Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Імпрэзы на выходных

📗 Заўтра, у суботу 30 траўня ў Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі-дзённіка Стэфана Корфа “З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі”.👍👍👍
❗️Пачатак а 17:00.
👉 Адрас: Foksal 11/1

📘 У нядзелю 31 траўня Альгерд Бахарэвіч выступіць на HeadRead/Tallinn International Literary Festival. У праграме — размова з эстонскім паэтам і перакладчыкам Ігарам Коцюхам пра кнігу "Сабакі Эўропы".👍👍👍
❗️Пачатак а 14.00
👉 Эстонскі саюз пісьменнікаў (Harju tn 1)

📕 Таксама ў нядзелю 31 траўня ў Вільні Мікола Дзядок прэзентуе кнігу апавяданняў.🔥🔥🔥
У прасторы "ZOLAK" адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Апавяданні з кішэняў” Міколы Дзядка.
👉 Адрас: Vitenio g. 50D, 3 паверх
❗️Час: 18:00

#анонс
👍3❤1
Травень

За квадратам акна
Праплывае вясна,
Плаўнікамі-аблокамі рухае.
За квадратам шкляным
Ля нябеснай вады
Яе чэрвень чакае з вудаю.


Анатоль Брусевіч


#вершдня
❤16
⭐️ Мова беларуская - алфавіт іўрыт

На тыдні прайшла цікавая навіна пра тое, што даследчык Ёэль Мацвееў выявіў у калекцыях Нацыянальнай бібліятэкі Ізраілю рукапісы з беларускімі тэкстамі, запісанымі габрэйскім алфавітам. Сярод знаходак — магічныя замовы, загаворы і элементы практычнай Кабалы, якія, імаверна, могуць быць часткай загадкавага рукапіса, апісанага яшчэ Змітраком Бядулем у 1921 г. - той у артыкуле "Рукапіс чарнакніжніка XVIII веку”, надрукаваным у газеце "Вольны сцяг”, расказваў пра фаліянт з ваколіц Радашковічаў і Смілавічаў — вялікі збор загавораў, лекаў, амулетаў і кабалістычных тэкстаў, дзе выкарыстоўвалася і беларуская мова ў габрэйскай транскрыпцыі.👍👍👍

З гэтай навіны вынікае факт, што мы маем унікальную з'яву - беларуская мова мае ажно 4 транслітэрацыі: кірылічную, лацінічную, арабскую (ёй пісалі нашыя татары) і вось цяпер яшчэ і праз альфабэт іўрыту.🔥🔥🔥

#навіны
❤18👍4👏1
⭐️ "Мікола Прашковіч. Сказ пра беларускага дысідэнта" - водгук

Прапануем водгук на новую кнігу Генадзя Сагановіча з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі":

"Чытайце, каб імёны вядомых на сёння у тым ліку і літаратараў атрымалі добры прыважак у сваёй характарыстыцы. Каб пабачыць у трошкі іншым ракурсе Мальдзіса і Глебку, каб дадаць фарбаў у характары Броўкі і Пестрака і яшчэ дзясяткі іншых. Каб, прыкладам, па-новаму зірнуць на такі вядомы псеўданім – Танк, і зразумець, што ён, па сутнасці, і быў тым танкам, які бараніў сваіх, прыкрываў і адстойваў.
Чытайце і жахайцеся, у якіх умовах знаходзілася родная мова на той час, чаго каштавала многім і многім сумленным людзям спроба бараніць яе".
🔥🔥🔥

👉 Цалкам тут

#лонгрыд
❤5👍3
⭐️ Генрыху Далідовічу - 80 гадоў!

Сёння адзначае высокі юбілей празаік Генрых Далідовіч.
🌺 Нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 г. у Янкавічах Сталбцоўскага р-на.
🌺 Скончыў філфак БДУ (1968).
🌺 Настаўнічаў, працаваў у часопісе «Полымя», больш 20 гадоў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».
🌺 Дэбютаваў у 1966 годзе, першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974).
🌺 Аўтар кніг прозы: "На новы парог", "Станаўленне", "Жывы покліч", "Кліч роднага звона" і інш.
🌺 Яго аўтарству належаць знакавыя творы айчыннай літаратуры - "Гаспадар-камень" (1984), дзе апісваецца час нацыянальнага абуджэння Беларусі напярэдадні І Сусветнай вайны і раман "Заходнікі" (1992), дзе даецца панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іх «перавыхаванне», рэпрэсіі і г.д.
🌺 Творчасць Г. Далідовіча адзначаная Літаратурнай прэміяй імя І. Мележа (1987) і Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа.

Віншуем і зычым здароўя ды натхнення!💐💐💐

#угэтыдзень
❤15👍2
⭐️ «Руіны Беларусі» адзначылі ганаровай узнагародай

28 мая ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў 66-га конкурсу «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025» (Найпрыгажэйшыя польскія кнігі 2025). Ганаровую адзнаку (Wyróżnienie) у намінацыі «Мастацтва» атрымала кніга «Ruins of Belarus» («Руіны Беларусі»), створаная камандай незалежнага архіва "VEHA".👍👍👍

На конкурсе, які ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг, ацэньваецца не проста змест, а кніга як цэласны арт-аб’ект: архітэктурная вёрстка, графічны дызайн, праца з архівамі і якасць паліграфічнага выканання.🔥🔥🔥

#навіны
❤7👏1
⭐️ Прэзентацыя кнігі “Век песень”

11 чэрвеня Музей Максіма Багдановіча
запрашае на прэзентацыю кнігі Маргарыты Латышкевіч "Век песень".👍

На сустрэчы з аўтаркай вы зможаце даведацца не толькі пра сувязь зборніка “Век песень” з раманам “Век людзей”, але і скласці ў сваёй галаве паўнавартасную карціну тых падзей, якія адбываюцца ў гэтых творах.🔥🔥🔥

Аўтарка падзеліцца сваім бачаннем таго, як павінна выглядаць неаготыка ў літаратуры ў расповедзе пра будучы раман “Ваўкалакі" і адкажа на пытанні публікі.👍👍👍

❗️Уваходны квіток 10 рублёў
❗️Пачатак а 19-ай
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
👍8
⭐️ Лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША

13 чэрвеня ў суботу даследчыца Наталля Гардзіенка на ан-лайн лекцыі распавядзе пра свае росшукі ў архівах беларускай эміграцыі і падзеліцца цікавымі гісторыямі загадкавых знікненнняў і сэнсацыйных знаходак, якімі спавітыя лёсы беларускіх пісьменьнікаў у ЗША.⭐️⭐️⭐️

Гаворка пойдзе пра трох літаратараў: Наталлю Арсенневу, Уладзіміра Дудзіцкага і Міколу Целеша.🔥🔥🔥

❗️Час:
Субота, 13 чэрвеня 13:00 Нью-Ёрк /20:00 Менск

👉 Спасылка

#анонс
❤5👍4👏1
📚 Новыя кнігі

📗 Выйшла новая кніга Паўла Севярынца - “Беларусь — гэта святое”. Кніга створаная ў няволі мае і тэкставы і візуальны складнікі. У кнізе больш 70 малюнкаў, таксама вершы і кароткія думкі-выслоўі аўтара.👍👍👍

📘 Пачаўся продаж маштабнай антыўтопіі “Атлант расправіў плечы” Айн Рэнд ў перакладзе на беларускую мову.🔥🔥🔥

📕 Анансаваны выхад вялікага альбома мастака Алеся Пушкіна. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы "ArtPower Belarus". У аснову кнігі ляжа вялікі архіў матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю мастака. Выхад выдання запланаваны на восень 2026 году.👍👍👍

📙 Неўзабаве пабачыць свет дзіцячая кніга ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету” у перакладзе Андрэя Скурко.🔥🔥🔥

👉 Шукайце навінкі ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤4👍2🔥1
⭐️ Ірына Герасімовіч адзначаная прэміяй нямецкага фонду мастацтва

Фонд мастацтваў "Folker Skulima" прысудзіў пяць прэмій на падтрымку кнігаведавецкай і перакладной справы.👍👍

Адну з прэмій атрымала беларуская перакладчыца і выдавец Ірына Герасімовіч.🔥🔥🔥

Прэміі фонду атрымліваюць аўтары і аўтаркі ў выгнанні, літаратурныя пасярэднікі і пасярэдніцы, перакладчыцы і перакладчыкі, а таксама незалежнае выдавецтвы, якія спрыяюць кнігавыданню ў крызісных рэгіёнах. У кампаніі з беларускай, якая курыруе серыю "33 кнігі для іншай Беларусі", апынуліся актывісты выдавецкай справы: адна з найважнейшых літаратурных пасярэдніц сучаснай арабскай літаратуры ў Германіі Альбітар Каладжы; перакладчыца з фарсі Сара Раўхфус; сірыйска-палестынскі пісьменнік Абдальрахман Алькалак і выдавецтва "Edition Orient".👍👍👍

👉 Старонка выдавецкай ініцыятывы тут

#навіны
👍8❤1