Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Вершалінскі рай"

Чарговы водгук з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі" - гэтым разам на кнігу Аляксея Карпюка "Вершалінскі рай". Праўда, твор нават з нацяжкай ніяк не назавеш новым - ён выйшаў яшчэ у 1974 г., але з улікам таго, што кожнае пакаленне беларусаў нанова адкрывае для сябе ўсё беларускае, у тым ліку і літаратуру, а кнігу А. Карпюка нядаўна перавыдалі, - залічым! Магчыма, некага яшчэ зацікавіць класіка і сучасныя чытачы адкрыюць "новыя" імёны.👍👍👍

«Вершалінскі рай» пасля «Кніг Якубовых» Вольгі Такарчук, і атрымала (умоўна), нібыта працяг адной гісторыі. Розніца хіба што толькі ў сацыяльным асяроддзі герояў.
І там, і тут гаворка пра секту, пра людзей у час хаосу і смуты. Тады чалавек намагаецца ўхапіцца за «ўратавальную саломінку», каб утрымацца на плыву. Але нярэдка менавіта яна і становіцца прычынай гібелі..."
🔥

👉 Чытаць цалкам

#лонгрыд
❤6
⭐️ Беларускія казкі - новы партал

Пачаў працу партал праекта "Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі". 🔥🔥🔥

Гэта распрацоўка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў. 👍👍👍

Праект ажыццяўляўся ў 2023-25 гг. і за гэты час адбылася маштабная праца па выяўленні запісаў казак у магчымых архівах і сховішчах. Быў праведзены пошук па каталогах архіваў Масквы і Санкт-Пецярбурга па выяўленні рукапісаў. 🔥🔥🔥

На гэтай інтэрнэт-старонцы прадстаўлены запісы з к. 1960-х да 2000-х гг. Аўдыязапісы падаюцца разам з расшыфроўкай і пашпартам, дзе адзначаны дадзеныя пра апавядальніка, збіральніка, месца фіксацыі, захоўвання запісу і публікацыі. Казкі раскласіфікаваныя па асноўных жанравых групах.👍👍👍

Кіраўнік праекта – Таццяна Валодзіна.👍👍👍

❗️Завітвайце і чытайце!

#навіны
🔥7👍5❤4
⭐️ Прэмія Багушэвіча

Журы прэміі паведаміла пра завяршэнне збору заявак на падвядзенне вынікаў 2025 г. Сёлета на разгляд паступілі дзясяткі заявак – ад кніг і даследаванняў да падкастаў і відэа. Нагадаем, што цяпер Прэмія аб’ядноўвае розныя фарматы, прысвечаныя беларускай гісторыі, культуры і калектыўнай памяці, таму апроч кніг удзел могуць браць і мультымедыйныя праекты, што адпавядаюць статутным мэтам прэміі.👍👍👍

Сярод іншага намінуюцца кнігі:
📙 «Апошнія сведкі Гродна» Руслан Кулевіч (2025);
📘 «Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду» Сяргей Кавалёў (Люблін, 2025);
📕 «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» – Уладзімір Хільмановіч (Беласток, 2025);
📘 «І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» Вольга Барышнікава (Лондан, 2025); і іншыя.

#навіны
❤5
📙 “Выбранае” Кастуся Езавітава

У красавіку ў Беластоку мае выйсці першы том новай кніжнай серыі БІНіМ — “Спадчына БНР”. Кніга прысвечаная асобе Кастуся Езавітава і падрыхтаваная трыма ўкладальнікамі: Наталляй Гардзіенка, Юрыем Грыбоўскім і Лявонам Юрэвічам. 🔥🔥🔥

Грунтоўнае 700-старонкавае выданне складаецца з біяграфіі Кастуся Езавітава, а таксама ўпершыню сабраных пад адной вокладкай найважнейшых ягоных тэкстаў, успамінаў, даследаваньняў, вершаў, нарысаў, ліставання, што захоўваюцца ў зборах Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы і іншых краінаў. Некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.👍👍

#анонс
❤4🔥2
⭐️ Лірніцкія спевы ў музеі Коласа

28 сакавіка музей Якуба Коласа запрашае на незвычайную імпрэзу - паслухаць аўтэнтычныя лірніцкія спевы. 👍👍👍

Вялікі пост для кожнага хрысціяніна — час роздуму над найвялікшымі духоўнымі каштоўнасцямі нашага жыцця. Менавіта ў гэты час, калі музыку не гралі для забавы, гучэла ліра карбовая, якая прадстаўляла асобны жанр у нашай духоўнай культуры — лірніцкія спевы. Духоўныя псальмы, канты, балады складалі аснову лірніцкага рэпертуара. 🔥🔥🔥

Менавіта яны прагучаць у выкананні Алеся Лася і Алесі Сівохінай.👍👍👍

👉 Адрас: Акадэмічная, 5
❗️Пачатак а 14:00
❗️Кошт - 15р.

#анонс
❤7👍4🔥1
⭐️ Літшкола “ТЭКСТ”

27 сакавіка Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на чарговы занятак.
Тэма: "Мініяцюрная проза" 👍👍👍

Будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
✏️ грэгерыі і афарызмы;
✏️ лірычная мініяцюра;
✏️ філасофскія зацемкі;
✏️ беларускія майстры кароткай празаічнай формы.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне, чытанні.

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.👍👍👍

❗️Кошт 10 руб.

#анонс
👍6❤2
***
Як толькi святочны
Засвецiцца дзень,
Дзядуля з кiечкам
Па весцы iдзе.
Вялiкую кайстру
Нясе ен з сабой.
I дзецi
Яго абступаюць
Гурбой.
— Дзядуля!
Свiсткi пакажыце! –
Крычаць.
Павольна ен кайстру
Здымае з пляча.
I з кайстры таропка
Бяруць хлапчукi
Глiняныя цацкi –
Малыя свiсткi.
…Яшчэ на бярозках
Не выбiўся лiст,
А ўжо салаўшны
Разносiцца свiст.
Старыя глядзяць
Нарэшце адкрылi
Сакрэт жыхары:
— Ды гэта ж
Ганчар зарачанскi,
Хвядос,
Малым напаседам
Забаўкi прынес.
Не будзе цяпер iм
Спакою i сну…
Раздаў iм Хвядос
Не свiсткi, а вясну.


Алесь Ставер

#вершдня
❤10👍4👏1
⭐️ "Вясновыя перазовы"

Музей гісторыі беларускай літаратуры 31 сакавіка запрашае на прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”» ў межах сумеснага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя”. 👍👍👍

У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, а таксама гераіні сакавіцкіх публікацый “Роднага слова”. 🔥🔥🔥

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Мелодыя жаночай душы” з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.👍👍👍

❗️Уваход вольны. Пачатак а 16:00
👉Адрас: вул.М.Багдановіча, 13.

#анонс
👍4
⭐️ «Той час даны нам»

26 сакавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя альбома «Той час даны нам» з вершамі Зоі Сачко і і фотаздымкамі Пятра Лазавіка.👍👍👍

У межах сустрэчы адкрыецца фотавыстава Пятра Лазавіка «Праваслаўныя прыдарожныя крыжы ў культурным ландшафце Бельскай зямлі».🔥🔥🔥

Таксама будуць прадстаўлены найноўшыя нумары выдання «Бельскі гасцінец».👍👍👍

Мерапрыемства пройдзе ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку.👍👍👍

❗️Пачатак а 18-ай
👉Адрас: вул. Св. Мікалая, 5 (ul. Św. Mikołaja 5)

#анонс
👍4
⭐️ П'еса Ганны Комар у Польшчы

Рэжысёр і актор Андрэй Новік прадставіць перфарматыўныя чытанні пад назвай "To jest bowiem ciało moje" паводле п'есы беларускай літаратаркі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Нагадаем - двухмоўная беларуска-англійская кніга з п'есай выйшла ў выдавецтве лонданскім "Скарына" ў 2025 г.👍👍👍

Учора 25 сакавіка, імпрэза прайшла ва Ўроцлаве. Заўтра, 26 сакавіка, паказ адбудзецца ў Варшаве.👍👍👍

❗️Час - 19:00
👉 Адрас: вул. Foksal 11.

#анонс
👍3👏1
📙 "Якуб Колас у Парыжы"

У выдавецтве "Беларусь" выйшла літаратуразнаўчая кніга даследчыка Міколы Труса, якая прапануе архіўную рэканструкцыю абставін удзелу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў Міжнародным кангрэсе пісьменнікаў у абарону культуры (Парыж, 1935). Аўтарам выяўлены даклад Якуба Коласа, перакладзены на рускую, французскую і нямецкую мовы, а таксама шэраг унікальных матэрыялаў, якія дазваляюць па-новаму прачытаць два нарысы пісьменніка пра паездку ў сталіцу Францыі, найбольш панарамна разгледзець адметную падзею ў культурным жыцці Еўропы і ўсяго свету.🔥🔥🔥

Выданне адрасаванае як літаратуразнаўцам і гісторыкам, так і шырокаму колу чытачоў, што цікавяцца гісторыяй літаратуры.👍👍👍

👉 Набыць навінку можна ў "Акадэмкнізе".

#палічка
👍6❤3🔥1
📚 Новыя кнігі

Пабачылі свет перакладныя навінкі ад сталічнага выдавецтва "Папуры" - “Трыумфальная арка” Эрыха Марыі Рэмарка і бестэсэлер амерыканскага пісьменніка, педагога і аратара-матыватара Дэйла Карнэгі “Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей”.👍👍👍

Абедзве кнігі маюць сусветную вядомасць і не патрабуюць рэкламы, але па-беларуску друкуюцца ўпершыню. 🔥🔥

👉 Набыць іх можна ў выдавецтве “Папуры” і кнігарні “Параграф 45”.

#палічка
❤7👍1
📙 Кніга аб протаіерэі Сергіі Гардуне

З друку выйшла кніга, прысвечаная мінскаму святару айцу Сергію Гардуну. Выданне распачынае новую серыю "48 выдатных праваслаўных дзеячаў Беларусі". Аўтар кнігі пісьменнік Анатоль Астапенка. 👍👍👍

Прэзентацыя выдання днямі прайшла ў прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.🔥🔥🔥

Даведка: Сергій Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959, у в. Дзівін, Кобрынскага р-ну, Брэсцкай вобл. — памёр у Мінску 21 чэрвеня 2022 г. — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, прафесар. Выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры біблейскіх і царкоўна-гістарычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ. Валодаў украінскай, грэчаскай, лацінскай, царкоўна-славянскай, англійскай, французскай, польскай мовамі. Кіраваў рабочай групай, якая ажыццявіла пераклад Новага Запавету на беларускую мову.

👉 Выданне можна знайсці ў кнігарні пры Петра-Паўлаўскай царкве на Нямізе.

#палічка
❤7
⭐️ "Мінск вачыма Петруся Броўкі"

Сёння ў суботу 28 сакавіка ў музеі П. Броўкі наведвальнікі атрымаюць магчымасць займальна правесці час: праслухаць аглядную экскурсію пра жыццё і творчасць пісьменніка, а пасля згуляць у настольную гульню “Мінск вачыма Петруся Броўкі”, якая пазнаёміць вас са знакавымі ў біяграфіі паэта лакацыямі сталіцы. 👍👍👍

❗️Праграма ідзе 2 гадзіны.
❗️Пачатак а 15:00

👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30

#анонс
👍3❤1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍6
Прыказка на кожны дзень

Удава дзвюх кароў мае і плача, а ўдавец адну авечку — і скача.

#прыказка
👍5😁2🤔1
🗞 Выйшаў новы нумар “Літаратурнай Беларусі”.

Змест:
📌 ФОРУМ: заканчэнне серыі эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»-3
📌 ПАМЯЦЬ: артыкул Таццяны ЯКУБОЎСКАЙ «Радзім ГАРЭЦКІ: вучоны і пісьменнік»
📌 ПРОЗА: аповед Станіслава СУДНІКА «Святыя грэшнікі»
📌 ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Ірыны ЛЯШКЕВІЧ «Так доўга да вясны!» і Віктара САЗОНАВА «Знічы спадзяванняў»
📌 ЮБІЛЕЙ: нататкі Ірыны БАГДАНОВІЧ да юбілею Хрысціны ЛЯЛЬКО
📌 ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Таццяны БАРЫСЮК «Яблык спакусы» і Уладзіміра ЛЕБЕДЗЕВА «Свой лёс»
📌 УСПАМІНЫ: нататкі «І радасць, і боль…» Ірыны РУДКОЎСКАЙ пра сям’ю і брата Міхася РУДКОЎСКАГА (1936—1991).
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Сусвет Джэйн ОСЦІН»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

#анонс
👍5🔥3
📙 "Сучасныя беларускія гаворкі"

У Вільні пры падтрымцы Інстытуту літоўскае мовы выйшла манаграфія „Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2“ польскага беларусіста Міраслава Янковяка.👍👍👍

Гэта працяг публікацыі вынікаў экспэдыцыйнай палявой працы вядомага дыялектоляга, другі том прысьвечаны гаворкам Салечніцкага (Шальчынінкайскага) раёну. У працы дэтальна апісваюцца фанэтыка, марфалогія, сінтакс, лексіка мясцовых гаворак, у тым ліку балцкія і польскія запазычанні ў іх. Кнігу дапаўняюць тэматычны слоўнік і тэксты. 🔥🔥🔥

👉 Набыць кнігу - тут

#палічка
👍3❤1
⭐️ Хрысціне Лялько - 70!

Сёння адзначае юбілей пісьменніца, перакладчыца, журналістка і рэдактарка Хрысціна Лялько. 👍👍👍

🌸 Нарадзілася 30 сакавіка 1956, в. Хадзюкі, Лідскі р-ну. Скончыла філфак БДУ. 🌸 Працавала ў Літаратурным музеі Купалы, тыднёвіку «ЛіМ», часопісе «Беларусь».
🌸 Дэбютавала вершамі ў 1971 г. на старонках лідскай раённай газеты «Уперад», а ў 1979 г. у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» - выйшла першае апавяданне пісьменніцы.
🌸 Аўтарка кніг: «Дарога пад гару» (1985), «Світанак над бярозамі», "На далонях любові", "Канваліі", "Адвячорак" і інш.
🌸 Імянінніца жыве і працуе ў Мінску, доўгія гады застаючыся галоўным рэдактарам часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria».

Віншуем, зычым здароўя, натхнення і новых твораў! 💐💐

#угэтыдзень
🎉8🔥3❤2
***
Лянівай сцяты прахалодай,
Нясмела абудзіўся клён.
Вясна з відочнай неахвотай
Ідзе у сонечны палон.

Дажджы за морамі паснулі,
На ветры петрае лаза.
Зіма у снегавай кашулі,
Глядзі, шчэ вернецца назад,

Каб раўчуковыя маршчыны
Зраўняць, каб сцішанай бядой
Пазначыць заўтра свіст шпачыны
I голас пліскі над вадой.

Незразумелае трыванне
Ва ўсёй прыродзе. Час нуды,
Развагі і супрацьстаяння
Нішчымнай хмары і вады.


Міхась Стральцоў

#вершдня
👍8❤6