Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Краявіды смутку"

Вядомы беларускі фотамастак Валер Вядрэнка выдаў новы канцэптуальны фотаальбом "Краявіды смутку”. 👍👍👍

Гэта другая частка ягонай трылогіі “Незабыўнае”. У новым альбоме змешчаныя дакументальныя фотаздымкі мястэчак Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя і фотапластыка на адпаведную тэму.🔥🔥🔥

На фота - некалькі разваротаў з альбома.

👉 Ахвотныя набыць выданне могуць звярнуцца наўпрост да аўтара тут
❗️Тыраж вельмі малы - усяго 50 адз.

#палічка
❤3👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎅🏻 З Новым годам, сябры!☃️

Мінуў чарговы год і мы зноў у апошнім сёлетнім допісе звяртаемся да вас з падзякай і пажаданнямі! 🎄🎄🎄

Дзякуй, што былі з намі: чыталі, спачувалі, папраўлялі, дадавалі і дзяліліся нашымі допісамі. Спадзяемся, што і ў наступным годзе будзем мець прыемнасць бачыць вас у нашай кампаніі.🍾🍾🍾

Са свайго боку абяцаем дзяліцца навінамі і цікавосткамі з дзялкі беларускай літаратуры!
Зычым вам, нашыя дарагія, моцы, настрою, натхнення і веры ў лепшае! 🥂🥂🥂

🎄🎄🎄Вясёлых Калядаў!🎄🎄🎄

#навіны
❤17👍3🎉1
📙 Гісторыі на Раство

У выдавецтве "Цымбераў" выйшаў зборнік калядных апавяданняў. 👍👍👍

У анталогію ўвайшлі класічныя творы - О. Генры, Джэрома К. Джэрома, Перл С. Бак, М. Ляскова, а таксама творы сучасных беларускіх аўтараў.🔥🔥🔥

❗️Яшчэ можна паспець замовіць актуальны калядны падарунак з дастаўкай проста пасярод зімовых святаў!

👉 Глядзець тут

#палічка
👍11
📙 "Гродна. Біяграфія вуліц"

Выйшла грунтоўная праца па гісторыі і архітэктуры Гародні. Выданне стала плёнам працы аўтарскага калектыву, які прадставіў інфармацыю больш чым пра сто пяцьдзясят вуліц і больш за тысячу будынкаў, пачынаючы ад XII ст. і да нашых дзён. Праца над кнігай заняла больш за 5 гадоў.👍👍👍

З анатацыі да выдання:
"Гродна. Біяграфіі вуліц" - гэта плён шматгадовай працы гродзенскіх гісторыкаў некалькіх пакаленняў... У выданні сабраны звесткі пра кожны цікавы з архітэктурнага пункту гледжання будынак, які існаваў у прасторы і часе нашага горада... У рамках кожнай вуліцы падрабязна апісваюцца як знакавыя аб'екты (замкі, святыні, палацы), так і звычайная шэраговая забудова. У кнігу таксама ўключаны звесткі пра вёскі, што сталі часткай гораду".🔥🔥🔥

Выдавец - Аляксандр Рыжы паведаміў пра выхад кнігі ў сваіх сацсетках

#палічка
❤10👍2
***
Знаёмым бальшаком паволі
Іду да колісь родных стрэх.
І дробны снег, каляны снег
Мне твар сячэ, сячэ да болю.

А збоку, на грабе сумёту,
Каля разбуранай тарпы,
Крумкач, я чорны знак журбы,
Сядзіць, занураны ў самоту.

Звінеў і ззяў тут край маленства...
А засталіся толькі, бач,
Шмаццё саломы ды крумкач -
Маё жывое падабенства.


Алег Мінкін


#раптамверш
❤12👍1😢1
📙 Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча

Напрыканцы 2025 г. пабачыла свет выданне “Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6”. Яно працягвае традыцыю выдання музейных сшыткаў. У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваецца найбагацейшы архіў Адама Багдановіча, які ўключае сотні дакументаў, рукапісаў, машынапісаў і лістоў.👍👍👍

Шосты сшытак склала непублікаваная раней мемуарная спадчына Адама Ягоравіча Багдановіча, прысвечаная яго нарадавольчай дзейнасці.🔥🔥🔥

Таксама ў зборніку прадстаўлены эпісталярыі акрэсленай тэматыкі.

Выданне разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Мінска і Беларусі другой паловы ХІХ ст.👍👍👍

#палічка
❤7👍1
📙 Пан Тадэвуш

Добрая навіна для аматараў класічнай літаратуры - нядаўна выйшла перавыданне славутага твора Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" у перакладзе Язэпа Семяжона і з малюнкамі народнага Беларусі мастака Васіля Шаранговіча.👍👍👍

Першы наклад у такім варыянце выйшаў у 1985 г. у "Мастацкай літаратуры" і адразу палюбіўся чытачам праз цудоўнае мастацкае аздабленне.🔥🔥🔥

👉 Знайсці кнігу можна ў сталічных кнігарнях.

#палічка
❤17
***
Раство павінна быць са сьнегам!
Бо, што ж іначай за Раство?
з завеямі і зорным бегам,
бо, як жа цуд і хараство?

Раство павінна быць з натхненьнем -
чытаць, пісаць і проста быць,
паліць камін і з летуценьнем
глінтвейн варыць.

Раство павінна быць з любоўю.
Калі, як не ў калядны час,
ісьці да ціхага сумоўя...
Інакш, як сьвет стрывае нас?

Раство павінна быць з надзеяй.
У жыцьці, што рылса карацей,
надзея робіцца падзеяй,
хоць з цягам часу ўсё радзей.

Раство... нічога не павінна.
Раство, яно і ёсць раство...
Сьвятло ў ясьлях! -
і гэтай вестцы ўсё саступае першынство!


Усевалад Сцебурака

#вершдня
❤25👍4
Моўны момант

Маленькі калядны слоўнічак вам у дапамогу, сябры.😊

#гаворка
👍7❤3
📙 Гісторыя Гродна

Вядомы гісторык і прафесар Вячаслаў Швед выдаў кнігу «Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя». 👍👍👍

Працу над грунтоўным выданнем аўтар завяршыў яшчэ ў 2022 годзе, але вышла кніга толькі цяпер.

❗️І яшчэ адна добрая навіна - энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі - яна апублікаваная на сайце выдавецтва Варшаўскага ўніверсітэта.

#палічка
❤8👍5
***
У ноч калядную збяры
Усіх здарожаных, халодных,
Усіх забытых і галодных,
I раздары свае дары.

Усё, што даў табе Гасподзь,
Каб ты апошнім
Мог дзяліцца.
Бо ўдачы гладкая цяліца
Пасецца,
Каб аддаць стакроць.

Прасі на кут сваіх Дзядоў
Абнашчыцца куццёю поснай,
Каб не шукаць гадзінай познай
У небе памяці слядоў.

Як вогнішча, разварушы
Тугу, што пазірае нема.
I ціха вока Бэтлеема
Узыдзе ў поцемках душы.


Рыгор Барадулін

#вершдня
❤22👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ З Раством!

Шаноўныя сябры, віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Зычым у гэтыя светлыя дні цяпла, любові і надзеі!⭐️⭐️⭐️

#навіны
❤10🥰2
🎧 «Калядны стол» у аўдыяверсіі

«Беларуская літаратура» агучыла кнігу Зараславы Камінскай «Калядны стол».👍👍👍

У 2020 годзе Зараслава Камінская з кнігай «Калядны стол» атрымала прэмію Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» цяпер твор можна паслухаць.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤6