Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Сустрэча з Паўлам Касцюкевічам

12 лютага Музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта "Магія слова" працягвае знаёміць з кніжнымі навінкамі і ладзіць сустрэчы з іх аўтарамі.👍👍👍

Наступная сустрэча пройдзе ў фармаце пісьменніцкага сторытэлінга па “маршруце Мінск-Ерусалім” з удзелам празаіка і перакладчыка Паўла Касцюкевіча.🔥🔥🔥

Кнігі, да якіх мы звернемся падчас сустрэчы: “Майстар і Маргарыта” Міхаіла Булгакава, аўтарскія “Тралейбус 29” і “План Бабарозы”, “За Сіняй Гарой” Мэіра Шалева, “Левіятан з Вавілоніі” Гагар Янай.👍👍👍

#анонс
👍5❤3
***
Людзі сыходзяць адзін за адным
так нечакана і так непазбежна.
Толькі былі – і ўжо зніклі, як дым
у бязмежжа.

Людзі сыходзяць, пакінуўшы тут
сэрцабіццё, несказаныя словы,
снежныя зімы і жнівеньскі цуд
васільковы.

Людзі сыходзяць, і іх не ўтрымаць,
як ні старайся, а вынік – вядомы…
Снегам сляды засыпае зіма
каля дома…


Вадзім Корань


#раптамверш
❤14💔6
⭐️ "Усмешка" - водгук

Распавядаем вам яшчэ пра адну добрую кнігу новай серыі для дзетак - "Ветрачок" - на гэты раз аўтарства Сержука Сокалава. 👍👍👍

Водгук на яе з'явіўся на пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі".🔥🔥🔥

"Асаблівасць гэтай маленькай кніжкі яшчэ і ў тым, што гэта сапраўды калейдаскоп, тут няма нейкай скразной тэмы, каб можна было напісаць трафарэтнае: “аўтар вучыць любіць радзіму…” і далей па шаблоне. Тут наўпрост вершы, бы аскепачкі жыцця вакол, дзе жывое і разумнае ўсё: дзеці і іх бацькі, звяры і птушкі, дзе радасці і часам смутак:
Раз-два-тры, раз-два-тры,
Мышаня глядзіць з гары,
Хоча сыру, слёзы лье,
Але коцік не дае."


👉 цалкам чытаць тут

👉👉 Замовіць з дасылкай кнігу тут

#лонгрыд
❤3
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве "Skaryna Press" выйшаў зборнік вершаў нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Выбраныя вершы для зборніка "Плэйбокс Пандоры" пераклаў Ігар Крэбс.👍
👉 Набыць тут

📘 На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выйшла манаграфія літаратуразнаўцы і даследчыка Андрэя Масквіна “Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік» і «Наперад!»”. Даследаванне прысвечана перыёдыцы, што выдавалася беларусамі ў Германіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі пасля ІІ Сусветнай вайны.🔥🔥🔥

📗 Выдавецтва "Мяне няма" абвесціла перадзаказ на паэму ў прозе Дзмітрыя Строцава - "Как выглядит смерть".
👉 Замовіць тут

📕 У Беластоку выйшла новая кніга вершаў паэткі Валянціны Аксак - "Вячэра з чужым каханкам". Кніга мае быць прадстаўленая публіцы ў межах фестывалю "Вершы на асфальце" 13-15 лютага .🔥🔥🔥

#палічка
👍7❤1
***
Якая ціхая краса
паўцёмным ранкам.
Замерзьлі пляшка каньяку
і я на ганку.

Ні птушак, ні людзей вакол -
нікога побач.
Стаю, вясёлы балабол -
шчасьлівы, сволач.

Чаму? Ня ведаю і сам.
Прыгожа, сьнежна.
У атачэньні цёплых крам.
Шчасьцязалежны.

Якія подыхі зімы,
якая вусьціш...
Ёсьць ты і я, ёсьць я і мы.
Ёсьць я і кусьцік.

Сяргей Прылуцкі

Карціна - Ігар Рымашэўскі

#раптамверш
👍7👏1
📙 Зборнік выбраных вершаў Насты Кудасавай

У папулярнай серыі "Паэты планеты", якая шмат гадоў выдае сусветную паэтычную спадчыну, выйшла кніжка выбраных твораў Насты Кудасавай.👍👍👍

Раней у серыі выходзілі кнігі наступных беларускіх аўтараў: Міхася Стральцова, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Максіма Багдановіча, Язэпа Пушчы, Андрэя Хадановіча, Уладзіміра Арлова, Змітрака Бядулі, Уладзімера Някляева, Ізі Харыка.🔥🔥🔥

❗️Прэзентацыя выдання адбудзецца ў межах літаратурнага фестывалю "Вершы на асфальце" 13-15 лютага.

#палічка
❤6🔥3👏2👍1
⭐️ Дзіцячы фест да Дня роднай мовы

22 лютага ў Варшаве адбудзецца дзіцячы фестываль «Наш кірмаш» — сямейная культурная падзея, прысвечаная Дню роднай мовы.👍👍👍

У праграме імпрэзы для дзяцей і бацькоў:
✔️ музычныя выступы,
✔️ аўтарскія сустрэчы,
✔️ тэатральныя чытанні,
✔️мастацкія і інтэрактыўныя майстар-класы.
Удзел у падзеі возьмуць паэт і перакладчык Андрэй Скурко, актор і літаратар Аляксандр Ждановіч, сямейны гурт Юстыны і Таццяны Карпіловіч, Змітра і Геральда Бартосікаў, мастачка Марына Корзун і іншыя.🔥🔥🔥

Будуць працаваць беларускія выдавецтвы з асартыментам дзіцячых кніг.👍👍👍

❗️Час: 22 лютага, 13:00–16:00
👉 Адрас: ul. Dożynkowa 6a

Уваход вольны

#анонс
👍4❤1
Музейнае аб'яднанне

Прайшла інфармацыя, што ў Мінкульце абмяркоўваецца рэарганізацыя найбуйнейшых літаратурных музеяў сталіцы — Якуба Коласа і Янкі Купалы. Разглядаецца сцэнар, згодна з якім абедзве ўстановы могуць страціць статус самастойных і ўвайсці ў склад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў якасці філіялаў.

Ідэя сама па сабе не новая - у 1987–1996 гг. літаратурныя музеі ўжо ўваходзілі ў адзінае аб’яднанне і мелі абмежаваную самастойнасць, аднак такі расклад быў прызнаны неэфектыўным і ў выніку шэраг музеяў атрымалі статус самастойных установаў. Верагодна, цяпер сітуацыя паўторыцца.

#навіны
😢3👎1
📙 "Па што ідзеш, воўча?" па-літоўску

Кніга Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?", пасля перакладу на нямецкую, чэскую, польскую, нарвержскую і шведскую мовы, выйшла па-літоўску.👍👍👍

Пераклад Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė), выдавецтва "Kitos knygos".

#палічка
❤11👍3
📙 Людміла Рублеўская "Запавет Фауста"

У выдавецтве "Аверсэв" выйшла новая кніга пісьменніцы Людмілы Рублеўскай "Запавет Фауста". 🔥🔥🔥

Пад адной вокладкай змешчаныя два творы. Аўтабіяграфічныя рэфлексіі «Дыханне попелу» — гэта асэнсаванне пісьменніцай свайго жыццёвага шляху і ўнутранага свету, што ператварае асабісты досвед у адкрыты дыялог з чытачом. «Запавет Фаўста» - раман пабудаваны па схеме алхімічнага працэсу, так званага Вялікага Дзеяння — сімвала духоўнага самаўдасканалення, унутранага росту чалавека ў выпрабаваннях. Тэкст можа чытацца як асобны, самадастатковы твор, але для знаўцаў творчасці пісьменніцы можа ўспрымацца і як сіквел яе знакамітага цыкла "Авантуры Пранціша Вырвіча".👍👍👍

👉 Шукайце ў сталічных кнігарнях.

#палічка
❤9👍2
Памёр Раман Цымбераў

Ад наступстваў інсульта ў Мінску памёр выдавец і літаратар Раман Цымбераў.

Ён нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 г. у Ейску, але ўсё жыццё пражыў у Мінску. Скончыў Мінскі інстытут кіравання.
З пачатку 2000-ых гг. займаўся кнігагандлем як прыватны прадпрымальнік. Быў уладальнікам інтэрнет-крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by. Шмат зрабіў для распаўсюду і папулярызацыі беларускіх кніг.

Пісаў вершы на беларускай і рускай мовах. Выйшла чатыры яго зборнікі паэзіі: «Мышыны кароль» (2006), «Гісторыя хваробы» (2011), «Трэці сшытак» (2017), «На улицах Вавилона. Куретская стража» (2021).

Выказваем шчырыя спачуванні блізкім і сябрам спачылага.

#навіны
💔33😢28
⭐️ Квіз да Дня роднай мовы

21 лютага Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на сустрэчу ў фаомаце моўна-літаратурнага квіза.👍👍👍

Якія цікавосткі чакаюць гасцей?
✔️ Слоўны крос.
✔️ Загадкі паводле вершаказаў Алеся Разанава і спроба самастойнага напісання сваіх.
✔️ Фразеалагічны "Кракадзіл".
✔️ "Апазнанкі" пісьменнікаў па фота і апісанні.
✔️ Рыфмаванкі і літаратурныя пераўвасабленні.
✔️ Пытанні для грамацеяў.
✔️ Літаратурныя "пярэваратні".

❗️Кошт 10 р.
👉 Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95.

#анонс
❤7
⭐️ "Каласы пад сярпом тваім" прэзентацыя ў Лодзі

16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса”. 👍👍👍

У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк.🔥🔥🔥

👉 Адрас: ul. Jana Matejki 32\38
❗️Час: 18:00

#анонс
⭐️ Спектакль для дзетак па Караткевічы

14 лютага ў Варшаве прэзентуюць дзіцячы інтэрактыўны спектакль “Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае”, створаны па ўнікальных казках пісьменніка. 👍👍👍

👉 Імпрэза адбудзецца ў Акадэміі добрай адукацыі.

Назву спектакль атрымаў паводле малавядомага ранняга твора Уладзіміра Караткевіча - казкі «Мужык і Дзіва аднавокае». Ініцыятары імпрэзы - актор і рэжысер Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава, якія ў лістападзе мінулага году паставілі мініспектакль прысвечаны пісьменніку - "Жарсці Караткевіча".🔥🔥🔥

#анонс
🥰5👍1
Памёр Міхась Губернатараў

10 лютага ў Гародні на 80-ым годзе жыцця памёр літаратуразнаўца і паэт Міхась Губернатараў.
📌 Ён нарадзіўся 22 лістапада 1946 г., у в. Ангелаўка, Касцюковіцкага р-на, Магілёўскай вобласці.
📌 Скончыў філфак БДУ, настаўнічаў у Глыбоцкім раёне, кандыдат філалагічных навук (1977), вывучаў творчасць Аркадзя Куляшова, з 70-х да пачатку 90-х гадоў працаваў на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта.
📌 Аўтар кніг паэзіі «Паверка» (1973), «Пакланенне агню» (1984). Вершы ўвайшлі ў зборнік паэзіі «Рунь» (1970), выпускі абласнога літаратурнага альманаха «Новы замак», і інш.

Спачуванні сваякам і блізкім спачылага.

#навіны
😢12