Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.25K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 П'еса Ганны Комар

У лонданскім беларускім выдавецтве "Skaryna Press" выйшла п’еса паэткі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. 👍👍👍

Адметнасццю выдання з'яўляецца тое, што яно двухмоўнае - ангельска-беларускае. Пры чым арыгінал твора - англамоўны. Спектакль паводле гэтай п’есы быў пастаўлены ў Лондане ў 2024 годзе.🔥🔥🔥

👉 Замовіць выданне можна тут

#навіны
❤6👍1🔥1🤩1
⭐️ Начны квэст-экскурсія па музеі Коласа

17 верасня гасцей музея чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у начной квэст-экскурсіі. 👍👍👍

❗️Пачатак а 21-й па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.
❗️❗️Кошт квітка - 30 рублёў.

👉 Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы

#анонс
👍3
⭐️ Беларускі кніжны кірмаш у Познані

З 19 да 26 верасня ў Познані будзе праходзіць кніжны фестываль "LORUM IPSUM", арганізаваны фундацыяй "KUT".👍👍👍

Цягам тыдня на розных пляцоўках горада адбудуцца дыскусіі, чытані, перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя мерапрыемствы.
Удзел прымуць: Наста Кудасава, Віктар Сямашка, Уладзь Лянкевіч, Света Бень ды іншыя творцы.🔥🔥🔥

👉 Дэталі праграмы фэсту тут

#анонс
❤8
⭐️ Літаратурная школа “ТЭКСТ” новая сустрэча

18 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”. Тэма — казка.👍👍👍

Тэмы:
✔️ тыпалогія казкі;
✔️ асноўныя сюжэты;
✔️ архетыпічныя персанажы;
✔️ канструктар казачнага тэксту.

Госць — Ірына Дубянецкая, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Мадэратар — Міхал Бараноўскі.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19.00.
👉 Адрас: М.Багдановіча, 7а.

#анонс
👍5❤3
⭐️ Віталь Рыжкоў з турам па Літве

У пачатку кастрычніка ў Літве пройдуць паэтычныя імпрэзы паэта Віталя Рыжкова.👍👍👍

Праграма "Прэзентацыя", па словах аўтара, гэта ўнікальны мікс монаспектакля і паэтычнага стэндапа.🔥🔥🔥

У далейшых планах - выступы ў Чэхіі, Швецыі, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах.👍👍👍

Даты бліжэйшых імпрэз:
✔️ 2 кастрычніка - Вільня
✔️ 3 кастрычніка - Коўна
✔️ 6 кастрычніка - Клайпеда

👉 У Вільні сустрэча пройдзе ў "Paviljonas", Pylimo gatvė 21B, а 19:30
❗️Месцы і час іншых выступаў будуць дадавацца.

#анонс
👍6❤1🤗1
📙 "Мэфіста" выдадзены ў "Папуры"

У выдавецтве “Папуры” выйшла перавыданне рамана “Мэфіста. Раман аб адной кар’еры” - самы вядомы твор знакамітага нямецкага празаіка Клаўса Мана ў перакладзе Васіля Сёмухі.👍👍👍

Упершыню гэты культавы твор пра складаныя ўзаемадносіны творчага чалавека і таталітарнай сістэмы быў выдадзены па-беларуску ў 2006 г. ў выдавецтве Змітра Коласа. Новае выданне мае дыхтоўную цвёрдую вокладку і больш за 300 старонак тэксту.🔥🔥🔥

#палічка
👍8
📅 125 гадоў таму нарадзіўся Янка Туміловіч

Паэт Янка Туміловіч нарадзіўся 19 верасня 1905, в. Сяліба Ігуменскага пав. Мінскай губ., памёр 21 студзеня 1938, ГУЛАГ.
📌 Скончыў БДУ (1927). Жыў у Мінску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыі часопіса "Піянер Беларусі".
📌Сябра літаб'яднання «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»).
📌 Дэбютаваў у 1925 г. У 1926 г. разам з Я. Бобрыкам і А. Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў часопісе «Маладняк», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сцяг», «Звязда», «Чырвоная змена», «Камунар Магілёўшчыны" і інш.
📌 Арыштаваны ў 1936 г., прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам.

#угэтыдзень
💔5❤4
📚 Новыя кнігі

На тыдні выйшлі з друку новыя кнігі:

📗 у серыі “Паэты планеты”, што друкуюе скарбы сусветнай паэзіі, выйшаў пераклад выбранай лірыкі албанскага паэта Мідзьені (сапр. Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) (пераклад Лявон Баршчэўскі).
👉Купіць можна тут

📘 У беларускім перакладзе выйшла аповесць “Anna, soror…" франка-бельгійскай пісьменніцы Маргерыт Юрсэнар ад выдавецтва Skaryna Press. Пераклад з французскай зрабіў Уладзіслаў Гарбацкі.
👉 Замовіць тут

📕 Рыгор Родчанка "Случчыне". Кнігу педагога, краязнаўцы, фалькларыста і літаратара склалі краязнаўчыя нарысы, артыкулы, успаміны, фальклорныя матэрыялы, вершы і пераклады.

📙 У серыі "Бібліятэка паэзіі" выйшлі выбраныя вершы Максіма Багдановіча "Залатыя агні" - абедзве кнігі шукайце ў "Акадэмкнізе".

📗 Выдавецтва “Папуры” перавыдала карэла-фінскі эпас “Калевала” ў перакладзе лінгвіста і пісьменніка Якуба Лапаткі. Навінка з'вілася з сталічных крамах і на Oz.by

#палічка
❤5👍2
⭐️ «Бардаўская восень» - конкурс выканаўцаў

Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень 2025» сёлета святкуе 30-гадовы юбілей і праводзіць конкурс выканаўцаў, пераможцаў у якім, упершыню ў гісторыі фестывалю, будзе выбіраць аўдыторыя праз сацсеткі.👍👍👍

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць творцаў, якія:
✔️ пішуць і выконваюць свае песні па-беларуску,
✔️ маюць мінімум 4 аўтарскія творы,
✔️ жывуць у адной з краін Еўропы.

❗️Каб узяць удзел, трэба да 30 верасня запоўніць анлайн-форму і даслаць запіс адной уласнай песні на беларускай мове.

Пераможца выступіць на сцэне фэста і атрымае грашовую ўзнагароду.🔥🔥🔥

👉 Рэгламент конкурсу - tutaka.org.
👉👉 Запоўніць онлайн-форму

#анонс
👍3❤1
***
Не знадзейвайся. Перажыві.
Хоць якая, ды ёсць патоля:
Намарозіць радня па крыві —
Адагрэе радня па долі.

Скруха — зашмаргай… Перарві.
Ёсць лагода на боль, на скруху:
Адрачэцца радня па крыві —
Паратуе радня па духу.

Праўду гэту — як ёсць — прыві
Да сцяжыны далейшага руху.
Будзь здарова, радня па крыві.
Будзь бяссмертна, радня па духу!


Ніна Мацяш

#раптамверш
❤27👍4
📚 Чытво ў лічбе ад "Кнігаўкі"

Кнігарня "Кнігаўка" прапануе ў адмысловым раздзеле «E-books» электронныя кнігі на беларускай мове ў фарматах .azw3, .epub і .mobi .👍👍👍

Сярод іх як лічбавыя версіі кніг беларускіх аўтараў, так і пераклады замежных твораў на беларускую мову.🔥🔥🔥

Да вашай увагі - "Дарога" Кормака Макарці, "Ззянне" Стывена Кінга, "Наступны прыпынак - смерць" Камілы Цень ды іншыя.👍👍👍

👉 Дэталі тут

#палічка
🔥12👍1
Моўны момант

Верасень - паездкі на вёску ці на лецішча актуальныя, як ніколі - то вось вам і тэматычны слоўнічак у дапамогу 😊

#гаворка
❤11👍1👀1
🎧 Літаратурныя зацемкі - Анталогія літоўскай паэзіі

Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце пра літаратуру дзеліцца развагамі пра літоўскую паэзію ў беларускіх перакладах на старонках кнігі “Горад на гары” — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што сёлета выйшла з друку.👍👍👍

👉 Слухаць

#падкаст
👍8👏1
⭐️ Прэзентацыя пераклада "Хобіта" ў Мінску

27 верасня ў сталічнай кнігарні "Акадэмкніга" (пр. Незалежнасці, 72) стартуе продаж кнігі "Хобіт" Дж.Р.Р. Толкіна на беларускай мове ў перакладзе Франца Корзуна.

З 12.00 да 16.00 пройдзе прэзентацыя перакладу і аўтограф-сесія перакладчыка.🔥🔥🔥

❗️У гэты дзень навінку можна будзе набыць са зніжкай. Пасля кніга з’явіцца і на іншых пляцоўках.

#анонс
❤8👍8
📅 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Траяноўскі

Пісменнік Алесь Траяно́ўскі нарадзіўся 22 верасня 1925, х. Уздымач, Слуцкі р-н, Мінская вобл. — памёр 18 сакавіка 2005, Мінск.
📌 Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1959). Працаваў у шматтыражнай газеце «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 гадах — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі».
📌 Дэбютаваў у 1957 г. у перыядычным друку. Працаваў у галіне мастацкага перакладу. Перакладаў з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моваў.

#угэтыдзень
❤9