Кавалачак жыцця
1.29K subscribers
4.02K photos
268 videos
1 file
1.44K links
Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (не экстрэмісцкі)

TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia

Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak

Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце напрамую ў паведамленні канала
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
АААААААААА

⚡️⚡️Дэбютны трэйлер да серыяла «Гары Потэр» ад HBO!

Нагадаем, у шоу запланавана сем сезонаў: па адным на кожную кнігу Дж. К. Роўлінг. Прэм’ера першага – на сёлетнія каталіцкія Каляды!

#ГарыПотэр
❤6🥴2🥱1
Хорар-серыял на Netflix з удзелам чалавека, якая рабіла Baby Reindeer, што расказвае пра маладую пару? Сюды-ы-ы!
🔥10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Народ, гэта #трэйлер АНТЫКАЛАНІЯЛЬНАГА ГАТЫЧНАГА ХОРАРУ! Усе сюды, Ясь, Ганка, бяжыце глядзець!

Прэм'ера ў свеце — 17 красавіка.
🔥23
Два новых класных серыялы на Netflix, пра якія вы маглі не чуць.

🔹 Something Very Bad Is Going to Happen — хорар-серыял на 8 эпізодаў. Рэйчал і Нікі збіраюцца пажаніцца ў доме ягоных бацькоў менш чым за тыдзень. Але вакол пачынаецца нейкая крыповая фігня з лісамі, дзецьмі, маньякамі і сямейнымі праклёнамі. Так што Рэйчал трэба добра падумаць, ці сапраўды ёй трэба выходзіць замуж за Нікі. Вельмі страшна і са сваім унікальным вайбам.

🔹 Jo Nesbø's Detective Hole — экразнізацыя дэтэктыва Ю Несбё пра суровага дэтэктыва Харры Холле. Падыйдзе, калі вы любіце олдскульныя дэтэктывы як з двухтысячных. Бо тут усё выглядае як з 2000-х, і персанажы, і мастацкыя прыёмы, і нават колеракор. Не зусім маё, але серыял зроблены якасна. Можаце даць шанец.

#рэкамендацыя
❤18🔥8❤‍🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Глядзім #трэйлер фільма STOP! THAT! TRAIN!

Стопудова гэтая стужка праваліцца ў пракаце, але потым стане бессмяротнай класікай 🫡

Прэм'ера — 12 чэрвеня.
11🥰4
Forwarded from mumble vigilante (Anton Kolyago)
«Вечерний Минск», 1989.
😁15🔥3❤2
POV: ты пачынаеш глядзець серыял, і напачатку ён здаецца звычайным, але потым узнікаюць вандроўкі ў прасторы і часе.
🤣12🥰1
Emergência Radioativa — гэта той серыял, дзе ты проста сядзіш з далонню каля твару і не верыш, што гэта цалкам рэальная гісторыя.

Вы можаце пачытаць пра яе вось тут.  Калі коратка: у бразільскім горадзе Гаянія ў 1980-х была клініка радыётэрапіі. Потым у яе пачаліся цёркі з уладальнікам зямлі, і клініка з'ехала, проста пакінуўшы апарат з цэзіем-137 у пустым будынку. 

Прыйшло двое зборшчыкаў металалому, разабралі гэтую ўстаноўку, прыпёрлі на звалку. Уладальнік звалкі пачаў круціць капсулу, адтуль пасыпаўся цэзій. Ён падумаў — як прыгожа свеціцца! — і раздаў парашок сябрам. Сябры панеслі дамоў, жонкам і дзецям, і тыя намазвалі гэта на сябе і елі побач.

Вецер разносіў парашок па ваколіцы 10 дзён, пакуль жонка гаспадара звалкі не наказала аднаму з працаўнікоў сабраць усе абломкі ўстаноўкі ў пакет. Потым яны паехалі ў санэпідэмстанцыю на аўтобусе (!) і здалі нарэшце гэтую гаргару ўладам. І толькі потым медыцынскі фізік падумаў, што неяк дзіўна, што ў шпіталь трапіла столькі людзей з аднолькавымі сімптомамі вострай прамянёвай хваробы, і выкрыў прычыну. 

А далей панеслася — ізаляцыя, эвакуацыя, сляды радыяцыі ў арганізмах 249 чалавек і 4 смерці. І ўсё таму, што людзі ў 1987-м былі не тое каб пісьменныя ў справах радыяцыі. Альбо проста — пісьменныя.

Усё гэта нам раскажуць у міні-серыяле на 5 серый на Netflix. Даволі цікава, плюс на партугальскай. Рэкамендую.

#серыял #парэальныхпадзеях #netflix
😱25❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пачытала навіны пра мужа Крысці Ноэм і адразу ж узгадала гэтую вялікую сцэну з «Белага лотасу».
😁101
Дарэчы, гэта сапраўды добрая нагода зайсці ў кіно!
🔥17🥴5
🏢Рэната Рэйнсвэ і Чывітэль Эджыафар у новым трэйлеры фільма «За кулісамі»!

Нагадаем, карціна будзе адаптацыяй вядомай крыпіпасты пра ліменальную прастору, падобную на апусцелы офіс. Вытворчасцю карціны займаецца А24. Прэм’ера ў Беларусі – 4 чэрвеня.

#ЗаКулісамі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4