Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.25K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 9 том Янкі Брыля

“Мастацкая літаратура” выдала перадапошні дзявяты том (з дзесяці) Збору твораў Янкі Брыля (1917—2006). 👍👍👍

Кніга была падрыхтаваная Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Падрыхтоўкай тэкстаў і каментарамі займаліся Н. Гальго, А. Глушакова і К. Чарота.🔥🔥🔥

У том увайшлі эсэ, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, інтэрв’ю, рэцэнзіі, выступленні і інш., напісаныя ў 1938—2003 гг.👍👍👍

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#палічка
🔥5❤3👍2✍1👏1
***
Пажоўкла лісце. Восеньская слота.
Трывога ў сэрцы, быццам назаўжды.
На шыбах дождж. Маркота. Адзінота…
Але прыйшлі Змітроўскія Дзяды.

Дзяды прыйшлі. Хадзем і мы з табою
На могілкі, дзе продкі нашы спяць,
Каб светлаю, празрыстаю журбою
Праз смерць жыццё ізноў ушанаваць.

У вечнасці Сусвету – так адвеку –
Прадвызначаны час кароткі нам;
А памяць – дапамога чалавеку,
Працяг жыцця і спадчына сынам.
<...>
Злятае век аджыўшая лістота,
Яна стварае коўдру для зямлі.
Бяроза, як разумная істота,
Стрымае кроплі-слёзы на галлі.

І мы не будзем доўга ля магілы –
Жыццё ідзе сваёю чарадой.
Хадзем дамоў: жывым патрэбны сілы
І свет залішне засланяць жальбой.

А дома да вячэры ўсё гатова.
Глынём кілішак і нальём Дзядам,
І памаўчым – паслухаем іх Слова.
Яны напэўна нешта скажуць нам…

Дрыжыць за шыбай месячык двурожны
У прадчуванні сцюж і халадоў…
Каб зладзіць лёс, павінен ведаць кожны,
Навошта і адкуль на свет прыйшоў!


Георгі Ліхтаровіч

(фрагмент)

#вершдня
❤15👍1
📙 "Над Нёманам"

Сталічнае выдавецтва "Папуры” перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” у перакладзе Анатоля Бутэвіча.

👉 Замовіць з дастаўкай можна тут

#палічка
❤15👍2
❗️Школа маладога пісьменніка - апошнія дні набора

Завяршаецца прыём заявак на нефармальны адукацыйны праект - "Школу маладога пісьменніка".👍👍👍

Навучанне стартуе ўжо з лістапада 2026 і працягнецца да чэрвеня 2027 г. Заняткі - чатыры разы на месяц, па суботах. Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае (online).

Калі вы хочаце паспрабаваць свае сілы - пакіньце заяўку, якая павіннa ўключаць:
🔹1) уласны мастацкі твор любога жанру, альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 3—10 ст.;
🔹2) матывацыйны ліст: “Чаму я хачу паступіць у Школу маладога пісьменніка?”;
🔹3) спіс з 5—10 кніг, якія паўплывалі на вас як на творцу.

Сёлетнія выкладчыкі - Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥

❗️Дэдлайн прыёму заявак — 5 лістапада!
👉 Адрас для заявак bellit.info@gmail.com

#навіны
👍9
📘"Роднае слова"

Чытайце ў кастрычніцкім нумары:

🔹Міцкевіч В. «“Самы сапраўдны народны, родны ўсім чалавек…”: Да 100-годдзя надання Я. Коласу звання народнага паэта»;
🔹Шаладонава Ж. "Ідэя справядлівасці ў творах Я. Коласа і Ф. Багушэвіча: хрысціянскі аспект";
🔹Чарнавокі А. «Два Лабановічы: галоўныя героі аповесці “Месца няма” С. Кароніна і трылогіі “На ростанях” Я. Коласа»;
🔹Іваноў Я. "Крылатыя словы ў мове твораў Я. Коласа: лінгвістычнае вывучэнне і лексікаграфічнае апісанне";
🔹Міцкевіч В. " “Песняй сэрцайка сагрэта”: Песні ў народнай драме “Вайна вайне” Якуба Коласа";
🔹Ярмалінская В. "Ад студыі да акадэмічнай сцэны: Да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа".

👉 Гэтыя і іншыя матэрыялы даступныя ў электронная копіі на сайце часопіса

#анонс
❤8
⭐️ Ангельскае слова году

Аўтарытэтны слоўнік Колінза абраў слова 2026 году ў ангельскай мове. Ім стаў наватвор "mogging", які можна перакласці як дамінаванне з іранічнай канатацыяй.

Слова з]явілася як вытворнае ад скароту (Аlpha Мale Оf the Group – альфа-самец у групе, які ўзнік недзе каля 2016 году ў культурыстаў для вызначэння самага моцнага атлета. Потым гэтае слова ператварылася ў дзеяслоў і пашырылася на форумы ў сацсеткі. Цяпер яно набыло вірусную вядомасць.

😜 Чакаем "словы году" ад іншых краін, і, вядома, сёлетняе беларускае.

#навіны
👎5🤔1👀1
⭐️ “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на выставу “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных”.👍👍👍

Экспазіцыя прысвечана літаратуры апошняй трэці ХVIII-п.п. ХІХ стст., прадстаўленай праз творчасць жанчын-літаратарак эпохі Асветніцтва: Тэафілі Глінскай, Тэклі Урублеўскай, Габрыэлі Пузыні, Ганны Мастоўскай, Ганны Цюндзявіцкай.🔥🔥🔥

Выстава створана як падсумаванне праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” – цыкла аўтарскіх лекцый даследчыка, архівіста Змітра Юркевіча.👍👍👍

❗️Часовая экспазіцыя працуе да 13 снежня 2026 года.
👉 Экскурсійнае абслугоўванне па папярэдняй замове +375 17 363 56 21.

#анонс
❤6
📚 Новыя беларускія кнігі

📗 У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”. 👍👍👍
👉 Замовіць тут

📘 Пабачыла свет перавыданне “Хвілінкі” Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе “Трох размоў на Лютэранскай горцы”.🔥🔥🔥
👉 Замовіць тут

📕 Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС “Пфляўмбаўм” выдала анталогію тэкстаў “Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля”. Укладальніцы беларуская пісьменніца Вольга Касцюк і ўкраінская даследчыца культуры, куратарка і пісьменніца Катарына Батанава.👍👍👍

📙 Выдавецкая ініцыятыва "Nadja" апублікавала пераклад п’есы Ражэ Вітрака “Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе” (1928) ў перакладзе Лізаветы Чыж. Кніга выйшла ў электронным і папяровым варыянтах.🔥🔥
👉 Спампаваць pdf

#палічка
❤7👍1
⭐️ Вольга Гапеева стала лаўрэаткай стыпендыі Томаса Мана

Пісьменніца Вольга Гапеева, што жыве ў Нямеччыне, стала першай лаўрэаткай новай нямецкай літаратурнай стыпендыі. 👍👍👍

Баварская стыпендыя імя Томаса Мана заснаваная для аўтараў, якія жывуць у эміграцыі. Яна складаецца з грашовай падтрымкі і пражывання ў творчай рэзідэнцыі.

Цырымонія ўручэння стыпендыі адбудзецца 14 снежня ў Літаратурным доме Мюнхена.👍👍👍

Томас Манн (1875-1955) абраны патронам стыпендыі менавіта таму, што сам быў вымушаны пакінуць родны Мюнхен пасля ўсталявання ў краіне нацыянал-сацыялістычнай дыктатуры і жыў з 1933 года рэшту жыцця ў Швейцарыі і ЗША.🔥🔥🔥

#навіны
❤16🎉4👍2
⭐️ Калегіюм для перакладчыкаў 2027

Калегіюм перакладчыкаў - праграма для перакладчыкаў польскай літаратуры. Гэта ўнікальная магчымасць як для дасведчаных так і для пачаткоўцаў.👍👍👍

У падтрымку ўваходзіць:
🔹жытло ў Кракаве ці Варшаве,
🔹пакрыццё дарожных выдаткаў,
🔹кішэнныя грошы ў памеры 100 злотых на дзень знаходжання.

Каб трапіць на праект трэба падаць заяўку праз адпаведную форму, дзе акрамя персанальных дадзеных, неабходна падрыхтаваць спіс выкананых перакладаў з польскай мовы.

❗️Тэрмін падачы заявак: да 20 лістапада 2026 года.
👉 Дэталі тут

#навіны
👍4
⭐️ Літшкола "Тэкст"

10 лістапада Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на чарговую сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: жаночая паэзія vs паэзія напісаная жанчынамі”.👍👍👍

Будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
🔹 жанчыны ў беларускім паэтычным каноне;
🔹 гендарныя стэрэатыпы ў паэзіі;
🔹 ці існуе "жаночая" паэзія?

Госць. Даследчыца паэзіі, кандыдат філалагічных навук Ірына Шматкова.🔥🔥🔥

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне чытанні.

❗️Далучыцца можна на любым этапе!
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.👍👍👍
❗️Уваходны квіток – 10 рублёў.
❗️Папярэдні запіс: +375 29 101 71 47

👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
👍9
***
Каханне, грошы, славы сверб - мана!
Гарэза-час завабіць імі сэрца,
Памучае, а потым насмяецца -
Ня здраджвае Радзіма нам адна.

Так у рацэ сплывае хлуд сухі,
Цяжкія бёрны і ашмоцце пены...
І толькі адбіваюцца нязменна
У хуткабежнай плыні - берагі.


Алег Мінкін

#раптамверш
❤9👍1
⭐️ Прэмія Гедройця - фінал

Ужо заўтра, у суботу 7 лістапада ў Гданьску будзе ўручаная літаратурная прэмія за лепшую празаічную кнігу мінулага году.👍👍👍

Вечаровым урачыстасцям будзе папярэднічаць кніжны кірмаш, што стартуе а 12:00, а таксама некалькі аўтарскіх сустрэчаў:🔥🔥🔥

14:00 - дыскусія "Чаго хочуць пісьменніцы",
17:10 - сустрэча з Арцёмам Шуканавым.

А 19-ай распачнецца 15-я ўрачыстая цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця.

Сёлетні ў кароткі спіс прэміі:
📗 «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел);
📘 «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх;
📕 «Лірнік» – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел);
📙 «Радзіна» – Збых Слупоўскі;
📗 «Боў і мерць у Хротне» – Дзяніс Трусаў;
📘 «Пентаквантар» – Арцём Шуканаў;.

#анонс
🔥11👍2
Прыказка на кожны дзень

Утрох - большы брох.😁

#прыказка
👍10❤6😁1
📙 Новы "Апостраф"

Выйшаў з друку сёмы выпуск альманаха “Апостраф”. 👍👍👍

Сярод матэрыялаў нумару:
ПАЭЗІЯ
📌 Людміла Хейдарава. Як там? Каторы век на зямлі?..
📌 Васіль Зуёнак. “Да” і “Пасля”.
📌 Леанід Дранько-Майсюк. Воз.
📌 Андрэй Хадановіч. Дзень роўны жыццю.
📌 Дар’я Ліс. Вярнуцца ў жнівень.
ПРОЗА
📌 Уладзімір Някляеў. Сфумата. Раман з Джакондай.
📌 Віктар Казько. Спатыкненне. З “Маёй Шамбалы”.
📌 Зміцер Вішнёў. Матрошка.
ЭСЭ
📌 Арсень Трошка. Гісторыі з паэзіяй. Расейская мова і беларуская літаратура.
МАСТАЦТВА
📌 Адам Глобус. Эль Грэка. Словы пра найвялікашага з маньерыстаў.
ЗАПІСЫ
📌 Уладзімір Мароз. Калі сустракаюць з букетам кветак.

#навіны
🔥9👍4❤1
⭐️ Лепшая кніга беларускай прозы 2026

Сёння ў Гданьску прайшла ўрачыстая цырымонія абвяшчэння вынікаў Прэміі імя Гедройця - за лепшую празаічную кнігу мінулага году.👍👍👍

Першае і другое месцы атрымалі кнігі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе.
 
Галоўны прыз - Аляксандр Касцюковіч «Лірнік». З фармулёўкай «за высокае майстэрства валодання словам і глыбокую эмпатыю».🔥🔥🔥

Другое месца - «Цесля жыцця» Сяргей Дубаўцэвіч. Кніга ўганараваная «за сінтэз дакументальнага і мастацкага і плённае развіццё беларускай даследчыцкай прозы».🔥🔥🔥

Трэцюю прэмію атрымаў раман «Пентаквантар» Арцёма Шуканава – «за яскравую мультыкультурную навукова-фантастычную сагу, якая пашырае жанравыя межы беларускай літаратуры».🔥🔥🔥

Віншуем!💐💐💐

#навіны
🔥5