Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Апостраф"

Выйшаў шосты выпуск альманаха “Апостраф”. 👍👍👍

Змест нумара:
НАРЫС
А.Пашкевіч. Гулівер Лукаш Калюга.
ПАЭЗІЯ
В.Жуковіч. Прадвесце.
М.Найдзёнаў. Надзея Сцяпанаўна.
І.Мельнічук. Хлеб надзённы.
А.Сцепанюк. Каго любіш?..
Д.Мацеша. У сваім Раі.
ПРОЗА
У.Сцяпан. Дзесяць запалак.
Л.Дранько-Майсюк. Колісь.
С.Наркевіч. Калі наканавана жыць.
І.Сідарук. Гарніст.
ДЭБЮТ
Д.Мароз. Уладзімір Малады.
ПЕРАКЛАДЫ
В.Ерафееў. Жыццё з ідыётам. Міні-раман. Пер. З.Вішнёва.
Чэнь Сьеньфа. Лісты да чыстага ветру. Пер. М.Баравіка.
ТЭАТР
В.Жыбуль. Баба Валя. Драма ў трох дзеях.
СПАДЧЫНА
М.Новік. “Множыць скарбніцу духу”. Лісты У.Калесніка да Р.Барадуліна.
СУПЛЁТ ЭСЭ
І.Бабкоў. Тры эсэ пра Еўропу.
ПОСТАЦЬ
С.Воцінава. Джэйн Эйр і Шарлота Бронтэ: жанчыны, а не анёлы.
АРХІВЫ
А.Сідарэвіч. Год тысяча дзевяцьсот трыццаць другі. Да біяграфіі Купалы.
С.Чыгрын. Недапісаныя сшыткі.
ЗГАДКІ
К.Цвірка. “Човен майго часу”.
МАСТАЦТВА
А.Глобус. Майстэрні.
ЗАПІСЫ
А.Федарэнка. Дубровы.
К.Касяк. Інструкцыя па расчытванні.

#палічка
❤10👍2
⭐️ Літпляцоўка на фэсце "Летуцень"

У межах музычнага фэсту "Летуцень" які пройдзе 1 жніўня ў кракаўскім парку "Jordana" адбудуцца і літаратурныя імпрэзы:

🔹12.00—13.00 Гутарка “Забойствы, цмокі і штучны інтэлект”: што адбываецца з беларускай літаратурай?
Валянціна Андрэева і Цімур Кудзеліч, мадэратарка – Лілія Ільюшына.

🔸 13.10—14.10 Як выжыць пад чужой уладай: лайфхакі ад польскіх паэтаў.
Андрэй Хадановіч і Марына Казлоўская.

🔹 14.20—15.20 “Гаварыце па-чалавечаскі” — трасянка як нацыянальная прыкмета беларусаў і форма мастацкай выразнасці і ў творчасці.
Павел Гарадніцкі, Наста Карнацкая, Уладзь Лянкевіч.

🔸 15.30—16.50 Хіханькі-хаханькі: смешныя тэксты і несур’ёзныя знаёмствы.
Лена Шандрак, Марні Вішнеўская.

🔹 17.00—18.00 “І жылі яны доўга і шчасліва?”: дыскусія пра вобразы шчаслівых людзей у беларускай літаратуры.
Дар’я Бялькевіч і Марына Казлоўская.

#анонс
❤6👍1
Чытаючы старую кнігу

Разгорнуцца забытыя старонкі
Навокал - пазалота і камеі
Асыплюцца шурпатых літар гронкі
І словы, быццам здзіўленыя феі

Пачнуць плясці няўлоўную павуту
Як з кветак пчолы - мяккую атруту

Сплятаць у адно: каштаны, шэпты, слоту
На вуліцах сцяжынкі, пазалоту

Гісторыю - у сто старых санэтаў -
І музыку, і Гёльдэрліна стрэлы
Лясныя сцежкі непрытомных мэтаў
І лапік неба - белы, белы, белы


Ігар Бабкоў


#раптамверш
❤14👍1
⭐️ «РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА»
 
25 ліпеня з 16:00 да 20:00 у філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».👍👍👍

У праграме свята:
🔹 музычная праграма з удзелам ансамбляў «Асалода», «Беразіначка», «Жывіца»;
🔹 прэзентацыя зборніка «Сінякрылы матылёк»;
🔹 выступленні пісьменнікаў;
🔹 модны паказ ад Нацыянальнай школы прыгажосці і беларускіх дызайнераў адзення;
🔹 продаж кніг ад «Акадэмкнігі» і вырабаў народных майстроў;
🔹 экскурсіі і квэсты па тэрыторыі фальварка;
🔹 паказ музейнай батлейкі паводле твораў П.Васючэнкі;
🔹 разыгранка «Шчаслівая торба»;
арт-пляцоўка «Палетак»;
🔹 забаўляльныя праграмы «Кветкавыя гаданні» і кветкавы квіз «Вянок»;
🔹 інтэрактыўная пляцоўка Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея «Гроднаполія».

👉 Даведкі: +375 (17) 355-22-95.
 
❗️Далучайцеся, каб равесці гэты ліпеньскі дзень ў Ракуцёўшчыне – на свяце, дзе жыве беларускае слова і памяць пра Максіма Багдановіча!❗️

#анонс
👍7
⭐️ Прэзентацыя кнігі "Норадрэналін" у Кракаве

У суботу 18 ліпеня ў Кракаве Яўген Аношкін прадставіць чытачу э антыўтапічны дэтэктыў “Норадрэналін”.👍👍👍

"Нацягванне рацыянальнасці на чалавечую прыроду так моцна станчае матэрыю быцця, што праз яе пачынае прасвечваць, літаральна з'яўляюцца дзіры ў ненармальнасць. І жыцця ў той ненармальнасці, здаецца, паболей. Калі вы любіце маральныя дылемы, калі вам цікава ставіць людзей у сітуацыі lose-lose (для якой у беларусаў ёсць спецыяльная прымаўка, дарэчы) -- вам трэба прыйсці і запытацца аўтара: што ён хацеў сказаць" — напісана ў анонсе да падзеі.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18:00.
👉 Адрас: Łobzowska 15/15

#анонс
❤4👍1
📙 Кніга паэзіі Віктара Слінкі

Кніга выбраных вершаў "Ліставанне" паэта Віктара Слінкі выйшла ў паэтычнай серыі “Брукаванка”. Гэта чацвёрты зборнік паэта.👍👍👍

Прапануем вам водгук на навінку, што з'явіўся на пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі":
"Слінка ніколі не быў аўтарам літаратурнай моды. Ён не імкнуўся ўпісацца ў актуальныя эстэтычныя плыні, не шукаў гучнага поспеху і не падладжваўся пад кан’юнктуру. Менавіта таму ягоная паэзія захавала рэдкую якасць — унутраную незалежнасць.
Пра гэта вельмі дакладна сказаў у прадмове да кнігі Анатоль Івашчанка:
Віктар — паэт вынаходлівы. У межах аднаго твора канцэнтрацыя думкі ці пачуцця дужа высокая. Сугестыя, падтэкст і міжрадкоўе — фірмовыя складнікі яго паэтыкі."


👉 Чытаць цалкам

#лонгрыд
👍12
***
... дэман ня можа тварыць:
лёс яго - толькі бурыць...
помні не мімаходзь:
Творца - адзін Гасподзь...
дзеюць і Той, і той -
нашай з табой рукой...


Зніч (Алег Бембель)


#раптамверш
❤17
🎧 Літаратурныя зацемкі

У новым выпуску “Літаратурных зацемак” Сяргей Дубавец разбірае ў тэксты Уладзіміра Сцяпана з кнігі “Ваўка”, што выйшла летась у выдавецтве “Мяне Няма”:

"Уладзімер Сьцяпан — мастак у прозе. А паколькі “празаік у мастацтве” ня скажаш, само сабою зразумела, што тут першаснае і важнейшае ў ягоных занятках — ён мастак у выяўленчых жанрах, у жывапісе, у акварэлі… Фантазіі ў Сьцяпана не прыдуманыя, а вось такія, некім расказаныя, то бок, дакумэнтальныя..."👍👍👍

"Назіральнае вока заўсёды ўбачыць парадаксальнае ў тым, на што звычайна проста не зьвяртаецца ўвагі. Але гэтая парадаксальнасьць і сілкуе літаратуру, якая апісвае нібыта звычайнае жыцьцё. З павагі крытыкі называюць такую прозу філязофскай."🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
❤7👍3
📙 "Вершаабмен"

У межах праекта “verse X change”, які аб’яднаў беларускіх, дацкіх і шведскіх паэтаў і паэтак у серыі перакладчыцкіх майстэрняў, пабачыла свет супольная анталогія “Вершаабмен”.👍👍👍

Анталогія ўключае вершы і пераклады KB, Дар’і Бялькевіч, Юлі Цімафеевай, Cecilie Rönnow Egerup, Jon Aagaard Gao, Ylva Gripfelt, Jonas Gren, Bereket Hailemariam, Сяргея Календы, Christine Kærulv, Hanna Rajs, Яны Санько, Ганны Шакель, Іллі Сініцы, Ксені Стасюкевіч, Katinka Bukdahl Søby, Hrozya Vicík і Joakim Vilandt.🔥🔥🔥

#палічка
👍7🔥1
⭐️ Доўгі спіс прэміі Адамовіча

Журы абвесціла доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча — сярод прэтэндэнтаў мастацкая і дакументальная проза, паэзія, журналістыка, мультымедыйныя праекты і ініцыятывы вуснай гісторыі - усяго 13 намінантаў. Сярод іх:

📗 Зборнік «Беларускія галасы з Познані» – Павел Залескі
📘 Кніга «Гайд палітзняволення» – ананімная каманда
📕 Зборнік «Голас пакалення свабоды» – Сяргей Сашук
📙 Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» – Вольга Касцюк
📗 Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова
📘 Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання» – Вольга Сямашка
📕 Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» – Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі
📙 Раман «Пентаквантар» – Арцём Шуканаў
📗 Раман «Эйфарыя» – Марыя Пархімчык

#навіны
❤7👍1
Памерла Ева Вежнавец

Стала вядома, што сёння пасля цяжкой хваробы памерла журналістка і пісьменніца Ева Вежнавец (Святлана Курс).

📌 Нарадзілася 9 студзеня 1972, Загалле, Любанскага раёна Мінскай вобл.
📌 Скончыла філфак БДУ. Працавала ў шэрагу незалежных СМІ.
📌 Пачала друкавацца ў 1998 г.
📌 У 2008 годзе выйшла яе дэбютная кніга «Шлях дробнай сволачы».
📌 Вядомасць жа Еве Вежнавец прынёс раман «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м. У 2021 годзе аўтарка атрымала за яго Прэмію Ежы Гедройца. Твор быў перакладзены на нямецкую, польскую, шведскую, літоўскую і іншыя мовы.

Апошнія гады літаратарка змагалася з анкалагічнай хваробай і жыла ў Польшчы.

Спачуваем сябрам і блізкім спачылай.

#навіны
💔30😢13
***
Старыя дрэвы!
Я з пашанай спыняюся
Перад імі ў прывітанні,
Бо многім абавязаны ім
У сваім жыцці.
Хаця вядома:
У іх цараванай засені
Заўжды расці нялёгка.


Максім Танк

#раптамверш
❤15👍3
⭐️ Фэст "І там жывуць людзі"

2 жніўня ў вёсцы Дзяніскі гміны Бельск-Падляшскі пройдзе беларускі фэст з цыклу «І там жывуць людзі». Сёлета свята праводзіцца ў 18-ы раз.👍👍👍

У праграме:
🔹 канцэрт,
🔹 крама з беларускай літаратурай,
🔹 народныя рамёствы і сувеніры,
🔹 фотавыстава «І там жывуць людзі»,
🔹 забаўкі і конкурсы з прызамі,
а таксама спецыяльная фотазона.

❗️Свята ў Дзянісках пачнецца а 15-й гадзіне.

Арганізатарамі свята выступаюць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы і гміна Бельск-Падляшскі.👍👍👍

#анонс
👍8
📚 Навінкі для дзяцей

📗 Выйшаў "Спеўнік багоўкі" - сумесны праект паэтка і перакладчыцы Вольгі Гапеевай і музыкі і паэта Віктара Сямашкі.👍👍👍

Асновай сталі тэксты Вольгі Гапеевай з анталогіі паэзіі для дзяцей “На пухнатых лапках”. Усяго ў трэклісце 24 кампазіцыі агульнай працягласьцю 40 хвілін.🔥🔥🔥

Па словах паэткі: "...альбом атрымаўся вельмі разнастайным, дзе спалучыліся лірычнае і бунтарскае, гіранічнае і удумлівае..."👍👍👍
👉 Паслухаць можна тут

📘 У выдавецтве "LINGVA-BY" выйшаў твор чэскай пісьменніцы Івы Прахазкавай “Шмыгуся на нябёсах”. Па-беларуску кнігу пераклаў Сяргей Сматрычэнка, а праілюстравала Вольга Якубоўская.👍👍👍

Гэта кранальная гісторыя пра незвычайнае сяброўства паміж маленькай мышкай Шмыгусяй і лісам Белагрудам. Хаця паводле сваёй прыроды героі павінны быць заклятымі ворагамі, яны знаходзяць агульную мову і адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#аўдыё
👍8
📙 Кніга пра Міхася Рудкоўскага

Выйшла кніга прысвечаная памяці паэта, тэлежурналіста, перакладчыка і публіцыста Міхася Рудкоўскага (1936-1991) - "Паэтаў востраў: успаміны пра Міхася Рудкоўскага".👍👍

Кнігу склалі згадкі сяброў і паплечнікаў творцы.🔥🔥🔥

Выданне прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага. Укладальнік - Лявон Валасюк. 👍👍

👉 Навінка прадаецца ў сталічнай "Акадэмкнізе".

#палічка
❤9👍3
Памёр паэт Мікола Кандратаў

Стала вядома, што ў Мінску на 69-ым годзе жыцця памёр Мікола Кандратаў.

📌 Ён нарадзіўся 20 мая 1957 г. у Замосці Талачынскага раёна.
📌 Скончыў Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «матэматыка», працаваў на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.
📌 Вершы пачаў пісаць з 1994 г.
📌 Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «ЛіМ» і іншых. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
📌 Аўтар кніг паэзіі: «Возера Рудакова», «Вершы і зоркі», «Кроплі дажджу».

Спачуваем блізкім спачылага.

#навіны
😢27❤1
📙 Успаміны Габрыэлі Пузыні па-беларуску

Кніга ўспамінаў "Пузыня Габрыэля. У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815–1843 гадоў" - гэта пераклад знакамiтых успамiнау пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi з Гюнтэрау зроблены па арыгінальным тэксце: Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815 - 1843. Wilno, 1928.👍👍👍

Пераклад і каментары зрабіў краязнаўца Леанід Лаўрэш. Выдавецтва "Издательские решения".🔥🔥🔥

Амаль 300-старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце п.п. XIX cт. а таксама лад жыцця краю, спадабаецца шырокаму колу аматараў беларускай старасвеччыны.👍👍👍

👉 Можна замовіць на "Озон" па спасылцы

#палічка
👍13
Развітанне з Міколам Кандратавым

Развітанне з паэтам Міколам Кандратавым адбудзецца заўтра 24 ліпеня ў Мінску а 10:00 у Верхнім храме (галоўны храм з чорнымі купаламі) Свята-Елізавецінскага манастыра, які знаходзіцца на другім ярусе манастырскага комплекса.

❗️Адпяванне пачнецца а 10:30.
Пахаваны Мікола Кандратаў будзе на Лясных могілках.

👉 Адрас: Выгоцкага, 6

#навіны
😢9❤2
⭐️ "Знакі часу. Знакі лёсу"

2 жніўня Музей-дача Васіля Быкава заарашае на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма "Знак бяды".👍👍👍

Так сталася, што адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.🔥🔥🔥

❗️Пачатак у 14:00
❗️Кошт: 10 руб.
❗️Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 811 21 85.

👉 Адрас: а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62)

#анонс
❤10👍2👎1