⭐️ Pradmova" нядзеля
18 кастрычніка ў праграме:
🔹 11.30— Прэзентацыя кнігі “Непрытомнасць” Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife).
🔹 16.00 - Дыскусія "Чым важны для беларусаў "451 градус паводле Фарэнгейта"? Удзельнікі: Сяргей Шупа, Андрэй Янушкевіч.
🔹 18.15 — Размова пра кнігу Сяргея Дубаўца “Збор творцаў”. Удзельнічаюць: Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі, Сяргей Шупа.
🔹 19.15 - Гутарка Дзмітрыя Строцава і Вольгі Франко (анлайн) пра кнігу Максыма "Далі" Крыўцова "Крык на тэрыконе".
👉 Уся праграма тут
#анонс

👍6
🎧 "Літаратурныя зацемкі'
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае ўспаміны заснавальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака "Край дзіцячых гадоў".
"Успаміны Булгака вельмі эмацыйныя і вельмі інфармацыйныя, нездарма яго назіраньні з раньняга дзяцінства нагадваюць занатоўкі этнографа...
“Адной радасьці вачэй мне было дастаткова, каб жыць” — дэвіз, выбраны мною для гэтых успамінаў. Так урэшце клясык фатаграфіі акрэсьліў сваё жыцьцёвае крэда, якое прынесла яму немалыя страты, але і вялікія набыткі..." 🔥
👉 Слухаць тут
#аўдыё

❤4👍1
***
Восень.
Верасень
Сінім невадам
Кветкі верасу
Цянне з вераду
Дзён раз'ясненых
І асветленых
Сумнай згадкаю,
Белым ветразем...
Дар'я Ліс
#раптамверш
Восень.
Верасень
Сінім невадам
Кветкі верасу
Цянне з вераду
Дзён раз'ясненых
І асветленых
Сумнай згадкаю,
Белым ветразем...
Дар'я Ліс
#раптамверш
❤15
⭐️ «У госці да Максіма» - канікулы ў музеі Багдановіча
Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе школьнікам правесці вольны ад заняткаў час у чароўнай атмасферы паэзіі, таямніц і захапляльных гісторый - для іх адрыхтаваная музейная акцыя «У госці да Максіма» з безліччу цікавостак на любы ўзрост і густ:
🔹 Інтэрактыўная праграма "Музейныя раскопкі" (2-4 кл.)
🔹 КВІЗ "Партфель гімназіста" (1-4 кл.)
Батлеечны спектакль "Прыгоды мышкі Пік-Пік" (1-4 кл.)
🔹 Школьны квэст (5-9 кл.)
🔹 Квэст " Музейны алфавіт" (5-9 кл.)
🔹 Літаратурны квэст (9-11кл.)
🔹 Экскурсія "Жыццё і творчасць М.Багдановіча" (7-11 кл.)
🔹 Інтэрактыўная праграма "Музейны варушняк" (8-11 клас)
🔹 КВІЗ "Загадка Багдановіча" (9-11 кл.)
❗️Запіс па тэл.+37517 355 22 95
👉 Адрас: в. М.Багдановіча, 7а

❤8👍1
⭐️ Віртуальны музей Леаніда Дайнекі
20 кастрычніка на радзіме Леаніда Дайнекі ў Клічаўскай цэнтральнай бібліятэцы пройдзе вечарына "След у гісторыі" прысвечаная памяці творцы і таксама адбудзецца адкрыццё віртуальнага музея пісьменніка. 👍
Удзел возьмуць сябры і сваякі Леаніда Дайнекі - жонка Зінаіда і паэтка і бард Таццяна Дайнека, вядучы рэдактар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык.🔥🔥
👉 З матэрыяламі музею можна пазнаёміцца тут
#навіны

❤4👍3
📙 Ладзіслаў Кліма па-беларуску
Анансаваны выхад кнігі выбранага “Чалавечая трагікамэдыя” чэшскага “выклятага філосафа”, ніцшэанца, “эгадэіста” Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура.👍
У кнізе выбранага - аповесць “Славутая Нэмэзіда”, апавяданне “Што пасля смерці”, п’еса “Чалавечая трагікамедыя”, накід п’есы “Гусіты”, “Аўтабіяграфія” і афарызмы.🔥🔥🔥
👉 Выдавецкая ініцыятыва "SayBeat" прымае перадзамовы

👍6👎1
⭐️ Чытацкі клуб - новае паседжанне
31 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе чарговая сустрэча Чытацкага клуба, якая будзе прысвечана аднаму з самых атмасферных твораў беларускай літаратуры, які асабліва хораша чытаецца восенню, – «Шляхціцу Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.👍👍👍
👉 Удзел па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму
❗️Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць ліст з планам і пытаннямі да абмеркавання.
Мадэратар: Валянціна Кароткіна.👍👍👍
❗️Кошт 10р.

❤4👍2
⭐️ "Ноч расстраляных паэтаў" у Варшаве
Традыцыйная восеньская мемарыяльная імпрэза прысвечаная памяці знішчанай нацыянальнай інтэлігенцыі пройдзе 29-га кастрычніка і ў Варшаве.👍👍
У праграме размовы, чытанне вершаў, пастаноўка тэатра ценяў "Батлейка" паводле “Жоўтага Пясочка” Васіля Быкава.👍👍👍
👉 Адрас: вул. Пулаўская 114.
❗️Пачатак а 19:00
❗️Уваход вольны.
👉 У Вільні падзея адбудзецца тут

❤6💔3
⭐️ 70 гадоў варшаўскай кафедры беларусістыкі
Кафэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту адзначае 70-годздзе. Да юбілею прымеркавалі навуковую канфэрэнцыю «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі», на якую з'ехаліся беларусазнаўцы з Літвы, ЗША, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і іншых краін.👍👍👍
Кафедра беларусістыкі была ўтвораная ў 1956 годзе. Яе арганізатаркай была прафэсарка Антаніна Абрэмбска-Яблоньска. 🔥🔥🔥
Кафедра займаецца не толькі адукацыяй і навукай, але і ажыццяўляе актыўную выдавецкую дзейнасць. Выдае з 1998 г. навуковы штогадовік «Acta Albaruthenica» і рэцэнзаваны навуковы часопіс «Беларуская мова як замежная» (Język białoruski jako obcy).👍👍👍

🎉15
📙 "Нулявы мерыдыян"
«Нулявы мерыдыян» — назва новай кнігі Сяргея Сурыновіча, што неўзабаве выйдзе з друку.👍👍👍
"Гэта зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў, заціснутых у вакуум сацыяльных сетак і бацькоўскіх чаканняў: кіберспартсменаў, блогераў, мастакоў камп’ютарнай графікі... Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G. Адзінота, чужы боль, страта ілюзіі прыводзяць кожнага да свайго «нулявога мерыдыяна» — моманту, калі лічбавы код ператвараецца ў жывое сэрца.
Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе." - так характарызуе новы зборнік апавяданняў аўтар - рыма-каталіцкі святар Сяргей Сурыновіч.🔥🔥🔥
Гэта не першы твор аўтара - сёлета ў электронным фармаце выйшла яго аповесць “Крушня”, якая расказвае пра тое, як вера без любові ператвараецца ў каменны склеп, а праведнасць — у татальны дэманізм.👍👍👍
#палічка

❤7👍1