⭐️ Вацлаў Ластоўскі і метафізіка «Лабірынтаў»
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 14 лістапада на лекцыю прысвечаную асобе і творчасці Вацлава Ластоўскага - аднаго з самых цікавых персанажаў беларускага адраджэння і адной з самых улюбёных постацяў беларускіх інтэлектуалаў - паэта, празаіка, філосафа, этнографа, даследчыка старажытнага пісьменства. 👍👍👍
Мадэратар: Ігар Бабкоў.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19-ай
#анонс

❤11👍2
⭐️ Малюнкі Караткевіча
У межах святкаванняў юбілею Уладзіміра Караткевіча Аршанскі музей Караткевіча падрыхтаваў адмысловы анлайн-праект "Караткевіч — мастак". 👍👍👍
Нягледзячы на тое, што сам творца не ставіўся сур'ёзна да гэтага свайго занятку, на сённяшні дзень у спадчыне Уладзіміра Караткевіча налічваецца больш за 600 малюнкаў. Цяпер з імі можна пазнаёміцца анлайн.🔥🔥
#навіны

👍5❤2🎉2
⭐️ Галіне Тычка - 70!
Літаратуразнаўца і крытык Галіна Тычка нарадзілася ў в. Сташулі Мёрскага р-на Віцебскай вобл.
🌸 Скончыла філфак БДУ, працавала настаўніцай, перакладчыцай польскай мовы, у рэдакцыі тыднёвіка «ЛіМ», рэдактаркай аддзела крытыкі і літаратуразнаўства «Полымя». З 2006 г. — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.
🌸 Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу ў Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.
🌸 Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару.
Віншуем і зычым плёну! 💐💐💐
#угэтыдзень

🎉4❤1
⭐️ Букер 2025
Лаўрэатам Букераўскай прэміі 2025 г. па літаратуры стаў брытанска-венгерскі пісьменнік Дэвід Салэй за раман «Плоць».👍👍👍
Паводле слоў аўтара, ён напісаў кнігу пра «сучасную Еўропу і культурныя ды эканамічныя адрозненні, якія характарызуюць яе».🔥🔥🔥
Шорт-ліст прэтэндэнтаў акрамя Дэвіда Салэя, склалі яшчэ пяць аўтараў: трое амерыканцаў — Бенджамін Маркавіц з кнігай «Рэшта нашага жыцця» (The Rest of Our Lives), Кэці Кітамура «Праслухоўванне» (Audition), Сьюзан Чой «Успышка» (Flashlight), брытанец Эндру Мілер з раманам «Зямля ўзімку» (The Land in Winter) і індыйская пісьменніца Кіран Дэсаі з раманам «Адзінота Соні і Сані» (The Loneliness of Sonia and Sunny).
На фота Дэвид Салэй (у цэнтры) з сябрамі журы Сарай Джесікай Паркер, Крысам Пауэрам, Айабамі Адебайа, Кайлі Рыд і Родзі Дойлам.

❤4
📚 Новыя кнігі
📙 Выдавецкая ініцыятыва "Вільма" выпусціла дзіцячую кнігу-кардонку "Бай" з вершам Янкі Купалы, а таксама кнігу для дарослых - пераклад на беларускую мову дзённікаў Віктара Клемперэра. Кніга нямецкага прафесара Віктара Клемперэра “LTI — нататкі філолага” — запісы, якія аўтар вёў ў Германіі 1930-40-ых гг. падчас панавання нацызму.🔥🔥🔥
👉 Шукайце на kniger.by
📕 Барселонскае выдавецтва "Gatopardo Ediciones" абяцае гэтай зімой выпусціць кнігу Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" ў перакладзе на гішпанскую Андрэя Казінца. 👍👍👍
📘 У сталічнай "Акадэмкнізе" з'явілася падарункавае выданне "Вянка" Багдановіча. Кніга выйшла вокладцы з натуральнай скуры з інкрустацыяй кошт такога выдання складае 140 руб. але відавочна будзе ацэнены калекцыянерамі і аматарамі рэдкіх беларускіх выданняў.
#палічка

❤3👍1
⭐️ Сустрэча для дзетак у Варшаве
16 лістапада Андрэй Скурко і мастачка Вольга Кузьміч запрашаюць маленькіх чытачоў на творчую сустрэчу каб разам пачытаць кнігу "Як завесці дыназаўра".👍👍👍
❗️Пачатак а 15-ай
👉 Адрас: музей Polin (Anielewicza, 6)
❗️❗️Колькасць месцаў абмежаваная, таму патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя: atrutneva@polin.pl

👍4
📅 105 гадоў Андрэю Макаёнку
Андрэй Макаёнак – драматург, рэдактар, сцэнарыст, народны пісьменнік БССР, нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у в. Борхаў Рагачоўскага р-на.
📌 Дэбютаваў у 1946 г. У 1952 г. на сцэне Тэатра імя Янкі Купалы была пастаўленая яго драма “На досвітку”, але сапраўдная слава прыйшла з камедыяй “Выбачайце, калі ласка” (1954).
📌 Так А. Макаёнак стаў адмыслоўцам менавіта ў жанры сатырычных камедый. Найлепшыя з іх: “Каб людзі не журыліся”, “Лявоніха на арбіце”, “Таблетку пад язык”, трагікамедый “Трыбунал”, “Зацюканы апостал”, “Пагарэльцы”, “Дыхайце эканомна”.
📌 Працаваў як драматург-перакладчык: пераклаў п’есы “Дабракі” Л. Зорына, “Я, бабуся, Іліко і Іларыён” Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ, “Чацвёрты” К. Сіманава і інш.
📌 Загадваў аддзелам прозы ў часопісе “Вожык”, 12 гадоў (1966–1978) быў галоўным рэдактарам часопіса “Нёман”.

❤10
***
Нямыя, глухія і невідушчыя,
І моцы ўжо не стае.
Але, як звер, што блукае ў пушчы,
Я ведаю сховы свае.
Гарачае сонца, пякельныя нетры,
Чужое мне песні пяе.
Але, як птушка, што мкне ў паветры,
Я помню гнёзды свае.
Тут мае сцежкі, тут мае стрэхі,
Мае палі і бары.
Як рыба, што плавае ў сініх рэках,
Я чую свае віры.
Як яно хутка ідзе, змярканне.
Страшна, ды што з таго.
Пчала, памажы дачакацца рання
Ля роднага вулля майго.
Ганна Севярынец
#вершдня
Нямыя, глухія і невідушчыя,
І моцы ўжо не стае.
Але, як звер, што блукае ў пушчы,
Я ведаю сховы свае.
Гарачае сонца, пякельныя нетры,
Чужое мне песні пяе.
Але, як птушка, што мкне ў паветры,
Я помню гнёзды свае.
Тут мае сцежкі, тут мае стрэхі,
Мае палі і бары.
Як рыба, што плавае ў сініх рэках,
Я чую свае віры.
Як яно хутка ідзе, змярканне.
Страшна, ды што з таго.
Пчала, памажы дачакацца рання
Ля роднага вулля майго.
Ганна Севярынец
#вершдня
❤23🔥4👍1
👍4
⭐️ Кароткі спіс прэміі Шэрмана 2023
Журы агучыла прэтэндэнтаў на званне лепшага перакладчыка. 👍👍👍
У намінацыі "проза":
✔️ Сяргей Матырка. Фрэнсіс Скот Фіцджэралд “Вялікі Гэтсбі”. Пераклад з ангельскай.
✔️ Алена Пятровіч. Станіслаў Ігнацы Віткевіч “Ненасытнасць”. Пераклад з польскай.
✔️ Сяргей Шупа. Антанас Шкема “Белы саван”. Пераклад з літоўскай.
У намінацыі паэзія:
✔️ Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Габрэйскія мелодыі”. Пераклад з нямецкай.
✔️ Вальжына Морт, Юля Цімафеева. Ілля Камінскі “Рэспубліка глухіх”. Пераклад з ангельскай.
✔️ Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан “Іншае імя любові” Пераклад з украінскай.
Пераклад дзіцячай кнігі:
✔️ Ігар Крэбс. Марк-Увэ Клінг “Велікодны дзед”. Пераклад з нямецкай.
✔️ Сярж Мядзведзеў. Фрэнк Баўм “Чараўнік Краіны Оз”. Пераклад з ангельскай.
✔️ Алена Пятровіч. Ян Бжэхва “Акадэмія доктара Клякса”. Пераклад з польскай.

❤4👍2
⭐️ Кароткі спіс прэміі Шэрмана 2024
Журы агучыла прэтэндэнтаў на званне лепшага перакладчыка. 👍👍👍
У намінацыі "проза":
✔️ Марына Шода. Вольга Такарчук “Кнігі Якуба”. Пераклад з польскай.
✔️ Сяргей Шупа. Юргіс Кунчынас “Туўла”. Пераклад з літоўскай.
✔️ Сяргей Шупа. Мойшэ Кульбак “Зэлмэняне”. Пераклад з ідыш.
У намінацыі "паэзія":
✔️ Лявон Баршчэўскі. Гамер “Іліяда”. Пераклад са старажытнагрэцкай.
✔️ Ігар Крэбс. Маша Калека “Ніхто не чакае”. Пераклад з нямецкай.
✔️ Адам Рынтовіч. “Сказ пра Іштвана і Эржэбет”. Пераклад з венгерскай (зашыфраваны ўдзел).
Дзіцячая кніга:
✔️ Васіліна Кац. Эля Рыхтэр “Анат у Ханаане”. Пераклад з іўрыту (зашыфраваны ўдзел).
✔️ Ігар Крэбс. Бода Шэфер “Сабака Мані. Лёгка і проста — да поспеху і дабрабыту”. Пераклад з нямецкай.
✔️ Андрэй Скурко. Ян Бжэхва “Хрушч”. Пераклад з польскай.

❤7
⭐️ Калядныя цацкі з выявамі беларускіх пісьменнікаў
Вядомая сталічная крама, што займаецца вырабам і продажам новагодніх упрыгожванняў «Калядная крама», выпусціла ў продаж ёлачныя шары з выявамі вядомых айчынных творцаў.👍👍👍
У асартыменце шары з выявамі:
Якуба Коласа, Васіля Быкава, Цёткі, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы, Ларысы Геніюш, Максіма Багдановіча, Францыска Скарыны
Дуніна Марцінкевіча.🔥🔥🔥
❗️Замовы могуць дасылацца па Беларусіі за яе межы.
👉 Шукайце густоўныя калядныя падарункі на сайце крамы

🔥8👍3❤1🎉1
📙 Кніга пра мастакоў
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга маладой літаратаркі Віталіі Глаз з назвай “Праз казку — пра мастацтва”, якая ў васьмі казках апавядае пра творы Станіслава Жукоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Абрама Маневіча, Казіміра Альхімовіча, Юдаля Пэна, Міколы Селешчука, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.🔥🔥

❤8
⭐️ Прэмія Гедройця - заўтра фінал!
Заўтра 15 лістапада ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pl. Solidarności 1) адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця.👍👍👍
Пачатак ўрачыстай імпрэзы а 19-ай, але сам дзень фіналу мае насычаную праграму:
✔️ Кірмаш беларускай і польскай кнігі.
✔️ Дыскусія "Пераклады, якія яднаюць". Беларуская літаратура ў польскіх выдавецтвах.
✔️ аўтарскія сустрэчы з Сяргеем Дубаўцом, Змітром Дзядзенкам, Аляксандрам Лукашуком і іншымі аўтарамі.
А таксама іншыя мерапрыемствы.
❗️Пачатак працы прасторы - 11:30
👉 Уся праграма дня тут

🔥5