Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.24K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Дарога зямная" - прэзентацыя Алеся Камоцкага

10 кастрычніка ў Мінску пройдзе прэзентацыя новага зборніка вершаў "Неўпрыкмет" паэта і барда Алеся Камоцкага.👍👍👍

❗️Пачатак у 19:00
👉 Адрас: в.Серафімовіча, 19.

❗️❗️Уваход вольны.

#анонс
👍4
📙 "Гутаркі з паэтамі"

Кніга даследчыка Андрэя Масквіна "Гутаркі з паэтамі напачатку XXI стагоддзя" неўзабаве выйдзе з друку.👍

Выданне прымеркаванае да 70-годдзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.🔥🔥🔥

❗️Прэзентацыя выдання адбудзецца на фестывалі "Pradmova". Пра гэта паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў сацсетках.👍

#палічка
👍6
🗞 “Літаратурная Беларусь” - новы нумар

Змест:
📌 ФОРУМ: развагі Стася ПРУДСКАГА “На бязлюдным чытацкім востраве?”
📌 АБРАЗКІ: мініяцюры Міколы СЯНКЕВІЧА “Жыццё пражыць і поле перайсці”
📌 ЭСЭ: нататкі Магдалены ЛАЕЎСКАЙ “Цэтлікі з цыраты” з будучай кнігі “Жменька мукі”
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Валеры ДУБОЎСКАГА “У чыстым верасні”
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданні Стасі НАРКЕВІЧ
📌 ХРЭСТАМАТЫЯ: “Лёс твой — свабода” — вершы Ніла ГІЛЕВІЧА з публікацый у “Літаратурнай Беларусі” розных гадоў
📌 НАРЫС: працяг публікацыі Леаніда ЛАЎРЭША “Страчаная цывілізацыя: Путкамеры”
📌 КРЫТЫКА: агляды Валерыя ГАПЕЕВА кніг Уладзіміра СЦЯПАНА “Ваўка” і Югасі КАЛЯДЫ “Перамена месцаў”
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Арсенія ЗАМАСЦЬЯНАВА “Валерый БРУСАЎ: яго час прыйдзе заўтра?”

👉 Далучайцеся да тг-канала выдання

#палічка
👍4
⭐️ “Экслібрыс” - апошні дзень

На літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які сёлета прымеркаваны да 90-годдзя пісьменніка Анатоля Клышкі, прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў.👍👍👍

Пераможцы конкурсу рукапісаў “Экслібрыс” атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.🔥🔥🔥

❗️Маеце рукапіс? Спяшайцеся - сёння апошні дзень падачы!

👉 Падаць заяўку сюды - bellit.info@gmail.com

#анонс
👍7
***
Зноў жураўліны клін распяла восень,
зноў запаліла рыжыя агні.
Як многа – у зямное цішыні
глухой мальбы і скаргі да нябёсаў!

Да душ сваіх хмяльныя хадакі,
у забыцці адзіна мы ў палёце!
Любоў мая ў крыві сваёй і плоці,
каторы век цяпер і дзень які?

Якой дарогі пыл на ступнях босых?
Гараць у свеце рыжыя агні…
Я ўжо даўно не веру цішыні –
о як яна аб сэрца кіпці вострыць!


Людміла Хейдарава


#раптамверш
❤13
⭐️ Прыём заявак на Школу маладога пісьменніка

Пачынаецца чарговы набор у нефармальны адукацыйны праект "Школа маладога пісьменніка" — курсы для маладых літаратараў. 👍👍👍

Заняткі ідуць он-лайн.
На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах навучэнцы аналізуюць творы папярэднікаў, пішуць свае тэксты, а таксама абмяркоўваюць творы сваіх аднагрупнікаў.👍👍👍

Выкладчыкі: Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.🔥🔥🔥

У заяўцы павінныя быць:
1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2–5 старонак;
2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу;
3) спіс з 5–10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

👉 Пісаць на bellit.info@gmail.com
❗️Дэдлайн падачы заявак — 20 кастрычніка.

#навіны
👍4🔥1😁1
📙 "Круцель-Трава"

Калектыўны зборнік паэзіі з такой назвай выйшаў у выдавецтве "Цымбераў". 👍👍👍

Зборнік «Круцель-трава» змяшчае творы сучасных аўтараў аб'яднаных любою да хараства мовы як сродку мастацкай камунікацыі і мыслення. Адрасуецца аматарам і даследнікам сучаснай беларускай літаратуры.

Сярод аўтараў: Дзяніс Мацеша, Дар’я Мацеша, Ядзвіга Манкевіч, Ігар Бабкоў, Іван Булва, Вячаслаў Дукшт, Галіна Свірына, Дзяніс Шпіронак, Злата Клачок, Кацярына Масэ, Марыля Буйневіч і іншыя.🔥🔥🔥

👉 Купіць па спасылцы з перасылкай па ўсім свеце

#палічка
❤5👍5
⭐️ Андрэй Хадановіч дасць лекцыю пра беларускую паэзію

7 кастрычніка ва Уроцлаве адбудзецца шостая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу “Доўгая дарога дадому”. Пісьменнік раскажа пра некалькі пакаленняў найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ – пачатку ХХІ ст. 👍👍👍

❗️пачатак а 18.00.
👉 Клуб Proza (Przejście garncarskie, 2).

❗️❗️Уваход вольны.

#анонс
❤7👍3
⭐️ Тамары Габрусь - 80

Сёння адзначае юбілей гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і літаратарка Тамара Га́брусь.
🌸 Нарадзілася 2 кастрычніка 1945 г. у Мінску. Скончыла Палітэх, працавала архітэктарам, рэстаўратарам, навуковым рэдактарам па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.
🌸 Даследвала мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока.
🌸 Аўтар 3 манаграфій, 300 артыкулаў, аўтар і суаўтар дзясяткаў навуковых, навукова-папулярных і навучальных кніг. Сярод іх: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" (1984—1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце" і інш.

Віншуем! 💐💐💐💐💐

#угэтыдзень
🎉9
* * *
Літара да літары, склад да складу,
слова да слова – амаль новы верш…
І раптам разумееш, што не даеш рады
і што словаў становіцца менш і менш.

Цярусіць восеньскі дождж нетаропка:
з цёмных, навіслых над горадам хмар
сыплюцца клічнікі, коскі ды кропкі…
А словы згубіліся, словаў – няма.

Зніклі дазвання патрэбныя словы
і стаў зразумелым і блізкім Рэмбо –
быць нельга паэтам на чвэрць ці палову,
як нельга стаць богам, калі ты – не-бог.

І белыя плямы між кропак і косак
Так і застануцца. Ужо назаўжды.
Цярусіць над горадам дождж вераснёўскі,
ратуючы горад ад нематы…

Вадзім Корань

#раптамверш
❤20👍5
⭐️Літшкола "Тэкст" - новы занятак

7 кастрычніка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: літаратурная крытыка”.👍👍👍

Тэмы занятку:
✔️ літаратурная крытыка, як від творчасці;
✔️ крытыка, як балючая кропка беларускага літаратурнага працэсу;
✔️ рэцэнзія;
✔️ водгук;
✔️ агляд;
Форма працы “літаратурнай школы”: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.🔥🔥🔥

❗️Далучыцца можна на любым этапе. 👉Для таго каб атрымліваць рассылку трэба запоўніць гугл-форму
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.
❗️❗️Уваходны квіток – 10 рублёў.

❗️❗️❗️Пачатак а 19-ай

#анонс
❤5👍2
Прыказка на кожны дзень

Ён пра абразы, а я пра гарбузы. 😊

#гаворка
👍11🤗1
📚 Бестсэлеры Васіля Быкава - перавыданне

Сталічнае выдавецтва “Папуры” выпусціла асобнымі кнігамі адразу тры творы класіка айчыннай літаратуры Васіля Быкава. 👍👍👍

Гэта аповесці “Пакахай мяне, салдацік”, “Сотнікаў” і “Альпійская балада”.🔥

👉 Шукайце ў кнігарнях і wildberries.

#палічка
❤6👍4🔥3
⭐️ "Ваўка" Уладзімера Сцяпана - водгукі

На чытво выходнага дня прапануем вам водгукі на нядаўнюю кнігу Уладзімера Сцяпана:

"Пра прозу Уладзіміра Сцяпана напісана так многа, што нешта істотнае дадаць наўрад ці атрымаецца. Тое, што ён піша, як малюе акварэллю – празрыста і тонка, а дзе няўлоўна, с пропускам-растварэннем ці зліццём асобных словаў-штрыхоў – прагучала. Пра тое, што ягоныя гісторыі маюць у сабе не проста зародак нечаканасці фіналу, які пачынае развівацца ад першага сказа і паступова вырастае, каб раптоўна нарадзіцца, але парадаксальнасць – тое, што кідае цябе літаральна на адваротны бок карцінкі, і ты бачыш яе зусім з іншага ракурсу, пісалі..."🔥🔥🔥
В.Г.

👉 Усе водгукі на кнігу тут

#лонгрыд
❤5👍3
* * *
Не гасі ліхтара у вакне,
калі нават у сэрцы імгла,
калі ўсё у густым тумане,
не гасі у вакне сьвятла.
Не гасі у вакне ліхтара,
калі нават вайна у вакне,
калі ў сэрцы імгла і страх.
Не гасі ліхтара.
Для мяне.


Анатоль Івашчанка

#раптамверш
❤23👍14
⭐️ Фэст беларускай культуры ў Нямеччыне

У Мюнхене 10-12 кастрычніка пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры "Minsk x Minga".👍👍👍

Перад гледачамі выступяць музыкі, акторы, літаратары, рэжысеры, адбудуцца лекцыі, віктарыны, канцэрты і кінапаказы.🔥🔥🔥

Сярод удзельнікаў: Сяржук Доўгушаў, Павел Гарадніцкі, Сяргей Пукст, Мара Тамковіч, Юля Цімафеева ды інш.

👉 Дэталі ды квіткі на мерапрыемства - тут

#анонс
❤4🤩2
📚 Новыя кнігі серыі "Ветрачок"

У дзіцячай кніжнай серыі "Ветрачок" выдавецтва "Цымбераў" папаўненне - выйшлі з друку адразу чатыры новыя кніжкі:
"Радзіма" Дануты Бічэль, "Усмешка" Сержука Сокалава, "Атаман-барабан" Уладзіміра Ягоўдзіка, "Зарапад" Алега Мінкіна.👍👍👍

Раней для маленькіх чытачоў былі выдадзеныя: "Зай і яблынька" Генадзя Бураўкіна, "Адважныя вандроўнікі" Алеся Налівы і "Падслуханая казка" Андрэя Федарэнкі. 🔥

👉 Усе яны даступныя для замовы на
kniger.by

#палічка
❤7👍2
***
Як між дрэў, між задумлівых дрэў,
між гадоў прабіраецца радасьць.
Восень просіцца ў дом на сугрэў
выгінаста лазой вінаграднай.

Над суплётам лістоты між дрэў,
абрамлёны лісьцём вінаградным,
вечар ясна ў вакне дагарэў,
лёг імгою на сшэрхлыя грады.

Пракрадаюцца раньні між дрэў.
Вохрыць водсьветы восень у вокны.
Лістапад сонна барвы сатрэ.
Вецер голасна ў голасьць галёкне.

І між дрэў, між зажураных дрэў
страпянуцца спалохана сьцені.
Мабыць, сьцішыцца ўвосень мудрэй,
чым у зьвялых лунаць летуценьнях.

Спатайка між раскудланых дрэў
я зблудзіла ў далёкую збыласьць.
І ніхто мяне там не сустрэў,
не азваўся той рай, што любіла.

Час між дрэў, між раскроненых дрэў
запаволена точыцца ў ночасьць.
Падаецца, што й памяць замрэ,
кругабег з восі ў восень саскочыць.

Падаецца, мой сьвет састарэў
у чаканьні ці рады, ці праўды.
А між дрэў, між увечненых дрэў
сьцеле восень узьнёслую радасьць.


Антаніна Хатэнка


#вершдня
❤18