Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Вялікі фэст дзіцячай кнігі

З 27 чэрвеня па 5 ліпеня ў Кракаве будзе праходзіць фестываль дзіцячай кнігі. Цягам 9 дзён будуць адбывацца цікавыя падзеі для дзяцей і дарослых — сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы з ілюстратарамі, спектаклі, цікавыя заняткі і лекцыі. 👍👍👍

"Гэта як летнік, толькі замест важатых — пісьменнікі і ілюстратары, а замест маннай кашы на сняданак і распарадку дня — кніжныя прыгоды", — гавораць арганізатары падзеі.🔥🔥🔥

У праграме сярод іншага:
✏️ выстава ілюстрацый;
✏️ буккросінг;
✏️ кніжны кірмаш.

❗️Поўная праграма з'явіцца неўзабаве - сачыце за навінамі!

#анонс
❤4
⭐️ «Пад шум бяроз» - літаратурны пленэр

31 чэрвеня Музей-дача Васіля Быкава запрашае на літаратурны пленэр пад шатамі старых бяроз, якія растуць на падворку дачы і калісьці натхнялі пісьменніка на творчасць. Занятак, разлічаны на ўдзельнікаў розных узростаў, дапаможа пашыраць літаратурныя веды, развіць творчыя, пазнавальныя і мастацкія здольнасці.👍👍👍

На плэнэры можна будзе ўдасканаліць навыкі аналізу твора; узбагаціць слоўнікавы запас; абмяняцца меркаваннямі; атрымаць асалоду ад сяброўскіх зносін за кубкам гарбаты і пачастункамі.🔥🔥🔥

❗️На пленэр варта прыходзіць падрыхтаванымі, папярэдне прачытаўшы твор, пра які пойдзе гаворка - «Жураўліны крык».

👉 Адрас: (а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62)
🎟10 руб.
✍🏽Запіс па тэл. +375 29 811 21 85.

#анонс
❤4👍3👏1
⭐️ Экспазіцыя “Да 140-годдзя Змітрака Бядулі”

У "Беларускай хатцы" працягвае працаваць экспазіцыя да сёлетняга юбілею Змітрака Бядулі.👍👍👍

На выставе ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены прадметы, звязаныя з асобай творцы: фатаграфіі, кнігі, часопісы, лісты да родных і сяброў.🔥🔥🔥

У аснову часовай экспазіцыі пакладзены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

👉 Адрас: Музей “Беларуская хатка”, вул. Рабкораўская, 19.

❗️Завітвайце!

#анонс
❤5
***
Ён з намі жыў.
Ён з намі быў.
Хадзіў па вуліцах адных.
Ён побач з намі піва піў
У перапоўненых піўных.

Ён нэндзу разам з намі кляў.
Бег за трамваем напрасткі.
І хлеб у булачнай купляў.
І галубоў карміў з рукі.

Ну а яшчэ
Мяшкі цягаў
І быў рамантыкам крутым,
І тайны космасу сягаў...

Ды мы не ведалі аб тым.

І вось нясуць яго труну
І чорны надпіс на крыжы.
І адкрываем мы цану
Таго,
Хто побач з намі жыў.


Генадзь Бураўкін

#раптамверш
❤14🔥9😢2
⭐️ Новая беларуская прастора ў Беластоку

Летам Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку адкрывае новую публічную прастору. 👍👍👍

Вялікая сядзіба плошчай каля 400 квадратных метраў будзе не толькі адміністрацыйным цэнтрам, але і месцам правядзення культурніцкіх імпрэз, сустрэчаў, кніжных прэзентацый, выставаў і г.д.🔥🔥🔥

👉 Адрас новай кропкі - вуліца Варшаўская, 1а.

❗️Афіцыйнае адкрыццё сядзібы адбудзецца напрыканцы чэрвеня, але ўжо цяпер сюды пераехалі адміністрацыя ўстановы, архіў і бібліятэка.

#навіны
👍7❤1
📙 Купальскі спеўнік

“Этна Традыцыя” разам з музыкам і даследчыкам беларускай спеўнай традыцыі Сержуком Доўгушавым паведаміла пра выхад “Купальскага спеўніка”. 👍👍👍

У выданні змешчаныя купальскія песні з розных рэгіёнаў Беларусі разам з нотамі і аўдыёдадаткам, а таксама іх падрабязныя апісанні.🔥🔥🔥

Раней у гэтай серыі выходзілі кішэнныя спеўнікі, якія сталі запатрабаванымі і папулярнымі сярод беларусаў: “Народны”, “Калядны”, “Бяседныя песні”, а таксама “Дзіцячы спеўнік”.👍👍👍

#палічка
❤6
⭐️ "Наступны прыпынак" - спектакль

Спектакль паводле твораў Камілы Цень пакажуць у Варшаве напрыканцы чэрвеня.👍👍👍

Галоўныя героі спектаклю — "народныя дэтэктывы" - звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна і яе верны памочнік Гаркавы — разблытваюць загадкавае забойства.
Нуар мінскіх заводскіх ускраін і боль чалавечых трагедый, ненавязлівы гумар і стыль напружанай трасянкі перанясуць гледачоў у рабочыя мікрараёны сучаснага Мінска.🔥🔥🔥

Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Міла Гагенка
У ролях: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў.

👉 Адрас: Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)
❗️Паказы пройдуць 29 і 30 чэрвеня а 19.00

👉 Замовіць квіткі

#анонс
❤4👍2
📙 Кніга для дзетак ад Марыі Вайцяшонак

У мінску выйшла кніга для маленькіх чытачоў і іх бацькоў - Марыі Вайцяшонак “Казкі старога лецішча”.👍👍👍

Яны нарадзіліся там, дзе час цячэ паводле законаў прыроды: на старым лецішчы ў Іслачы і на новым — у Сілічах. Персанажы Марыі Вайцяшонак — вясковыя, лясныя і садовыя жыхары, якія любяць, мараць, шукаюць сваю долю і вырашаюць вечныя праблемы дабра і зла. Гэтая кніга — сустрэча з Беларуссю чароўнай, дзе кожная істота мае гісторыю і мае сваю душу.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў кнігарнях “Кніжная шафа”, “Акадэмкнізе”, а таксама на Wildberries.

#палічка
❤6
* * *
Ратуймася ў зялёным гэтым лісці
ад драматычных сцэн, ад белых сцен.
Ёсць з кожнай немасці кудысьці выйсце –
хаця б у голас кроплі на лісце.

Яны гавораць – кроплі, жнівень, колер.
Паролі ў іх свае на кожны дзень.
Ратуймася ад белі гэтай столі
ў быцця зялёных строфах: іх ніколі
ніхто даслоўна не перакладзе.

Алесь Дуброўскі

#вершдня
❤11👍2
📙 Ева Вежнавец па-ангельску

У ірландскім выдавецтве "Bullaun Press" выйшаў раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе на ангельскую - “What Now, Mr. Wolf”.👍👍👍

Пераклад - Эла і Джым Дынглі.🔥🔥🔥

Раней кніга беларускай аўтаркі была перакладзеная на нямецкую, чэскую, польскую, нарвержскую і шведскую мовы.
А за літоўскі пераклад Саюз перакладчыкаў Літвы ўганараваў сёлета перакладчыцу Юргіту Яспаніце-Буракене прэміяй імя Дамінікаса Урбаса. 👍👍👍

👉 замовіць па-ангельску кнігу можна праз Amazon

#палічка
❤15
⭐️ Забыты беларускі першадрук

Даследчык Алесь Суша расказвае пра ўнікальную кнігу – Катэхізіс 1835 г., адзіны вядомы сёння ў свеце экзэмпляр першага выданьня на сучаснай беларускай мове. Гэта зборнік “Хрысьціянскай навукі для сялян, якія размаўляюць на польска-рускай мове”, што быў падрыхтаваны і апублікаваны ў Віленскай каталіцкай дыяцэзіяльнай друкарні.👍👍👍

Як адзначае деследчык, гэтае выданьне ня бачыў амаль ніхто з беларусаў, а павінен ведаць кожны, бо з яго пачалася новая эпоха ў гісторыі сучаснага беларускага кнігадруку.🔥🔥🔥

❗️Цікава? Глядзіце выпуск "Сакрэты кніжных рарытэтаў".

👉 https://youtu.be/ylSu7ZT0aDU?si=e20xgHPYmeNsv4Ol

#гісторыя
👍8🔥1
⭐️ "Купальскі спеўнік" у Вільні

У Вільні 21 чэрвеня ў творчай прасторы “Кропка” прайшла прэзентацыя новага “Купальскага спеўніка”. 👍👍👍

Фалькларыстка і ўкладальніца спеўніка Паліна Курановіч пазнаёміла з традыцыяй святкавання Купалля і разам з прысутнымі праспявала старадаўнія купальскія песні і балады.🔥🔥🔥

Купальскі спеўнік быў нядаўна выдадзены ў межах культурніцкага праекта “Традыцыя”.👍👍👍

👉 Шукайце выданне ў незалежных распаўсюднікаў.

#навіны
❤7
⭐️ Прэзентацыя кнігі "Беларусь — гэта святое" ў Вільні

Заўтра 23 чэрвеня ў Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларусь — гэта святое".👍👍👍

Гэта зборнік, што складаецца з малюнкаў, вершаў і выслоўяў аўтара. Большасць з гэтых тэкстаў друкуюцца ўпершыню.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18.00.
👉 Адрас: Gedimino pr. 60

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤8👍1
⭐️ "Тадэвуш Даленга-Мастовіч: дзівосы і здзяйсненні”

Сёння 23 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” пройдзе аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча, прысвечаная Тадэвушу Даленгу-Мастовічу, які стаў аўтарам знакамітага "Знахара".👍👍👍

Літаратар, журналіст і сцэнарыст нарадзіўся ў сям'і Стэфана і Станіславы Мастовічаў у мястэчку Глыбокае Дзісенскага павета. Было гэта ў 1900 г. Бацька быў адвакатам у Глыбокім і арандаваў маёнтак, дзе вёў узорную гаспадарку. Успаміны пра дзяцінства, асяроддзе, у якім жыла мясцовая шляхта, ляжаць у аснове многіх аповесцяў Тадэвуша  Даленга-Мастовіча.🔥

Падзеі бурапенных 1920-х закінулі яго ў Варшаву, дзе пачалася спачатку журналісцкая, перарваная трагічным выпадкам, а пасля імклівая і паспяховая пісьменніцкая кар’ера... 👍👍

Пра беларускія радавод і след у творчасці пісьменніка і пойдзе гаворка на аўтарскай лекцыі даследчыка Змітра Юркевіча. 🔥

❗️Квіток 8 руб
❗️Пачатак а 19-ай

#анонс
❤7👍4
📚 Новыя кнігі

📗 У выдавецтве "Мастацкая літаратура" пабачыў свет 23-ці том збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Укладанне Пятра Жаўняровіча. Шукайце ў "Акадэмкнізе".👍👍👍

📘 У выдавецтве “Połackija Łabirynty” выйшла кніга “Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку”. Выданне прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць.

📕 Па польску выходзіць кніга Альгерда Бахарэвіча "Ператрус у музеі" - “Przeszukanie w muzeum” (у перакладзе Богдана Задуры).👍👍👍
❗️Прэзентацыя польскага выдання пройдзе на фестывалі ў Любліне 2 ліпеня.

📙 Анансаваны выхад знакамітага рамана Рэя Брэдберы “Віно з дзьмухаўцоў” у перакладзе на беларускую мову.👍
❗️Пачатак продажаў — 23 ліпеня. Шукайце ў незалежных распаўднікаў.

📗 Новае беларускае выдавецтва "Bukinist:ka Press" анансавала выхад першай кнігі - гэта твор Кацярыны Оаро “У вас такі мілы акцэнт”.🔥🔥🔥
👉Перадзаказ тут

#анонс
👍5
⭐️ Помнік на магіле Радзіма Гарэцкага

Учора на Паўночных могілках Мінска адкрылі помнік на магіле акадэміка Радзіма Гарэцкага (1928-2025).

Роўна год таму навуковец-геолаг, грамадскі дзеяч і літаратар адыйшоў у іншы свет. Цяпер на яго магіле паставілі густоўны надгробак. Помнік складаецца з вялікага валуна, прывезенага адмыслова з Браслаўшчыны, дзе ледавік пакінуў унікальныя камяні з далёкай Скандынавіі, а таксама барэльефа-партрэта. Аўтар помніка - скульптар Ігар Засімовіч. 👍👍👍

#навіны
❤8👍1