Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.13K subscribers
6.24K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Да 100-годдзя Віктара Шведа

У вёсцы Чыжы на Падляшшы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю беларускага паэта, публіцыста і грамадскага дзеяча Віктара Шведа.👍👍👍

Навучэнцам перадалі школьны штандар з выявай паэта, а на ганку школы, што нядаўна атрымала ягонае імя, адкрылі памятную шыльду.🔥🔥🔥

Віктар Швед (1925-2020) паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч - адзін з вядомейшых беларускіх літаратараў старэйшага пакалення на Беласточчыне. Дэбютаваўшы ў 1950-ых, ён меў доўгае і плённае творчае жыццё. Працаваў журналістам у тыднёвіку "Ніва" і быў сябрам літаратурнай суполкі "Белавежа".

#навіны
👍5
📙 Гесіёд па-беларуску

Выдавецтва "Цымбераў" выпусціла новы том з перакладамі на беларускую твораў старажытнай літаратуры - кнігу твораў антычнага паэта Гесіёда, у якую увайшлі “Паходжанне багоў (Тэагонія)” і “Працы і дні” ў перакладзе Лявона Баршчэўскага. 👍👍👍

👉 Набыць тут

#палічка
👍7❤3
⭐️ Генадзю Лапаціну - 70!

Сёння 22 кастрычніка адзначае 70-годдзе паэт і фалькларыст Генадзь Лапацін.
🌺 Нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў філфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці.
🌺 Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклоры, дыялектнай фразеалогіі, тэорыі традыцыйнай культуры.
🌺 Друкаваўся ў газетах, часопісах, калектыўных зборніках, акадэмічных выданнях: “ЛіМ”, “Роднае слова”, “Дзеяслоў”, “Антрапалагічны форум”, энцыклапедычны даведнік “Беларуская міфалогія”, энцыклапедычны слоўнік “Міфалогія беларусаў” ды інш. Укладальнік і адзін з аўтараў зборніка “Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці”.
🌺 Аўтар кніг паэзіі: “Без чисел и дат”, “Лепить из снега”, “Луны преобладанье”, “Увидеть дерево”, “Около облака”.
🌺 Жыве і працуе ў Гомелі.

Віншуем!💐💐💐💐

#угэтыдзень
🎉5
⭐️ "Бардаўская восень" - ужо хутка!

24-25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім пройдзе а юбілейны XXX Фестываль Беларускай Бардаўскай і Аўтарскай Песні «Бардаўская Восень». 👍👍👍

У праграме:
24 кастрычніка, пятніца (17:00–21:00)
✔️ Праграма «Звышверш» Віктара Сямашкі.
✔️ Размова аб Бардаўскай Восені (мадэратарка — Ілона Карпюк).
✔️ Выступ пераможцы конкурсу выканаўцаў — Юстыны Карпіловіч.
✔️ Канцэрт Anduś Kapeły.

25 кастрычніка, субота
✔️ 13:00 — Лекцыя-прэзентацыя «Дзяды — абрад і літаратура» Гражыны Харытанюк-Міхей.
✔️ 14:30 — Паказ фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава».
✔️17:00–19:30: Паэтычны стэндап «Гітара. Швэдар. Вогнішча» Віталя Рыжкова.
✔️ Уручэнне Прэміі М. Анемпадыстава.
✔️ Выступ Кміт-ансамбля.

#анонс
👍3
⭐️ Ганне Севярынец - 50!

Літаратарка, даследчыца і педагог Ганна Севярынец адзначае сёння свой 50-гадовы юбілей.👍👍👍

🌺 Нарадзілася 23 кастрычніка 1975 года ў сям’і паэта і журналіста Кастуся Севярынца. Скончыла філфак БДУ.
🌺 Працавала ў школах Мінска і ў Смалявіцкай раённай гімназіі.
🌺 Аўтарка кніг прозы і паэзіі:
«Дзень святога Патрыка» (2017), «Гасцініца “Бельгія”» (2019), «Мая школа» (2021), «Тое, што сказалася вершам» (2023) і інш.
🌺 Лаўрэатка Прэмій «Экслібрыс» і «Гліняны Вялес».

Віншуем і зычым натхнення! 💐💐💐

#угэтыдзень
❤27🎉8👏2
⭐️ Pradmova ў Празе

Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Pradmova", што сёлета стартаваў у Вільні, з 24 па 26 кастрычніка будзе праходзіць у Празе.👍👍👍

Сярод цэнтральных падзей пражскага фестывалю — панэльная дыскусія “Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”. Гісторыкі і журналісты з дзвюх краін абмяркуюць гісторыю і сучасны стан адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй.🔥🔥🔥

У працяг размовы пра беларуска-чэшскія сувязі — прэзентацыя рамана Мілаша Урбана “Сямікасцёлле” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі.👍👍

Важнай часткай праграмы стане прэзентацыя цыкла гістарычных раманаў Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы — знакавых для літоўскай літаратуры твораў, якія дапамогуць асэнсаваць агульны культурны наратыў Цэнтральнай Еўропы.🔥🔥

👉 Больш інфармацыі на старонцы фестываля

#анонс
👍5
📅 30 гадоў таму памёр Лявон Случчанін

Лявон Случанін (сапраўднае імя Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі) нарадзіўся 15 кастрычніка 1914, в. Лучнікі, Слуцкі пав., Мінскай губ., памёр 25 кастрычніка 1995, Салігорск.
📌 Арыштоўваўся двойчы - у 1937 г. - трапіў на "Беламорканал" і пасля ІІ Сусветнай, за тое што ў акупацыі працаваў у беларускай школе і друкаваўся ў перыёдыцы. Вярнуўся з Варкуты на радзіму ў 1970-ых гг.
📌 Дэбютаваў у друку ў 1936 г.
📌Найвядомейшы яго твор - гістарычная паэма «Рагнеда» (1944).
📌 Цікавы факт - урывак з гэтай паэмы пэўны час быў уключаны ў школьную праграму беларускіх школ.

#памяць
❤9💔4
🎧 "Новая зямля" у аўдыё

Маем цудоўны сямейны занятак для пахмурных восеньскіх выходных - сумеснае праслухоўванне знакамітай паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа. 👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤13👍3
📚 "Гасцініца "Бельгія" і "Дзень Святога Патрыка"

Кнігі Ганны Севярынец перавыдаюць пад адной вокладкай ў Польшчы.🔥🔥🔥

Навінку ўжо можна папярэдне замовіць са зніжкай.👍👍

👉 Дэталі тут

#палічка
❤7
📙 Кніга пра могілкі беларусаў Падляшша

Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе да выдання кнігу “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кнігу чакае рэдактура, а цяпер запушчаная краўдфандынгавая кампанію да якой можа далучыцца ахвотны.👍👍👍

❗️Запланаваны наклад - 200 асобнікаў.

👉 Збор тут

#навіны
❤4👍2
🎧 "Літаратурныя зацемкі" - новы выпуск

Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце дзеліцца развагамі пра кнігу Аляксея Правалоцкага “Цягнік да Познаня”, якая сёлета выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher, стаўшы пераможцам конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” за 2024 год у намінацыі “Нон-фікшн”.👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
🔥6👍2
⭐️ У Парку пісьменнікаў з'явяцца бюсты

У сталічным Парку пісьменнікаў ля Нацыянальнай бібліятэкі на 2026 г. запланаванае ўсталяванне бюстаў айчынных майстроў пяра.👍👍👍

Свой спіс народных паэтаў і пісьменнікаў прапанаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сярод іх — Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка і Уладзімір Карызна. Калі канцэпцыя будзе зацверджаная будзе абвешчаны конкурс па стварэнні скульптурных кампазіцый.🔥🔥🔥

#навіны
👍5🤔1
⭐️ Анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу рамана Вольгі Такарчук “Кнігі Якуба”.

У рамках цыкла “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу рамана “Кнігі Якуба” польскай набелісткі Вольгі Такарчук. У размове прыме ўдзел перакладчыца Марына Шода. 👍👍👍

Беларускі пераклад рамана Вольгі Такарчук "Кнігі Якуба" (польск. Olga Tokarczuk "Księgi Jakubowe") выйшаў сёлета ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”.🔥🔥🔥

❗️28 кастрычніка (аўторак) а 17:00 (па Мінску).

👉 Прамы эфір тут

#анонс
👍5🔥1
⭐️ Фестываль "ENDEMITY" пройдзе з беларускім удзелам

27-31 кастрычніка ў Познані і Гнезне
Ганна Янкута і Ева Вежнавец (Святлана Курс) прымуць удзел у літаратурным фестывалі ENDEMITY.👍👍👍

У праграме прэзентацыі, дыскусіі, чытанні і г.д.🔥🔥🔥

Акрамя мерапрыемстваў з беларускімі аўтаркамі, на фестывалі запланаваныя сустрэчы з украінскімі пісьменнікамі — Іяй Ківай, Сяргеем Жаданом і Аляксандрам Міхедам.🔥🔥🔥

👉 Праграма падрабязна тут

#анонс
❤3
⭐️ Пераможцы прэміі Анемпадыстава

У Бельску Падляшскім падчас фестывалю "Бардаўская восень" прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе.👍👍👍

Сёлетнімі лаўрэатамі з фармулёўкай: "За выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай" - сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі "Мое баба — діректор морга" Голі з Ополя (самвыд, 2024) 🔥🔥🔥

#навіны
❤9👍2
⭐️ Згадка пра сядзібы беларускага Паазер'я

Пабачыла свет новае краязнаўчае выданне пісьменніка Франца Сіўко - "Дзікі край, але прыгожы".👍👍👍

У выданні аўтар распавядае пра шляхецкія сядзібы Дзісенскага і Браслаўскага паветаў міжваеннага часу грунтуючыся на ўспамінах Міраслава Задоры-Цішэўскага і падмацоўвае аповед шматлікімі тэматычнымі фотаздымкамі Яна Булгака і Юльюша Клоса, што дасюль невядомыя шырокай публіцы.🔥🔥🔥

#палічка
❤6👍1
⭐️ Ян Аношка - загадкавая постаць беларускай літаратуры

28 кастрычніка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” пройдзе чарговая лекцыя Змітра Юркевіча прысвечаная асобе Яна Аношкі.👍👍👍

Гэта aднo з caмыx зaгaдкaвыx iмёнаў y гicтopыi бeлapycкaй лiтapaтypы. Бiягpaфiчныя звecткi пpa ягo вeльмi cкyпыя i cyпяpэчлiвыя. Bядoмa тoлькi, штo нapaдзiўcя ён нeдзe кaля 1775 г. y Быxaўcкiм пaвeцe Maгiлёўcкaй гyбepні. Упepшыню пpa пaэтa Янa Aнoшкy pacкaзaлa ў пpaдмoвe дa ягo кнiгi “Пaэзiя” пaэтэca з Дзicны Tэкля Уpyблeўcкaя: “Жывyчы нeкaлькi гaдoў y paёнe Бeлapycкaй гyбepнi, я чacтa чyлa вepшы Янa Aнoшкi, якoгa нiкoлi нe дaвялocя мнe бaчыць, aлe тoлькi лeтacь я дaвeдaлacя, штo ягo ўжo нямa cяpoд жывыx”...

Рycкі бiблiёгpaф P. Гeнaдзi называў Яна Аношку “пepшым нapoдным пaэтам Бeлapyci”. Менавіта гэтаму паэту з народа, будзе прысвечана наступная аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча. 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00

#анонс
❤8👍3🤩1
🗞 Кастрычніцкая "Літаратурная Беларусь"

Чытайце ў новым нумары праекту:

📌 ЗГАДКІ: «Клякса» Генадзя МІШЧУКА
📌 НАРЫС: заканчэнне даследавання Леаніда ЛАЎРЭША «Страчаная цывілізацыя»
📌 ПРОЗА: апавяданні Людмілы АНДЗІЛЕЎКА
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Аксаны СПРЫНЧАН «Трускалкавы дыван»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Паўла ЛЯХНОВІЧА «Іспанскі сорам»
📌 АБРАЗКІ: «Проздумы-2, або Пажывем — пабачым» Вадзіма ЖЫЛКО
📌 ЗАПІСЫ: старонкі аповесці Алеся МІСУНЫ «Крыўда»
📌 ФОРУМ: гісторыя аўтаркі песні Ах, Одесса, жемчужина у моря…»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

👉 спампаваць тут

#навіны
👍5❤1
⭐️ Мерапрыемствы "Ночы расстраляных паэтаў"

Сёння 29 кастрычніка і бліжэйшымі днямі ў свеце традыцыйна пройдуць літаратурныя вечарыны памяці рэпрэсаваных беларускіх творцаў, што былі расстраляныя ў 1937-ым і трапілі пад рэпрэсіі савецкай карнай сістэмы.
Вось некаторыя адрасы - далучайцеся!

✔️ У Рызе, 29 кастрычніка, 17:00
Месца: Brīvības iela 61, Rīga (Stūra Māja)

✔️ У Торуні, 29 кастрычніка, 19:00 літаратурны вечар і перфоманс на вольным паветры.
Месца: Помнік Каперніку (Rynek Staromiejski)

✔️ У Варшаве, 29 кастрычніка, у Музеі Вольнай Беларусі «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
Месца: Foksal 11

✔️ Ва Ўроцлаве 29 кастрычніка,
імпрэзы памяці пройдуць:
18:30 Between Bistro-Bar (Szewska 27)
19:00 CUKR (Ul Ruska 46A (lok 201))

✔️ У Вільні
29 кастрычніка, 18:30
Месца: сквер каля Музею акупацый і барацьбы за свабоду, вул. Аўку, 2А,

30 кастрычніка «Ноч паэтаў».
Месца: Філалагічны факультэт VU (аўд. SP1) (Universiteto g. 5)

✔️ У Стакгольме 31 кастрычніка.
Месца: кнігарня Interbok (Hantverkargatan 32)

#анонс
❤10
⭐️ Караткевіч і рэдактура

Да 95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць сустрэчу з літаратарам і рэдактарам 25-томнага збору твораў У. Караткевіча Пятром Жаўняровічам.👍👍👍

Гаворка пойдзе пра тое, як працавалі савецкія рэдактары з тэкстамі рамантыка Караткевіча. 🔥🔥🔥

❗️Калі: 4 лістапада
Час: а 19-й гадзіне.

👉 адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
👍5