Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.24K photos
4 videos
1 file
1.99K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Беларускія кнігі ва Уроцлаве

Памятаеце нядаўнюю прыкрую гісторыю з закупкамі кніг у Гомельскія бібліятэчныя фонды, дзе не было ніводнай беларускамоўнай кнігі з некалькіх тысяч?

А вось адваротны прыклад - калі нават замежная бібліятэка змагла набыць беларускія выданні.👍👍👍

Магіляўчанка Алеся Тарасенка, што працуе ва Уроцлаўскай ваяводскай бібліятэцы сабрала найбольшы фонд беларускіх кніг у Польшчы — каля 600 адзінак. Дапамагла настойлівасць і мэтавыя зборы.🔥🔥🔥

Для параўнання, калі яна прыйшла працаваць туды - іх было ўсяго 4 найменні. Актыўнасць і высілкі бібліятэкаркі ацанілі не толькі чытачы, але і калегі - Алеся Тарасенка стала пераможцай конкурсу бібліятэкараў імя Вольгі Рок. Яго штогод праводзіць фонд FRSI, і ў ім удзельнічаюць дзясяткі адмыслоўцаў са ўсёй Польшчы.👍👍👍

Так што, шаноўныя ўроцлаўскія аматары чытва па-беларуску, цяпер ведаеце адрэсу - звітвайце, замаўляйце сваё і кніг ў будучым можа стаць яшчэ больш.👍👍👍

#навіны
👍13❤1
⭐️ Конкурс "Экслібрыс" абвяшчае пераможцаў

Штогадовы конкурс рукапісаў "Экслібрыс", які сёлета насіў імя Анатоля Клышкі і быў тэматычна прысвечаны дзіцячай літаратуры, паспяхова завершыўся і прадстаўляе падсумаванні. 👍👍👍

З трох дзесяткаў дасланых тэкстаў быў абраны шорт-ліст, у якім апынуліся:
1. Таццяна Багданава "Не на сваім месцы".
2. Марыя Баравік "Намалюю вясну".
3. Алеся Казка "Пёры, пух і сяброўства. Пяць сапраўдных гісторый з жыцця віленскіх вераб'ёў".
4. Адарка Лісоўская "Гісторыі лісы-кілбасы. Прыгоды ў казачным замку".
5. Мая Яновіч "Легенда пра месяцовую багіню Чан'э" Малюнкі Яны Івашчанка.
6. Надзея Ясмінска "Якуб -- срэбраны чуб".

Перамогу, па меркаванні журы, сёлета падзяляюць дзве аўтаркі:
Таццяна Багданава з празаічным творам "Не на сваім месцы" і Марыя Баравік з вершаванай нізкай "Намалюю вясну".🔥🔥🔥

❗️Рукапісы пераможцаў згодна з умовамі конкурса выйдуць асобнымі кніжкамі.

Віншуем!💐💐💐

#навіны
🎉9❤4👍2👏1
📙 "Чайны збор"

Выйшаў зборнік паэзіі Макса Шчура “Чайны збор”, які складаецца з выбраных тэкстаў за 20 гадоў. Кнігу надрукавала выдавецкая ініцыятыва "SayBeat".👍👍👍

Аўтар прысвяціў выданне франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр ў 2020 годзе.

#палічка
❤2👍1
⭐️ Тэкля Урублеўская: Дзісненская паэтка

11 лістапада Праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” запрашае ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на аўтарскую лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаную асобе Тэклі Ўрублеўскай.

Тэкля Урублеўская займае пачэснае месца ў ліку пачынальніц жаночай беларускай літаратуры. Народжаная яшчэ ў ВКЛ, пісьменніца пакінула немалую спадчыну верашаў і трагедый. Рыхтавала да друку і пераклады замежных твораў. 🔥🔥🔥

У 1817 г. паэтка выпусціла два выданні, якія ўключалі дзве трагедыі на сюжэты са старажытнай гісторыі і 14 вершаў...

❗️Каб дазнацца больш - завітвайце а 19:00

#анонс
❤6
⭐️ "DeepL" перакладае на беларускую

Адзін з папулярных у свеце анлайн-перакладчыку "DeepL" дадаў опцыю перакладу тэкстаў з беларускай мовы (і на беларускую мову).👍👍👍

Карыстацца можна як у мабільным дадатку, так і на сайце. Адна акалічнасць - з беларускіх ip-адрасоў, як і многія сэрвісы ён не працуе.

#навіны
👍11🔥1
⭐️ Імя Францішка Аляхновіча на шыльдзе Лютэранскіх могілак Вільні

У Лютэранскім садзе падчас рэканструкцыі муру ўсталявалі дошку з імёнамі 30 пахаваных, у тым ліку Аляхновіча.👍

Дакладнае месца магілы пісьменніка і іншых пазначаных на ёй страчанае пасля зруйнавання могілак у 1960-х. Цяпер гістарычная справядлівасць і памяць адноўленыя.

Надпіс выкананы па-літоўску: "Аляхновіч Францішак. 1883—1944. Беларускі драматург". 👍👍👍

#навіны
❤10👍1
⭐️ "Pradmova" у Познані

7-9 лістапада ў Познані пройдзе чарговая частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі.👍👍👍

Сярод іншага запланаваныя:
✔️ Прэзентацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
✔️ "Палявыя прыгоды дыялектолага": гутарка пра экспедыцыйныя цікавінкі з Міраславам Янковякам і прэзентацыя яго кнігі .
✔️ Сустрэча з Уладзімірам Някляевым: прэзентацыя кніг.

👉 Уся праграма фестывалю тут

#анонс
👍4
Памёр Вячаслаў Рагойша

На 84-ым годзе жыцця памёр навуковец і літаратуразнаўца, прафесар Вячаслаў Рагойша.

Нарадзіўся ў Ракаве Валожынскага раёну ў 1942 г.
📌 Скончыў філфак БДУ, абараніў доктарскую дысертацыю па тэме "Беларуская паэзія ХХ ст. у кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур".
📌 Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора.
📌 Сярод іншага займаўся вывучэннем
міжславянскіх літаратурных сувязей, спадчыны Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш.
📌 Перакладаў паэзію і прозу, найперш з украінмкай мовы. Пісаў вершы - у 1997 годзе выйшаў яго зборнік паэзіі "Полюс цяпла".

Смуткуем разам з блізкімі і сябрамі спачылага.

#навіны
😢31💔9
***
Ад лістапада водар лёсу возьмем –
наваградскага ветру ды імжы.
Калі сюды прыйшоў – у дождж, у восень, –
у рыфму з краявідам лёгка жыць.

Усё рыфмуецца, калі дыктуе ціша!
За ёй запісвай хутка і ў слупок,
каб невымоўнасцю запоўніць нішы
глухой прасторы.
Залаты лісток
галінка шле – у свет, у стынь, у змрок…


Алесь Дуброўскі

#вершдня
👍9
🎧 Што паслухаць на выходных?

Прапануем для праслухоўвання навінку ад "Кніжнага возу" - казку "Пачастунак для цмока" Алены Масла і Ларысы Мятлеўскай, што цікавым сюжэтам і добрым гумарам спадабаецца не толькі для дзяцям, але і дарослым.👍
👉 Слухаць

А таксама паэму "Кармэнсіта" Пятра Глебкі ад ініцыятывы “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая ўпарта і паспяхова працягвае агучваць творы пісьменнікаў 20—30-х гг.🔥
👉 Слухаць

#аўдыё
🥰4❤1
⭐️ Драматург на авансцэне

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачала працу літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Драматург на авансцэне”, прысвечаная пісьменнікам-драматургам Беларусі.👍👍👍

Матэрыялы выставы прадстаўляюць майстроў беларускага сцэнічнага слова, чые юбілейныя даты адзначаюцца ў 2025 годзе: Язэп Дыла (145 год з дня нараджэння), Леапольд Родзевіч (130), Яўген Рамановіч (120), Андрэй Макаёнак (105), Алесь Петрашкевіч (95) і Аляксей Дудараў (75).🔥🔥🔥

#анонс
👍7✍1❤1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum”.👍👍👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
👍5
⭐️ Пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

9 лістапада на фестывалі "PRADMOVA" ў Познані абвесцілі пераможцаў 👍👍👍

У 2023 г. у літнамінацыі перамогу падзялілі:
📙 Ева Вайтоўская “Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2.
📕 Валер Гапееў “Вольнеры. Прадвесце”.
У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч за ілюстрацыі да кнігі Яна Бжэхвы “Акадэмія доктара Клякса”.

У 2024 г. у літнамінацыі пераможцамі сталі:
📘 Альгерд Бахарэвіч “Капітан Лятучая Рыба”.
📗 Эльга Папова “Мора ў горадзе”.
У мастацкай намінацыі пераможцам стаў зашыфраваны ўдзельнік: Маргарыта Аніс за ілюстрацыі да кнігі Вераніка Юлляш “Розум, смеласць і добрае сэрца”.

#навіны
❤5👍2
⭐️ Мерапрыемствы да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Караткевіча - да гэтай даты прымеркаваныя некалькі мерапрыемстваў:

✔️ 25 лістапада а 17-ай – у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Вясна ўвосень”. Сумесна з Аршанскім музеем Караткевіча. (вул.М.Багдановіча, 13).

✔️ 26 лістапада а 10-ай – ускладанне кветак да магілы У.С. Караткевіча на Усходніх могілках.

✔️ 12:00 – круглы стол “Феномен даследчыцкай зацікаўленасці і чытацкага шанавання: да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча” ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул.М.Багдановіча, 13).

#анонс
❤4🎉3
⭐️ Прэзентацыя новай кнігі Аляксандра Гужалоўскага

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 12 лістапада на прэзентацыю кнігі "Штурмуючы аванпосты будучыні" гісторыка Аляксандра Гужалоўскага. Ён прадставіць наведвальнікам сваю кнігу - першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу быў кінуты выклік, інстытут шлюбу трансфармаваўся разам з заснаванай на ім мараллю. Пытанні інтымнага жыцця патрапілі ў грамадскі дыскурс. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў. 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00

#анонс
👍3❤1
⭐️ Вацлаў Ластоўскі і метафізіка «Лабірынтаў»

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 14 лістапада на лекцыю прысвечаную асобе і творчасці Вацлава Ластоўскага - аднаго з самых цікавых персанажаў беларускага адраджэння і адной з самых улюбёных постацяў беларускіх інтэлектуалаў - паэта, празаіка, філосафа, этнографа, даследчыка старажытнага пісьменства. 👍👍👍

Мадэратар: Ігар Бабкоў.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19-ай

#анонс
❤11👍2
⭐️ Малюнкі Караткевіча

У межах святкаванняў юбілею Уладзіміра Караткевіча Аршанскі музей Караткевіча падрыхтаваў адмысловы анлайн-праект "Караткевіч — мастак". 👍👍👍

Нягледзячы на тое, што сам творца не ставіўся сур'ёзна да гэтага свайго занятку, на сённяшні дзень у спадчыне Уладзіміра Караткевіча налічваецца больш за 600 малюнкаў. Цяпер з імі можна пазнаёміцца анлайн.🔥🔥

#навіны
👍5❤2🎉2
⭐️ Галіне Тычка - 70!

Літаратуразнаўца і крытык Галіна Тычка нарадзілася ў в. Сташулі Мёрскага р-на Віцебскай вобл.
🌸 Скончыла філфак БДУ, працавала настаўніцай, перакладчыцай польскай мовы, у рэдакцыі тыднёвіка «ЛіМ», рэдактаркай аддзела крытыкі і літаратуразнаўства «Полымя». З 2006 г. — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.
🌸 Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу ў Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.
🌸 Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару.

Віншуем і зычым плёну! 💐💐💐

#угэтыдзень
🎉4❤1
⭐️ Букер 2025

Лаўрэатам Букераўскай прэміі 2025 г. па літаратуры стаў брытанска-венгерскі пісьменнік Дэвід Салэй за раман «Плоць».👍👍👍

Паводле слоў аўтара, ён напісаў кнігу пра «сучасную Еўропу і культурныя ды эканамічныя адрозненні, якія характарызуюць яе».🔥🔥🔥

Шорт-ліст прэтэндэнтаў акрамя Дэвіда Салэя, склалі яшчэ пяць аўтараў: трое амерыканцаў — Бенджамін Маркавіц з кнігай «Рэшта нашага жыцця» (The Rest of Our Lives), Кэці Кітамура «Праслухоўванне» (Audition), Сьюзан Чой «Успышка» (Flashlight), брытанец Эндру Мілер з раманам «Зямля ўзімку» (The Land in Winter) і індыйская пісьменніца Кіран Дэсаі з раманам «Адзінота Соні і Сані» (The Loneliness of Sonia and Sunny).

На фота Дэвид Салэй (у цэнтры) з сябрамі журы Сарай Джесікай Паркер, Крысам Пауэрам, Айабамі Адебайа, Кайлі Рыд і Родзі Дойлам.

#навіны
❤4