⭐️ Лекцыя пра Ігната Дамейку
“Чалавек, які збіраў камяні” чарговая аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” будзе прысвечаная навукоўцу, філамату, асветніку і проста беларусу вядомаму на іншым канцы свету - Ігнату Дамейку.🔥🔥🔥
❗️26 жніўня. Пачатак 19:00
👉 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
#анонс

❤9👍2
***
Кожны самотна пройдзе свой лёс
па вадзе - як Ісус Хрыстос.
З птахамі ўпрочкі не паляціш
мусіш самотна несці свой крыж.
Шлях у нябёсы канчаецца тут
Трэба адно зразумець:
хто паняверыць раззброены люд -
гэткіх не вызваліць смерць...
Праўды не ведаў, вядомай здавён,
хто прадаваў гэты Край!
Тут, на зямлі, - бессмяроцце і сон.
Тут, на Радзіме - адхланне і рай...
Данута Бічэль
#вершдня
Кожны самотна пройдзе свой лёс
па вадзе - як Ісус Хрыстос.
З птахамі ўпрочкі не паляціш
мусіш самотна несці свой крыж.
Шлях у нябёсы канчаецца тут
Трэба адно зразумець:
хто паняверыць раззброены люд -
гэткіх не вызваліць смерць...
Праўды не ведаў, вядомай здавён,
хто прадаваў гэты Край!
Тут, на зямлі, - бессмяроцце і сон.
Тут, на Радзіме - адхланне і рай...
Данута Бічэль
#вершдня
❤18
📙 Кніга некралёгаў
Выйшла 800-старонкавая грунтоўная праца па гісторыі беларускай эміграцыі даследчыкаў Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча - “Кніга нэкралёгаў”. 👍👍👍
Як адзначае ў навіне пра падзею на сваёй старонцы facebook Наталля Гардзіенка "яна стала ў нейкім сэнсе працягам папярэдняй працы - “Кнігі могілак”. Акрамя нэкралёгаў зь дзвюх найбуйнейшых беларускіх эміграцыйных газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”, у кнізе зьмешчаныя памятныя карткі, а таксама розныя даведнікі: згаданых у нэкралёгах арганізацыяў, пэрыёдыкаў, анатаваны іменны і геаграфічны паказнікі. <...>
Кніга прысьвечаная памяці Зьмітра Саўкі".
👉 Навінку ўжо можна шукаць у незалежных кнігараспаўсюднікаў у Беластоку (і па Эўропе).
#палічка

❤10👍1😢1👀1
🎧 Аўдыёкнігі на выходны
Надоечы пабачылі свет новыя беларускія аўдыёкнігі:
📘 Гэта дэбютная кніга Евы Вежнавец "Шлях дробнай сволачы", што выйшла з друку ў 2008 г.🔥🔥🔥
👉 Слухаць
📕 І другая частка ўспамінаў Валянціна Тараса "На арбіце звязды", што ўбачыла свет у межах праекта "Кнігі бяз літар". Агучыў Зміцер Бартосік.👍👍👍
👉 Слухаць
#аўдыё

🔥9❤2
📚 Новыя беларускія кнігі
📗 Зміцер Вішнёў анансаваў новую кнігу з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама апавяданні, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса.👍👍👍
📘 Упершыню па-беларуску ў сталічным выдавецтве "Папуры" выйшаў “Алхімік” - бестсэлер сусветнавядомага бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью. Твор перакладзены на 80 моваў свету цяпер загучаў і па-беларуску. Пераклад - Воля Фіранка.👍👍👍
👉 Мовіць можна тут
📕 У Нарвегіі ў выдавецтве "H//O//F" выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры “Eksperter på grusomme tider” (“Адмыслоўцы шалёнага часу”). Гэта аўтарскі праект Марыны Хобель, якая выступіла перакладчыцай бальшыні тэкстаў, а таксама рэдактаркай і мэнеджэркай праекту. 👍👍👍

❤12
🎧 Літаратурныя зацемкі
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь":
"Нязвыклай была сама тая гісторыя, але зусім незвычайнай была назва. Мы так Беларусь ніколі, здаецца, і не называлі і ў сур’ёзнага пісьменьніка гэты брэнд гучаў настолькі ж нечакана, наколькі прывабна...
Не магу згадаць, каб гэтыя словы — Каралеўства Беларусь — калі-небудзь сьцьвярджаліся, вывучаліся ў нас у эсэістыцы ці акадэмічнай навуцы..."👍👍👍

❤7👍1
📙 "Казкі дзядзькі Рымуса"
У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса. Перакладчык - Сержук Мядзьведзеў. Малюнкі - Марына Жвірбля.👍👍👍
“Казкі дзядзькі Рымуса” твор знакаміты ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 казкі цікавая як дзеткам так і дарослым.🔥🔥🔥
👉 Набыць можна тут

👍9
⭐️ Дзень пісьменства
Дзень беларускага пісьменства пройдзе 5-6 верасня сёлета ў Касцюковічах на Магілёўшчыне.👍👍👍
У праграме:
🔹 тэматычны кніжны павільён;
🔹 экспазіцыі гістарычных гравюр і рэдкіх выданняў;
🔹 копіі ўнікальных манускрыптаў;
🔹 «пісьменніцкія кабінеты» класікаў - з асабістымі рэчамі і дакументамі.
Завершыцца свята гала-канцэртам з удзелам 20 фіналістаў конкурсу «Жывая класіка».🔥🔥🔥
#навіны

✍5🤣4
📙 Кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска
У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc выйшла 400-старонкавая праца «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». 👍👍👍
На старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну жыцця габрэйскай грамады горада ад 1500-ых гг. да знішчэння ў 1941 годзе.
Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.🔥🔥🔥
👉 Увагу звярнуў тг-канал De facto

❤11👍2
⭐️ Наста Кудасава ў Празе
10 верасня паэтка Наста Кудасава прэзентуе ў чэскай сталіцы свой новы зборнік выбраных вершаў «Лірыка», які стаў яе сёмай паэтычнай кнігай.👍👍👍
Арганізатары запэўніваюць, што гэта будзе не толькі чытанне вершаў, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой.🔥🔥🔥
❗️На сустрэчы будзе арганізаваны продаж беларускіх кніг.
❗️Пачатак а 19:00.
👉 Адрас: Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

👍9❤6🔥3
📙 "Доўгая дарога дадому" - перавыданне
У канцы жніўня ў Беластоку выйдзе перавыданне кнігі Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. 👍👍👍
Кніга мемуараў і мастацкай аўтабіяграфіі - адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава, дзе аўтар шчыра распавядае як ішоў праз галоўныя выпрабаванні стагоддзя.
Ад вясковага дзяцінства на Віцебшчыне, праз вайну, раненні, пасляваенную службу, Горадню, літаратурнае станаўленне, драматычныя сутыкненні з сістэмай — да развагаў пра Беларусь, мову, свабоду, памяць і адказнасць пісьменніка перад сваім часам.🔥🔥🔥

❤15👍1
⭐️ Вечарына Міхала Бараноўскага
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 27 жніўня а 19-й гадзіне наведаць аўтарскую музычна-паэтычную праграму Міхала Бараноўскага: "Краса і сіла". 👍👍👍
Падчас мерапрыемства прагучаць песні на словы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага, а таксама ўласныя вершы аўтара.🔥🔥🔥
❗️Уваходны квіток - 10 рублёў.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а.

🔥7👍1
***
такія, што з прэтэнзіяй заўжды
да Бога ў час бяды, ня хочуць бачыць
нябесных знакаў, Божыя сляды.
Ім слепату, як немач, Бог прабачыць.
Калі ж не ціснуць ногі мазалі,
як ім адрозніць добрае ад злога, -
вачам чужая рана не баліць...
Такія вось і распіналі Бога.
Мікола Кандратаў
#раптамверш
такія, што з прэтэнзіяй заўжды
да Бога ў час бяды, ня хочуць бачыць
нябесных знакаў, Божыя сляды.
Ім слепату, як немач, Бог прабачыць.
Калі ж не ціснуць ногі мазалі,
як ім адрозніць добрае ад злога, -
вачам чужая рана не баліць...
Такія вось і распіналі Бога.
Мікола Кандратаў
#раптамверш
❤13👍2👎1
⭐️ Анлайн-прэзентацыя кнігі "Вуліца шарлатанаў"
Заўтра 27 жніўня ў межах цыкла “Санаторый пад клепсідрай” пройдзе анлайн-лекцыя пра кнігу культавага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905-1953) “Вуліца шарлатанаў” па-беларуску. 👍👍👍
Вядоўца - паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч 🔥🔥🔥
👉 Дэталі тут

Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць.
Трэці год як на выгнанні ў чужыне
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.
Навакол нідзе ня ўгледзіш родных хат,
Не працягне рук зычліва родны брат,
Не падзеліш нават думак з нікім тут,
Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.
Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць,
Быццам з неба на мяне яны глядзяць...
Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне
Ў маёй роднай – ды далёкай — старане?
Ці татулька мой і матанька ўжо спяць?
Ці таксама на іх зорачкі глядзяць?..
Мо й яны пытаюць зорак аба мне,
Што раблю цяпер ў далёкай чужыне? –
Калі толькі яны, родныя, ня спяць,
Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць,
Занясеце ім, пакуль ня бліснуў сьвет,
Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет!
І скажэце, каб ня плакаў ні адзін,
Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!
Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,
Прыляту тады, як птушка, ў родны край.
<...>
1929
С. Новік-Пяюн

❤21👍2