Katolik.life. Неафіцыйнае
724 subscribers
2.21K photos
427 videos
1.7K links
Навіны католікаў Беларусі і свету, грамадска важныя тэмы ў святле хрысціянства.

Праект не мае фінансавання і штата, існуе на энтузіязме яго стваральнікаў, якія абнаўляюць яго ў вольны час і з уласных сродкаў аплочваюць усе выдаткі на ўтрыманне сайта.
Download Telegram
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне аднаўляюць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Аднаўленне каталіцкай капліцы XIX стагоддзя ў вёсцы Расла ў Смаргонскім раёне плануюць пачаць у канцы ліпеня і завяршыць да верасня 2026 года.

Гэта тая самая прыдарожная капліца, якую ў кастрычніку 2025 года знёс п'яны кіроўца. Яна была гісторыка-культурным помнікам.

Як мы заўважылі, 7 ліпеня з'явілася аб'ява аб пошуку арганізацыі, якая выканае правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ. Мяркуецца, што яны абыдуцца ў 27 тысяч рублёў.

Да гэтага на распрацоўку навукова-даследчых і праектных работ было выдзелена 5 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што ўсяго на аднаўленне капліцы сыдзе сума, эквівалентная 11 тысячам даляраў.

Раней мясцовая пракуратура паведамляла, што выдаткаваную на працы суму будуць спаганяць з віноўніка, аўто якога перакулілася пасля наезду на капліцу і цалкам разбілася, але кіроўца цудам застаўся жывы.
❤12👍3🔥3
Из России депортируют католического священника – ситуация нестандартная

Католическому священнику из Польши, который много лет служил в российском Кирове, запретили въезд в РФ на 50 лет — по сути, пожизненно. Но в отличие от предыдущих случаев, когда инициаторами высылки польских священников выступали власти, сейчас против ксендза выступило местное духовенство — так утверждает он сам и борется за то, чтобы остаться в России.

Речь идет о Гжегоже Зволиньском, который был отстранен от служения, но отказался уезжать из России и продолжает оставаться в Кирове, где он учредил центр помощи беременным женщинам и матерям с детьми.

7 июля прошло заседание суда по заявлению священника. Миграционная служба вручила ему уведомление о запрете въезда в РФ на 50 лет. Священнику было предписано в течение 3 дней покинуть страну, но он успел подать в суд жалобу. Что еще известно о ситуации?

Читайте далее на сайте (из Беларуси — с VPN), если не пользуетесь — пробуйте здесь >
😢6🤔5🤯3❤1👍1
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Жупранах Ашмянскага раёну ксёндз Артур Ляшнеўскі запісаў відэа, у якім патлумачыў, як адбывалася рэстаўрацыя мясцовага касцёла – помніка архітэктуры, гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Касцёл вядомы таксама тым, што ля яго пахаваны адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч.

Відэа святара выглядае як адказ на крытыку канала «Спадчына», аўтар якога падаў скаргу ў Мінкультуры і абласную пракуратуру, палічыўшы, што пры рэстаўрацыі было парушана заканадаўства. Крытычны допіс канала, які назваў рэстаўрацыю «еўрарамонтам», шырока распаўсюдзілі ў прэсе.

Паводле крытыка, «замест навуковай расчысткі і рэстаўрацыі і алтар, і ўсе сцены проста пафарбавалі ў белы», «зніклі некаторыя абразы з бакавых алтароў».

Ксёндз падрабязна растлумачыў, што адбылося. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
👍8❤6🤔4
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

У студзені 2027 года павінна быць завершана рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску. Гэта значыць, што да адкрыцця храма, закрытага ўжо амаль 4 гады, застаецца зусім няшмат.

Аб пераносе тэрмінаў заканчэння работ не паведамлялася, а вернікам пацвярджалі, што рэканструкцыя ідзе па графіку.

То бок, чакаецца, што ў студзені касцёл сапраўды могуць адкрыць. Але галоўнае пытанне – ці дазволіць дзяржава, уласнік будынка, вярнуцца ў храм вернікам.

Ніякай інфармацыі, заяў на гэты конт дагэтуль няма. Пробашч парафіі не закранае тэму публічна. У сувязі з гэтым сярод вернікаў распаўсюджваюцца розныя чуткі і здагадкі – напрыклад, пра тое, што касцёл плануюць ператварыць у музей.

Мы паспрабавалі разабрацца, ці маюць такія здагадкі падставы, і ці чакаць вернікам вяртання ў храм.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
❤7🙏6👍2
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?

[Россиян удивила Месса в Минске: почему такая короткая и почему нет служб по-русски. Составили ответ на оба вопроса]

Каталіцкая верніца з Санкт-Пецярбурга па дарозе ў беларускі санаторый пабывала на святой Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Мінску і распавяла ў сацсетцы, што яе здзівіла. Адзін з момантаў быў нечаканым:

Вы не паверыце: гэты малады святар прачытаў пропаведзь за 5 хвілін, а ўсю службу правёў за паўгадзіны.


На выкладзеным фота мы пазналі вікарыя Андрэя Бурака. У каментарах падтрымалі здзіўленне: што за казанне на 5 хвілін і Імша за паўгадзіны?

Другім момантам, які закранулі ў каментарах, стаў моўны – чаму няма Імшаў па-руску:

В Минске люди практически не говорят по-беларусски, но службы проводят только на беларусском и польском (для 2-3 поляков, которые там живут)!? Исключительно неразумное решение!


Мы падрыхтавалі адказы на абодва пытанні. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
😁14❤11👍7🔥1🤡1
Паслухайце, як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле

[на русском здесь (из Беларуси – с VPN), если не открывается – пробуйте здесь]

У драўляным касцёле ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёну, у якім знаходзіцца старадаўні арган, 12 ліпеня адбыўся канцэрт у межах фестывалю арганнай музыкі Ars Magna Organi.

100-гадовы арган зайграў творы Баха, Вайса і іншых знакамітых аўтараў у пары з класічнай гітарай, паведаміла парафія. На аргане грала выканаўца з Мінска Аляксандра Машуціна.

А 18 ліпеня ў касцёле ў Пружанах на Брэстчыне адбудзецца важная падзея: асвячэнне і інаўгурацыя новага ў Беларусі аргана. Канцэрт дасць прафесар з ЗША.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
🔥12❤6🤔2😇1
❗Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

На беларускім дзяржаўным радыё заявілі, што святая Імша па-ранейшаму транслюецца з мінскага архікатэдральнага касцёла кожную нядзелю ў 8.15. А пазнака «Тэматычная рубрыка» замест праграмы «Каталіцкая пропаведзь» ў спісе перадач, якія прагучалі, з'яўляецца тэхнічным абазначэннем прамога эфіру.

Пасля гэтых тлумачэнняў стала зразумела, што мы зрабілі памылковую выснову ў папярэдняй публікацыі. Таму мы перапыталі ў вернікаў, якія паведамлялі пра тое, што трансляцыя Імшы знікла з эфіру.

Падобна, магла ўзнікнуць блытаніна – вернікі чакалі Імшу на канале «Культура» беларускага радыё, якое раней рабіла рэтрансляцыю службы. Праграмы перадач гэтых двух каналаў супадалі раніцай у нядзелю, а цяпер там засталася толькі праваслаўная перадача.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
❤8🤔5👍2
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

На святочнай службе грэка-католікаў у Полацку 12 ліпеня і на ўрачыстасцях рыма-католікаў у Тракелях 11 ліпеня вернікі звярнулі ўвагу на новага святара – з Афрыкі. Ён нядаўна прыбыў у Беларусь, бо яго заўважылі ўпершыню.

Да гэтага ў Беларусі быў толькі адзін святар з Афрыкі – Майкл Уйяммаду, які служыць у Гомелі. Таму з'яўленне яшчэ аднаго святара афрыканскага паходжання адразу прыцягнула да сябе ўвагу.

У публікацыях пра ўрачыстасці ў Тракелях няма ўзгадак пра новага святара, а ў матэрыяле пра свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў сярод ганаровых гасцей пералічаны «працаўнікі Апостальскай Нунцыятуры Кшыштаф Сэрока і Дон Люанж». Апошні – той самы святар з Афрыкі.

Аднак у Сеціве ніякіх узгадак пра яго знайсці не ўдалося. Наколькі стала вядома вернікам, насамрэч ён пакуль не працуе ў Нунцыятуры, а з'яўляецца студэнтам дыпламатычнай акадэміі і праходзіць практыку ў Беларусі.
❤11👍3🤔2😱1
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Рэктар каталіцкай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Ян Раманоўскі прайшоў пешшу шлях да сабора святога Якуба ў Санцьяга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.

Як ён паведаміў у сацсетцы, у знакамітае месца паломніцтва да магілы апостала Якуба ён ішоў шляхам Via de la Plata з Севільі. Гэта адзін з самых працяглых і старажытных маршрутаў шляху святога Якуба (Каміно-дэ-Сант'яга), які складае 1000 км.

Святар падзяліўся ўражаннямі:

Адзін з самых цяжкіх досведаў пілігрымавання ў многіх вымярэннях: фізічным, ментальным і духоўным. Аднак, як аказалася, вельмі неабходны! Дзякуй Богу за гэты час ласкі, цішыні, малітвы і зразумення многіх спраў.



Выглядае, што рэктар семінарыі ішоў увесь час адзін у індывідуальнай пілігрымцы. Звычайна Via de la Plata займае 35-45 дзён. Раней, падчас навучання ў Іспаніі, ксёндз Ян таксама пілігрымаваў у Санцьяга, але іншымі шляхамі.
🔥12🙏4😇3❤2
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Самы малады і самы медыйны каталіцкі іерарх Беларусі пры наведванні парафіі ў Паланэчцы Баранавіцкага раёну выказаў захапленне тым, як тут прымаюць святую Камунію. Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска напісаў:

Даўно не бачыў, каб вернікі так прымалі святую Камунію: укленчыўшы перад баляскамі, схаваўшы рукі пад белы абрусак. Калі ксёндз упусціць з рукі Найсвяцейшы Сакрамэнт, пабожныя людзі не дадуць святой Камуніі ўпасці на падлогу, але падхопяць Яе на чыстае палатно.



Біскуп лічыць, што «сапраўдны і чысты культ Бога трывае ў такіх дробязях», а парафіяне такім чынам вызнаюць веру «ў сапраўдную, рэчаісную і субстанцыяльную прысутнасць нашага Збаўцы Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце».

У каментарах адзначылі, што так жа па-ранейшаму прымаюць святую Камунію яшчэ ў некаторых месцах – Варнянах, Лельчыцах, але ў асноўным традыцыя ўжо адыйшла.
❤21👍5😇1
Папа Римский каждый день молится за Украину, рассказал его посланник

В римско-католическом храме святого Николая в Киеве 18 июля состоялась торжественная святая Месса с участием секретаря Ватикана по отношениям с государствами и международными организациями архиепископа Пола Ричарда Галлахера, сообщили в приходе.

Он прибыл в качестве специального посланника Папы Римского на празднования 35-летия восстановления структур Католической Церкви латинского обряда в Украине.

Во время визита архиепископ передал верующим духовную поддержку Льва XIV и заверил, что Понтифик ежедневно молится за Украину:

Нет ни одного дня, когда Папа не молился бы за Украину.



Представитель прихода рассказала гостю о министранте, который служил при его прошлом визите в 2022 году, а впоследствии погиб, защищая Украину.

Кроме подсолнухов — символов памяти, надежды и жизни — спецпосланнику Папы вручили необычный и символичный подарок. Читайте далее на сайте (из Беларуси — с VPN), если не пользуетесь — пробуйте здесь >
🙏14🕊4❤2
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Як мы заўважылі, падчас апошніх каталіцкіх фэстаў – у Тракелях і Гудагаі – арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч падпісваў для вернікаў асобнікі кнігі. Што гэта за выданне, пакуль не паведамлялі афіцыйна.

На фотаздымках з кнігай, якія выкладвалі вернікі, відаць, што яна мае назву «"Марыя, рабі з ім, што пажадаеш..." Жыццё і служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад нараджэння да першых гадоў біскупства».

Пра выданне з такой назвай звестак у Інтэрнэце няма, але такая кніга на польскай мове выходзіла ў Pro Christo ў 2024 годзе. Верагодна, да 80-годдзя заслужанага іерарха кнігу пераклалі на беларускую мову.

У назву вынесена фраза з малітвы маці Тадэвуша Кандрусевіча. Ён распавядаў, што калі быў яшчэ немаўлём, то моцна захварэў, і мама прынесла яго ў касцёл і паклала на алтары Божай Маці.

Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
❤11😇3🔥2