Forwarded from Screenka - кантэнт па-беларуску
Вітаю! Сустракайце новую версію Скрынкі: https://screenka.pro/
Што тут сказаць, сайт стаў больш простым, зніклі шмат якія функцыі, але некаторымі вы і так нячаста карысталіся 😅. Галоўная прычына змены — недахоп майго асабістага часу. На старой версіі даводзілася дадаваць шмат інфармацыі, таму рэлізы затрымліваліся. А яшчэ ж я і перакладчык, і сумяшчаць усё было вельмі складана. Так, магчыма, сайт стаў бяднейшы на функцыі і афармленне, але затое як цяпер лятае! Да таго ж, дадаліся зручныя функцыі пошуку ды і багаў, здаецца, няма. Сайт пакуль што не напоўнены, але пакрысе буду дадаваць туды новыя і старыя рэлізы.
Што тычыцца талераў, то на старой версіі можна выдаткаваць іх гэтак жа, як і раней, да канца года. Так што калі ў вас ёсць талеры, можаце зрабіць аўтарам калядныя і навагоднія падарункі. У 2027 талеры, якія застануцца, не згараць. Проста выдаткоўваць іх можна будзе ў рэжыме перапіскі з падтрымкай сайта.
Спадзяюся, не надта вас расчараваў. Зычу вам прыемнага прагляду!

❤10👍3🎉2
Кавалачак жыцця
La bola negra — не кіно, а эмацыянальны Чарнобыль. Не размаўляйце са мной тры дня, я павінна адысці.
Запісала тыкток з кароткім апісаннем сюжэта, але не расказала сваю тэорыю, што аўтарытарныя рэжымы заўсёды лезуць у ложак, бо калі людзі будуць спаць, як ім падабаецца, то ніхто не пойдзе ваяваць. Усе проста будуць валяцца па канапах і есці чыпсекі.
Гэта жарт, канешне. А што не жарт, дык што La Bola Negra сапраўды намагаецца зразумець, як жыць з цяжкім мінулым, што рабіць, калі ты баягуз, і ці можна знайсці наогул сілы пайсці супраць усіх, калі ты малады і дурны.
Кожны кадр — як карціна з музею.
https://vm.tiktok.com/ZN85U37nj/

❤6🥰2
Victorian Psycho — цудоўная ідэя з не такім цудоўным выкананнем. Што, насамрэч, трагедыя, бо гэта таксама найлепшы перфоманс Майкі Манро, нашай скрым-квін.
Сюжэт: Вініфрэд Ноцці прыязджае ў маёнтак Паўндсаў. На паверхні — каб працаваць гувернанткай, пад імі — каб рабіць уласныя інтарэсы. Напрыклад, не выпусціць з сябе дэмана на імя Фрэд і не паўбіваць усіх навокал. Ну, альбо ж забіць толькі частку.
Так, апісанне бляск. Віктарыянскі Патрык Бэйтман — гучыць моцна. Але розныя акцёры іграюць розныя жанры — то хорар, то камедыю, і не даціскаюць ні адно. Не ўдзялілі ўвагі развіццю дзяўчынкі Друзілы. І надта зацягнулі з інтрыгай — тое, штоВініфрэд пазашлюбная дачка гаспадара , трэба было выпусціць раней.
Але сцэны з паглынаннем вуха альбо забойствам аленя добрыя, тут не спрачаюся. І Майка паказвае майстар-клас па ігры тварам. На вашым месцы пачакала б, пакуль выйдзе ў лічбе. Не гарыць.
#кіно #хорар
Сюжэт: Вініфрэд Ноцці прыязджае ў маёнтак Паўндсаў. На паверхні — каб працаваць гувернанткай, пад імі — каб рабіць уласныя інтарэсы. Напрыклад, не выпусціць з сябе дэмана на імя Фрэд і не паўбіваць усіх навокал. Ну, альбо ж забіць толькі частку.
Так, апісанне бляск. Віктарыянскі Патрык Бэйтман — гучыць моцна. Але розныя акцёры іграюць розныя жанры — то хорар, то камедыю, і не даціскаюць ні адно. Не ўдзялілі ўвагі развіццю дзяўчынкі Друзілы. І надта зацягнулі з інтрыгай — тое, што
Але сцэны з паглынаннем вуха альбо забойствам аленя добрыя, тут не спрачаюся. І Майка паказвае майстар-клас па ігры тварам. На вашым месцы пачакала б, пакуль выйдзе ў лічбе. Не гарыць.
#кіно #хорар
Што паглядзець з польскага:
🔹 Wśród nocnej ciszy — новы серыял HBO на базе рэальнай трагедыі з 70-х. Трое маладых людзей гінуць у Вігілію пад коламі. Хто вінаваты? Цяжка сказаць, бо вакол смярцей пачынае згушчацца змова маўчання. Пакуль выйшаў 1 эпізод з 6-ці, але ўжо б'е моцна.
🔹 Znieczulenie — медыцынская драма пра варшаўскага хірурга ў Сувалках (так, будзе і беларускі персанаж). Усе 8 эпізодаў ужо на Netflix.
🔹 Mniej obcy — біяграфія легенды польскага рока Яна Барысевіча з Lady Pank. Выяўляецца, у PRL таксама былі сэкс, драгс і рок-н-ролл.
#рэкамендацыя

Пачала глядзець The Body на хвалі твітарскіх срачэй, нібы там няправільна паказаны лесбійскі сэкс.
Людзі, гэта скам. Там тых сэксаў — на адзін укус, а ўсё астатняе — рэлігія і маніпуляцыі.
Але серыял усё роўна норм, цікавы, не разумею, праз што столькі спрэчак.
#серыял

👏12😁8💅4❤1
Кажуць, новый Бонд — гэта Патысан.
Нас чакае раней небачны ўзровень псіхапатыі.

😁16🌚9🥰7🔥1
Forwarded from Ружовая Купіна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12😱4🙉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Рэдкія кадры: адмін «Кавалачка жыцця» абмазваецца CeraVe перад прэм'ерай «Дзюны 3».
(CeraVe, дай працэнт ад рэкламы)
(CeraVe, дай працэнт ад рэкламы)
👏17😁4🔥1
Іспанская кампанія Telefonica наскардзілася на адрывак з La Bola Negra, які насамрэч заклікаў паглядзець іх кіно.
Хм, ну ок.
Хм, ну ок.
🥴14🙈3
Forwarded from Ружовая Купіна
Эндру Гарфілд у ролі Сэма Альтмана, стваральніка OpenAI і ChatGPT у прыватнасці, і Юра Барысаў – яго спачатку паплечніка Іллі Суцкевера завітаюць у кінатэатры свету на каталіцкія Каляды. Да Беларусі стужка дабярэцца праз месяц ад агульнай: у нас стужка дэбютуе 21 студзеня.
#Штучны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Artificial - Official Trailer - In Select Theaters Christmas Day, Everywhere January 8
From Luca Guadagnino comes the story of OpenAI and a two decade artificial intelligence arms race. When a computer scientist and AI pioneer Professor Geoffrey Hinton makes a breakthrough they are certain will alter humanity forever, Sam Altman, Elon Musk…
👍7🗿3 3
Кавалачак жыцця
Узяла білет на новыя «Галодныя ігры» 🫡
Магла спакойна замяніць гэты фільм на алкагалізм і, можа, карысней бы было.
😁12 2💯1
Кавалачак жыцця
Магла спакойна замяніць гэты фільм на алкагалізм і, можа, карысней бы было.
The Hunger Games: Sunrise on the Reaping — гэта такая штука, якая падабаецца фанатам, але не падабаецца крытыкам.
(крыкі «Буууу» з зала, і — «Каму тыя крытыкі ўпёрліся!»).
На жаль, я тут на баку крытыкаў. Так, мне спадабалася сакавітая карцінка. Так, нам зноў паказалі брутальныя забойствы дзяцей. Але — у чым тут сэнс?
Арыгінальная трылогія разбірала, як лёгка можна маніпуляваць грамадскім меркаваннем. Паказвала жорсткі, брутальны свет, дзе людзі намагаюцца неяк выжываць і не звяртаць увагу на натуральны дзіцячы халакост.
Фільм The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes расказваў, як Крыялан Сноў стаў тым самым прэзідэнтам Сноў (а я капец як люблю залазіць у голавы ментальна хворых людзей).
А вось The Hunger Games: Sunrise on the Reaping дае, па сутнасці, нічога. Гэта, ну, проста, гісторыя Хеймітча 🤷♀️
Ты з самага пачатку ведаеш, што ў яго нічога не атрымаецца. Гульні працягнуцца, рэвалюцыя не ўспыхне яшчэ 24 гады. І таму не адчуваеш сапраўдны эмацыянальны канэкт.
Магчыма, гэта павінна была атрымацца гісторыя пра ПТСР. Але дадзенай частцы прыдзялілі надта мала ўвагі, каб збалансаваць мітусню першай паловы. На мой погляд, стужка неабавязковая.
Але! У вас можа быць сваё меркаванне, і я буду радая яму ў каментарах! Бо я не чытала арыгінальную кніжку і, можа, штосьці прапусьціла.
Яшчэ і на сеанс з агучкай білет купіла, поўная лашара.
#кіно #фантастыка

🤔5❤3🤬1