КРОПКА
477 subscribers
1.08K photos
8 videos
752 links
Тбілісі 🤍❤️🤍
Download Telegram
Трэнінг "Дзейнічай Беражна!"

12-14 чэрвеня збіраемся ў Гарыкуле — арт-вёсцы, дзе навокал лугі і від на горы (гадзіна ад Тбілісі)

Уявіце, што едзеце ў госці да блізкіх сяброў, дзе на вас чакаюць медытацыі на вольным паветры, стварэнне лэнд-арту і асэнсаванне сябе іншым

У кошт уключана: 
🌱 пражыванне ў двух унікальных дамах з відам на горы; 
🌱 у дамах будуць аднамесныя або двухмесныя пакоі; 
🌱 трохразовае хатняе вегетарыянскае харчаванне, якое будзе рыхтаваць для нас мясцовая жанчына;
🌱 кава-брэйкі з перакусамі; 
🌱 трансфер з Тбілісі і ў адваротны бок;
🌱 праграма з арт і эка практыкамі самаклопату і даследаванні сябе; 
🌱 шпацыры з суправаджэннем і аўтдор-практыкі; 
🌱 праца з двума вопытнымі трэнерамі; 
🌱 матэрыялы для практык; 
🌱 горнае паветра і тры дні толькі для сябе!

Кошты (ранняе браніраванне):
● Прывядзі сяброўку (з чалавека) - 170 € (530 ₾)
● Двухмесны нумар - 190 € (590 ₾)
● Аднамесны нумар - 220 € (685 ₾)

🏃🏻‍♀️‼️ З 03.06 павышэнне коштаў

Забраніраваць месца і задаць пытанні можна ў дырэкт ❤️
❤2😐1
Разміначны кардыё-хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў

Едзем у цясніну Tana, дзе зойдзем на гару SATSKHENISI. Гэта шпацыр базавага ўзроўню па сцежцы сярод скал і хвойных лясоў, па лузе на ўзгорках, з кардыё ды маляўнічымі краявідамі Tana-Tedzami.

⏰ 6.06 (субота), выезд а 8-й.
🚜 Ехаць 2 гадзіны.

🌤 +18...+24°, без ападкаў.
🧭 Паход: 7–8 гадзін.
💸 Трансфер: скідваемся па 60...50 лар/чал (больш людзей – менш кошт).

☎️ Пытанні: @intraviert.

Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
❤4👎3🔥1😱1
Open-air Kupalle 2026

З 10 па 12 ліпеня рэйв у маляўнічай лакацыі побач з вёскай Асурэці.

Аб'яднанне аўтэнтычных традыцый з сучасным мастацтвам і музыкай. Энергія вясёлага драйву ад генеральнага партнёра фестывалю: REVO alco energy.

Усяго ў 40 км ад Тбілісі тры сцэны, лаўнж- і чыл-аўт зоны, бары і фудкорт з 5 кухнямі, а таксама лазневая, масажная зона і басейн.

Галоўныя хэдлайнеры гэтага года:

✨ Skazz — драйвовы грузінскі постпанк і меланхолія
✨ Shuma — гіпнатычны рытуал і глыбокае тэхна
✨ Polyn —  шматслойны трып-хоп, змяшаны з пост-панкам
✨ Iva Sativa — магутная энергетыка і дзёрзкі этна-мікс

Поўны лайнап фестывалю па спасылцы.

Дзе жыць❓
Асветлены намётавы гарадок пад аховай у яблыневым садзе.
Бронь месца для вашага намёта ў кемпінгу і арэнда намётаў (арандуйце ў нашых партнёраў у Тбілісі са зніжкай 10% па прамакодзе KUPALLE)

💰 Квіткі на ўсе выхадныя ўжо ў продажы.
❗️ Квіткі на адзін дзень будуць прадавацца на ўваходзе.
👍4
Прэзентацыя кнігі "З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі" 🌟

Штогод каля паўмільёна чалавек выпраўляюцца ў сярэднявечны шлях да Санцьяга. Нехта ідзе па рэлігійных прычынах, а нехта — каб проста перазагрузіцца, знайсці сябе ці праверыць на трываласць.

Летась Стэфан Корф прайшоў гэты маршрут з Порту за адзінаццаць дзён. Кожны вечар, збіраючы мазалі і пячаткі, ён занатоўваў свае думкі, эмоцыі і прыгоды. Так нарадзілася шчырая і натхняльная кніга-дзённік.

Што чакае вас на сустрэчы:

🌱 Жывыя гісторыі пра начоўкі ў старажытных кляштарах, вячэрняе цінта-дэ-верана і пад'ёмы а шостай раніцы;
📖 Чытанне ўрыўка з тэксту;
💬 Цёплая гутарка і гульня ў словы;
✨ Магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтара. 

Гэтая сустрэча для ўсіх, хто любіць падарожжы, марыць пра Шлях Сант'яга ці проста хоча правесці вечар у прыемнай беларускамоўнай кампаніі за кубкам смачнай какавы. 

Асцярожна: пасля сустрэчы вам вельмі захочацца купіць заплечнік і выправіцца ў дарогу! 😉

🕖 7 ліпеня (аўторак), 20:00
📍 "But First Cacao"
👍5
Ужо сёння здымкі восьмага выпуску "Умоўна геніяльнага шоу"!

Шоу, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі ж, колькі і правільныя. Шоу, у якім вы можаце даведацца трошкі больш пра Беларусь. І шоу, якое мы лічым умоўна геніяльным.

Ужо традыцыйна адказваем на пытанні беларускага Threads, шукаем, ці можам мы перамагчы экспертаў з навін і проста добра бавім час.

Прыходзьце рагатаць і рагатацца! 😄

📅 21 ліпеня (аўторак)
🕠 Збор гасцей: 20:30 - пачатак (калі хвалюецеся, што спазніцеся, проста папярэдзьце, калі ласка)
📍 Speakeasy | 33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili
💸 Уваход: любы данат

Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja ✨
❤‍🔥2🤯1😐1
Open Artist Talk: ландшафт, памяць, міф і супольнасць

📍 Далучайцеся ў гэты чацвер да адкрытай сустрэчы з мастачкамі і мастакамі!

Пазнаёмцеся з чатырма беларускімі мастачкамі і мастакамі, якія прыехалі ў Грузію на месячную даследчую рэзідэнцыю, каб даследаваць перасячэнні ландшафту, памяці, міфа і супольнасці праз сучасныя мастацкія практыкі.

🗓 6 жніўня, 19:00
📍 Library about Georgia, ½ Mikheil Zandukeli St. Tbilisi
🎟 Уваход вольны

Падчас сустрэчы мастачкі і мастакі раскажуць пра свае практыкі, пакажуць папярэднія працы і прадставяць даследаванні, якія будуць развіваць у розных рэгіёнах Грузіі на працягу наступных тыдняў.

Прыходзьце пазнаёміцца з мастачкамі і мастакамі, пачуць пра іх ідэі яшчэ да пачатку даследаванняў і далучыцца да размовы.

Больш дэталяў тут 👀
😐1
📝 Першая беларуская анлайн школа працягвае набор на новы навучальны 2026/27 год

Гэта будзе шосты набор у школе з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. За гэты час школа дала магчымасць 292 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове. 

🥇 За шэсць выпускаў было выдана 73 атэстаты аб базавай адукацыі і 29 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны.

У школе навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Турэччыны, Іспаніі, Партугаліі, ААЭ, Чарнагорыі і Японіі.

Гэта класічная адукацыя — школьныя ўрокі з настаўнікамі!

☑️ Залічэнне ў 4-10 класы з наступным заканчэннем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас немагчыма з-за патрабаванняў украінскага заканадаўства).

☑️ Анлайн навучанне 5 дзён на тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.

☑️ У кожным класе ад 3 да 9 вучняў, што дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.

☑️ Дамашнія заданні для замацавання пройдзенага матэрыялу.

☑️ Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на рускай і беларускай мовах. 

☑️ Адсутнасць усялякай ідэалогіі, прапаганды і булінгу — школа вучыць дзяцей крытычнаму мысленню, узаемапавазе і ўменню падтрымліваць адзін аднаго. 

☑️ Бясплатны пробны занятак для вас і вашых дзяцей, каб вы маглі ўбачыць і ацаніць, як праходзяць урокі ў школе.

Больш інфармацыі на сайце, а таксама ў Telegram-канале школы.
❤5
Здымкі дзявятага выпуску "Умоўна геніяльнага шоу"!

Калі ваш вечар аўторка плануецца быць занадта самотным ці працоўны – кіньце тое, што благое. У нас ёсць план!

Прыходзьце на шоу, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі ж, колькі і правільныя. Шоу, у якім вы можаце даведацца трошкі больш пра Беларусь. І шоу, якое мы лічым умоўна геніяльным.

Прыходзьце рагатаць і рагатацца! 😄

📅 18 жніўня (аўторак)
🕠 Збор гасцей: 20:30. Пачатак: 21:00
📍 Tbilisi. Speakeasy | 33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili
💸 Уваход: любы данат

Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja ✨
❤5😐1
OPEN RESEARCH DINNER ужо ў гэтую нядзелю!

Чатыры мастачкі і мастакі — @bazinato, @milakotka.art, @hutkasmachnaa і Tanya May — запрашаюць вас на адкрытую даследчую вячэру, дзе выстава, супольная ежа, рытуал і мастацкае даследаванне сустрэнуцца за адным сталом.

Падчас рэзідэнцыі мастакі даследавалі пераходныя прасторы, збіраючы матэрыялы, гісторыі, сляды і веды з навакольных ландшафтаў.

Стол стане нашым супольным творам — месцам для знойдзеных аб’ектаў, ежы, гісторый, успамінаў, міфаў і размоў. Мастакі падзеляцца сваімі даследаваннямі і запросяць гасцей дадаць нешта сваё: гісторыю, ежу, напой, успамін — ці проста сваю прысутнасць.

Прынясіце нешта, чым хочаце падзяліцца:
ежу · віно · гісторыю · успамін · міф · сябе

📍 Tabori St 8, Shindisi, 41.670476, 44.770308
Mamuka Japaridze Residency — месца, дзе сустракаюцца прырода, гарадскія ландшафты, людзі і іншыя жывыя істоты.

📅 23 жніўня, 17:00 - збор, 18:00 - пачатак

✨ Уваход вольны
❤1
Заўтра майстар-клас і невялікі pop-up shop ад hutkasmachnaa

Кожны зможа стварыць крыж Еўфрасінні Полацкай — прыдумаць уласны дызайн і ўвасобіць яго ў сваім крыжы.

📆 23 жніўня (нядзеля) у 14:00
📍 Бар 5327°
💰 Кошт майстар-класа — 50 лары.

Таксама можна будзе набыць нешта са свежага мерчу па адмысловым кошце для Сакартвэла.
🔥5❤1
🌿 «Зёлкавы вечар»: жаночая сустрэча за гарбатай

Збіраемся ў душэўным жаночым коле, каб аднавіць беларускую традыцыю сушкі зёлак, падзяліцца ўспамінамі пра «смак дзяцінства» і знайсці свае рэцэпты спакою.

У праграме:

• Дэгустацыя 5 зёлкавых збораў
• Лёгкія гульні на асацыяцыі і шчырыя размовы
• Цёплая жаночая атмасфера і супольная падтрымка

📅 Калі: 26 жніўня а 19:00
📍 Дзе: кавярня But First Cacao (вул. Аляксандра Грыбаедава, 37:

💳 Уваход: бясплатны (толькі для жанчын, да 20 удзельніц)

🫶🏻Для запісу запоўніце гугл форму
❤4🔥1🎉1
Даражэнькія!

Калі вы хоць раз прыходзілі ў прастору "Кропка" на мерапрыемствы, ладзілі там свае імпрэзы, сустракаліся з сябрамі і сяброўкамі ці проста заходзілі ў бібліятэку або на каву, не праходзьце міма гэтага паведамлення 🙏🏻

Прастора ў Тбілісі ўжо даўно закрылася, але яе арганізатар_кам, каб працаваць над новымі праектамі, хочацца зразумець, чым "Кропка" была для людзей, наколькі важным было тое месца ✨

Таму просім вас знайсці некалькі хвілін для невялічкай анкеты ⬅️
У ёй усяго 5 пытанняў — пра ваш досвед і ўспаміны пра "Кропку"

І адразу шчыра дзякуем усіх, хто падзеліцца сваім вопыт 🤍
❤14🤷‍♂1