Новы курс на Lepsh.school – «Беларускі традыцыйны каляндар» з Аленай Ляшкевіч.
Чатыры вечары з фалькларысткай Аленай Ляшкевіч. Вы ўбачыце, як уладкаваны беларускі традыцыйны каляндар і чаму адно і тое ж свята ў розных мясцовасцях маглі адносіць да розных сезонаў.
Курс для вас, калі вы:
• хочаце разабрацца, як уладкаваны беларускі традыцыйны каляндар;
• цікавіцеся беларускімі святамі, абрадамі і каляндарнымі песнямі;
• хочаце зразумець, чаму межы паміж сезонамі ў народнай культуры не заўсёды адназначныя;
• хочаце бачыць рэгіянальныя адрозненні, а не адну нібыта ўніверсальную версію традыцыі.
Пачатак: 12 кастрычніка
Фармат: чатыры анлайн-заняткі па панядзелках
Час: 20:00 па мінскім часе
Кошт: 29 еўра
Запіс лекцый: будзе даступны 3 месяцы пасля заканчэння курса.
Падрабязней пра курс і рэгістрацыя: https://lepsh.school/kurs-kalandar

❤6👍2👏1 1
Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але мала хто памятае, што ён яшчэ і быў беларускім палітыкам, які мог стаць кіраўніком Беларусі!
Пасля палётаў у космас Кавалёнак быў добра вядомы беларусам. Таму на першых сапраўдных выбарах у 1990 яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. У тым жа годзе ён балатаваўся на пасаду старшыні парламента разам з камуністам Мікалаем Дземянцеем і дэмакратам Станіславам Шушкевічам – але абралі камуніста.
Хаця ўсе вакол былі ўпэўненыя, што Кавалёнак як славуты касманаўт будзе мець менавіта прасавецкія погляды, пасля правалу путчу ГКЧП у жніўні 1991 года Кавалёнак нечакана апынуўся ўжо на баку нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі. 25 жніўня, калі ў парламенце вырашалі, ці галасаваць за беларускую незалежнасць, ён узяў у людзей на плошчы бела-чырвона-белы сцяг і занёс яго ў залу – ахова з КДБ не рызыкнула адбіраць сцяг у паважанага касманаўта.
Тады ж Кавалёнак падтрымаў патрабаванні БНФ пра адстаўку Дземянцея і наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. Менавіта тады ён упершыню абазначыў сябе: «Я ад апазіцыі».
У выніку ў той дзень спікерам парламента стаў Шушкевіч, а Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона – фактычна гэта адкрыла шлях да незалежнасці Беларусі. Калі б не перамога Шушкевіча, адным з магчымых кіраўнікоў незалежнай Беларусі мог стаць менавіта Кавалёнак.
Але ўжо ў 1992 годзе ён склаў дэпутацкія паўнамоцтвы і пераехаў у расію, каб займацца палітыкай там – і нават балатаваўся ў іхнюю дзяржаўную думу. Пазней стаў прэзідэнтам федэрацыі касманаўтыкі расіі.
У 2012 Кавалёнак ужо называў памылкай свой учынак 1991 года з бела-чырвона-белым сцягам, паўтарыўшы ў інтэрв’ю міф пра «сцяг фашыстаў». Так чалавек, які ў момант аднаўлення незалежнасці стаяў на баку беларускай нацыі, з часам адышоў ад тых пазіцый.
І тым не менш, мы памятаем яго як чалавека, які ў 1991 годзе падтрымаў чаканні беларусаў – а не савецкай дзяржавы і яе апалагетаў.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee

❤6🤪4🤬3👍1
Як называецца ідэнтычнасць, якую не давалі называць сваёй? Тутэйшыя!
«Я тутэйшы» – літаральна значыць «я адсюль». Але ў беларускай гісторыі за гэтым словам стаіць нешта большае, чым проста прывязанасць да роднага краю.
На працягу стагоддзяў Беларусь знаходзілася пад уладай дзяржаў, якія па-свойму вызначалі, кім з'яўляюцца людзі на гэтай зямлі. У такіх умовах чалавек мог добра ведаць, дзе яго дом, як размаўляюць у ягонай вёсцы, якіх звычаяў трымаюцца, – але не мець выразнай нацыянальнай назвы для ўласнай ідэнтычнасці.
Бо гэта значыла б ставіць сябе пад пагрозу. Учора тут кіравалі маскавіты, сёння палякі, заўтра бальшавікі – і кожны лічыць, што ты частка іхняга народа. То навошта ставіць сябе пад пагрозу і абазначаць неяк? Мы тут так, тутэйшыя! І гэта характэрна не толькі для беларусаў. Аналагічная гісторыя, напрыклад, у эстонцаў, у якіх існуе тэрмін maarahvas – «людзі гэтай зямлі».
На Палессі ў міжваенны перыяд «тутэйшымі» называла сябе значная частка мясцовага насельніцтва. Тутэйшыя дагэтуль існуюць і на Віленшчыне, і на Падляшшы, і ў латвійскіх вёсках на мяжы з Беларуссю. Гэта не значыць адсутнасць ідэнтычнасці – у нейкім сэнсе нават наадварот. Нацыянальная свядомасць фармавалася ў складаных умовах, а беларускі, польскі і ўкраінскі палітычныя рухі прапаноўвалі людзям розныя спосабы асэнсаваць, кім яны з'яўляюцца. З цягам часу частка тых, хто называў сябе тутэйшымі, пачала атаясамліваць сябе з беларускай нацыяй.
Народу можна доўга не забараняць існаваць фізічна, але імперыі могуць пазбаўляць яго магчымасці ўспрымаць сябе як асобны народ. Яго мову называюць дыялектам, гісторыю ўключаюць у гісторыю суседняй дзяржавы, а нацыянальную адметнасць прызнаюць толькі як мясцовы каларыт. Чалавек застаецца на сваёй зямлі, але назвы, якімі ён можа апісаць сябе і свой народ, прапануюць яму звонку.
Таму «тутэйшы» не павінен быць сінонімам чалавека без каранёў, нацыянальнай свядомасці ці ўласнай годнасці. Гэтае слова можа апісваць моцную сувязь з месцам, сям'ёй і культурай, якая існавала яшчэ да таго, як атрымала выразнае нацыянальнае афармленне. І ў той жа час яно нагадвае пра гістарычныя абставіны, у якіх беларуская ідэнтычнасць доўга змагалася за права быць названай і прызнанай.
Ці сапраўды тутэйшы – гэта той, хто не ведае хто ён? Не. Гэта чалавек, якому суседзі не дазволілі называць сябе тым, кім ён з’яўляецца.

💔6❤5👍3 2💩1🎄1
Венгерскае паўстанне 1956 года: як масква задушыла імкненне да свабоды, а паўстанцаў назвала фашыстамі
23 кастрычніка 1956 пачалося паўстанне, якое мы ведаем як «Будапешцкая восень». Жыхары Венгрыі паўсталі супраць камуністычнай дыктатуры і савецкага кантролю. Яны патрабавалі свабоды, палітычных рэформаў і вываду савецкіх войскаў. Масква адказала танкамі. А пасля ператварыла паўстанцаў у прапагандысцкіх вобразах у «фашыстаў».
Чаму венгры паўсталі?
Пасля Другой сусветнай вайны Венгрыя апынулася ў савецкай зоне ўплыву. Пры Мацяшы Ракашы ў краіне ўсталявалася сталінісцкая дыктатура: таемная паліцыя пераследавала праціўнікаў рэжыму, адбываліся арышты і паказальныя суды. Эканамічная палітыка, прымусовая калектывізацыя і недахоп спажывецкіх тавараў таксама выклікалі незадаволенасць.
Пасля смерці Сталіна ў 1953 годзе пачаліся абмежаваныя рэформы пад кіраўніцтвам Імрэ Надзя, але іх паступова згарнулі. У лютым 1956 года Мікіта Хрушчоў асудзіў частку сталінскіх злачынстваў. Гэта ўзмацніла пытанні: калі сталінізм быў памылкай, чаму захоўваюцца рэпрэсіўная сістэма і залежнасць ад масквы?
23 кастрычніка: пратэсты ператвараюцца ў паўстанне
23 кастрычніка 1956 года студэнты выйшлі на дэманстрацыю ў Будапешце. Яны патрабавалі палітычных свабод, незалежнасці ад масквы і вяртання да ўлады рэфарматара Імрэ Надзя. Да іх далучыліся рабочыя і іншыя гараджане. Зрынуты помнік Сталіну стаў сімвалам адмаўлення ад навязанай сістэмы.
Калі дзяржаўная бяспека адкрыла агонь па дэманстрантах, пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Частка вайскоўцаў перайшла на бок паўстанцаў. Савецкія войскі ўвайшлі ў Будапешт, але не здолелі хутка задушыць супраціў.
Патрабаванні ўдзельнікаў адрозніваліся: ад рэфармавання сацыялізму да шматпартыйнай дэмакратыі і поўнага разрыву з савецкім блокам. Але імкненне да нацыянальнай самастойнасці абʼядноўвала значную частку паўстанцаў.
Чаму СССР зноў увёў войскі?
У канцы кастрычніка савецкія войскі пачалі адыходзіць з Будапешта. Імрэ Надзь узначаліў урад і абвясціў палітычныя змены. Узнікла верагоднасць таго, што масква сапраўды адступіць. Аднак 1 лістапада Надзь заявіў пра нейтралітэт Венгрыі і выхад краіны з Арганізацыі Варшаўскай дамовы – ваеннага саюза пад кіраўніцтвам СССР.
Для масквы гэта было непрымальна. Калі б Венгрыя самастойна выйшла з савецкага блока, яе прыклад мог натхніць іншыя краіны Усходняй Еўропы. Савецкае кіраўніцтва баялася страціць кантроль над усім рэгіёнам і ўспрыняло падзеі як пагрозу ўласнаму ўплыву.
4 лістапада СССР пачаў маштабнае ўварванне. Савецкія танкі і артылерыя атакавалі Будапешт і іншыя крыніцы супраціву. Нягледзячы на жорсткі супраціў, паўстанне было задушанае. Каля 2500 венграў і прыкладна 700 савецкіх вайскоўцаў загінулі. Больш за 200 тысяч венграў вымушана ўцяклі з краіны.
Уладу атрымаў Янаш Кадар пры падтрымцы масквы. Імрэ Надзя арыштавалі, а ў 1958 годзе пакаралі смерцю. Іншых удзельнікаў паўстання таксама судзілі, саджалі ў турмы і каралі смерцю.
Чаму расійская прапаганда называе паўстанцаў фашыстамі?
Савецкая ўлада прадстаўляла паўстанне як «контррэвалюцыю», арганізаваную фашыстамі і заходнімі спецслужбамі. Гэта дазваляла апраўдаць уварванне: нібыта СССР не душыў імкненне народа да незалежнасці, а ратаваў Венгрыю ад рэакцыйнага перавароту.
Сярод паўстанцаў сапраўды былі людзі з правымі і радыкальнымі поглядамі, а таксама адбываліся акты помсты супраць прадстаўнікоў рэжыму. Але гэта не даказвае, што ўсё паўстанне было фашысцкай змовай. Спецыяльны камітэт ААН, які даследаваў падзеі, прыйшоў да высновы, што паўстанне было стыхійным нацыянальным рухам, выкліканым шматгадовымі рэпрэсіямі і савецкім кантролем.
Сучасная расійская прапаганда працягвае часткова выкарыстоўваць савецкую схему. У расійскім школьным падручніку 2023 года паўстанцаў звязвалі з былымі вайскоўцамі фашысцкай Венгрыі і заходнімі спецслужбамі.
Венгерскае паўстанне паказвае, што савецкі блок не быў абʼяднаннем цалкам незалежных дзяржаў: калі краіна паспрабавала самастойна вызначыць сваю будучыню, масква выкарыстала войскі, каб спыніць яе.

💔7❤1
Спроба вызваліць Беларусь ці чужая вайна? Гісторыя пахода Булак-Балаховіча
У лістападзе 1920 года армія генерала Станіслава Булак-Балаховіча ўвайшла на Палессе, захапіла Мазыр і абвясціла пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Але ўжо праз некалькі тыдняў кампанія скончылася паразай. Як гэта адбылося?
Пачнем з галоўнага. Хто такі Булак-Балаховіч?
Былы афіцэр расійскага войска, ён ваяваў супраць бальшавікоў і супрацоўнічаў з польскім камандаваннем. Ягоная армія налічвала, паводле ацэнак, да дваццаці тысяч чалавек. У ёй служылі беларусы, рускія і прадстаўнікі іншых народаў.
Важную палітычную ролю адыгрываў Барыс Савінкаў – расійскі антыбальшавіцкі дзеяч, які разлічваў скарыстацца паходам для звяржэння савецкай улады. Таму мэты ўдзельнікаў кампаніі не абмяжоўваліся беларускай незалежнасцю.
Наступ на Палессі
6 лістапада 1920 года войска Булак-Балаховіча пачало наступ. Яно хутка прасоўвалася ўздоўж Прыпяці: 8 лістапада заняло Петрыкаў, а 10 – Мазыр. Пазней балахоўцы захапілі і Калінкавічы, важны чыгуначны вузел.
Заняўшы Мазыр, Булак-Балаховіч абвясціў сябе кіраўніком беларускай дзяржавы і заявіў пра аднаўленне незалежнасці. Быў сфармаваны ўрад на чале з Паўлам Алексюком. Праблема была ў тым, што ягоная армія не была выключна беларускім нацыянальным войскам, а яе ўдзельнікі мелі розныя палітычныя мэты.
Чаму паход скончыўся паразай?
Савецкае камандаванне перакінула ў рэгіён дадатковыя сілы. Армія Булак-Балаховіча не мела дастатковых рэсурсаў, каб утрымаць занятыя тэрыторыі, а падтрымка з боку Польшчы была абмежаванай.
16 лістапада чырвоная армія пачала контрнаступ. 20 лістапада савецкія войскі вярнулі Мазыр. Балахоўцы адступілі на польскую тэрыторыю, дзе іх раззброілі і інтэрнавалі.
У савецкай гістарыяграфіі Булак-Балаховіча паказвалі пераважна як бандыта і ворага савецкай улады. Такая версія замоўчвала беларускі дзяржаўніцкі складнік кампаніі. Хаця і называць генерала выключна героем незалежнасці – значыць ігнараваць склад ягонай арміі, палітычныя інтарэсы яе кіраўнікоў і нават гвалт супраць мірных жыхароў.
Гэтая гісторыя нагадвае, як беларусы імкнуліся да ўласнай дзяржаўнасці ва ўмовах, калі лёс краіны залежаў таксама ад польскіх, расійскіх і савецкіх сіл. Паход Булак-Балаховіча быў і спробай вярнуць беларускую дзяржаўную ўладу, і часткай шырэйшай барацьбы за ўладу на беларускіх землях.

❤8👍1
Берасцейская унія: чаму расійская гістарыяграфія і нават прапаганда так раздражняецца ад гэтай падзеі? Бо ім не падабаецца, што беларусы маглі штосьці вызначаць самі без масквы.
У 1596 годзе ў Берасці частка праваслаўнай царкоўнай іерархіі Кіеўскай мітраполіі заключыла унію з Рымам. Яе ўдзельнікі прызналі вяршэнства папы Рымскага і каталіцкае веравучэнне, але захавалі ўсходні абрад, царкоўнаславянскую літургію і шэраг уласных царкоўных традыцый.
Гэтая падзея змяніла рэлігійную гісторыю беларускіх і ўкраінскіх земляў. Але ў расійскай гістарычнай традыцыі за ёй замацавалася амаль выключна адмоўная рэпутацыя: унія стала сімвалам здрады праваслаўю, польска-каталіцкай экспансіі і адрыву мясцовага насельніцтва ад яго нібыта натуральнай усходняй супольнасці.
Чаму?
Каб зразумець гэта, трэба паглядзець, хто атрымаў права вызначаць, якім павінна быць беларускае мінулае.
У XVI стагоддзі мясцовая праваслаўная царква ў ВКЛ была звязаная з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Яе гісторыя развівалася ў складаным асяроддзі Рэчы Паспалітай, дзе суіснавалі і канкуравалі розныя хрысціянскія канфесіі, а рэлігійныя пытанні былі цесна звязаныя з палітыкай, адукацыяй і сацыяльным становішчам.
Унія не ўзнікла на пустым месцы. У другой палове XVI стагоддзя праваслаўная царква на гэтых землях перажывала ўнутраны крызіс. Частка епіскапаў імкнулася ўмацаваць царкоўную арганізацыю, павысіць статус іерархіі і атрымаць гарантыі правоў у дзяржаве, дзе каталіцкая царква мела значныя палітычныя перавагі.
Аднак унія не была агульнай воляй усіх праваслаўных. Частка духавенства, брацтваў і шляхты выступіла супраць яе. У выніку мясцовае рэлігійнае грамадства раскалолася, а канфлікт вакол уніі цягнуўся яшчэ доўга. Таму было б няправільна прадстаўляць яе як адназначна добраахвотны і мірны выбар усяго насельніцтва.
Але гэтак жа няправільна зводзіць усю гэтую гісторыю да простай схемы: каталіцкі Захад напаў на праваслаўны Усход, а ўніяцтва стала інструментам чужога панавання. Бо гэта ўжо імперская інтэрпрэтацыя з усходу.
Для расійскай дзяржаўнай і царкоўнай традыцыі праваслаўе паступова стала не толькі рэлігіяй, але і адным з аргументаў гістарычнага адзінства ўсходніх славян. У такой сістэме мясцовыя праваслаўныя супольнасці Беларусі і Украіны разглядаліся як частка шырэйшага «рускага» свету, а іх адрозныя гістарычныя траекторыі маглі падавацца вынікам іншаземнага ўплыву.
Берасцейская унія парушала гэтую схему. Яна паказвала, што на беларускіх землях існаваў уласны рэлігійны выбар, уласныя спрэчкі і ўласныя праекты будучыні, якія не зводзіліся да масквы. Для імперскага гістарычнага наратыва гэта была нязручная альтэрнатыва. Калі прызнаць, што беларуская гісторыя мае некалькі траекторый і што мясцовыя супольнасці самастойна прымалі складаныя рашэнні, становіцца цяжэй сцвярджаць, што іх натуральнае месца – у адзінай рэлігійнай і палітычнай прасторы пад кіраўніцтвам масквы.
Таму ўніяцтва часта апісвалася не як частка ўласнай гісторыі Беларусі, а як вынік польскага ці рымскага ўздзеяння. У такой інтэрпрэтацыі беларусы выступалі перадусім абʼектам чужой барацьбы, а не ўдзельнікамі еўрапейскіх рэлігійных і інтэлектуальных працэсаў.
Але гісторыя ўніяцкай царквы – гэта не толькі канфлікт паміж Рымам і праваслаўем. Гэты спадчынны пласт нельга выключыць з беларускай гісторыі толькі таму, што ён не адпавядае схеме пра адзіны праваслаўны ўсходнеславянскі свет. У 1839 годзе ўніяцкая царква ў расійскай імперыі была афіцыйна ліквідаваная ў выніку Полацкага царкоўнага сабора, а яе вернікаў масава пераводзілі ў праваслаўе.
Берасцейская унія была супярэчлівым рашэннем, якое мела прыхільнікаў і праціўнікаў, прывяло да канфліктаў і змяніла рэлігійнае жыццё беларускіх земляў. Але яна таксама была часткай нашай гісторыі – гісторыі, якую нельга звесці да выбару паміж масквой і чужым уплывам.
Беларуская гісторыя не абавязаная быць выключна праваслаўнай, каб заставацца беларускай. І ніводны з яе рэлігійных пластоў не павінен знікаць толькі таму, што імперская традыцыя палічыла яго нязручным.

👍6 2
Як расійскае тэлебачанне вучыла нас глядзець на сябе чужымі вачыма
Уявіце – ці проста ўзгадайце – тэлевізійную карціну постсавецкага свету. У маскве – вялікія шоу, модныя рэстараны, знакамітасці, новыя тэхналогіі і людзі, якія нібыта вызначаюць, куды рухаецца свет. А калі ў кадры зʼяўляецца Беларусь, то гэта часта штосьці пра бульбу, сельскую гаспадарку, лукашэнку ў вобразе калгасніка з дзіўным акцэнтам і жарты пра савецкае мінулае.
расія ў гэтай сістэме – сучасная, маштабная і ўплывовая. Беларусь – маленькая, смешная і адсталая. Атрымліваецца не проста розніца паміж дзвюма краінамі, а цэлая іерархія: адзін бок мае права быць узорам, другі – абʼектам кпінаў.
Праблема ў чым? А ў тым, што расійскія каналы масава глядзелі (і працягваюць глядзець) у Беларусі з 1990-х. На іх ішлі забаўляльныя праграмы, серыялы, ток-шоу, палітычныя дыскусіі і сатырычныя перадачы. Для значнай часткі гледачоў расійская тэлевізійная прастора была не нейкім далёкім замежным медыя, а звычайнай часткай штодзённага жыцця. Адсюль вырасталі сотні тысяч чалавек, для якіх расійскае = сваё.
А як паказвалі Беларусь ці беларусаў? У анімацыйным шоу «Мульт личности» лукашэнку паказвалі ў драўлянай хаце, з мяшкамі бульбы і гукамі жывёлы на фоне. Ягонае атачэнне перадавала ўяўленне пра Беларусь як пра нешта вясковае, састарэлае і тэхналагічна адсталае. У «Вечернем Урганте» ягоны вобраз таксама выкарыстоўваўся для стварэння кантрасту паміж Беларуссю і сучаснымі тэхналогіямі.
Такія жарты стваралі іерархію, у якой расія паўставала сучаснай і заможнай, а яе суседзі – перыферыйнымі і непаўнавартаснымі. Пры гэтым палітычны кіраўнік станавіўся сімвалам усёй краіны.
Вясковасць сама па сабе не зʼяўляецца чымсьці ганебным. Сельская гаспадарка – частка эканомікі, а вёска – частка нацыянальнай культуры. Праблема ў тым, што вясковае выкарыстоўваецца як сінонім адсталасці, а беларускі акцэнт, мясцовыя гаворкі і культурныя асаблівасці – як прыкметы недалёкасці.
У такой сістэме нават мова і вымаўленне становяцца інструментамі сацыяльнай і культурнай іерархіі. Адну манеру гаварыць паказваюць як адукаванасць і сучаснасць, іншую – асацыююць з недасведчанасцю і правінцыяй. Чалавеку прапануюць смяяцца не толькі з канкрэтнага палітыка, але і з усяго, што нагадвае яму пра ўласную краіну.
А чаго ў гэтай карціне амаль не застаецца? Таго, дзе Беларусь – краіна з багатай гісторыяй гарадоў і мястэчак, з уласнымі літаратурнымі і мастацкімі традыцыямі, з навуковымі дасягненнямі, архітэктурай, музыкай і інтэлектуальным жыццём. Дзе беларусы як людзі, якія не толькі працуюць у калгасах ці жывуць у цені масквы, але і ствараюць, вынаходзяць, спрачаюцца, падарожнічаюць і самастойна асэнсоўваюць свет.
Калі краіну пастаянна паказваюць праз некалькі стэрэатыпаў, яе складанасць знікае. Яна перастае быць паўнавартасным грамадствам і становіцца персанажам у чужой гісторыі – смешным суседам, малодшым братам або дзіўнай правінцыяй.
І калі чужая расійская медыяпрастора займае значную частку вольнага часу чалавека, узнікае небяспека: ён пачынае успрымаць яе меркі як натуральныя. маскоўскае здаецца больш прэстыжным, расійскае – больш прафесійным, а беларускае трэба апраўдваць, тлумачыць або даказваць, што яно не горшае.
Гэта і ёсць сімвалічная перыферызацыя: не абавязкова забараняць нацыянальную культуру, каб адсунуць яе на другі план. Дастаткова зрабіць так, каб яна рэдка зʼяўлялася ў ролі чагосьці сучаснага, значнага і вартага захаплення.
Чаму мы павінны глядзець на сваю краіну праз чужую камеру, каб вырашыць, ці вартая яна павагі?
Беларусь не абавязана быць падобнай да масквы, каб быць сучаснай. І не павінна даказваць, што яна не калгас, каб мець уласную годнасць. Беларусь не правінцыя чужога свету. Беларусь – асобная краіна, якая мае права сама расказваць пра сябе.

😢6 3🤯2❤1🗿1
Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў – запрашаем на адкрытую анлайн-лекцыю!
📅 30 кастрычніка, пятніца, 21:00 (мінскі час)
📍 Ютуб-канал «Годна»
🎙 Валерыя Чарнаморцава – даследчыца, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў і экскурсаводка.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі беларускіх літаратараў, навукоўцаў, выкладчыкаў, дзяржаўных і культурных дзеячаў. Сярод 132 вядомых імёнаў расстраляных – 22 літаратары.
Як памяць пра гэтую трагедыю стала традыцыяй, якую сёння падтрымліваюць беларусы і беларускі ў розных краінах?
Пра гэта раскажа Валерыя, якая ў 2017 годзе стала ініцыятаркай першых дзвюх начных імпрэзаў памяці.
Але ў гэтай лекцыі ёсць асабістая гісторыя.
У 2022 годзе Валерыю арыштавалі за экскурсіі ў Курапаты. 28 кастрычніка яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ў 1937-м таксама ўтрымлівалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Менавіта там Валерыя ўпершыню прачытала гэтую лекцыю – для сваіх сукамерніц.
Цяпер запрашаем пачуць яе і вас.

❤10💔5👍4
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі дзясяткі пісьменнікаў і паэтаў.
Гэтая ноч стала адным з самых трагічных сімвалаў сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай культуры.
Агулам у гады сталінскіх рэпрэсій у Беларусі былі рэпрэсаваныя не менш за паўмільёна чалавек, а паводле розных ацэнак, у 1920–1950-я гады ў месцах масавых расстрэлаў пад Мінскам (у тым ліку Курапатах) маглі быць забітыя дзясяткі тысяч чалавек.
Гэта была мэтанакіраваная спроба знішчыць беларускую інтэлігенцыю, культуру і нацыянальную свядомасць.

💔21❤1😢1
Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў – запрашаем на адкрытую анлайн-лекцыю!
📅 30 кастрычніка, пятніца, 21-00 (мінскі час)
📍 Ютуб-канал «Годна»
🎙 Валерыя Чарнаморцава – даследчыца, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў і экскурсаводка.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі беларускіх літаратараў, навукоўцаў, выкладчыкаў, дзяржаўных і культурных дзеячаў. Сярод 132 вядомых імёнаў расстраляных – 22 літаратары.
Як памяць пра гэтую трагедыю стала традыцыяй, якую сёння падтрымліваюць беларусы і беларускі ў розных краінах?
Пра гэта раскажа Валерыя, якая ў 2017 годзе стала ініцыятаркай першых дзвюх начных імпрэзаў памяці.
Але ў гэтай лекцыі ёсць асабістая гісторыя.
У 2022 годзе Валерыю арыштавалі за экскурсіі ў Курапаты. 28 кастрычніка яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ў 1937-м таксама ўтрымлівалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Менавіта там Валерыя ўпершыню прачытала гэтую лекцыю – для сваіх сукамерніц.
Цяпер запрашаем пачуць яе і вас.
📅 30 кастрычніка, пятніца, 21-00 (мінскі час)
📍 Ютуб-канал «Годна»
🎙 Валерыя Чарнаморцава – даследчыца, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў і экскурсаводка.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі беларускіх літаратараў, навукоўцаў, выкладчыкаў, дзяржаўных і культурных дзеячаў. Сярод 132 вядомых імёнаў расстраляных – 22 літаратары.
Як памяць пра гэтую трагедыю стала традыцыяй, якую сёння падтрымліваюць беларусы і беларускі ў розных краінах?
Пра гэта раскажа Валерыя, якая ў 2017 годзе стала ініцыятаркай першых дзвюх начных імпрэзаў памяці.
Але ў гэтай лекцыі ёсць асабістая гісторыя.
У 2022 годзе Валерыю арыштавалі за экскурсіі ў Курапаты. 28 кастрычніка яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ў 1937-м таксама ўтрымлівалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Менавіта там Валерыя ўпершыню прачытала гэтую лекцыю – для сваіх сукамерніц.
Цяпер запрашаем пачуць яе і вас.
👍7 3❤2👏1🤮1
Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў – запрашаем на адкрытую анлайн-лекцыю, якая пачнецца праз 10 хвілін!

❤10🎄2💩1💔1
«Братні народ»: хто прыдумаў, што беларусы і рускія – браты, і навошта гэта было патрэбна?
На першы погляд, «братні народ» – проста прыгожыя словы пра агульную гісторыю і культурную блізкасць. Але ў расійскай імперскай і савецкай палітычнай традыцыі гэтая формула мела і іншае значэнне: яна дапамагала прадстаўляць розныя народы як часткі адзінай супольнасці, у якой адзін цэнтр прэтэндаваў на асаблівую ролю і права вызначаць агульную будучыню.
Карані гэтай ідэі сягаюць прынамсі ў XIX стагоддзе. У расійскай імперыі распаўсюджвалася канцэпцыя «адзінага рускага народа», які нібыта складаўся з вялікаросаў, маларосаў і беларусаў. Агульнае паходжанне і спадчына Кіеўскай Русі выкарыстоўваліся для абгрунтавання гэтай еднасці. Праблема была ў тым, што беларуская і ўкраінская самабытнасць у такой схеме ператвараліся ў нешта другаснае: асобныя мовы і культурныя традыцыі прызнаваліся, але права на самастойнае нацыянальнае развіццё абмяжоўвалася ідэяй агульнарускага цэлага.
У сярэдзіне 1930-х гадоў савецкая ўлада надала рыторыцы братэрства новае значэнне. У 1935 годзе формула «дружба народаў» стала часткай афіцыйнай ідэалогіі СССР. На словах усе народы былі роўнымі, але ў рэчаіснасці рускаму народу паступова замацоўвалі асаблівае месца – «старэйшага брата». У 1938 годзе гэтая іерархія ўжо выразна гучала ў савецкай публіцыстыцы.
Такім чынам, братэрства азначала не толькі салідарнасць. Яно прадугледжвала і пэўную мадэль адносін: старэйшы брат нібыта ведае лепш, дапамагае малодшаму, вядзе яго за сабой і мае права патрабаваць ад яго лаяльнасці. А калі малодшы брат хоча ісці ўласным шляхам, ягоны выбар можна прадставіць як няўдзячнасць, здраду або вынік чужога ўплыву.
У гэтым і заключаецца імперскі патэрналізм – мадэль, у якой дамінаванне апраўдваецца клопатам, гістарычнай блізкасцю і ўяўнай адказнасцю за іншага. Замест адкрытага сцвярджэння, што адзін народ павінен падпарадкоўвацца іншаму, прапануецца больш прымальная гісторыя: мы ж сямʼя, мы ж браты, таму нашы рашэнні павінны быць агульнымі.
Гэтая логіка не знікла разам з СССР. У сучасным расійскім дыскурсе Беларусь часта падаецца як асабліва блізкая, але ўсё ж малодшая краіна, а ўкраінская самастойнасць неаднаразова ставілася пад сумнеў праз сцвярджэнні пра «адзін народ» і агульны гістарычны лёс. Агульная гісторыя ў такой інтэрпрэтацыі перастае быць падставай для дыялогу паміж роўнымі і становіцца аргументам супраць самастойнасці суседа.
Але агульная гісторыя не азначае агульнай палітычнай волі. Блізкія мовы, культурныя сувязі, сямейныя адносіны і памяць пра супольныя падзеі не ствараюць для адной дзяржавы права вызначаць будучыню іншай. Народы могуць быць блізкімі, не будучы часткамі аднаго палітычнага цэлага.
Таму пытанне не ў тым, ці ёсць у беларусаў і рускіх агульныя карані. Пытанне ў тым, чаму з гэтых каранёў робяць выснову, што Беларусь павінна заставацца ў расійскай сферы ўплыву.
Братэрства мае сэнс толькі там, дзе ёсць роўнасць. Калі адзін бок сам вызначае, што добра для іншага, гэта ўжо не братэрства, а іерархія, замаскаваная пад роднасць.

Patreon
Get more from Грамадская арганізацыя "Годна" on Patreon
Get more from Грамадская арганізацыя "Годна" on Patreon. Join for free or become a member for just €5/month. Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні…
👍6❤4🎄1 1
Чаму расійскамоўны беларус рэдка тлумачыць свой выбар, а беларускамоўны мусіць гэта рабіць пастаянна?
У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, але іх становішча далёка не аднолькавае: расійская часта ўспрымаецца як нешта натуральнае і нейтральнае. Беларуская ж – як асабістая пазіцыя, якую трэба тлумачыць: чаму ты размаўляеш па-беларуску, ці не хочаш ты некага аддзяліць, навошта табе гэта?
Але чаму так склалася? Адказ просты – у гісторыі русіфікацыі.
Як расійская стала мовай гарадоў і магчымасцяў?
Гэты працэс пачаўся задоўга да СССР, яшчэ ў часы расійскай імперыі, але асабліва моцна ўзмацніўся ў савецкі перыяд. Расійская мова стала асноўнай мовай міжрэспубліканскіх зносін, вышэйшай адукацыі, карʼернага росту і дзяржаўнага кіравання.
У Беларускай ССР паступова скарачалася прысутнасць беларускай мовы ў школах, навуцы, выдавецкай справе і медыя. Расійскую адмыслова асацыявалі з горадам, адукацыяй і прафесійнымі магчымасцямі, а беларуская ўсё часцей заставалася мовай сямʼі, вёскі і фальклору. Гэта стварала ўражанне, быццам расійская – мова сучаснасці, а беларуская – перажытак мінулага.
Што паказваюць лічбы?
Паводле перапісу 1989 года, больш за 70% беларусаў называлі беларускую роднай мовай, але больш за 60% прызнавалі, што ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца расійскай. Гэта добра паказвае разрыў паміж нацыянальнай ідэнтычнасцю і рэальнымі моўнымі практыкамі.
Пасля распаду СССР сітуацыя магла змяніцца. У 1990 годзе беларуская стала адзінай дзяржаўнай мовай. Але ўжо пасля сфальсіфікаванага рэферэндуму 1995 года расійская атрымала такі самы дзяржаўны статус. Палітыка беларусізацыі згортвалася, а расійская зноў замацавалася ў адукацыі і публічным жыцці.
Чаму адна мова не патрабуе тлумачэнняў, а іншая патрабуе?
Таму што расійская застаецца мовай большасці гарадскіх і дзяржаўных інстытуцый, медыя і значнай часткі адукацыйнай сістэмы. Чалавек можа ўсё жыццё размаўляць па-расійску і не сутыкнуцца з пытаннем, чаму ён выбраў менавіта гэтую мову.
Беларускамоўны ж часта выходзіць за межы звыклай для грамадства нормы. Яго пачынаюць пытацца, навошта ён так размаўляе, ці не робіць гэта дзеля палітыкі, ці не хоча выглядаць асаблівым. Так беларуская мова ператвараецца са звычайнага сродку зносін у нешта, што трэба пастаянна тлумачыць.
Расійская мова ў Беларусі таксама мае сваю гісторыю і палітычны кантэкст. Яе цяперашняе становішча – не проста вынік натуральнага выбару мільёнаў людзей, а яшчэ і вынік дзесяцігоддзяў дзяржаўнай палітыкі, якая стварала для яе значна больш магчымасцяў.
Гэта не азначае, што расійскамоўныя беларусы вінаватыя ў русіфікацыі. Але варта перастаць лічыць яе нейтральнай нормай, а беларускую – адхіленнем ад гэтай нормы.
Моўная роўнасць пачынаецца не тады, калі абедзве мовы запісаныя ў Канстытуцыі, а тады, калі чалавеку не трэба апраўдвацца за тое, што ён размаўляе па-беларуску.

❤11👍4 3
Чаму беларуская мова ўспрымаецца як мова пратэсту, а не працы і прафесійнага поспеху?
Уявіце беларускую мову на мітынгу, літаратурным фестывалі ці нацыянальным свяце. Гэта лёгка ўявіць. А цяпер – на нарадзе міжнароднай кампаніі, у навуковай лабараторыі ці ў кабінеце міністра. Чамусьці такая карціна многім здаецца незвычайнай. Але беларуская мова не стала мовай пратэсту сама па сабе. Яе паступова выцяснялі з тых сфер, якія асацыююцца з уладай, ведамі, карʼерай і грашыма.
Як гэта адбылося?
Яшчэ ў савецкі час расійская мова замацавалася ў вышэйшай адукацыі, навуцы, дзяржаўным кіраванні і прамысловасці. Яна асацыявалася з гарадскім жыццём, тэхналогіямі і карʼернымі магчымасцямі. Беларуская ж усё часцей заставалася ў школе, літаратуры, вясковым асяроддзі і фальклоры.
Так сфармавалася стэрэатыпнае ўяўленне: расійская – мова сучаснасці і прафесіі, беларуская – мова традыцый і культуры. Гэта было не пытаннем моўных магчымасцяў, а вынікам няроўнага становішча дзвюх моў.
Ці была магчымасць нешта змяніць пасля незалежнасці?
Так. У 1990 годзе беларуская стала адзінай дзяржаўнай мовай. Планавалася паступова пашырыць яе выкарыстанне: зрабіць мовай навукі і медыя, затым дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Аднак пасля рэферэндуму 1995 года расійская атрымала такі самы дзяржаўны статус.
Пачалося згортванне беларусізацыі, расійская зноў стала дамінаваць у дзяржаўных установах і адукацыі. Напрыклад, доля першакласнікаў, якія вучыліся па-расійску, вырасла з 25% у 1994 годзе да 62% у 1995-м. У выніку беларуская так і не змагла паўнавартасна замацавацца ў прафесійным жыцці незалежнай краіны.
Чаму гэта важна сёння?
Калі чалавек амаль не сустракае беларускую мову ў навуковых публікацыях, універсітэтах, дзяржаўных установах і карпаратыўным асяроддзі, у яго ўзнікае ўражанне, што яна там непатрэбная. Бізнес выбірае расійскую, бо на ёй ужо працуюць супрацоўнікі і кліенты. Універсітэты працягваюць навучанне па-расійску, бо так склалася сістэма. А адсутнасць беларускай у гэтых сферах яшчэ больш замацоўвае яе маргінальнае становішча.
Так утвараецца замкнёнае кола: беларускай мала ў прафесійным жыцці, таму яе лічаць непрактычнай, а праз гэта выкарыстоўваюць яшчэ радзей.
Паралельна беларуская стала важным сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці і палітычнага супраціву. Асабліва пасля таго, як дзяржаўная палітыка пачала выцясняць яе з публічнай прасторы, яна стала мовай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
Але мова не вызначае прафесійныя здольнасці чалавека. На беларускай можна выкладаць фізіку, весці перамовы, пісаць навуковыя артыкулы, кіраваць кампаніяй і распрацоўваць тэхналогіі. Для гэтага патрэбныя не нейкія асаблівыя ўласцівасці мовы, а ўмовы, у якіх ёю можна паўнавартасна карыстацца.
Важна вяртаць беларускай мове права быць не толькі сімвалам нацыянальнай культуры і пратэсту, але і звычайнай мовай працы, адукацыі, навукі і бізнесу.
Беларуская не павінна быць мовай, на якую пераходзяць толькі ў знак нязгоды з сістэмай. Яна павінна быць мовай, на якой можна проста жыць, працаваць і будаваць карʼеру.

❤10🎄2😢1
Адкуль узялася думка, што беларуская мова не падыходзіць для навукі і тэхналогій?
Часам можна пачуць, што па-беларуску цяжка размаўляць пра навуку, тэхналогіі ці складаныя прафесійныя рэчы. Маўляў, для гэтага ў мове не хапае слоў, таму даводзіцца пераходзіць на расійскую. Але ці сапраўды беларуская мова ад прыроды не прыстасаваная да такіх тэм?
У пачатку XX стагоддзя беларуская мова актыўна развівалася і ў навуковай сферы. У 1921 годзе пачала працаваць Навукова-тэрміналагічная камісія, якая займалася стварэннем беларускай тэрміналогіі. Пазней гэтую працу працягнуў Інстытут беларускай культуры, на базе якога ў 1929 годзе стварылі Акадэмію навук.
Выдаваліся зборнікі беларускай навуковай тэрміналогіі, ствараліся слоўнікі для розных галін ведаў: матэматыкі, геаметрыі, батанікі, логікі і іншых дысцыплін. Беларускамоўныя аўтары пісалі падручнікі і навуковыя працы. Гэта быў не проста збор асобных беларускіх слоў, а спроба зрабіць мову паўнавартасным інструментам адукацыі і навукі.
Але ў 1930-я гады гэты працэс жорстка перапынілі рэпрэсіі. Лінгвістаў, якія распрацоўвалі беларускую тэрміналогію, абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне». Многіх арыштавалі, саслалі або расстралялі. У 1933 годзе правялі рэформу правапісу, якая наблізіла беларускія нормы да расійскіх.
Пад удар трапілі не толькі людзі, але і кнігі. 3 чэрвеня 1937 года савецкая цэнзура выдала загад №33 аб канфіскацыі літаратуры з бібліятэк, навучальных устаноў і кнігарняў. У спіс увайшоў 421 загаловак, а ўсе кнігі 53 аўтараў загадвалі канфіскаваць цалкам. Пад забарону траплялі, сярод іншага, падручнікі па гісторыі і геаграфіі, слоўнікі і іншыя выданні. Частку кніг знішчалі фізічна – рэзалі ў друкарнях або спальвалі. Толькі за 1937 год 399 выданняў, надрукаваных у БССР на беларускай і расійскай мовах, знішчылі або адправілі ў спецсховішчы.
Такім чынам, беларуская мова страціла не толькі цэлае пакаленне навукоўцаў, але і значную частку інтэлектуальнай спадчыны, на якой магло працягвацца развіццё прафесійнай мовы.
Пасля расійская стала асноўнай мовай вышэйшай адукацыі, навуковых даследаванняў і многіх прафесійных сфер. Беларуская ж усё часцей заставалася па-за імі. Калі дзесяцігоддзямі не выдаваць на мове падручнікі, не весці на ёй даследаванні і не ствараць прафесійную тэрміналогію, яна непазбежна будзе здавацца менш прыдатнай для такіх задач.
Але гэта не недахоп самой мовы. Гэта вынік палітыкі, якая спачатку перапыніла яе развіццё, а потым выцесніла з важных сфер жыцця.
Насамрэч не існуе моў, ад прыроды прыдатных або непрыдатных для навукі. Навуковыя тэрміны не абавязкова павінны гучаць аднолькава ва ўсіх мовах: іх перакладаюць, адаптуюць або ствараюць новыя словы, калі ўзнікае такая патрэба. Так адбываецца з любой мовай, якая выкарыстоўваецца ў адукацыі і навуковых даследаваннях. Пытанне не ў тым, ці здольная беларуская мова апісваць складаныя тэхналогіі або навуковыя адкрыцці, а ў тым, ці ёсць умовы для развіцця яе тэрміналогіі і выкарыстання ў гэтых сферах.
Беларуская мова не нарадзілася толькі для песень, літаратуры і побытавых размоў. Яна можа быць мовай навукі, тэхналогій, адукацыі і бізнесу. Проста для гэтага ёй патрэбныя не толькі прыгожыя словы, але і рэальнае месца ў гэтых сферах.

❤10💔5 3
120 гадоў «Нашай Ніве»: як газета змяняла Беларусь?
У 1906 годзе ў Вільні пачала выходзіць «Наша Ніва». Вакол яе гуртаваліся беларускія пісьменнікі, публіцысты і дзеячы нацыянальнага руху. На яе старонках друкаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і іншыя аўтары, якія сёння лічацца класікамі беларускай літаратуры.
У 1991 годзе «Нашу Ніву» аднавілі. І зноў у Вільні. Першым галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец.
— Чаму вырашылі вярнуць гістарычную газету?
— Што было агульнага паміж «Нашай Нівай» пачатку ХХ стагоддзя і выданнем 1990-х?
— І ці паўтарыла адноўленая газета ролю сваёй папярэдніцы ў беларускім культурным жыцці?
📅 24 лістапада, 20:00 па Мінску
📍 YouTube «Годна»
Падключайцеся да эфіру! Пытанні Сяргею Дубаўцу можна будзе задаць у жывым чаце.

👍5❤2👏1