Чаромхавыя халады
Па ярах сумётамі — белая чаромха.
Салаўі шалёныя б'юць на ўсе лады.
Заінела пер'е майскага чарота:
выветрыўшы неба,
ходзяць халады.
I заўсёды лепшая на світанку нашча
песня заспяваецца. Чуеш, малады,
як шуміць у белым бацькаўшчына наша.
Горла песні ранняй лудзяць халады.
Суцяшае радыё: — У пачатку мая
на далёкай поўначы...
растаюць ільды...
Позні дым у садзе цёпла абдымае
белыя галінкі: сёння халады.
Калыхацца галлю, кладкам угінацца;
на сцяжынах — шолахі лёгкае хады.
Ты са мной, шаленства яснага юнацтва,
спелы цвет чаромхі...
песня...
халады...
Анатоль Вялюгін
#раптамверш
Па ярах сумётамі — белая чаромха.
Салаўі шалёныя б'юць на ўсе лады.
Заінела пер'е майскага чарота:
выветрыўшы неба,
ходзяць халады.
I заўсёды лепшая на світанку нашча
песня заспяваецца. Чуеш, малады,
як шуміць у белым бацькаўшчына наша.
Горла песні ранняй лудзяць халады.
Суцяшае радыё: — У пачатку мая
на далёкай поўначы...
растаюць ільды...
Позні дым у садзе цёпла абдымае
белыя галінкі: сёння халады.
Калыхацца галлю, кладкам угінацца;
на сцяжынах — шолахі лёгкае хады.
Ты са мной, шаленства яснага юнацтва,
спелы цвет чаромхі...
песня...
халады...
Анатоль Вялюгін
#раптамверш
👍15❤1
⭐️ Кніжныя прэзентацыі
📗 Заўтра 21 траўня ў Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі Аляксандра Лукашука "Незавершанасць". 👍👍👍
Публіку чакае расповед аўтара пра сустрэчы з Янкам Купалам, Арсеніем Таркоўскім, Іосіфам Бродскім і дэманам, які выканае раманс на словы аўтара.🔥🔥🔥
❗️Час: 19:00
👉 Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)
📘 22 траўня ў пятніцу ў Мінску ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя артбука Кацярыны Масэ “Плод Дрэва тварэння: метадалогія і метафізіка творчасці”.👍👍👍
Аўтарка раскажа пра працэс стварэння кнігі, распавядзе пра філасофію выдання, зачытае фрагменты і адкажа на пытанні.🔥🔥🔥
❗️Час: 19.00.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 13).
📕 26 мая ў Каўнасе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.👍👍
❗️Час 18:00
👉 Адрас: VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras. V. Putvinskio g. 23-104.
#анонс

❤6
⭐️ Алесю Макрацову - 70!
Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Паддуб’е на Быхаўшчыне.
🌺 Друкаваўся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, часопісе "Дзеяслоў" і інш.
🌺 Аўтар кніг: "Пружина времени", "Іерогліфы лёсаў", "Парастак духу".
🌺 Жыве ў Мінску.
* * *
На шэрых,
ускопаных градах --
кроплі
белае фарбы
з пэндзляў яблынек...
#угэтыдзень

❤8🎉5
⭐️ Беларускі стэнд варшаўскага кірмаша
28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд. 👍👍👍
Сярод іншага ў праграме:
28.05 (чацвер)
📌 14.00 Прэзентацыя з нагоды 70-г. кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (з удзелам Андрэя Масквіна).
📌 15.00 Прэзентацыя: “Лірыка”, Наста Кудасава.
29.05 (пятніца)
📌 11.00 Старт продажаў: “Linea Laretalis”, Яна Гульцяева.
📌 16.00 Прэзентацыя: “Święte źródło”, Уладзімір Някляеў.
30.05 (субота)
📌 12.00 Старт продажаў: “Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947”, Ларыса Геніюш.
📌 13.00 Прэзентацыя: “Іншыя Багі”, Гаўард Філіпс Лаўкрафт.
31.05 (нядзеля)
📌 15.00 Прэзентацыя: “Імёны Свабоды. Частка 1”, Уладзімір Арлоў.
📌 16.00 Прэзентацыя: “Вячэра з чужым каханкам”, Валянціна Аксак.
👉 Поўная праграма тут

❤9
⭐️ Канцэрт памяці Багдановіча
25 мая – сумная дата для прыхільнікаў Максіма Багдановіча, бо ў гэты дзень у 1917 г. у Ялце скончылася яго зямное жыццё. Музей класіка прапануе ўсім ахвотным далучыцца ў гэты дзень да ускладання кветак да помніка паэту на плошчы Парыжскай камуны а 12:00.
І завітаць на канцэрт ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай а 19:00. 👍👍
У праграме:
✔️І. С. Бах. Арыя.
✔️М. Ельскі. Песня без слоў.
✔️Ф. Мендэльсон. Песня без слоў.
✔️В. Казлоўскі. Паланэз.
✔️М. Агінскі. Паланэз “Развітанне з Радзімай”.
✔️Я. Глебаў. “Палеская сюіта”: Галоп, Вячэрні пейзаж, Танец.
✔️М. Глінка. Раманс “Я памятаю цудоўнае імгненне”.
✔️Г. Свірыдаў. Вальс.
✔️Беларуская полька Янка.
✔️І. Палівода. “Па-над белым пухам вішняў”.
✔️С. Рак-Міхайлоўскі. “Зорка Венера”.
❗️Уваходны квіток – 20 рублёў.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

❤8
⭐️ Лабараторыя паэтычнай метафізікі
Працягваецца цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі
інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. 👍👍👍
Тэма: “Паэт з тысячай твараў: магія і метафізіка ў творчасці Алеся Разанава”.👍👍👍
Разанаў вярнуў паэзіі трансцэдэнтнае. Зрабіў паэзію месцам, дзе жывуць сэнсы. Дзе адбываецца надзвычай важная, патаемная работа жыцця і свядомасці. Дадаў у гэтую прастору яшчэ адно вымярэнне: узвышанае памкненне да пераходу ўсіх межаў. За рубеж чалавечага слова.🔥🔥🔥
Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.👍👍👍
❗️Уваходны квіток 5 рублёў.
👉 Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск, вул. М.Багдановіча, 7

❤12🔥1
🎧 Аўдыёкнігі
📗 У аўдыёфармаце выйшла аўтарская казка "Новая шкура вужакі" Аляксандра Карнейчука. 👍👍👍
👉 Слухаць тут
📘 Таксама ў аўдыёфармаце можна паслухаць знакамітую казку "Пра Хвядоса-стралка, здатнага дзецюка". Гэтая тая самая казка Леаніда Філатва ў перакладзе Макса Шчура. У друкаваным выглядзе пераклад казкі, упершыню быў апублікаваны ў часопісе "Дзеяслоў" у 2016 годзе.👍👍
👉 Слухаць тут
#аўдыё

👍5🔥1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад кнігі Ханны Арэнт "Пра чалавечнасць у цёмныя часы".👍👍👍
Даведка:
Ханна Арэнт (1906-1975) мыслярка і літаратарка, адна са стваральніц тэорыі таталітарызма. Паходзіла з усходнепрускай габрэйскай сям'і. Скончыла Гейдэльбергскі ўніверсітэт, была вучаніцай Хайдэгера і Ясперса. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў, збірала матэрыялы, якія сведчылі пра злачыннасць іх рэжыму. Эмігравала ў ЗША. Аўтарка знакамітай кнігі "Банальнасць зла: Эйхман у Іерусаліме".
👉 Слухаць

👍6❤1
📚 Новыя кнігі
📗 У Варшаве выйшла манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў”. Праца была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. 👍👍👍
👉 Тут яна дасяжная ў pdf-версіі
📘 У італьянскім выдавецтве "WriteUp" выйшла кніга выбранай паэзіі Алеся Разанава “Sumus ne simus”. 👍👍
У зборніку пададзеныя беларускія арыгіналы вершаў і пераклады на італьянскую ды нямецкую мовы. Над перакладамі працавалі розныя аўтары, сярод іх Мая Галаванава і Томас Вайлер.🔥🔥🔥
📕 Выдавецтва “Полацкае ляда” выдала новую кнігу серыі “Брукаванка”. Цяпер гэта зборнік выбраных вершаў Сяргея Патаранскага “Што ў гэтым сьвеце я?”👍👍👍

⭐️ Мемуарыстка Ганна Герыч -
аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча
28 траўня ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаную пляменніцы Тадэвуша Рэйтана - Ганне Герыч.👍👍👍
Яна пакінула ўспаміны і апісанне побыту і звычаяў беларускай шляхты канца XVIII – сярэдзіны ХІХ ст., пачаўшы пісаць на французскай мове ў 1830-я гады і завершыла ў 1856 г., пераклаўшы ў выніку свае нататкі на польскую мову.🔥🔥🔥
Сёння мемуары Ганны Герыч захоўваюцца ў фондах Музея Адама Міцкевіча і Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Матэрыялы з Польскай бібліятэкі часткова пабачылі свет, а дакументы з Музея Адама Міцкевіча, якія прадстаўляюць сабой чарнавыя запісы, толькі з нядаўняга часу пачалі апрацоўвацца і выдавацца...👍👍👍
👉 Больш дэталяў і цікавостак на лекцыі.
❗️Пачатак 19:00

❤4👍1
🎧 Анатоль Кудравец "Цітаўкі"
У аўдыёверсіі выйшаў твор Анатоля Кудраўца "Цітаўкі". 👍
У анатацыі гаворыцца:
"Бываюць такія апавяданні (назавем іх «тонкімі»), у якіх няма ані герояў, ані злодзеяў, усе людзі як людзі і жыццё як жыццё, а між тым зусім побач творыцца зло альбо дабро – гэтымі ж самымі людзьмі. І не сярод вайны, ні сярод катастрофы – а проста перад кінасеансам альбо за вячэрай. І хто ўмее чытаць такія апавяданні – той і ёсць сапраўдны чытач."

👍7❤1👏1
⭐️ "Якуб Колас у Парыжы" - прэзентацыя
28 траўня ў чацьвер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі даследчыка беларускай літаратуры Міколы Труса "Якуб Колас у Парыжы. 1935 год". 👍👍👍
У новым выданні аўтар прадставіў архіўную рэканструкцыю абставін удзелу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў Міжнародным кангрэсе пісьменнікаў у абарону культуры. Новыя факты пра падрыхтоўку і візіт беларускага песняра ў Парыж у якасці дыпламата, якому выпаў гонар прадставіць краіну на міжнародным узроўні, шэраг выяўленых асоб, з якімі кантактаваў паэт падчас кангрэса, уражанні класіка ад сталіцы Францыі і шмат іншых цікавостак.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 17-ай

❤7👍1
Памерла Раіса Баравікова
Раіса Баравікова нарадзілася 11 мая 1947, в. Пешкі, Бярозаўскага раёна, Брэсцкай вобл.
📌 Скончыла Маскоўскі Літінстытут імя Горкага.
📌 Працавала рэдактаркай на «Беларусьфільме», у газетах «ЛіМ» і «Чырвоная змена», у часопісе «Алеся», галоўнай рэдактаркай «Маладосці».
📌 Дэбютавала ў 1960 годзе. Аўтарка зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) і інш.
📌 У апошнія дзесяцігоддзі шмат пісала для маленькіх чытачоў - дзіцячыя творы, па словах самой Р. Баравіковай, сталі яе другім дыханнем у літаратуры.
📌 Творчыя дасягненні былі не раз адначаныя на высокім узроўні:
яна стала лаўрэаткай літаратурнай прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1988) і дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы (1993).
Спачуваем сябрам і блізкім спачылай.
#навіны

💔19😢11
⭐️ Лепшая паэтычная кніга года - сёння фінал
Сёння, 27 траўня ў Варшаве адбудзецца цырымонія падвядзення вынікаў прэміі Арсенневай - будзе агучаная лепшая кніга паэзіі 2025-га году.👍👍👍
У кароткі спіс увайшлі тры кнігі, з якіх і будзе абраная найлепшая:
📗 Ігара Кулікова “Нетутэйшая далечыня”.
📘 Іллі Кульбіцкага “Хроніка адмаўлення пустаты”.
📕 Макса Шчура “Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025”
Сёлета ў журы:
Дар’я Бялькевіч, Наста Кудасава, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч. 🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19:00
👉 Адрас: Новы Тэатр (ul. Madalińskiego 10/16)
❗️Уваход: вольны

👍6