Рэгістрацыя
❗️Дэдлайн запаўнення анкеты: 2 красавіка 12:00 CET
🔥2👍1
Розыск, ограничения на выезд, уголовное дело — как это проверить в Беларуси и что можно (и нельзя) узнать онлайн?

Юридический отдел Free Belarus Center собрал рабочие способы в одном материале.

Текстовая версия доступна на сайте 👉 https://freebelaruscenter.org/?p=3000

🤝 Будем благодарны, если вы поделитесь этой информацией с теми, кому она может быть полезна.
👍5❤3🔥1
⚡️Анджэй Пачобут на волі!

Яго сустрэў на мяжы прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

28 красавіка на дзяржаўнай граніцы паміж беларускім і польскім бакамі, як паведамляе беларуская прапаганда, праводзіцца «аперацыя па абмене затрыманымі асобамі па формуле „пяць на пяць“».

Сярод вызваленых — палітзняволены журналіст, актывіст беларускага Саюза палякаў Анджэй Пачобут.
🔥20❤10
⚡️Сёння апошні дзень падачы гадавой падатковай дэкларацыі ў Польшчы, калі можна пералічыць 1,5% падаходнага падатку (PIT) грамадскай арганізацыі.

Калі вы ўдзельнічалі ў нашых адукацыйных праграмах ці івэнтах, працавалі ў каворкінгу, звярталіся па псіхалагічную ці юрыдычную падтрымку і цэніце тое, што робіць Free Belarus Center, то вы можаце падтрымаць нас такім чынам.

Запаўняючы падатковую дэкларацыю, у графе «Wniosek o przekazanie 1,5% podatku na rzecz OPP», укажыце нумар KRS 0000270261

Cel szczegółowy/tytuł przelewu: DEMOCRATIC SYNERGY 28024

Дзякуй за вашую падтрымку! ❤️
❤3👍2🔥2