Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.25K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Дрэвы і лініі"

У выдавецтве "hochroth Minsk" выйшаў новы паэтычны зборнік Вольгі Гронскай “Дрэвы і лініі”. 👍👍👍

***
Часам ты думаеш:
як гэта –
быць дрэвам?
Яно стаіць на адным месцы,
распранаецца ў холад,
ніколі не ўбачыць мора,
ніколі нічога не зменіць,
жывучы па коле
і нажываючы колцы гадоў
у стомленай сарцавіне.
Але
ці хоча дрэва
зрабіцца табой,
п’ючы сілу зямлі
і размаўляючы з небам
птушынымі галасамі?

👉 Замовіць кнігу Вольгі Гронскай “Дрэвы і лініі” можна тут

#палічка
❤12👍2
⭐️ "Ноч (не)расстраляных паэтаў" - Беласток

29 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца вечарына памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій і беларускіх дзеячаў культуры, расстраляных у 1937 годзе.

А 18:00 — спектакль «Чырвоны крыж» і чытанне вершаў у выкананні тэатра «Прыехалі».👍👍👍

👉 Месца: клуб Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6, Беласток.
❗️Уваход вольны.

❗️Таксама мемарыяльныя імпрэзы пройдуць у Варшаве і Вільні.

#анонс
💔10❤5
***
І ў яблыку, і ў змятае траве -
Усё мяжа,
Увосені і ў вечары жыве
Адна душа.
У восені - нацягнутай струне -
Жыццё і зрыў.
І час абводзіў коламі мяне
Ды не лячыў.
Перацякае ў золата блакіт,
Вакол спакой.
Дазволь дабраславёнаю мне быць
Тваёй рукой!
Сустрэчы нашых позіркаў і рук
Паміж людзей -
Мне тая цішыня, дзе кожны гук
Звініць чысцей.


Ганна Аўчыннікава


#раптамверш
❤11👍3
⭐️ Літаратурная школа “ТЭКСТ”

29 кастрычніка ў чацвер у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца чарговая сустрэча школы "ТЭКСТ" прысвечаная ўсходняй паэзіі - "Смак усходняй паэзіі. Чайная цырымонія”.👍👍👍

Будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
🔹 эстэтыка усходняй паэзіі;
🔹 пераклады кітайскай паэзіі на беларускую мову;
🔹 усходняя прышчэпка да беларускага дрэва паэзіі;

Таксама пройдзе сапраўдная чайная цырымонія ад Кацярыны Семенас.🔥🔥🔥

Мадэратар — Міхал Бараноўскі.
❗️Квіток – 10 рублёў. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 101 71 47 (колькасць месцаў абмежаваная)

❗️Пачатак а 19.00
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤5👍2
⭐️ “Пятрусь Броўка. Маё хх стагоддзе” - куратарская экскурсія

30 кастрычніка Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае вас на апошнюю куратарскую экскурсію па часовай выставе «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе» .👍

Куратар выставы – Карына Кушчанка.🔥🔥🔥
 
❗️Пачатак а 18:00
❗️Кошт 15 р.
👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30.

#анонс
❤6👍4
📙 “Трэскі лятуць: дзеці спецпасяленцаў. Беларусь-Котлас-Беларусь”

У Вільні выйшла манаграфія даследчыцы Ірыны Раманавай “Трэскі лятуць: дзеці спецпасяленцаў. Беларусь-Котлас-Беларусь”, у якой вывучаюцца сацыяльна-псіхалагічныя і маральна-этычныя наступствы раскулачвання і прымусовых дэпартацый у СССР. У кнізе аўтарка разглядае складанае перапляценне дзяржаўнага гвалту, індывідуальнай ідэнтычнасці, калектыўнай памяці і барацьбы за годнасць. 👍👍👍

Увазе чытача прадстаўленыя два інтэрв’ю з ацалелымі “дзецьмі Котласа”, таксама далучаны шэраг дакументаў, у якіх паказваюцца катастрафічныя ўмовы жыцця спецперасяленцаў.

Прэзентацыя выдання прайшла на віленскім фестывалі "Pradmova".👍👍👍

#палічка
👍6💔4
⭐️ Школа маладога пісьменніка - тыдзень на падачу заяўкі

Працягваецца набор на нефармальны адукацыйны праект - "Школу маладога пісьменніка".👍👍👍

Навучанне стартуе з лістапада 2026 і доўжыцца да чэрвеня 2027 г. Заняткі - чатыры разы на месяц, па суботах. Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае (online).

Для ўдзелу пакіньце заяўку, якая павіннa ўключаць:
1) уласны мастацкі твор любога жанру, альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 3—10 ст.;
2) матывацыйны ліст: “Чаму я хачу паступіць у Школу маладога пісьменніка?”;
3) спіс з 5—10 кніг, якія паўплывалі на вас як на творцу.

Сёлетнія выкладчыкі - Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥

❗️Дэдлайн прыёму заявак блізка, — 5 лістапада 2026 году, спяшайцеся!
👉 Адрас для заявак bellit.info@gmail.com

#навіны
❤4👍4
⭐️ (Не)расстраляная паэзія ў Празе

30 кастрычніка у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Pradmova" пройдзе імпрэза "Вышэй, чым на гэтым свеце", прысвечаная памяці творцаў - ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Андрэй Хадановіч прачытае вершы і пераклады рэпрэсаваных, а таксама свае новыя вершы з кнігі «У Бога на паўзе». Яўген Барышнікаў не толькі забяспечыць музычную падтрымку вершам і перакладам, але й выканае некалькі ўласных песень, а перакладчык і выдавец Сяргей Шупа прачытае творы Кульбака ў арыгінале, на мове ідыш.🔥🔥🔥

❗️Пачатак у 19:30
👉 Адрас: Лужыцкая семінарыя, пляцоўка А, U Lužického semináře 13, Praha 1.

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤9
⭐️ "Хіханькі-Хаханькі" у Беластоку

У суботу 31 кастрычніка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя зборніка сучаснай гумарыстычнай прозы «Хіханькі-Хаханькі». 👍👍👍

Вандроўкі, каханне, праца, міграцыя, сямейныя адносіны, мацярынства, сэкс — прычын пасмяяцца процьма. У гэтым зборніку дакументальныя эсэ суседнічаюць з аўта-фікшн замалёўкамі, магічнымі аповедамі і сучаснымі казкамі, і гэтыя не падобныя адзін да аднаго тэксты ствараюць мазаіку сённяшняга дня.🔥🔥🔥

❗️Уваход вольны, рэгістрацыя на імпрэзу праз direct
❗️Пачатак а 18:00.
👉 Адрас: Zostań na kwiaty, Dr. I. Białówny 2/2

#анонс
👍5
⭐️ "Pradmova" у Празе - дзень першы

Заўтра 30 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі, што стартуе ў чэскай сталіцы, пройдуць наступныя імпрэзы:

🔹 17.00 – «Кніга, якой магло не быць: як Быкаў пісаў “Доўгую дарогу дадому”». Прэзентацыя новага выдання «Доўгай дарогі дадому» В. Быкава.

🔹 18.00 – Дыскусія «Вацлаў Гавэл і Беларусь». Дыскусія, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння В. Гаўла. Алена Ціхановіч, Томаш Госкавец, Аляксандр Лукашук, Аляксей Кажарскі. Мадэратар Аляксандр Паршанкоў.

🔹 19.30 – «Вышэй, чым на гэтым свеце»: памяці паэтаў. Удзельнічаюць Андрэй Хадановіч, Яўген Барышнікаў, Сяргей Шупа.

👉 Адрас: ПЛЯЦОЎКА А, U Lužického semináře 13, Praha 1

#анонс
❤7👍3
Расстрэльная ноч

У трагічную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі - навукоўцы, культурныя дзеячы і пісьменнікі. Сярод іх былі:
Міхась Чарот
Алесь Дудар
Міхась Зарэцкі
Платон Галавач
Анатоль Вольны
Тодар Кляшторны
Юрка Лявонны
Валерый Маракоў
Васіль Каваль
Майсей Кульбак
Зяма Півавараў
Янка Нёманскі
Ізі Харык
Сяргей Мурзо


Усяго ў Беларусі за час сталінскіх чыстак было рэпрэсавана каля 500 творцаў, у той час як агулам па ўсім СССР – усяго каля дзвюх тысячаў. Супастаўляльныя маштабы рэпрэсій былі толькі ва Украіне. Такім чынам на 2 гэтыя рэспублікі прыпала прыблізна палова знішчаных прадстаўнікоў нацыянальнай культуры ўсяго саюза.

#памяць
💔12❤8😢6
📙 "Мяжа анёльскай аселасці"

У выдавецтве "hochroth Minsk" выйшаў паэтычны зборнік Барыса Штэрна “Мяжа анёльскай аселасці”. 👍👍👍

Пераклад - Ганна Янкута і Ігар Крэбс.🔥🔥🔥

👉 Навінку шукайце на сайце выдавецтва.

#палічка
👍6
🗞 "Літаратурная Беларусь"

Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь".

Змест кастрычніцкага нумара:
📌 ПАМФЛЕТ: «Кароткая лекцыя пра нацыянальную ідэю» Віктара САЗОНАВА
📌 ПАМЯЦЬ: аповед «Гевад і Клінцэвіч» Анатоля ВАЛЮКА і слова пра аўтара Сяргея ЧЫГРЫНА
📌 ФОРУМ: развагі «Жыццядайная сіла» Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА
📌 ПРОЗА: апавяданне «Трывога» Максіма ЖУКА
📌 ПАЭЗІЯ: вершы Алены НІЯКОЎСКАЙ і Веры БУЛАНДА
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: словы пра знаёмых маргіналаў «Крыміналамерон» Адама ГЛОБУСА
📌 АБРАЗКІ: нізка «Сэрца і розум» Наталлі ЯРМОЛЬЧЫК
📌 УСПАМІНЫ: «Пацеры з бабуліных рук» Валянціны КУКСА
📌 ЗАПІСЫ: «Працэс узыходжання» Міколы КАСЦЮКЕВІЧА
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

#анонс
🔥5👍2❤1
⭐️ “Дзяды Адама Міцкевіча: паэма, архетып, культурны код"

3 лістапада Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на лекцыю Ігара Бабкова і Ірыны Дубянецкай, прысвечаную паэме "Дзяды", што займае цэнтральнае месца ў інтэлектуальнай гісторыі Беларусі XIX ст. 👍👍👍

Твор злучае ў адно эпохі, ідэі, культуры, кантэксты:
🔹 традыцыйная культура беларускай вёскі;
🔹 шляхецкая культура фальварка;
універсітэцкі асяродак Вільні;
🔹 свецкая культура Варшавы і імперская Пецярбурга.

Усё гэта становіцца часткай новай рамантычнай пілігрымкі праз краіны і эпохі, якая адбываецца ў часе гісторыі, на антрапалагічным памежжы жыцця і смерці.🔥🔥🔥

Праз плынь думак, развагаў і сэнсаў мы зможам зірнуць на знакаміты твор Адама Міцкевіча зусім праз іншую прызму і адкрыць яго нанова.👍👍👍

❗️Квіток 10 р.
❗️Пачатак а 19:00

#анонс
❤5👍2
📙 "Ружанскі край"

Выйшла з друку грунтоўнае гістарычна-краязнаўчае даследванне прысвечанае мястэчку Ружаны і навакольным вёскам. 👍👍👍

У кнізе новыя знаходкі па ранняй гісторыі Ружан, матэрыял пра ксяндза Варанецкага, які напісаў сем кніг гісторыі мясцовага касцёла, а яшчэ быў фатографам і выразаў выцінанкі; гісторыя крывавага навета 1657 года і памяць пра яго, матэрыялы па этнаграфіі ружанскіх цыганоў, тэксты пра гісторыю інтэр'ера ружанскай царквы і яе протаіерэя Іаана Наўроцкага; матэрыялы Брэсцкай экспедыцыі 1948 г. з вёскі Блізкая, два артыкулы пра Міхася Забэйду-Суміцкага, тэксты пра вернакулярную фатаграфію з вёскі Навасады, і шмат чаго яшчэ.🔥🔥🔥

Кнігу прыгожа выдала выдавецтва "Беларуская навука": вялікі фармат, амаль 400 старонак, шмат ілюстрацый. 👍

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#анонс
❤9👍1🎉1
🎧 Аўдыёказка

Прапануем паслухаць новую шведскую казку "Каралева" са зборніка "Даўным даўно... Казкі" (1903 год) аўтаркі Анны Валенберг. Візуальнае афармленне казкі натхнёнае ілюстрацыямі культавага шведскага мастака Ёна Баўэра.
Пераклад на беларускую мову Ірыны Гушчынай.👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍9❤1
⭐️ "Дзяды" - лекцыя

5 лістапада ў Мінску ў межах праекта "Кіно і кнігі" пройдзе лекцыя даследчыцы Таццяны Валодзінай "Дзяды ў традыцыйнай беларускай культуры".👍👍👍

У праграме таксама:
🔹 прагляд экспедыцыйнай хронікі;
🔹 праслухоўванне народных песень;
🔹 продаж кніг;
🔹 аўторгафсесія.

❗️Пачатак а 19:00
👉 Адрас: К/т "Піянер" вул. Энгельса, 20

#анонс
❤9✍4
⭐️ Экслібрыс-2026. Вынікі

Паводле рашэння журы пераможцам штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага сёлета да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) становіцца Маргарыта Ёхансан (за лепшы твор у жанры аўтарскай казкі).👍👍👍

Паводле ўмоваў конкурсу яе твор выйдзе асобнай кнігай. Творы іншых адзначаных журы ўдзельнікаў Валянціна Вяркеева (за лепшы празаічны твор) і Алены Варанец (за лепшую паэзію) выйдуць асобнымі публікацыямі цягам наступнага года. 🔥🔥🔥

Віншуем! 💐💐💐

У сёлетнім конкурсе ўдзельнічала каля пяцідзесяці аўтараў і аўтарак, якія працуюць у самых розных жанрах – ад вершаў для самых маленькіх чытачоў да вялікіх празаічных тэкстаў. 👍👍👍

Журы конкурсу шчыра дзякуе ўсім удзельнікам за актыўнасць і крэатыў!

#навіны
❤10👍3
⭐️ Сустрэча з Вольгай Сямашкай

У аўторак, 3 лістапада ў Беластоку даследчыца і журналістка Вольга Сямашка прэзентуе кнігу "Могілкі беларусаў Падляшша. Могілкі як прадмет функцыянавання памяці супольнасці памежжа".👍👍👍

Гэтая манаграфія аб'ёмам больш за 700 старонак, аформленая больш чым 300 унікальнымі фотаздымкамі. Яна з'яўляецца вынікам шматгадовых даследаванняў некропаляў Падляшша. Аўтарка разглядае могілкі не толькі як месцы пахаванняў, а, перш за ўсё, як прасторы, дзе захоўваюцца памяць, традыцыі, культура і ідэнтычнасць беларускага грамадства рэгіёна.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18:00.
👉 Książnica Podlaska im. Łukasza Górnickiego w Białymstoku (ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14 A)
❗️Уваход вольны

#анонс
👍6❤1