Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.18K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Працяг паэтычнага тура Насты Кудасавай

Услед за выступам ў Празе 10 верасня, паэтка Наста Кудасава наведае з вечарынамі-прэзентацыямі ў падтрымку новай кнігі выбраных вершаў "Лірыка" наступныя еўрапейскія гарады: Браціславу, Вену, Цюрых і Мюнхен 11, 12, 13 і 14 верасня адпаведна.👍

❗️Уваход вольны (данаты вітаюцца). Час і адрасы - на постэрах.

#анонс
🎉9👍1
⭐️ "Восень у Завоссі"

26 верасня «Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”» запрашае на традыцыйны літаратурна-музычны фестываль.👍👍👍

Завоссе – асаблівае месца на карце Беларусі. Менавіта тут, у родавым маёнтку, нарадзіўся Адам Міцкевіч – адзін з найбуйнейшых паэтаў беларускай, польскай і сусветнай літаратуры. 🔥🔥🔥
 
Гасцей чакаюць:
🔹 экскурсіі па музейнай сядзібе;
🔹 канцэртная праграма і музычныя выступленні;
🔹 сустрэчы з літаратарамі і лекцыі;
🔹 майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі;
🔹 квэсты і гульні;
🔹 рамесніцкі кірмаш;
🔹 фотазоны і кропкі харчавання.

❗️Уваход на фестываль вольны.
 
❗️Музей арганізуе трансфер Мінск–Завоссе–Мінск.
❗️Кошт праезду – 50 руб. Папярэдні запіс +375 (17) 363 56 21.

#анонс
👍9
📙 "Не на сваім месцы"

Выйшла дзіцячая кніга Таццяны Багданавай "Не на сваім месцы", дзе аўтарка выступіла і пісьменніцай і ілюстратаркай.👍👍👍

Кніжка выйшла ў выдавецтве "SURMA", а ўвосень 2025 году рукапіс і макет кнігі “Не на сваім месцы” перамаглі ў Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаваннага да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
❤8
⭐️ "Горад Максіма"

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 12 верасня а 15 гадзіне ўсіх ахвотных акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і наведаць эксклюзіўную інтэрактыўную праграму «Горад Максіма», якая дае выдатную магчымасць даведацца, якім быў горад больш за 100 гадоў таму назад, і адкрыць для сябе новыя старонкі сталічнай гісторыі.👍👍👍

Праграма складаецца з дзвюх частак: мультымедыйная прэзентацыя «Мінск часоў Багдановіча»: з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея вы трапіце на вуліцы старога Мінска, убачыце яго архітэктуру, побыт, адчуеце атмасферу пачатку XX ст. Затым вас чакае квэст «Стары Мінск» - захапляльнае падарожжа ў мінулае па залах музейнай экспазіцыі.👍👍👍

❗️Уваход - 10 рублёў
👉 Запіс па тэлефоне +375 173552295

#анонс
👍9
⭐️ Конкурс да 135-годдзя Максіма Багдановіча

Часопіс “Роднае слова”, Музей Максіма Багдановіча, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы”, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча.👍👍👍

Да ўдзелу запрашаюцца:
🔹 вучні Х–ХІ класаў;
🔹 навучэнцы сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
🔹студэнты ВНУ.

тэматычныя кірункі:
✏️ Багдановіч: новае прачытанне літаратурнай класікі;
✏️ Актуалізацыя творчасці Багдановіча ў моладзевым асяродку;
✏️ Кірункі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча;
✏️ “І прад высокаю красою...”: жаночыя вобразы ў творчасці Багдановіча;
✏️ Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры;
✏️ ШІ як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры;
✏️ Мой ідэальны літаратурны музей.

👉 адрас для лістоў: rs-konkurs@yandex.by.
❗️Дэдлайн 18 кастрычніка

👉 Падрабязна на rod-slova.by.

#навіны
❤7
Маё шчасцце

Ад звычак і шкоднае моды
Свабоднае шчасце маё,
І ў сэрцы маім назаусёды
Яно, як нажа вастрыё.

Кароткія мае хвіліны
На радасны одум, - прытым
У шчасця ядваб салаўіны,
І цвёрдасць арліная ў ім.

А кожная чутка і вестка
3 трывогай: "Што будзе далей?
І ці застанецца хоць трэска
Ад плота і родных дзвярэй?!"

Падмурак трывогі трывалы,
І шчасце - штодня з навіной,
І моваю Янкі Купалы
Гаворыць заўсёды са мной.

Леанід Дранько-Майсюк

#раптамверш
❤13
⭐️ Мікіта Найдзёнаў у Вільні

У суботу, 12 верасня паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў выступіць у межах Тыдня беларускай культуры ў Вільні.👍

На выступе прагучаць вершы з кнігі "Праспект Нежалезнасці", хіты гурта HURMA, беларускамоўныя каверы The Beatles і новыя песні Мікіты ў альтэр-эга Max Magnum.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18.00
👉 Адрас: Віленскі беларускі музей ім. І. Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤6👍3🔥1
⭐️ Творчы вечар Людмілы Рублеўскай

24 верасня "Літаратурны музей Максіма Багдановіча" запрашаемна вечарыну пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.👍👍👍

У праграме:
🔹 інтэрв'ю з пісьменніцай;
🔹 жывыя чытанні;
🔹 інтэрактыў з прызамі ад музея;
🔹 літаратурныя прадказанні ад аўтаркі.
 
❗️Квіток 10 руб.
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
🔥9❤3
📙 Юры Карэйва ў "Брукаванцы"

Паэтычная кніжная серыя “Брукаванка” паведаміла пра выхад новай кнігі - зборніка паэта Юрыя Карэйвы “Паломніцтва ў неба”. У кнізе вершы розных гадоў і паэма “Лера”.👍👍👍

Даведка: Юры Карэйва (1961-2021) нарадзіўся ў Лідзе, скнончыў філфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам у Гародні. Аўтар зборнікаў вершаў “Краявід” і “З разбітае ліры”.

👉 Чытаць водгук на кнігу на партале "Новыя беларускія кнігі"

#лонгрыд
👍8
Памёр Іван Мельнічук

12 верасня, за тры дні да 87-годдзя, перастала біцца сэрца Івана Мельнічука, дзіцячага пісьменіка, колішняга старшыні берасцейскай філіі СБП.

У яго творчай спадчыне больш дзясятка зборнікаў для дашкольнікаў і вучняў малодшых класаў, у тым ліку "Гасцінец", "Добрыя падказкі", "З рога ўсяго многа" і іншых.

Адпяванне і развітанне з нябожчыкам - 13 верасня па адрасе: Брэст, вуліца Каштанавая, 16/1.

Пахаванне адбудзецца на могілках вёскі Сычы Брэсцкага раёна.

Спачуваем сябрам і блізкім спачылага!

#навіны
😢17❤1
📚 Новыя беларускія кнігі

📗 У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга казак беларускіх пісьменніц “Люстэрка, якое размаўляла”. У яе ўвайшлі творы: Лідзіі Арабей, Алены Васілевіч, Галіны Васілеўскай, Ніны Галіноўскай і інш. Укладальніца Аксана Спрынчан. 👍👍👍

📘 Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад перакладной кнігі — “Нашы зіхоткія целы” Алёны Глухавай. Арыгінал быў напісаны па-французску і пабачыў свет тры гады таму ў выдааецтве "Gallimard". На беларускую кнігу пераклала Алена Пятровіч.🔥🔥

📕 Выходзіць кніга тэкстаў і вершаў музыкі і паэта Вячкі Красуліна “Празь нішто ў нікуды”. У зборніку тэксты, напісаныя ў 2008-2026 гг. Гэта “Песні для музычнага праекту “Кашлаты Вох” і вершы. 👍👍👍
👉 Замовіць можна тут

📙 Выйшаў калектыўны зборнік літаратурнай майстэрні "LITARALNA" - “Добры змест”. У выданні апублікаваныя 13 тэкстаў удзельніц і ўдзельнікаў майстэрні. Тэксты на беларускай украінскай і расейскай з паралельным перакладам на польскую Касі Іофе.👍👍👍
👉 Спампаваць pdf можна тут

#палічка
❤12👍2
🎧 «Мая Галгофа» Ядвігі Бяганскай - аўдыёверсія

Дакументальна-біяграфічны твор беларускай пісьменніцы Ядвігі Бяганскай (1908–1992) - "Мая Галгофа" - гістарычны дакумент і помнік чалавечай трываласці, які стаў часткай беларускай лагернай прозы побач з творамі Ларысы Геніюш, Францішка Аляхновіча і іншых. 👍👍👍

Бязлітасна шчырая споведзь жанчыны, якая прайшла ўсе магчымыя жахі савецкіх рэпрэсій цяпер дасяжная ў аўдыёверсіі.🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
❤6🎉3👍1💔1
***
Я люблю адгадваць загадкі
і даследаваць, як цячэ
на зямлю з неба золата вадкае
і як плавіцца срэбра начэй.

І няхай потым гэтыя формулы
расшыфроўваць не будзе каму.
Проста дзіўныя літаркі чорныя
сваю белую любяць турму.

І паперы коўзанка гладкая
вабіць, быцам лёд на рацэ.
У гульні і ў жыцці не адгадка
зачароувае,
а
працэс.

Алесь Дуброўскі


#раптамверш
❤16
⭐️ "Прыгоды мышкі Пік-пік"

30 верасня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае дзетак на батлеечны спектакль па творы Людмілы Рублеўскай "Прыгоды мышкі Пік-пік"👍👍👍

Перад спектаклем аўтарка распавядзе гісторыю напісання кнігі і падпіша асобнікі кніг.🔥🔥🔥

Калі вы хочаце падарыць свайму дзіцяці сапраўднае свята, напоўненае беларускім каларытам, жывымі эмоцыямі і вясёлымі прыгодамі - гэта падзея для вас!👍👍👍

❗️Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс па тэл. +375 17 355 22 95.
❗️Кошт 10р.
❗️Пачатак у 18:00

#анонс
👍6❤5🔥1