Чаму беларусы абвяшчалі незалежнасць БНР трыма граматамі? Яны што, не маглі з першай спробы?
Насамрэч, паміж Першай і Трэцяй Устаўнымі граматамі ёсць істотная розніца – але важныя ўсе тры. Бо Першую, Другую і Трэцюю граматы можна назваць трыма крокамі да незалежнасці.
Першая Устаўная грамата абвяшчала, што ўлада на беларускіх землях павінна перайсці да органаў, створаных беларускім народам. Грамата фактычна абвяшчала Раду Усебеларускага з’езда часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абяцала склікаць Усебеларускі Устаноўчы сход, які мусіў канчаткова вырашыць пытанне пра дзяржаўны лад краіны. Асноўная ідэя першай граматы – узяць уладу ў свае рукі пасля распаду старых дзяржаўных структур Расійскай імперыі і бальшавіцкай адміністрацыі.
Другая Устаўная грамата ўжо абвяшчала Беларускую Народную Рэспубліку як дзяржаву – але слова «незалежная» там яшчэ не было. Дзяржава магла быць у складзе федэрацыі ці канфедэрацыі – і дзяржаўны лад Беларусі яшчэ планавалі вызначыць у будучыні.
А вось Трэцяя Устаўная грамата ўжо абвяшчала непасрэдна незалежнасць. Паміж Другой і Трэцяй прайшло крыху больш за два тыдні часу, але для беларускай дзяржаўнасці яны праляцелі як гады. За гэты час Рада Усебеларускага з’езда, якая абвяшчала сябе часовай уладай Беларусі, дайшла ад думкі пра аўтаномію да думкі пра незалежнасць. Яе і абвясцілі 25 сакавіка. Акрамя таго, Трэцяя Устаўная грамата абвяшчала межы Беларусі – згодна з этнаграфічным рассяленнем беларусаў.
Без гэтых грамат і без абвяшчэння незалежнасці сёння беларусы, хутчэй за ўсё, не мелі б уласнай дзяржавы. Бо бальшавікі, якія знішчылі БНР, не бачылі ў беларусах асобны народ. Але пасля 1918 яны былі вымушаныя лічыцца з беларускай самасвядомасцю і ствараць марыянетачную БССР замест таго, каб уключаць Беларусь у склад РСФСР.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee

Telegram
Годная гісторыя
Ці ведалі вы, што жанчыны ў БНР атрымалі тыя ж правы, што і мужчыны, – раней чым у большасці краін Еўропы?
25 сакавіка 1918 года Трэцяй устаўной граматай была абвешчаная незалежнасць БНР. А за два тыдні да гэтага – у Другой устаўной грамаце – была абвешчаная…

❤12👍7👏2🔥1
Беларус, які забіў імператара
13 сакавіка 1881 года ў Санкт-Пецярбургу быў смяротна паранены расійскі імператар Аляксандр II. Смяротны выбух здзейсніў Ігнат Грынявіцкі – ураджэнец Бабруйскага павета, які сам называў сябе «ліцвінам». Пра яго постаць у беларускіх падручніках звычайна амаль не згадваюць, бо яна дрэнна ўпісваецца ў савецкую і постсавецкую канцэпцыю «брацкіх народаў».
Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі нарадзіўся ў 1856 годзе ў маёнтку Басін у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Яго сям’я паходзіла са збяднелай шляхты. У 1864 годзе род вярнуўся ў свой спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія. Пачатковую адукацыю Ігнат атрымаў у рэгіёне, а ў 1875 годзе скончыў Беластоцкую гімназію. Пасля гэтага ён паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут і скончыў яго ў 1880 годзе.
Падчас навучання ў сталіцы расійскай імперыі Грынявіцкі далучыўся да рэвалюцыйнага руху і стаў удзельнікам падпольнай арганізацыі «Народная воля». Яе ўдзельнікі выступалі супраць існага дзяржаўнага ладу і лічылі, што для палітычных пераменаў можна выкарыстоўваць метады палітычнага тэрору. Грынявіцкі ўзяў актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі і стаў адным з тых, хто рыхтаваў замах на імператара.
1 сакавіка 1881 года Аляксандр II ехаў у карэце па набярэжнай Кацярынінскага канала ў Санкт-Пецярбургу. Першую бомбу пад карэту кінуў народаволец Мікалай Рысаў. Выбух пашкодзіў транспарт, але імператар застаўся жывы. Пасля гэтага Аляксандр II выйшаў з карэты, каб агледзець месца выбуху і параненых.
Менавіта ў гэты момант Ігнат Грынявіцкі кінуў другую бомбу. Выбух адбыўся амаль побач з імператарам. У выніку абодва атрымалі смяротныя параненні. Аляксандра II даставілі ў Зімовы палац, дзе ён памёр праз некалькі гадзін. Сам Грынявіцкі таксама загінуў – або на месцы, або неўзабаве пасля выбуху ў бальніцы; дакладных звестак пра яго апошнія хвіліны не захавалася.
У расійскіх гістарычных крыніцах Грынявіцкага нярэдка называюць палякам. Аднак адзін з яго паплечнікаў па рэвалюцыйным руху, Леў Ціхаміраў, пісаў, што сам Ігнат называў сябе не палякам, а «ліцвінам». Так што мы ведаем, што Грынявіцкі – беларус, які забіў імператара.

🔥9❤7👍2💔1
Якія краіны прызналі БНР? І што ўвогуле такое – прызнаць краіну?
Спачатку давайце асэнсуем, што такое перыяд 1917–1920. Гэта час, калі буйныя імперыі распадаюцца, а на іх месцы з’яўляецца шмат новых дзяржаў. Межы існуюць толькі на мапах, рэальнага кантролю за гэтымі межамі звычайна ні ў каго няма. Прычым межы малююцца так, што адзін горад можа знаходзіцца ў складзе трох ці чатырох краін адначасова.
Стары светалад бурыцца, з’яўляецца новы – але ён яшчэ не ўпарадкаваны і ніхто не разумее, якім ён будзе далей. Вырашаць гэта збяруцца ў 1919 годзе на Парыжскай канферэнцыі.
Маладыя краіны пачынаюць завязваць міжнародныя адносіны – адкрываюць дыпламатычныя ўстановы, прызначаюць амбасадараў, абменьваюцца дыпламатычнымі нотамі. І вось хто заводзіў адносіны з БНР.
Украінская Дзяржава гетмана Скарападскага
У 1918 годзе БНР даслала ноты з просьбай пра афіцыйнае прызнанне і пра супрацоўніцтва супраць бальшавікоў. Украіна дазволіла працу беларускай місіі. Дарэчы, таксама ўкраінцы выдалі 4 млн марак крэдыту – фактычна гэта быў першы бюджэт БНР.
Але пазней адносіны крыху пагоршыліся, бо ўкраінцам сталі нецікавыя беларусы ў «шэрым статусе», з якога самі ўкраінцы выйшлі праз прызнанне Германіяй і іншымі вялікімі еўрапейскімі краінамі.
Літва
Літоўцы таксама лічылі адной з галоўных пагрозаў для сваёй краіны бальшавікоў. Таму ў Вільні, а пасля ў Коўне дзейнічала беларуская місія. Таксама ў Літве дзейнічала Міністэрства беларускіх справаў на чале з Язэпам Варонкам і Першы беларускі полк пад камандаваннем Аляксандра Ружанцова, складзены з гродненскіх беларусаў. Усё супрацоўніцтва з Літвой згарнулася пасля падпісання літоўцамі мірнай дамовы з бальшавікамі.
Латвія
У 1919-1920 беларускія прадстаўнікі атрымалі права дзейнічаць, у тым ліку ў палітычным полі, ад імя беларускага народа. Дыпламатычная місія знаходзілася ў Рызе.
Эстонія
Эстонія адной з першых прызнала БНР і дазволіла адкрыць амбасаду ў цэнтры Таліна. Паміж урадамі Эстоніі і БНР ішло абмеркаванне розных працоўных пытанняў – хаця нават праз сто гадоў яны выглядаюць звычайнымі: пытанне візаў, міграцыі, дазволу на жыхарства.
Фінляндыя
Фінляндыя таксама ў спісе першых, хто прызнаў БНР – бо фіны, як і беларусы, добра ведалі, што такое расійскае ярмо. У Хельсінках працавала беларуская дыпламатычная місія, якая не толькі выбудоўвала адносіны з фінамі, але і шукала саюзнікаў у барацьбе супраць бальшавікоў.
Чэхія
У 1919 годзе ў Празе пачала працаваць беларуская дыпламатычная місія. Яна падтрымлівала сувязі з урадам і займалася прадстаўленнем беларускіх інтарэсаў у Цэнтральнай Еўропе. Чэхаславацкія ўлады дазволілі дзейнасць беларускай місіі і падтрымлівалі афіцыйныя кантакты з прадстаўнікамі БНР. З 1923 года ў Прагу пераехалі многія беларускія палітыкі з Літвы, у тым ліку Рада БНР. Бальшавікі марылі да іх дацягнуцца – і зрабілі гэта пасля акупацыі Чэхаславакіі ў 1945.
Швецыя і Данія
Абедзве скандынаўскія краіны дазволілі адкрыць амбасады (што дэ-факта можна лічыць прызнаннем па сённяшніх крытэрах), якія працавалі да 1920 года ў Стакгольме і Капенгагене.
Турцыя
У Стамбуле (Канстанцінопалі) адкрылі беларускую амбасаду – Турцыя падтрымлівала дыпламатычныя стасункі з БНР і прызнавала маладую краіну.
Францыя
Пасля Першай сусветнай вайны гэта была ключавая краіна Еўропы, падтрымка якой вырашыла б усё. І, на жаль, Францыя не падтрымала беларусаў – бо ў яе інтарэсах была моцная Польшча як буфер паміж Еўропай і бальшавіцкай расіяй. Праз 20 гадоў бальшавікі разам з нацыстамі падзеляць Польшчу і пачнуць Другую сусветную – так што французы крыху пралічыліся.

❤11💔2👍1
Без якіх людзей немагчыма ўявіць БНР? Без каго яе б не стварылі?
БНР была вынікам працы дзясяткаў дзеячаў. І хаця мы зараз пералічым значна меншую колькасць, усё ж трэба разумець, што некалькі чалавек былі лакаматывам усяго руху, але не стваральнікамі ўсяго.
Іван Луцкевіч
Быў адным з галоўных ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху. Яшчэ да 1917 ён разам з паплечнікамі стварыў палітычнае і культурніцкае асяроддзе беларускага адраджэння. Праз газету «Наша Ніва» фармавалася ідэя беларусаў як асобнай нацыі з правам на ўласную дзяржаву. У 1917 годзе Луцкевіч удзельнічаў у арганізацыі Усебеларускага з’езда, які павінен быў вызначыць будучыню Беларусі пасля распаду расійскай імперыі.
Антон Луцкевіч
Удзельнічаў у падрыхтоўцы Усебеларускага з’езда і пасля яго разгону бальшавікамі ўвайшоў у Выканаўчы камітэт Рады з’езда. Менавіта гэты орган працягнуў працу і паступова ператварыўся ў Раду БНР, якая ў 1918 годзе пачала абвяшчаць элементы беларускай дзяржаўнасці.
Янка Серада
У 1917 годзе быў адной з цэнтральных фігур Усебеларускага з’езда. Пасля разгону з’езда ён застаўся ў кіраўніцтве беларускага палітычнага руху і ў 1918 годзе ўзначаліў Раду БНР. Пад яго старшынствам была прынята Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвясціла Беларусь незалежнай дзяржавай.
Язэп Варонка
Узначаліў першую выканаўчую ўладу новай дзяржавы. У сакавіку 1918 года ён стаў кіраўніком Народнага сакратарыята – фактычна першага ўрада БНР. Яго задача была арганізаваць дзяржаўнае кіраванне і стварыць адміністрацыю, якая павінна была прадстаўляць беларускую ўладу.
Аркадзь Смоліч
Удзельнічаў у працы Усебеларускага з’езда і ў беларускіх нацыянальных арганізацыях. Смоліч распрацоўваў уяўленне пра тэрыторыю Беларусі і мадэль будучай дзяржавы, што стала асновай для палітычных дакументаў Рады БНР.
Вацлаў Ластоўскі
Пасля разгону Усебеларускага з’езда бальшавікамі Ластоўскі працягнуў працу ў беларускіх палітычных структурах, з якіх пазней сфармавалася Рада БНР. Як публіцыст і палітычны дзеяч ён актыўна абгрунтоўваў ідэю беларускай дзяржаўнасці і ўдзельнічаў у падрыхтоўцы палітычных рашэнняў Рады, што прывялі да прыняцця Трэцяй Устаўной граматы БНР і абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе.
Без іх палітычнай і арганізацыйнай працы абвяшчэнне БНР у 1918 годзе было б вельмі малаверагодным. А без абвяшчэння БНР у 1918 сёння беларусы, хутчэй за ўсё, не мелі б уласнай дзяржавы.

❤15👍2👏1
Прамы эфір да Дня Волі!
23 сакавіка а 20:00 (па Мінску) на YouTube-канале «Годна» пагаворым пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення.
У эфіры:
Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі.
Тэма: Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма: Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
📅 23 сакавіка
🕗 20:00 (Мінск)
📺 YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут.

YouTube
БНР: рэальнасць ці мара? Прамы эфір да Дня Волі на канале «Годна».
За любы данат ад 5 еўра па спасылцы https://buymeacoffee.com/hodna да 25 сакавіка 21:00 па Мінску вы прымаеце ўдзел у разыгранцы кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы - "У восем гадоў я была на вайне".
Данаты збіраем на падзяку лектарам! Таму гэта не проста…

🔥10❤5👍4
Рыжскі мірны дагавор: як Беларусь дзялілі без беларусаў
18 сакавіка 1921 года ў Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж савецкай расіяй і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога. Ён завяршыў савецка-польскую вайну 1919–1920 гадоў і вызначыў новую мяжу ў рэгіёне. Паводле гэтага дакумента беларускія землі проста падзялілі: усходняя частка засталася ў складзе савецкай расіі, а Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.
Для беларусаў гэта было сапраўднай трагедыяй. Дагавор фактычна знішчыў надзею на ўласную дзяржаву, якая з’явілася ў 1918 годзе пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пры гэтым саміх беларусаў да перамоваў не дапусцілі. З польскага боку перамовы вялі прадстаўнікі ўлады, звязаныя з Юзэфам Пілсудскім, з савецкага – дэлегацыя на чале з Адольфам Іофэ. Інтарэсы Беларусі фармальна прадстаўлялі бальшавікі, але фактычна яны дзейнічалі ў інтарэсах масквы. Падчас абмеркаванняў нават гучала прапанова перадаць Польшчы Менск у абмен на саступкі на ўкраінскім кірунку, але польскі бок адмовіўся.
Пасля падзелу беларусы апынуліся па розныя бакі мяжы і ў розных палітычных сістэмах. У савецкай Беларусі спачатку праводзілі палітыку беларусізацыі, але ўжо ў канцы 1920-х гадоў яна змянілася на русіфікацыю і рэпрэсіі. Многіх дзеячаў культуры і навукі арыштоўвалі, ссылалі або расстрэльвалі. У Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, улады праводзілі паланізацыю: закрывалі беларускія школы, абмяжоўвалі выкарыстанне беларускай мовы, а актывістаў нацыянальнага руху пераследавалі і саджалі ў турмы. У выніку нацыянальнае адраджэнне, якое пачалося пасля Першай сусветнай вайны, было спыненае на доўгі час.
Рада БНР спрабавала данесці да еўрапейскіх дзяржаў, што падзел Беларусі несправядлівы, але заходнія краіны падтрымалі Польшчу, якую бачылі буферам і абаронай ад бальшавікоў. Што не выратавала Еўропу ад вайны ў 1939.
Рыжскі мір стаў для беларусаў напамінам, што без уласнай дзяржавы і моцнай нацыянальнай палітыкі будучыню краіны будуць вырашаць іншыя.

💔13😢2👍1👎1
Што за звер такі – ЛітБел? Адкуль узялося гэтае недаВКЛ у 1919 годзе?
ЛітБел – гэта неафіцыйная кароткая назва Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Карацей, квазідзяржаўнага ўтварэння, якое стварылі бальшавікі ў 1919 годзе падчас грамадзянскай і польска-савецкай вайны, на пераважна акупаваных беларускіх землях.
Адкуль гэта ўзялося? Бальшавікі ў канцы 1918 абвесцілі Літоўскую Савецкую Рэспубліку, а пасля і ССРБ. У лютым 1919 для зручнасці іх аб’ядналі ў ЛітБел. Галоўная мэта стварэння ЛітБела была ў тым, каб зрабіць буфер паміж савецкай расіяй і Польшчай, дзе ішла вайна за тэрыторыі былой расійскай імперыі.
Адначасова бальшавікі імкнуліся аслабіць нацыянальныя рухі – як беларускі, звязаны з урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, так і літоўскі, які будаваў незалежную дзяржаву пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы ў 1918 годзе.
«Рэспубліка» кантралявала толькі частку тэрыторыі, якую адваявала Чырвоная армія, і цалкам залежала ад рашэнняў масквы. У рэальнасці ключавую ролю там часта адыгрывала не грамадзянская ўлада, а камандаванне Чырвонай арміі, таму самастойнай дзяржавай ЛітБел не быў.
Што ў беларускай, што ў літоўскай гістарыяграфіі ЛітБел звычайна разглядаецца не як форма дзяржаўнасці, а як палітычны праект савецкай расіі, створаны без уліку інтарэсаў беларусаў і літоўцаў. Нядзіўна, што беларусы і літоўцы лічаць ЛітБел адмоўнай з’явай. У адрозненне ад бальшавікоў, якія 70 гадоў у падручніках расказвалі пра ЛітБел як прыклад «інтэрнацыянальнай рэспублікі».
А ўжо заўтра далучайцеся да нашага эфіру пра БНР!

🤪8👍1🔥1
Без БНР не было б БССР
У беларускіх падручніках пачалі выкрэсліваць БНР, у найлепшым выпадку называючы яе «існай толькі на паперы». У тых жа падручніках славяць БССР – кажуць, вось дзяржава дык усім дзяржавам дзяржава была!
Але ведаеце што? Без БНР ніколі б не было БССР. Абвяшчэннем незалежнасці і стварэннем БНР беларусы заявілі пра тое, што запыт на незалежнасць не проста існуе – гэта літаральна патрэба. Бальшавікі, якія збіралі шматы расійскай імперыі, канечне, не збіраліся даваць незалежнасць беларусам – але і проста акупаваць яны ўжо не маглі, бо баяліся ўзброенага супраціву (напрыклад, як Слуцкі Збройны Чын).
Таму бальшавікі абвесцілі ССРБ – нібыта незалежную савецкую рэспубліку, якую стварылі для беларусаў. Гэтая квазідзяржаўнасць праіснавала нядоўга: пад бягучыя патрэбы яе замянілі на ЛітБел, а пасля – зноў абвесцілі БССР.
Без БНР у нашай гісторыі сёння беларусы жылі б у складзе расіі як Татарстан ці Башкартастан – з прызывам на расійскія імперскія войны, калі было б незразумела, ці загляне ўвогуле сонца ў наша ваконца.
І дарэчы! Далучайцеся сёння да нашага эфіру пра БНР!
🕗 20:00 (Мінск)
📺 YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
У беларускіх падручніках пачалі выкрэсліваць БНР, у найлепшым выпадку называючы яе «існай толькі на паперы». У тых жа падручніках славяць БССР – кажуць, вось дзяржава дык усім дзяржавам дзяржава была!
Але ведаеце што? Без БНР ніколі б не было БССР. Абвяшчэннем незалежнасці і стварэннем БНР беларусы заявілі пра тое, што запыт на незалежнасць не проста існуе – гэта літаральна патрэба. Бальшавікі, якія збіралі шматы расійскай імперыі, канечне, не збіраліся даваць незалежнасць беларусам – але і проста акупаваць яны ўжо не маглі, бо баяліся ўзброенага супраціву (напрыклад, як Слуцкі Збройны Чын).
Таму бальшавікі абвесцілі ССРБ – нібыта незалежную савецкую рэспубліку, якую стварылі для беларусаў. Гэтая квазідзяржаўнасць праіснавала нядоўга: пад бягучыя патрэбы яе замянілі на ЛітБел, а пасля – зноў абвесцілі БССР.
Без БНР у нашай гісторыі сёння беларусы жылі б у складзе расіі як Татарстан ці Башкартастан – з прызывам на расійскія імперскія войны, калі было б незразумела, ці загляне ўвогуле сонца ў наша ваконца.
І дарэчы! Далучайцеся сёння да нашага эфіру пра БНР!
🕗 20:00 (Мінск)
📺 YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
YouTube
БНР: рэальнасць ці мара? Прамы эфір да Дня Волі на канале «Годна».
За любы данат ад 5 еўра па спасылцы https://buymeacoffee.com/hodna да 25 сакавіка 21:00 па Мінску вы прымаеце ўдзел у разыгранцы кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы - "У восем гадоў я была на вайне".
Данаты збіраем на падзяку лектарам! Таму гэта не проста…
Данаты збіраем на падзяку лектарам! Таму гэта не проста…
👍6🔥5👏2 2
Сёння ў 20:00 па Мінску мы не толькі правядзем прамы эфір пра БНР, але і разыграем прыз!
У эфіры:
Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі.
Тэма: Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма: Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
Спасылка на трансляцыю – тут.
У эфіры:
Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі.
Тэма: Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма: Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
Спасылка на трансляцыю – тут.
YouTube
БНР: рэальнасць ці мара? Прамы эфір да Дня Волі на канале «Годна».
За любы данат ад 5 еўра па спасылцы https://buymeacoffee.com/hodna да 25 сакавіка 21:00 па Мінску вы прымаеце ўдзел у разыгранцы кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы - "У восем гадоў я была на вайне".
Данаты збіраем на падзяку лектарам! Таму гэта не проста…
Данаты збіраем на падзяку лектарам! Таму гэта не проста…
❤10👍1
За любы данат ад 5 еўра па спасылцы вы прымаеце ўдзел у разыгранцы кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы – «У восем гадоў я была на вайне».
Данаты збіраем на падзяку лектарам — таму гэта не проста магчымасць выйграць кнігу, а яшчэ і падзякаваць нашым экспертам ❤️
Не забывайцеся, што данаціць варта толькі калі вам гэта бяспечна і вы за мяжой.

❤13👍3 3🤮1💔1
Чаму беларусы ў 1918 не здолелі адбудаваць дзяржаву, а ў літоўцаў і ўкраінцаў (1917–1921) гэта атрымалася? Беларусы менш хацелі сваю дзяржаву?
Не, справа не ў гэтым.
Розніца была ў палітычных умовах. У Літве і ва Украіне нацыянальныя эліты да 1917 года былі значна лепш арганізаваныя. Пакуль у Беларусі вынішчалася ўсё нацыянальнае пасля паўстання Каліноўскага, ва Украіне мясцовыя эліты прасоўвалі сваю культуру і ўкраінскія каштоўнасці. А Літве імперыя надзяляла менш увагі, бо русіфікаваць літоўцаў было значна складаней.
Таму ў літоўцаў дзейнічала Літоўская Тарыба, якая ў 1918 годзе абвясціла незалежнасць і змагла стварыць органы ўлады. Ва Украіне з’явілася Украінская Цэнтральная рада, якая кантралявала вялікую частку тэрыторыі і мела ўласныя ўзброеныя сілы.
У Беларусі таксама існавала Рада БНР, але яна фактычна не кантралявала тэрыторыю, не мела сваёй арміі і моцна залежала ад нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Таму ў выпадку Літвы і Украіны гаворка ішла пра рэальную ўладу, а ў выпадку Беларусі – хутчэй пра дэкларацыю незалежнасці без магчымасці яе абараніць.
Але галоўны фактар – немцы. Пасля Брэсцкага міру значная частка тэрыторый былой імперыі апынулася пад кантролем Германіі. Немцы падтрымалі стварэнне літоўскай дзяржавы, бо хацелі мець буфер паміж сабой і расіяй. Украінскую дзяржаву яны таксама падтрымалі, бо ім была патрэбна ўкраінская сельская гаспадарка і пастаўкі збожжа. А ў незалежнай Беларусі немцы не бачылі для сябе выгоды.
Пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне лёс Беларусі вырашаўся ўжо не ў Мінску, а ў супрацьстаянні паміж Польшчай і бальшавікамі. Але ніводны з бакоў не быў зацікаўлены ў стварэнні незалежнай беларускай дзяржавы. Польшча разглядала беларускія землі як частку сваёй польскай прасторы, а бальшавікі – як тэрыторыю для савецкай рэспублікі.
У выніку пасля Беларусь была падзеленая імі. Літва здолела захаваць незалежнасць, бо была меншая, больш этнічна аднародная і паспела атрымаць міжнароднае прызнанне пасля падтрымкі немцамі.
Украіна таксама спрабавала стаць незалежнай, але праз вайну, барацьбу розных армій і ўмяшанне суседніх дзяржаў не змагла ўтрымаць сваю дзяржаўнасць. Супраць незалежнай Украіны спрацаваў роўна той жа фактар, што і супраць Беларусі. Проста пазней.
Таму наступны дзень незалежнасці святкавалі ўжо ў 1991.

💔6👍4❤3
Што зрабіла Ларысу Геніюш адной з самых моцных жанчын у беларускай гісторыі?
7 красавіка – дзень памяці Ларысы Геніюш. На яе пахаванне ў 1983 годзе не толькі сабралася практычна ўся Зэльва, але і інтэлектуальная эліта тагачаснай Беларусі. Гэта была фактычна акцыя непадпарадкавання.
Сакратарка БНР і вязніца ГУЛАГа, якая адмовілася прымаць савецкае грамадзянства. Усё гэта і не толькі вы можаце даведацца ў анлайн-лекцыі, якую правядзе Валерыя Чарнаморцава – віленская экскурсаводка, магістарка гуманітарных навук і стваральніца віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Анлайн-лекцыя пройдзе 7 красавіка а 20:00 на YouTube-канале «Годна». Далучайцеся!
Падзякаваць Валерыі за лекцыю можна віртуальнай буськай на Buymeacoffee.

❤18👍3
Што зрабіла Ларысу Геніюш адной з самых моцных жанчын у беларускай гісторыі?
Пра гэта вы можаце даведацца ў анлайн-лекцыі, якую сёння ў 20.00 правядзе Валерыя Чарнаморцава – віленская экскурсаводка, магістарка гуманітарных навук і стваральніца віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Далучайцеся па спасылцы на YouTube!
Падзякаваць Валерыі за лекцыю можна віртуальнай буськай на Buymeacoffee ❤️

Ларыса Геніюш: жыццё, ГУЛАГ і адданасць Беларусі | анлайн-лекцыя
Падтрымаць лекцыю - https://buymeacoffee.com/hodna
Запрашаем на анлайн-лекцыю да гадавіны памяці Ларысы Геніюш – легендарнай беларускай паэткі, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГа.
43 гады…

❤18👍1
Падобна, што знайшлі парэшткі Вітаўта! Але спатрэбіцца дапамога ўкраінцаў, каб дакладна разабрацца
Парэшткі былі знойдзеныя ў крыптах Віленскага кафедральнага сабора яшчэ ў 1931 годзе падчас рэканструкцыі. Тады знайшлі Аляксандра Ягелончыка, Лізавету Габсбургскую і Барбару Радзівіл. Быў і яшчэ адзін чалавек – даследчыкі лічылі, што гэта Вітаўт. Даказаць не атрымалася, а далей была Другая Сусветная і савецкая акупацыя.
І вось зараз зноў звярнулі ўвагу на чацвёртыя парэшткі. Каб пацвердзіць гіпотэзу і ідэнтыфікаваць Вітаўта, плануюць пракансультавацца з украінскімі экспертамі. Бо ў Літве няма ўзораў ДНК з дынастыі Гедымінавічаў. Але яны ёсць ва Украіне ў Кіева-Пячорскай лаўры.

❤15🤩4👍3
СССР вызваліў Еўропу ў 1945? Тут толькі палова праўды
Вельмі часта можна пачуць пра тое, як Савецкі Саюз вызваліў Беларусь, краіны Балтыі і палову Еўропы ад нацызму. Гэта сапраўды так, калі мы кажам пра вызваленне ад менавіта нацызму. Але ці атрымалі гэтыя краіны свабоду? І вось у гэтай дэталі хаваецца дʼябал.
Для беларусаў што нацысты, што саветы не неслі нічога добрага. Краіны Балтыі, якія яшчэ ў 1940 былі незалежнымі, у 1945 апынуліся ў складзе СССР. Гэта была менавіта акупацыя. Ніякага вызвалення тут няма, бо яны гвалтоўна ўвайшлі ў склад іншай дзяржавы.
Польшча, Чэхаславакія, Венгрыя – ці атрымалі свабоду яны? І так, і не. Гэтыя краіны больш не былі ў васальнай залежнасці ад нацыстаў. Але яны трапілі ў іншую – у васальную залежнасць ад бальшавікоў.
Ледзь не першае, што зрабілі бальшавікі ў гэтых краінах – гэта фізічна знішчылі антынацысцкі супраціў. Так, вам не падалося – менавіта тых чэхаў, венграў, славакаў і палякаў, якія змагаліся супраць нацыстаў. Бо яны не змагаліся ЗА бальшавікоў, яны не былі камуністычных поглядаў і, адпаведна, неслі пагрозу для СССР.
На сорак з невялікім гадоў гэтыя краіны апынуліся ў стане, калі яны не маглі самастойна вырашаць знешнюю і большую частку ўнутранай палітыкі. Венгры хацелі не дапусціць калектывізацыі? Атрымалі Будапешцкую восень-1956. Чэхі хацелі свабодны рынак? Пражскую вясну заціснулі савецкія танкі. Палякі хацелі адсутнасці цэнзуры? «Салідарнасць» шмат гадоў правяла ў падполлі.
Вызваленыя ад нацызму народы не атрымалі сапраўднай свабоды – замест нацызму ім сталі навязваць сацыялізм ці камунізм без аніякага выбару. Вось што трэба памятаць, калі вы чуеце, як СССР вызваліў палову Еўропы.

👍5💔5 3
Каго сёння называюць калабарантамі?
Часта можна пачуць, што вось Ларыса Геніюш – калабарантка і здрадніца, бо ў часы Другой Сусветнай нібыта супрацоўнічала з нацыстамі. Ніякай калабаранткай, здрадніцай і тым больш нацысткай яна не было – як і 95% тых, каго зараз нават у падручніках называюць «калабарантамі». Іх турбавала толькі Беларусь. Дык як так выйшла, што іх пачалі называць «нацыстамі»?
Гэта класічны прыём прапаганды: навесіць шыльду на варожага для сябе дзеяча, каб запляміць яго/яе дзейнасць і спадчыну. Калабаранты, якія пайшлі служыць менавіта нацыстам (а не Беларусі), былі – але іх ігнаруюць, бо сярод беларусаў і не было калабарантаў такога ўзроўню, як расійскі генерал Уласаў пад бела-сіне-чырвоным сучасным расійскім сцягам, што ваяваў на баку нацыстаў разам са 100-тысячнай арміяй расійцаў.
Тое, кім успрымаюць чалавека, залежыць ад оптыкі, праз якую глядзяць. Беларусь апошнія 80 гадоў, за невялікім па колькасці часу выключэннем, глядзела на гісторыю вайны вачыма савецкай гістарыяграфіі. Гэта значыць, што святкуем перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне (а не Другой Сусветнай), якую здабыў «савецкі народ» дзякуючы «дружбе народаў».
Інакш кажучы, гэта тое, як вайну бачаць расійцы з Крамля. Але ў нас, беларусаў, свая дзяржава, свая гісторыя і свае героі. Нашыя героі могуць быць «злачынцамі» для іншых народаў – гэта нармальная гісторыя. Той жа Каліноўскі для расійцаў – бунтар і здраднік. Але важна, як успрымаем яго мы.
Заўжды важны кантэкст. А кантэкст такі: СССР для беларусаў – не вызваляльнік і не той, хто прынёс свабоду. Гэта краіна, якая спачатку разбурыла мару беларусаў пра ўласную дзяржаву, пасля мардавала голадам падчас калектывізацыі, а пасля тапіла ў крыві беларускі народ рэпрэсіямі.
Ці радаваліся беларусы таму, што ў 1941 бальшавікі збеглі з Беларусі? Магчыма. Ці радаваліся прыходу нацыстаў? Сумнеўна. Хаця шмат хто бачыў у прыходзе нацыстаў акно магчымасцяў: вярнуць беларускі друк, адукацыю па-беларуску, культурнае жыццё – на роднай мове. Нацысты заўжды гулялі з нацыянальным рухам на паняволенай тэрыторыі: яны хацелі спакойны тыл, дзе іх падтрымлівалі б – хаця б не бунтавалі. Таму ўсё тое нацыянальнае, што фактычна ўжо было пад забаронай пры бальшавіках, нацысты дазвалялі.
Гэта ніяк не адмяняе і не апраўдвае генацыд, які ладзілі нацысты – але памятаеце, што мы кажам пра кантэкст і тое, як гэта ўспрымалася тады? Гэта зараз мы ведаем, чым усё скончылася і якое зло неслі нацысты. Але ў сярэдзіне 1942 года ва ўмовах адсутнасці інфармацыі не заўжды лёгка ўбачыць тое зло. А бачныя іншыя дзеянні – дазвол на нацыянальную культуру.
Выкладаць беларускую мову ў беларускай школе ў 1943 годзе – гэта злачынства? Паставіць «Паўлінку» ў тэатры па-беларуску – гэта злачынства? Да калабарантаў афіцыйна прыроўнівалі тых, хто нават збіраў ураджай каля свайго дома падчас акупацыі. Бо гэта ж супрацоўніцтва з нацыстамі! Звычайных сялянаў і выкладчыкаў у школе прыраўнялі да тых, хто шчыра паверыў у перавагу белай расы і пайшоў дапамагаць нацыстам.
Гісторыю пішуць пераможцы, таму пасля вайны саветы вельмі зручна абвінавацілі ўсіх нязручных для сябе дзеячаў у «нацызме» – і тых, хто ваяваў на баку нацыстаў; і тых, хто змагаўся за незалежнасць сваёй краіны і супраць бальшавікоў, і супраць нацыстаў; і нават тых, хто выкладаў у школах беларускую мову (як Міхась Міцкевіч – родны брат Якуба Коласа, якому давялося бегчы ў эміграцыю).
Сёння беларусы могуць не азірацца на навязанага «старэйшага брата» і шанаваць сваіх герояў. І пакуль дзяржава піша падручнікі пад дыктоўку з усходу, беларусы могуць самі ведаць праўду – і шанаваць сваіх герояў, а не верыць у хлуслівую прапаганду.

Жанчына, якая не згінула пад ціскам імперыі. Ларыса Геніюш – гэта голас беларускай волі і гонару.
Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 года каля мястэчка Воўпа, у Гродзенскай губерні. У дзяцінстве шмат чытала, любіла прыроду, захаплялася беларускай мовай і вершамі.…

Хто насамрэч перамог у Другой Сусветнай вайне? Толькі СССР? Ну можа быць яшчэ ЗША і Брытанія?
На самой справе на баку саюзнікаў былі каля 50 краін. І хаця большасць з іх далучылася перад 1945 годам і не ваявала ў рэальнасці, усё ж адзначым колькасць. Сярод іх краіны Лацінскай Амерыкі – прычым Бразілія, напрыклад, ваявала ў Еўропе.
Краіны восі – гэта Германія, Італія і Японія, да якіх далучыліся Венгрыя, Румынія, Балгарыя плюс акупаваныя намінальна незалежныя Славакія і Харватыя. Звычайна называюць 7-9 краін.
Другая Сусветная вайна – гэта не толькі Усходні фронт, дзе ваявалі СССР і Германія. Баявыя дзеянні вяліся сапраўды па ўсім свеце:
- у Ціхім акіяне (ЗША, Аўстралія супраць Японіі),
- у Паўночнай Афрыцы (Брытанія і ЗША супраць Германіі і Італіі).
- на Паўднёвым Усходзе Азіі (Бірма, Кітай, літаральна ўсё ўзбярэжжа)
- Вялікабрытанія, ПАР і Аўстралія ваявалі за Мадагаскар супраць Японіі і вішысцкай Францыі.
Унутры Еўропы адбылася высадка саюзнікаў у Італіі ў 1943, у Нідэрландах у 1944 і, канечне, знакамітая высадка ў Нармандыі 6 чэрвеня 1944.
Як вы бачыце, калі б СССР сапраўды ваяваў адзін, яму б давялося змагацца са значна большай колькасцю войск, занятых у Афрыцы, Азіі, Мадагаскары, Ціхім Акіяне і заходнім фронце Еўропы.
Тая ж Японія не чапала СССР, бо была занятая іншымі франтамі – і гэта дазволіла Савецкаму Саюзу не трымаць вялікія сілы на Ціхім акіяне. Больш за тое, Японія і СССР мелі дамоўленасць фармату «я вас не чапаю, калі вы не чапаеце мяне» – гэта дапамагло саветам зняць войскі з Далёкага Усходу і кінуць на фронт з нацыстамі, каб атрымаць перавагу.
Расійская прапаганда ў гадавіну бамбардавання Хірасімы і Нагасакі любіць згадваць гэты факт, спадзеючыся на тое, што ў японцаў ёсць крыўда за гэтыя бамбардаванне. Іронія ў тым, што ў японцаў ёсць крыўда з 1945 года – але не на ЗША, а на СССР, які парушыў тую самую дамоўленасць пра ненапад. Ну, і яшчэ на сапраўдны генацыд японскага насельніцтва на Сахаліне, калі з 500 тысяч жыхароў у Японію паспелі збегчы толькі 350 тысяч – і ніхто так і не патлумачыў, куды падзеліся 150 тысяч (не, гэта не былі вайскоўцы).
Нацысты і іхнія саюзнікі – сапраўднае зло. Але гэта не была бітва дабра са злом, бо сталінскі сацыялізм недалёка сышоў ад гітлераўскага нацыянал-сацыялізма. Вайна не спіша ўсё – мы памятаем зло, якое прынёс СССР. Бо трэба памятаць, каб гэта не паўтаралася.

❤10 3👍2
Барысаўскі галодны бунт: як у 1932 годзе барысаўчане бунтавалі з-за калектывізацыі
Барысаўскі галодны бунт 1932 года – адзін з лакальных, але паказальных эпізодаў сацыяльнага напружання ў БССР у часы калектывізацыі. У пачатку 1930-х гадоў савецкая ўлада праводзіла жорсткае канфіскаванне збожжа, завышаныя планы нарыхтовак і ліквідацыю «кулацтва». Гэта прывяло да дэфіцыту харчавання не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў гарадах, уключаючы Барысаў.
У 1932 годзе ў Барысаве ўзнік стыхійны пратэст, які гісторыкі называюць «галодным бунтам. Людзі выходзілі да крамаў, складоў і адміністрацыйных будынкаў. Пратэсты насілі не арганізаваны, а спантанны характар. Галоўнае патрабаванне – забяспечыць горад хлебам і перастаць вывозіць прадукты з Барысава. Бо ў горадзе проста нічога не заставалася.
Рэакцыя бальшавікоў? Класічная. У горад накіравалі міліцыю і падраздзяленні АГПУ (будучы КДБ). Сілай пратэст быў хутка задушаны, частка ўдзельнікаў была арыштаваная і рэпрэсаваная, а інфармацыя пра падзею была засакрэчаная.
Падобныя выступленні не асвятляліся ў афіцыйнай прэсе, бо супярэчылі наратыву «поспехаў сацыялістычнага будаўніцтва». Мы ведаем пра гэта дзякуючы гісторыкам, якія знайшлі ў архівах інфармацыю пра гэтую падзею.
Барысаўскі бунт – не ізаляваная з’ява. Ён паказвае, што Галадамор быў не толькі ва Украіне і Казахстане, а «дзякуючы» дзеянням савецкіх уладаў дакаціўся і да Беларусі. Барысаў – не адзіны прыклад.
Падобныя выступленні былі ў Оршы, Мазыры, Бабруйску і іншых беларускіх гарадах, не кажучы ўжо пра вёскі. Беларусы не прымалі палітыку ўлады – але і супрацьстаяць узброеным сілавікам было немагчыма.

Patreon
Get more from Грамадская арганізацыя "Годна" on Patreon
Get more from Грамадская арганізацыя "Годна" on Patreon. Join for free or become a member for just €5/month. Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні…
🤬6 2❤1
Запускаем новы курс у Годна — разам з Андрэем Хадановічам!
“Таварыства жывых паэтаў і паэтак” — гэта курс пра беларускую паэзію ў сусветным кантэксце: пра творчыя ўплывы і “паралельныя” адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія — мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці.
У курсе — 10 анлайн-заняткаў, кошт удзелу — 59 еўра. Доступ да заняткаў захоўваецца яшчэ тры месяцы, каб паглядзець пасля.
Калі вы хочаце лепш разумець беларускую паэзію, бачыць за вершамі кантэксты, сувязі, уплывы і схаваныя гісторыі — далучайцеся па спасылцы!

❤12👎4👍3 2👏1
Вы чытаеце гэты пост дзякуючы ўраджэнцу Гродна. Без яго не існавала б wi-fi, электроннай пошты і інтэрнэту ў яго сучасным выглядзе.
29 красавіка 1926 года ў Гродне нарадзіўся чалавек, без якога сучасны інтэрнэт мог бы выглядаць зусім інакш. Яго звалі Пол Бэран. Менавіта ён стаў адным з галоўных піянераў кампутарных сетак і адным з незалежных стваральнікаў прынцыпу пакетнай перадачы дадзеных – тэхналогіі, на якой і сёння працуе інтэрнэт ва ўсім свеце.
Дакладней, Пол Бэран яго сталі так зваць пасля эміграцыі. А спачатку – Песах Баран з сямʼі гродзенскіх габрэяў. У дзяцінстве яго сям’я эмігравала ў ЗША, дзе ён атрымаў адукацыю і стаў інжынерам.
У разгар халоднай вайны Пол Бэран атрымаў задачу: стварыць сістэму сувязі, якая зможа працаваць нават пасля ядзернага ўдару. Ён прапанаваў рэвалюцыйную ідэю – не перадаваць інфармацыю адным суцэльным патокам, а дзяліць яе на маленькія блокі, якія ідуць рознымі шляхамі і збіраюцца ў адно цэлае ўжо ў пункце прызначэння.
Так, сёння гэта здаецца звычайнай рэччу. Але тады гэты прынцып быў наватарскім – і стаў асновай для інтэрнэту, Wi-Fi, электроннай пошты, паведамленняў, відэасувязі і ўсяго лічбавага свету.
Акрамя гэтага, Бэран заснаваў некалькі тэхналагічных кампаній, працаваў над бяздротавымі сеткамі, мадэмамі і нават прагназаваў з’яўленне хатняй электроннай пошты яшчэ тады, калі для большасці гэта гучала як фантастыка.
Пол Бэран памёр у 2011 годзе ва ўзросце 84 гадоў. Але яго спадчына жыве кожны дзень – кожны раз, калі мы адкрываем сайт, адпраўляем паведамленне або глядзім відэа ў сетцы.
І так, адзін з бацькоў інтэрнэту нарадзіўся ў Беларусі. У Гродне.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
Далучайцеся да курса пра беларускую паэзію ў сусветным кантэксце – “Таварыства жывых паэтаў і паэтак”, дзе лекцыі будзе чытаць Андрэй Хадановіч ❤️

👍9 4❤2👏1