Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
З моманту высялення парафіі святога Сымона і святой Алены з Чырвонага касцёла ў Мінску 26 верасня мінула чатыры гады. Да чарговай гадавіны закрыцця храма вернікі даведаліся, што рэканструкцыя касцёла не завершыцца ў студзені 2027 года, як гэта планавалася.
Уласнік храма, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», таксама абяцаў, што асноўныя работы завершаць да канца 2026 года, а ў студзені будынак увядуць у эксплуатацыю.
Але цяпер вернікі заўважылі, што на пашпарце аб'екта змянілі дату. Тэрмінам заканчэння будаўніцтва ўжо значыцца не 31 студзеня, а 30 красавіка.
Нагадаем, вясной у працах быў перапынак.
Цяперашні пробашч парафіі не ўзгадаў у парафіяльных аб'явах пра гадавіну закрыцця храма. Але гэта зрабіў экс-пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і ў сваім відэа распавёў пра важныя дэталі.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >

😢11🙏6❤4😡3
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Паводле інфармацыі, якую атрымалі каталіцкія вернікі Беларусі, улады Брэста вырашылі забараніць далейшае правядзенне канцэртаў Euphoria Night у касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Як мы распавядалі, гэтыя канцэрты выклікалі масавае захапленне, але таксама спрэчкі і падзелы сярод вернікаў.
Паводле атрыманай інфармацыі, канцэрты Euphoria Night у касцёле сталі прадметам абмеркавання на нарадзе, якая прайшла ў канцы верасня, з удзелам кіраўніцтва горада, ідэолагаў, аддзела культуры. Па выніках прынялі рашэнне, што гэты праект больш не будзе выступаць у храме.
Як перадалі вернікам, такое рашэнне было прынята ў тым ліку пад уплывам меркавання... мясцовай праваслаўнай епархіі, дзе нібыта не вітаюць правядзенне масавых канцэртаў поп-музыкі ў каталіцкім храме.

❤10😁3🔥2😱1🙈1
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
У межах падрыхтоўкі да Еўрапейскай сустрэчы моладзі Беларусь наведае прадстаўнік экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Крыстаф. Ён паведаміў, што прыедзе ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у малітвах і сустрэчах:
Брат Крыстаф будзе ў Смаргоні 5 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла II, 8 кастрычніка ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльны цэнтры і 10 кастрычніка ў Гродне ў катэдральным касцёле.
У кожным з гэтых гарадоў запланаваныя малітвы і сустрэчы.
Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца ў Лодзі ў Польшчы з 28 снежня 2026 года па 1 студзеня 2027 года. У каманду з 18 чалавек, якая рыхтуе сустрэчу, уваходзіць таксама сястра Вераніка з Беларусі.

Для мяне гэта будзе першы візіт у вашу краіну, і я вельмі радуюся магчымасці пазнаёміцца з ёй. Таксама было б вельмі добра, калі б падчас гэтага візіту мне ўдалося сустрэцца з некаторымі з вас.
Брат Крыстаф будзе ў Смаргоні 5 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла II, 8 кастрычніка ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльны цэнтры і 10 кастрычніка ў Гродне ў катэдральным касцёле.
У кожным з гэтых гарадоў запланаваныя малітвы і сустрэчы.
Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца ў Лодзі ў Польшчы з 28 снежня 2026 года па 1 студзеня 2027 года. У каманду з 18 чалавек, якая рыхтуе сустрэчу, уваходзіць таксама сястра Вераніка з Беларусі.
❤10👍10🔥2👎1🤡1
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, на гэтым тыдні ў Мінску адбываецца суд па крымінальнай справе пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксяндза Анатоля Парахневіча.
Суд праходзіць у закрытым рэжыме, ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Як мы паведамлялі, святара затрымалі больш за паўгады таму, у сярэдзіне сакавіка – ён правёў у зняволенні ўжо звыш 200 дзён.
За гэты час ксёндз адзначыў сваё 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.
Паводле звестак вернікаў, святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Пра яго справу нічога не паведамлялася, але ў вернікаў ёсць версія, што стала падставай для пераследу, які яны лічаць несправядлівым.
У апошнія месяцы вернікі не атрымлівалі інфармацыі пра стан святара і ход следства. Тых, хто мае якія-небудзь звесткі, у тым ліку аб прысудзе, просім напісаць у асабістыя паведамленні.

🙏15😢8😱3😡2❤1
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Як мы заўважылі, мінскае будаўнічае ўпраўленне абвясціла аб выбары арганізацыі для выканання рэстаўрацыі мастацкага роспісу і замены шклопакетаў з вітражом у Чырвоным касцёле, рэканструкцыя якога завяршаецца.
Арыенціровачны кошт работ – 850 тысяч рублёў. Да рэстаўрацыі маюць намер прыступіць ужо ў кастрычніку. Гэтыя работы павінны быць завершаны да 15 сакавіка 2027 года, што пацвярджае перанос тэрміну адкрыцця храма.
У будаўнічым праекце ўказана, што пры рэканструкцыі ўнутраная аздабленне аднаўляецца пасля пракладкі інжынерных камунікацый, мастацкі роспіс на скляпеннях максімальна захоўваецца. Акрамя таго, у месцах страчанага роспісу (расколіны і падмаканні на скляпеннях) пасля ліквідацыі прычын дэфектаў дэкаратыўная роспіс аднаўляецца да зыходнага стану.
Гаворка ідзе пра рэстаўрацыю роспісу на столі богаслужбовай залы і расчыстцы каменных калон і капітэляў ад позніх фарбаў.

❤11👍4
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Пачалася рэгістрацыя на паездку з Беларусі ў Паўднёвую Карэю, дзе ў жніўні 2027 году адбудуцца каталіцкія Сусветныя дні моладзі (WYD SEOUL 2027).
Адказныя за пілігрымку размясцілі форму рэгістрацыі і патлумачылі маршрут і кошты паездкі.
Агульныя выдаткі – прыкладна 2000-2500 даляраў на аднаго чалавека. Дакладны кошт будзе залежыць ад авіяквіткоў. Запланаваны пералёт з Мінску праз Казахстан. Там, у Алматы, беларуская група правядзе два дні. Акрамя выдаткаў на пералёт трэба будзе заплаціць за візу, удзел у мерапрыемствах.
Жадаючым неабходна ўжо да 1 лістапада здаць 2000 USD – з гэтых грошаў будуць купляць квіткі і рабіць унёсак арганізатарам WYD.
– патлумачылі беларускія арганізатары.

Дарагая моладзь! Мы разумеем што кошт не дакладны і гэта цяжка, але гэта вельмі складаны маршрут. Мы будзем купляць білеты, калі сфарміруецца група і будуць здадзены грошы,
– патлумачылі беларускія арганізатары.
❤7😱7👎3😢3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
У касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 11 кастрычніка арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў новы абраз. Гэты пакуль незвычайная для Каталіцкай царквы ў Беларусі і ўсім свеце выява – святога Карла Акуціса. Прычым, ікона спецыяльна была створана пры дапамозе штучнага інтэлекту.
Пра гэта паведаміў падчас онлайн-трансляцыі Імшы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі, які імкнецца быць крэатыўным і сучасным душпастырам.
Карла Акуціса называюць апекуном моладзі, «заступнікам Інтэрнэту» і «кібер-апосталам», а таксама «апосталам Эўхарыстыі». Гэты італьянскі хлопец выкарыстоваў Інтэрнэт для распаўсюду веры, стварыў інтэрнэт-каталог Эўхарыстычных цудаў і імкнуўся штодня ўдзельнічаць у святой Імшы, называў яе аўтамагістраллю ў Неба.
Ужо з'явілася крытыка гэтай ідэі. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >

😱13❤11🤔9👎6😁5🔥3🤡3🥱1🙈1
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
«Мінская спадчына» пачынае рэканструкцыю яшчэ аднаго каталіцкага храма, які знаходзіцца ва ўласнасці гэтага дзяржпрадпрыемства. Як мы заўважылі, яно абвясціла конкурс аб выбары генпадрадчыка для правядзення рэканструкцыі касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходных брамаў на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
З аб'явы вынікае, што будаўніча-мантажныя працы павінны пачацца з 1 снежня 2026 года і завяршыцца да лістапада 2027 года. Работы абыдуцца ў 7,3 мільёна рублёў – гэта больш за 2 млн еўра.
Верагодна, касцёл закрыюць на час рамонту і вернікам давядзецца шукаць новае месца для малітвы, паколькі працы маюць быць маштабнымі. Мяркуючы па іх пераліку, функцыянаванне парафіі ў храме падчас рэканструкцыі будзе не магчымым. Якія менавіта плануюцца працы?

😢9❤4😱4😡2
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Нацыянальны санктуарый у Будславе штодня публікуе ў сторыс на сваёй старонцы запісы аб цудах, якія адбыліся пасля малітвы ля абраза Маці Божай Будслаўскай. Раней у парафіі тлумачылі, што пералік цудаў, якія адбыліся праз заступніцтва Панны Марыі, задакументаваны ў старажытнай кнізе.
Але і пасля таго, на працягу наступных стагоддзяў, працягвалі адбывацца новыя неверагодныя з'явы, звязаныя з малітвай ля будслаўскага абраза. Цуды рэгіструюцца і ў наш час: ацаленні ад цяжкіх хваробаў, нараджэнне дзяцей у жанчын з дыягназам бясплоддзе.
Сустракаюцца і асаблівыя выпадкі. Напрыклад, вы ведалі, што святыню ў Будславе савецкія войскі планавалі зруйнаваць падчас вайны, але пасля малітвы вернікаў гэтага не адбылося? Чытайце на картках.

🔥13❤8🙏5👍1
Папа Римский из больницы позвонил Путину – чтобы спасти две тысячи человек
Во второй половине дня 16 октября 2026 года состоялся телефонный разговор Папы Льва XIV с президентом РФ Владимиром Путиным. Как сообщил зал печати Святого Престола, Папа выразил глубокую обеспокоенность тяжелой гуманитарной ситуацией в городе Алешки Херсонской области, который оккупирован Россией.
Понтифик призвал к прекращению огня, которое позволило бы доставить продовольственную и медицинскую помощь, а также обеспечить добровольную и безопасную эвакуацию мирного населения. Лев XIV вновь подтвердил приверженность Святого Престола диалогу и миру.
Телефонный разговор состоялся в то время, когда Папа проходит лечение в римской клинике имени А. Джемели после операции на легком.
Почему небольшой город стал предметом срочного звонка?
Читайте на сайте (из Беларуси – с VPN), если не пользуетесь – пробуйте здесь >
Или смотрите видео >

🙏18❤5😢4👍1🤔1
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Сяргей Сурыновіч напісаў кнігу для падлеткаў «Нулявы мерыдыян». Яе выхад плануецца ў другой палове лістапада, паведаміў святар на сваёй старонцы. Ён удакладніў у каментарах, што яна павінна з'явіцца ў продажы ў «Акадэмкнізе» ў Мінску.
Гэта зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў, заціснутых у вакуум сацсетак і бацькоўскіх чаканняў:
Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе, адзначыў аўтар.
Дарэчы, на яго ранейшы твор – аповесць «Крушня» – пасля нашай публікацыі напісаў рэцэнзію вядомы літаратурны крытык Сяргей Дубавец.

Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G. Адзінота, чужы боль, страта ілюзіі прыводзяць кожнага да свайго «нулявога мерыдыяна» — моманту, калі лічбавы код ператвараецца ў жывое сэрца.
Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе, адзначыў аўтар.
Дарэчы, на яго ранейшы твор – аповесць «Крушня» – пасля нашай публікацыі напісаў рэцэнзію вядомы літаратурны крытык Сяргей Дубавец.
❤14👍3
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Пасля абнаўлення дадзеных у Адзіным дзяржаўным рэгістры з'явілася інфармацыя аб ліквідацыі грэка-каталіцкай парафіі ў Оршы. Пра гэта неафіцыйна паведамлялася летам 2026 года, але пацверджанняў на той момант не было.
Да нядаўняга часу парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы значылася ў АДР дзеючай. Цяпер у звестках пазначана, што рэлігійная арганізацыя знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Гэтая працэдура пачалася 1 ліпеня. Рашэнне аб ліквідацыі прыняў Віцебскі абласны суд.
Грэка-католікі ў Оршы не мелі свайго храма і збіраліся ў мясцовым касцёле.
Пасля перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. 4 – у Мінску, 2 – у Віцебску, па адной – у Гродне, Магілёве, Гомелі, Маладзечне, Полацку і Лідзе.
Нагадаем, раней быў пачаты працэс ліквідацыі ўсіх трох супольнасцяў у Брэсцкай вобласці: у Баранавічах, Івацэвічах і Брэсце.

😢13😡4😱2❤1
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Урачыстая святая Імша, прысвечаная 20-годдзю кансэкрацыі касцёла ў Івацэвічах, прайшла 17 кастрычніка. У гэтай парафіі 11 гадоў пробашчам служыў ксёндз Адам Страчынскі, польскі грамадзянін, якому сёлета не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі – ён быў вымушаны вярнуцца ў Польшчу.
Але святар прыязджаў на свята сваёй былой парафіі – разам з яшчэ адным польскім святаром, які таксама не атрымаў новы дазвол – гэта ксёндз Януш Пуліт, шматгадовы пробашч у Ружанах.
Аднак абодва святары не змаглі служыць пры алтары і знаходзіліся сярод свецкіх вернікаў – пра гэта паведаміў на сваёй старонцы Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска.
Ён ўзняў даўнюю праблему: па законе РБ, замежныя святары «не маюць права нават маўкліва далучыцца да касцёльных цэлебрацый».

😢10❤9🤯2👍1😱1
Всего три человека в России учатся в католической семинарии. А как в соседних странах?
Оказалось, что в Беларуси и Украине, на фоне других, не так всё плохо.
В отчете о недавнем заседании католического епископата РФ упомянули, что в сейчас в единственной в стране католической семинарии, которая находится в Санкт-Петербурге, учатся лишь три человека.
На первом курсе — всего один семинарист. Поступил ли кто-то в этом году на предсеминарийный курс, не сообщается.
Все, кто учится в питерской семинарии — уже не юноши, а взрослые мужчины. Все трое — из Московской архиепархии, как сообщала сама семинария. Это Алексей Игнатов (1 курс) и Денис Овсянников (3 курс) из Санкт-Петербурга и Дмитрий Калинкин (4 курс) из Москвы.
Такой очевидный кризис призваний стал поводом посмотреть, какова ситуация в других соседних странах.

😢8😱7❤2👍2
Стала вядома, калі скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Як бачна на свежым фота, якое мы заўважылі ў сацсетцы, над новабудоўляй ля касцёла святога Роха пачалі мантаваць дах. Мы распавядалі пра гэтае будаўніцтва, што вядзецца побач з храмам на старадаўніх каталіцкіх могілках.
Аб тэрмінах завяршэння будоўлі сакрэтнага аб'екта, дзеля якога ў парафіі забралі тэрыторыю могілак, раней перададзеную для стварэння парку, можна меркаваць па нядаўняй закупцы работ па афармленні архітэктурнай падсветкі фасаду будынка.
Падсвятленне павінна з'явіцца да 16 красавіка 2027 года. Падобна, што гэта фінальная частка буйной будоўлі.
Гэта значыць, што да агульнагарадскога Крыжовага шляху, які ладзяць на тэрыторыі касцёла перад Вялікаднем, шумнае будаўніцтва наўрад ці завершаць. У 2027 годзе Пасха ў католікаў ранняя – 28 сакавіка.
Аб перадачы парафіі для перапахавання парэшткаў, паднятых пры будаўніцтве, па-ранейшаму нічога не паведамляецца.

❤3😢2👍1