Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад кнігі Аляксандра Лукашука "Незавершанасць":
"На прэзэнтацыі кнігі “Незавершанасьць” у Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча я спытаўся ў аўтара пра яе жанр. Крыху бянтэжыла другая назва: “Тонкая кніга”. Тонкая ў сэнсе, ня кожнаму зразумець? Ці тонкая матэрыя, маўляў, сама паэзія — рэч тонкая. Фізычна гэтае квадратнае выданьне тонкім не назавеш..."👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍4❤1
📚 Кнігі для дзяцей

📗 У выдавецтве “Медыял” ў серыі “Кнігарня Старога Менска” выйшла дэтэктыўная аповесць для падлеткаў 12+ “Загадка срэбнага пярсцёнка” аўтарства Таццяны Шапуцькі. Сюжэт звязаны з пошукам скарбаў і археалогіяй.

📘 “Кніжны вырай” абвясціў збор сродкаў на выданне сусветнага бэстсэлера пра чалавечае цела. “Анатомія” - аўтарства пісьменніка і медыка Адама Кея і ілюстратара-гумарыста Генры Пакера.👍👍👍
👉 Больш тут

📕 Неўзабаве выйдзе беларускі пераклад кнігі для падлеткаў нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл “Я заплятаю косы” (Braids Take A Day, 2024). 👍👍👍
На беларускую мову кнігу пераклала Марына Дзергачова.

#анонс
👍3❤2
📙 Палеаграфічная спадчына Спаса-Праабражэнскай царквы

Нядаўна выйшла з друку праца даследчыцы Іны Калечыц, прысвечаная старажытным надпісам адной з найстарэйшых цэркваў Беларусі - Еўфрасіннеўскай (Спаса-Праабражэнскай) царквы ў Полацку, помніка архітэктуры XII ст.👍👍👍

У манаграфіі вывучаюцца суправаджальныя надпісы полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, якія знаходзяцца каля постацяў святых, біблейскіх кампазіцый, на скрутках, што трымаюць у руках святыя. Суправаджальныя надпісы даюць матэрыял для складання палеаграфічных табліц ХІІ ст. Паводле падабенства графікі літар аўтар выказвае меркаванне аб выкананні надпісаў адным чалавекам, а менавіта прападобнай Еўфрасінняй Полацкай. Аўтарам вызначаны дукт (парадак руху пры напісанні) тагачасных літар і алфавіт ХІІ ст.🔥🔥🔥

Адрасавана гісторыкам, палеографам, культуразнаўцам, мовазнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і пісьменства Беларусі.👍👍👍

👉 Шукайце ў сталічнай "Акадэмкнізе"

#палічка
❤4👍2
⭐️ "Гісторыя Гародні" - прэзентацыі

Нямецкі даследчык Фелікс Акерман прэзентуе беларускі пераклад сваёй кнігі пра гісторыю Гародні ў Беластоку і Варшаве.👍👍👍

"Гісторыя Гародні (1919–1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места" - грунтоўнае гістарычнае даследванне, якое ўтрымлівае дзясяткі дакументаў і фотаздымкаў, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.🔥🔥🔥

❗️Беласток: 8 чэрвеня (панядзелак), 19:00 — 20:30.
👉 Адрас: Sienkiewicza 82, Fundacja ‘Okno na Wschód.

❗️Варшава: 9 чэрвеня (аўторак), 20:00 — 21:30.
👉 Адрас: Centrum Białoruskiej Solidarności, Oleandrów 6, Warszawa.

#анонс
🔥6👍2❤1
⭐️ Куратарская экскурсія па дачы Быкава

19 чэрвеня а 14-ай у дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ахвотных запрашаюць наведаць Музей-дачу ў Ждановічах. У рамках традыцыйнай акцыі «Быкаўскія дні» куратар музея Ірына Князева правядзе аўтарскую экскурсію па лецішчы пісьменніка. 👍👍👍

Гэта магчымасць не толькі пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй, але і адчуць атмасферу месца, дзе Васіль Быкаў жыў, працаваў, адпачываў і прымаў блізкіх людзей.

👉 Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62
❗️Кошт 10 рублёў.
❗️Папярэдні запіс: +375 29 811 21 85

#анонс
👍5🔥2
⭐️ Прэмія Багушэвіча - галоўныя прэтэндэнты

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі шорт-ліст за 2025 год. 👍👍👍

Кнігі:
📗 «І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава;
📘 «Кола дня» — Аляксандра Турава;
📕 «Кровазварот» — Юлія Цімафеева;
📙 «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк;
📗 «Цені падмуркаў» — Milestone;

Артыкулы, падкасты, відэаблогі і іншае:
📘 Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец;
📕 праект «Сармацкі вус» — аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч.

#навіны
❤3🔥3👍1
Credo

У гэтым жыцьці
я веру
ў Карму і карму,
у Сянно і што ўсіх рассудзіць
шкілет з касою,
У вострыя: розум, вока, язык і браму
І перадачку маршруткай —
З мотальскаю каўбасою.


Марыя Мартысевіч

#раптамверш
❤17👍1
📙 "Размаітае сумоўе"

Выйшаў з друку зборнік вершаў Пятра Жаўняровіча, які ўвайшлі творы напісаныя аўтарам у апошнія гады. 👍👍

👉 Навінку можна набыць "Акадэмкнізе".

Даведка:
Пятро Жаўняровіч - філолаг, літаратар, перакладчык.
📌 Нарадзіўся ў 1959 годзе.
📌 Скончыў філфак БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча: моўны факт у вызначэнні жанру».
📌 Аўтар зборніка вершаў «Расторганая прастора» (2021).

#палічка
👍4
⭐️ Літаратурнае свята ў Мількаўшчыне

14 чэрвеня ў нядзелю да 185-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшкі ў музеі пісьменніцы ў в. Мількаўшчына Гродзенскага раёна пройдзе літаратурнае свята.👍👍👍

У праграме выступы творцаў і канцэрт "Там, дзе сэрца маё". 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 14-ай гадзіне.

❗️Гэта добрая нагода для нядзельнай вандроўкі ў маляўнічы куток. Завітвайце! ❗️

#анонс
👍4❤2🔥1
⭐️ Кнігі і спектакль да юбілею Уладзімера Някляева

Праз месяц у ліпені 2026 г. Уладзімеру Някляеву споўніцца 80 гадоў. 👍👍👍

З гэтай нагоды паэт у сацсетках падзяліўся нядаўнім наробкам і творчымі планам. Згодна ім "як бы да юбілею" выдаюцца тры кнігі аўтара: зборнік апавяданняў “Святая крыніца” (па-беларуску і па-польску), раман “Гэй Бэн Гіном” у перакладзе на польскую і драматычная паэма “Літвіны”, якая напісаная адмыслова "каб яшчэ раз засведчыць наша права на спадчыну ВКЛ, адмовіць у якім сённяшнім беларусам спрабуюць не толькі нашы суседзі з усходу, але і з захаду".🔥

Акрамя таго, ва Ўроцлаве, дзе Уладзімір Някляеў жыве і піша тры апошнія гады, на пляцоўцы "Ossolineum" (Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы) рыхтуецца юбілейная вечарына, на якой сярод іншага запланаваны паказ сцэны з драмы “Ягайла”. 👍👍👍

Цяпер ідзе падрыхтоўка і пошук актораў на ролі асноўных дзеючых асобаў.

#навіны
❤4🔥3🎉3
📙 Выйшаў кітайска-беларускі слоўнік

Выйшаў грунтоўны «Кітайска-беларускі слоўнік», які змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў кітайскай мовы з адпаведнікамі на беларускай мове.👍👍

Распрацоўшчыкамі выступілі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.🔥🔥🔥

У слоўніку пададзеная агульнаўжывальная, размоўная, састарэлая лексіка, навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія і грамадска-палітычныя тэрміны.👍👍👍

#палічка
❤8👍5✍1👎1
⭐️ "Знакі часу. Знакі лёсу"

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма "Знак бяды" пройдзе ў музеі-дачы Васіля Быкава 21 чэрвеня.👍👍👍

Па сваёй трагічнасці і насычанасці дзеяння аповесць “Знак бяды” лічыцца самым антываенным творам Васіля Быкава. Адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.👍👍👍

❗️Пачатак а 14:00
👉 Адрас: а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62
❗️Кошт 10 р.

#анонс
❤7🥰1
🎧 "Дзіўная з'ява" Міхася Чорота ў аўдыёверсіі

Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая спецыялізуецца на агучцы твораў пісьменнікаў 20-30-х гадоў, падзялілася чарговым наробкам - апавяданнем "Дзіўная з'ява" Міхася Чарота.👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤6
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". 👍👍👍

"Адразу гэта нагадвае пра студэнцкія часы і тую прозу, якую мы называлі словам “джэм-сэшн” — па аналёгіі з вольнай джазавай імправізацыяй, і пісалі на нецікавых занятках па два-тры чалавекі разам. Пісалі па радку ў падбор, імкнучыся адзін аднаго зьдзівіць, азадачыць, расьсьмяшыць. Агульнае тло, сюжэты, героі не плянаваліся і ўзьнікалі проста зь ніадкуль..."🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
❤4👍2
⭐️ Конкурс на выданне манаграфій

Праект "Scholars for Belarus by akno e.V." і выдавецтва "Skaryna Press" аб’яўляюць конкурс на поўнае фінансаванне выдання навуковых манаграфій.👍👍👍

Мэта конкурса – спрыяць выданню новых прац у сацыяльна-гуманітарных навуках. Асабліва заахвочваюцца да ўдзелу маладыя навукоўцы, якія хацелі б апублікаваць першую кнігу ці доктарскую дысертацыю.🔥🔥🔥

Конкурс адкрыты для беларускіх даследчыкаў і даследчыц незалежна ад краіны пражывання і грамадзянства. 👍👍👍

❓Марыце каб вашая навуковая праца выйшла кнігай? Дасылайце рэзюмэ і тэкст.

👉 Дэталі тут

#навіны
👍4
⭐️ Вялікі фэст дзіцячай кнігі

З 27 чэрвеня па 5 ліпеня ў Кракаве будзе праходзіць фестываль дзіцячай кнігі. Цягам 9 дзён будуць адбывацца цікавыя падзеі для дзяцей і дарослых — сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы з ілюстратарамі, спектаклі, цікавыя заняткі і лекцыі. 👍👍👍

"Гэта як летнік, толькі замест важатых — пісьменнікі і ілюстратары, а замест маннай кашы на сняданак і распарадку дня — кніжныя прыгоды", — гавораць арганізатары падзеі.🔥🔥🔥

У праграме сярод іншага:
✏️ выстава ілюстрацый;
✏️ буккросінг;
✏️ кніжны кірмаш.

❗️Поўная праграма з'явіцца неўзабаве - сачыце за навінамі!

#анонс
❤4
⭐️ «Пад шум бяроз» - літаратурны пленэр

31 чэрвеня Музей-дача Васіля Быкава запрашае на літаратурны пленэр пад шатамі старых бяроз, якія растуць на падворку дачы і калісьці натхнялі пісьменніка на творчасць. Занятак, разлічаны на ўдзельнікаў розных узростаў, дапаможа пашыраць літаратурныя веды, развіць творчыя, пазнавальныя і мастацкія здольнасці.👍👍👍

На плэнэры можна будзе ўдасканаліць навыкі аналізу твора; узбагаціць слоўнікавы запас; абмяняцца меркаваннямі; атрымаць асалоду ад сяброўскіх зносін за кубкам гарбаты і пачастункамі.🔥🔥🔥

❗️На пленэр варта прыходзіць падрыхтаванымі, папярэдне прачытаўшы твор, пра які пойдзе гаворка - «Жураўліны крык».

👉 Адрас: (а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62)
🎟10 руб.
✍🏽Запіс па тэл. +375 29 811 21 85.

#анонс
❤4👍3👏1
⭐️ Экспазіцыя “Да 140-годдзя Змітрака Бядулі”

У "Беларускай хатцы" працягвае працаваць экспазіцыя да сёлетняга юбілею Змітрака Бядулі.👍👍👍

На выставе ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены прадметы, звязаныя з асобай творцы: фатаграфіі, кнігі, часопісы, лісты да родных і сяброў.🔥🔥🔥

У аснову часовай экспазіцыі пакладзены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

👉 Адрас: Музей “Беларуская хатка”, вул. Рабкораўская, 19.

❗️Завітвайце!

#анонс
❤5