📙 Кніга пра мастакоў
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга маладой літаратаркі Віталіі Глаз з назвай “Праз казку — пра мастацтва”, якая ў васьмі казках апавядае пра творы Станіслава Жукоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Абрама Маневіча, Казіміра Альхімовіча, Юдаля Пэна, Міколы Селешчука, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.🔥🔥
#палічка

❤8
⭐️ Прэмія Гедройця - заўтра фінал!
Заўтра 15 лістапада ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pl. Solidarności 1) адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця.👍👍👍
Пачатак ўрачыстай імпрэзы а 19-ай, але сам дзень фіналу мае насычаную праграму:
✔️ Кірмаш беларускай і польскай кнігі.
✔️ Дыскусія "Пераклады, якія яднаюць". Беларуская літаратура ў польскіх выдавецтвах.
✔️ аўтарскія сустрэчы з Сяргеем Дубаўцом, Змітром Дзядзенкам, Аляксандрам Лукашуком і іншымі аўтарамі.
А таксама іншыя мерапрыемствы.
❗️Пачатак працы прасторы - 11:30
👉 Уся праграма дня тут
#анонс

🔥5
📅 105 гадоў з дня нараджэння
Нічыпара Чарнушэвіча
Паэт і драматург Нічыпар Чарнушэвіч нарадзіўся 14 лістапада 1900 г., Капыль, Слуцкі пав., Мінская губ. — памёр 18 лютага 1967, Мінск).
📌 Вучыўся ў БДУ. Працаваў у газеце «Савецкая Беларусь». Сябра «Маладняка». У 1930 г. арыштаваны, высланы ў Вятку. Вярнуўся ў 1947 г. у Мінск.
📌 Дэбютаваў у 1923 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар кніг паэзіі «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966), «Выбраныя вершы» (1975), п’ес «Шукальнікі вышыні», «Сям’я доктара Чыверса», кінааповесці «Арсенал пачуццяў».
📌 Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў.
#угэтыдзень

❤6
***
Думак дух разгарачаны...
Я ўцякаю ад нечага,
Што навечна растрачана,
Што прыгнечвае...
Дзён разгубленых вывадак
Твар абдыхвае пысамі...
Аніколі не выведаць,
Што мне лёсам адпісана.
Чым жа жыў, не зважаючы
Я на ўсё,
што не вырашыў?..
...Кожны крок мой рашаючы –
Латарэя без выйгрышу...
Віктар Стрыжак
#раптамверш
Думак дух разгарачаны...
Я ўцякаю ад нечага,
Што навечна растрачана,
Што прыгнечвае...
Дзён разгубленых вывадак
Твар абдыхвае пысамі...
Аніколі не выведаць,
Што мне лёсам адпісана.
Чым жа жыў, не зважаючы
Я на ўсё,
што не вырашыў?..
...Кожны крок мой рашаючы –
Латарэя без выйгрышу...
Віктар Стрыжак
#раптамверш
❤10👍1
⭐️ Аксане Данільчык - 55
Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску.
🌸 Скончыла філфак БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Вучылася ў Італіі, кандыдат філалагічных навук.
🌸 Дэбютавала ў 1990-ых.
🌸 Аўтарка паэтычных зборнікаў: “Абрыс Скарпіёна” (1996), “Павуцінка на агрэсце” (2005), “Il Mezzogiorno. Поўдзень” (2006), “Сон, які немагчыма забараніць” (2011), “Час знешняй адсутнасці” (2024) і інш.
🌸 Даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай, працуе як перакладчыца.
🌸 Жыве ў Мінску.
Віншуем і зычым плёну! 💐💐💐

🎉12❤3
⭐️ Прэмія Гедройця - вынікі!
Пераможцам прэміі за лепшую празаічную кнігу мінулага году журы назвала Сяргея Дубаўца з кнігай «Занзібар: сталеньне маладой душы" з фармулёўкай "за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення".👍👍👍
ІІ месца - Югася Каляда "Перамена месцаў".
ІІІ месца - Зміцер Дзядзенка "Гульні Цырцэі"
У шортлісце прэміі былі:
📘 «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка;
📕 «Занзібар. Сталеньне маладой душы» — Сяргей Дубавец;
📙 «Перамена месцаў» — Югася Каляда;
📗 «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук;
📘 «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала;
📕 «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны.
#навіны

❤7👏4✍2🎉2
📙 "Заходзь, душа, пагрэцца"
Выдавецтва "Цымбераў" абвяшчае папярэднюю замову на кнігу маладой аўтаркі, што дэбютуе як літаратарка, але добра вядомая многім беларусам, як блогерка Алеся Шацёр, якая вядзе папулярны блог пра вёску @belaruskayavesachka.👍👍👍
Нядаўна яна скончыла працу над кнігай прозы з назвай “Заходзь, душа, пагрэцца”. 🔥🔥🔥
👉 Калі цікава - глядзіце Kniger.by.

👍6
***
Імжыць.
Нібыта, зь неба словы
Казычуць прахалодай твар.
Ім жыць
І кожны раз нанова
Складаць камусьці лемантар.
Вучыць
Пра вечнасьць і прастору,
Пра час, пра існасьць,
Сэнс і сутнасьць,
Каб апраўдаць тваю прысутнасьць
Ў вар’яцкім чалавечым моры,
Якое ні ў журбе, ні ў горы
Не заціхае,
Не маўчыць…
Імжыць.
Алесь Наркевіч
#раптамверш
Імжыць.
Нібыта, зь неба словы
Казычуць прахалодай твар.
Ім жыць
І кожны раз нанова
Складаць камусьці лемантар.
Вучыць
Пра вечнасьць і прастору,
Пра час, пра існасьць,
Сэнс і сутнасьць,
Каб апраўдаць тваю прысутнасьць
Ў вар’яцкім чалавечым моры,
Якое ні ў журбе, ні ў горы
Не заціхае,
Не маўчыць…
Імжыць.
Алесь Наркевіч
#раптамверш
❤12👍5
⭐️ Віталь Рыжкоў у Варшаве
Паэтычны стэндап "Прэзентацыя" Віталя Рыжкова пройдзе 19 лістапада у Варшаве.👍👍👍
Вечарына аб'ядноўвае чытанне вершаў з асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай.🔥🔥🔥
👉 Імпрэза адбудзецца на сцэне "Stand up Lokal".
Адрас: ulica Stanisława Noakowskiego 18,
👉👉 Больш тут

❤2
📅 120 гадоў з дня нараджэння Яна Скрыгана
Ян Скрыган (1905–1992) — вядомы беларускі пісьменнік, эсэіст, крытык, мовазнаўца.
📌 Дэбютаваў у сярэдзіне 1920-х, уваходзіў у "Маладняк".
📌 Я. Скрыган — адзін з першапраходцаў беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру.
📌 Арыштаваны ў 1936 г. па палітысным артыкуле вярнуўся ў Беларусь толькі праз 20 гадоў.
📌 Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969) і інш.
📌 Цікавы факт: у 1998 г. у горадзе Ківіылі ў Эстоніі, дзе пісьменнік працаваў у высылцы, Яну Скрыгану паставілі помнік. Гэта вялікі камень з барэльефам аўтарства скульптара Валяр'яна Янушкевіча.

🔥6👍5❤1
📙 Анталогія паэзіі для дзетак
Выдавецтва "Skaryna Press" анансавала напрыканцы лістапада выхад новай кнігі для дзяцей — анталогія нерыфмаванай паэзіі “На пухнатых лапках”.👍👍👍
Укладальніцай і перакладчыцай выступіла Вольга Гапеева. 🔥🔥🔥
❗️Кніга будзе прэзентаваная публіцы на заключным этапе фестывалю “Прадмова” ў Варшаве.
👉 Замовіць тут

❤5👍1
⭐️ Прэмія Шэрмана - абвяшчэнне 22 лістапада
У суботу, 22 лістапада на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Варшаве адбудзецца ўручэнне Прэміі імя Карласа Шэрмана.👍👍👍
Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.🔥🔥🔥
❗️Сёлета ўзнагарода будзе ўручацца за два сезоны: 2023 і 2024.
👉 Адрас імпрэзы: Foksal, 11, пляцоўка А
❗️❗️Пачатак а 17.50, уваход вольны.

👍5❤3
⭐️ Уладзімір Някляеў у Лодзі
20 лістапада пройдзе літаратурная вечарына Уладзіміра Някляева у Лодзі.👍👍👍
👉 Сустрэча пачнецца а 19-ай па адрасе: Miejsce Aktywności Lokalnej (MAL), Wólczańska 168
❗️Уваход вольны.

❤6👍1
⭐️ Літшкола "Тэкст"
20 лістапада а 19-й Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на паседжанне літаратурнай школы “ТЭКСТ”. 👍👍👍
Тэма сустрэчы: мастацкі пераклад.
Будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
✔️ асноўныя прынцыпы мастацкага перакладу;
✔️ пераклад: дух, альбо літара / праца, альбо творчасць?
✔️ захаванне аўтарскага стылю;
✔️ пераклад паэтычных тэкстаў;
✔️ перакладчыцкая справа ў Беларусі;
✔️ агляд кніжных серый перакладаў на беларускую мову.
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.🔥

👍1
⭐️ Сустрэча з новым лаўрэатам прэміі Гедройця
23 лістапада ў нядзелю Беларускі дом у Вільні (Vilniaus 20) запрашае на сустрэчу з сёлетнім уладальнікам прэміі за лепшую празаічную кнігу - літаратарам і рэдактарам Сяргеем Дубаўцом.👍👍👍
Будзе магчымасьць набыць і "пераможны" "Занзібар" і іншыя кнігі аўтара з подпісам:
📙 „Русская книга“ (па-расейску, 3-е выданьне, толькі з друкарні);
📕 „Стагодзьдзе НН“ (зборнік найлепшых эсэ);
📘 „Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ ст.“;
❗️Пачатак а 16-ай
Уваход вольны.

❤5👍5