Павел Латушка
4.47K subscribers
1.55K photos
449 videos
3.03K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Лукашенко заигрался

Идет прямой эфир в TikTok, в ходе которого Павел Латушко обсудит милитаристскую риторику Лукашенко, предупреждение для диктатора от Украины, а также ответственность за преступления.

https://vm.tiktok.com/ZN9YeGT2m1koy-8HhR2/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай нядзельнай раніцы, сябры і сяброўкі! Мы ўжо прагаласавалі, а вы?

Галасуйце за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду».

Спіс №9

Спасылка для галасавання:
https://rada2026.svaepeera.com
Кааліцыя «Латушка і Рух "За Свабоду"» сустрэлася з беларусамі Чэхіі

Падчас сустрэчы з беларусамі лідар нашай кааліцыі распавёў пра задачы, якія мы ставім перад сабой, а менавіта пра 3 ордары на арышт Лукашэнкі: за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, за здзяйсненне акта агрэсіі супраць Украіны і за дэпартацыю ды індактрынацыю ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны.

Таксама Павел Латушка падкрэсліў важнасць працягваць ціск, каб вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць рэпрэсіі ў нашай краіне.

«Для многіх беларусаў, якія хочуць дэмакратыі ў нашай краіне, Прага ўспрымаецца горадам свабоды. Менавіта тут нарадзіўся і жыў Вацлаў Гавел — гістарычная асоба, якая стала легендай. Ён змагаўся за свабоду для сваёй краіны і прывёў чэшскі народ да перамогі над тыраніяй. Нам, беларусам, якія пражываюць у Чэхіі і ў розных краінах свету, важна памятаць гэтую гісторыю і працягваць спрыяць прасоўванню дэмакратыі ў нашай краіне», — адзначыў Павел Латушка.

Галасуйце на выбарах
: https://rada2026.svaepeera.com/
Что выберет Лукашенко?

Начался прямой эфир на YouTube, в ходе которого Павел Латушко и Артем Брухан обсудят попытки Лукашенко «подружиться» с США и недовольство этим России, а также мутные схемы диктатора с Зимбабве.

https://youtube.com/live/g_LXXz_fxlE
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нюрнберг для Лукашэнкі адбудзецца, і гэта ў тым ліку плён працы Каардынацыйнай Рады

«Часта пытаюць, навошта патрэбна Каардынацыйная Рада, кажуць, увогуле яна не патрэбна. Так, яна не патрэбна, не патрэбна рэжыму Лукашэнкі. Таму яны змагаюцца з Каардынацыйнай Радай, бо гэта альтэрнатыва. Альтэрнатыва, якая мае сваё прадстаўніцтва», — адзначыў лідар кааліцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка падчас выступу на штотыднёвым мітынгу беларусаў у Варшаве.

Падчас выступу Павел Латушка прывёў прыклад важнасці Каардынацыйнай Рады. Адзначыў як падчас дыскусіі аб прыняцці рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны, як чалец Каардынацыйнай Рады і дэлегат ПАРЕ, унёс папраўку аб тым, што так званае вышэйшае кіраўніцтва Беларусі нясе адказнасць за акт агрэсіі.

«На гэтым тыдні прыйшла добрая навіна — міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга публічна заявіў пра тое, што адбудзецца чарговы Нюрнберг. Адбудзецца суд і будзе створаны Спецыяльны трыбунал, і адказнасць у ім будзе несці таксама і Лукашэнка. І вось гэта якраз плён працы Каардынацыйнай Рады, а такіх прыкладаў больш», — адзначыў Павел Латушка.

Галасуйце за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду».

Спіс №9

Спасылка для галасавання:
https://rada2026.svaepeera.com
Сёння а 21:00 па Мінску Павел Латушка стане госцем на стрыме на YouTube-канале Андрэя Курэйчыка.
Абмяркуем выбары ў Каардынацыйную Раду, падрыхтоўку Лукашэнкі да вайны, пытанні адказнасці для прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, а таксама магчымы візіт Трампа у Мінск.

Чакаем вас! Падключайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=VxMMjlNByWs
❗️❗️❗️ Засталося ўсяго 24 гадзіны! Час зрабіць свой выбар!

Калі вы адкладалі, калі сумняваліся ці чакалі «лепшага моманту» — вось ён. Лепшага моманту ўжо не будзе. Паспейце прагаласаваць прама зараз!

Галасуйце ўжо зараз за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду».

Спіс №9


Спасылка на галасаванне:
https://rada2026.svaepeera.com
Беларусы за мяжой: як мы абараняем нашых грамадзян ад рэпрэсій і бюракратыі

Часта кажуць, што палітыка — гэта толькі пратакольныя сустрэчы ў высокіх кабінетах. Але для тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі дом, палітыка — гэта магчымасць атрымаць візу, легалізавацца і проста адчуваць сябе ў бяспецы ў новай краіне.

Што нам удалося зрабіць у гэтым накірунку?

Пакуль рэжым спрабуе зрабіць беларусаў бяспраўнымі, праз забарону на выдачу пашпартоў і ціск на эмігрантаў, наша каманда працуе як калектыўны адвакат беларусаў у замежжы. Для нас дапамога людзям — гэта не сухая статыстыка, а канкрэтныя выратаваныя лёсы.

Дзякуючы сістэмнай працы і супрацы з партнёрамі (у прыватнасці, з асацыяцыяй «Да Волі»):

• 129 віз (з іх 120 — гуманітарныя) дапамаглі атрымаць беларусам, якім пагражала непасрэдная небяспека ўнутры краіны.
• Дзясяткі нашых суайчыннікаў атрымалі міжнародную абарону і пазбеглі экстрадыцыі ці дэпартацыі. Мы літаральна вырывалі людзей з лапаў рэжыму, калі тыя знаходзіліся пад пагрозай выдачы ў рукі карнікаў.
• Вырашэнне складаных прававых пытанняў: мы дапамагаем людзям там, дзе звычайная бюракратыя становіцца тупіком.

Чаму ваш голас на выбарах у КР мае значэнне для легалізацыі?

Асобныя выпадкі «хуткай» дапамогі — гэта ведьмі важна, але наша мэта — сістэмныя рашэнні. Каб польскі, літоўскі ці іншы замежны чыноўнік пачуў аргументы пра «пашпарты новай Беларусі» ці палягчэнне ўмоваў для легалізацыі беларусаў за мяжой, ён павінен бачыць перад сабой не проста актывістаў, а афіцыйна абранае прадстаўніцтва беларусаў.

Выбары ў Каардынацыйную Раду даюць нам статус, які дазваляе адкрываць дзверы ў самыя розныя інстанцыі. Гэта дазваляе лабіяваць:

• Аддзяленне беларусаў ад рэжыму ў санкцыйнай палітыцы.
• Спрашчэнне працэдур легалізацыі для тых, хто не можа вярнуцца дадому.
• Прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў і выдачу праязных дакументаў і г.д.

Мы не проста дапамагаем у складаных сітуацыях — мы змагаемся за тое, каб беларусы ў эміграцыі не заставаліся сам-насам з праблемамі.

Галасуйце за нас на выбарах у Каардынацыйную Раду: https://rada2026.svaepeera.com
Лукашенко боится

Начался большой прямой эфир Коалиции «Латушка і Рух "За Свабоду», в ходе которого Павел Латушко вместе с членами Коалиции обсудит ход выборов в Координационный совет, последние милитаристские заявления Лукашенко и военные угрозы для Беларуси.

Подключайтесь: https://youtube.com/live/hPxC5ThIYGY
Ужо больш за 2000 чалавек прынялі ўдзел у галасаванні! Людзі працягваюць актыўна галасаваць — далучайцеся і вы, бо кожны голас мае значэнне.

❗️Прагаласаваць можна нават з пратэрмінаваным беларускім пашпартам.

Даступныя спосабы галасавання:

• Android — SVAE Peera
• iPhone (TestFlight) — TestFlight SVAE Peera
• Вэб-версія — rada2026.svaepeera.com

❗️Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі — абавязкова карыстайцеся VPN і адкрывайце сайт у рэжыме Incognito.

Як прагаласаваць:

Абярыце зручную платформу.
Пацвердзіце сваю асобу беларускім пашпартам або пашпартам Новай Беларусі.
Абярыце спіс і націсніце «Галасаваць».

Калі ўзнікаюць праблемы з дадаткам — выкарыстоўвайце вэб-версію: rada2026.svaepeera.com
Важна, каб КР мела як мага больш моцную дэмакратычную легітымнасць

Павел Латушка ўзяў інтэрв'ю ў шэрагу дэпутатаў еўрапейскіх краін.

https://youtu.be/d5AzbGatIMQ

«І калі праз адсутнасць дэмакратычных выбараў у Беларусі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала вашу Каардынацыйную Раду прадстаўнічым органам, паколькі прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі тут няма, то вельмі важна, каб гэты орган, няхай ён і дзейнічае ў надзвычайнай сітуацыі, меў як мага больш моцную дэмакратычную легітымнасць.

Таму я заклікаю ўсіх, хто мае такую магчымасць, узяць удзел у гэтых выбарах. Тым самым вы пакажаце, што нават у гэтай ненармальнай сітуацыі вы як грамадзяне робіце ўсё магчымае, каб скарыстацца сваім правам голасу»
, — адзначыў член польскай дэлегацыі ў ПАРЕ Ян Філіп Лібіцкі.

Павел Латушка таксама паразмаўляў з членам харвацкай дэлегацыі ў ПАРЕ Іванам Рачанам, украінскай — Сергіем Собалевым, шведскай — Густавам Гётбергам, літоўскай — Эмануэлісам Зінгерысам.

Падрабязней у відэа: https://youtu.be/d5AzbGatIMQ

Галасуйце ўжо зараз за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду"».

Спіс №9

https://rada2026.svaepeera.com
Папярэднія вынікі галасавання

Выбарчая камісія правяла размеркаванне мандатаў у жывым эфіры. Галасаванне скончылася сёння а 12-й па мінскім часе. Усяго ў галасаванні прыняў удзел 2113 выбаршчыкаў.

Парог у 3% не атрымалася прайсці аднаму выбарчаму спісу — «ЗАКОН і Правапарадак». Усе астатнія спісы паспяхова пераадолелі гэты бар'ер і перайшлі на наступны этап — размеркаванне мандатаў.

Размеркаванне галасоў і мандатаў паміж удзельнікамі:

«Ваш Голас» — 5,21% (4 мандаты)

«Еўрапейскі выбар» — 13,96% (11 мандатаў)

«Хватит Бояться!» — 6,34% (5 мандатаў)

Рух «Воля» — 10,41% (8 мандатаў)

«Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 6,77% (6 мандатаў)

«Наступ» — 9,65% (8 мандатаў)

«ЗАКОН і Правапарадак» — 1,18% (не прайшлі парог 3%)

Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 4,21% (4 мандаты)

Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 42,26% (34 мандаты)

Калі на адрас Выбарчай камісіі не паступіць скаргаў, то канчатковыя вынікі галасавання будуць зацверджаны 22 траўня.

Дзякуй кожнаму, хто праявіў актыўнасць і аддаў свой голас.