Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.13K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Pradmova" у Варшаве

З 21 па 24 лістапада ў польскай сталіцы пройдзе фінальная частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі "PRADMOVA".👍

Фестываль стартуе сёння ў пятніцу дыскусіяй, прымеркаванай да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча.👍

Заўтра пройдуць прэзентацыі кніг Вольгі Барышнікавай, Вольгі Лабачэўскай, Сержука Доўгушава, Аляксандра Смаленчука і іншых.
Далей у праграме гасцей чакаюць лекцыі, вечарыны, размовы, перакладчыцкія прэзентацыі, паэтычная кантата і нават перфоманс ды спектакль.🔥🔥🔥

Акрамя таго 22 лістапада ў суботу ў межах фестывалю пройдзе цырымонія ўручэння Прэміі імя Карласа Шэрмана за 2023 і 2024 гады.👍👍👍

👉 Поўная праграма з пазнакай часу і лакацый тут

❗️Завітвайце на пляцоўкі фестывалю!

#анонс
❤6
📙 "Шчасцік" Марты Дэмбоўскай выйшаў па-беларуску

У сталічным выдавецтве “Папуры” выйшла кніга вядомай польскай дзіцячай пісьменніцы Марты Дэмбоўскай “Шчасцік”.👍👍👍

Гэта цёплая, кранальная і вясёлая святочная гісторыя пра сяброўства і адвагу.🔥🔥🔥

Пераклад на беларускую Наталлі Давыдоўскай.👍

👉 Замовіць тут

#палічка
❤3👍3
⭐️ Пераможцы Прэміі імя Карласа Шэрмана за 2023 год

Пераклад прозы
Алена Пятровіч. Станіслаў Ігнацы Віткевіч “Ненасытнасць”.

Пераклад паэзіі
Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан “Іншае імя любові” і "Месапатамія"

Пераклад дзіцячай кнігі
Сярж Мядзведзеў. Фрэнк Баўм “Чараўнік Краіны Оз”.

Віншуем! 💐💐💐

#навіны
👍4❤1🎉1
⭐️ Пераможцы Прэміі імя Карласа Шэрмана 2024

Пераклад прозы
Сяргей Шупа. Юргіс Кунчынас “Туўла”.

Пераклад паэзіі
Лявон Баршчэўскі. Гамер “Іліяда”.

Пераклад дзіцячай кнігі
Васіліна Кац. Эля Рыхтэр “Анат у Ханаане” зашыфраваны ўдзел.

Віншуем! 💐💐💐

#навіны
❤6👍3🎉3
⭐️ "Хобіт" па-беларуску - чытацкія ўражанні

Прапануем вам водгукі на пераклад легендарнага "Хобіта" Дж. Р. Р. Толкіна, што здзейсніў Франц Корзун.👍

"Вельмі ж няпроста напісаць водгук на даўно і ўсімі прызнаную кнігу. Але мы маем пераклад, і тут ужо ёсць пра што гаварыць...
...Увогуле, з перакладамі адносіны ў мяне не простыя. Я… раўнаваў. Ну праўда, вось чытаеш нешта замежнае, цікавае, адарвацца немагчыма – як той жа “Таямнічы востраў” Ж. Верна… А нашы дзе такія? Дзе “Закінуты свет” К. Дойля з ягоным магутным прафесарам Чэленджарам?.."
В.Г.

"Наогул ёсць вялікія кавалкі фактычна бездакорнага тэксту, што для такіх вялікіх і складаных перакладаў – ужо прыкмета вялікай працы і поспеху. Каб не быць галаслоўным, адзначу частку дзе Більба ў пячоры знаёміцца з Горлумам – падаецца, прычапіцца няма да чаго – добрыя дыялогі, апісанні, цудоўна перадаеццца напруга, дынаміка – то бок поўны эфект прысутнасці чытача ў цёмных сутарэннях пад гарамі."
У.С.

👉 Цалкам тут

#лонгрыд
❤7👏2🤣1
⭐️ Пэзентацыя кнігі Марэка Гласкі "Першы крок у аблоках"

25 лістапада пройдзе анлайн-прэзентацыя кнігі Марэка Гласкі з удзелам перакладчыцы Марыі Пушкінай.👍
Мадэратар Андрэй Хадановіч.🔥

Гледачы дазнаюцца:
✔️ Што зрабіла "Першы крок у аблоках" культавым творам?
✔️ Што такое "Фірмовы" кантраст Гласкі?
✔️ Якімі былі апошія гады літаратара?
✔️ Чым абавязанае пісьменніку польскае кіно?

Марэк Гласка — бунтар і пісьменнік забаронены на доўгі час. Творы Гласкі сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю ПНР. 🔥🔥🔥

👉 Спасылка на мерапрыемства

#анонс
❤5👍1
⭐️ Вечарына да дня нараджэння Караткевіча

26 лістапада Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Траецкім запрашае на літаратурна-музычную вечарыну прысвечаную 95 гадавіне з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.👍👍👍

Удзел возьмуць:
паэт і бард Алесь Камоцкі, музыка і кампазітар Аляксандр Віслаўскі, музыка і спявачка Алеся Сівохіна, паэт Міхась Бараноўскі.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19-ай

#анонс
🔥7❤1
⭐️ "Вясна ўвосень"
літаратурна-мастацкая экспазіцыя


Заўтра 25 лістапада ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча распачынае працу выстава “Вясна ўвосень”, створаная сумесна з Аршанскім музеем У. Караткевіча. 👍

Экспазіцыя раскрывае творчы свет пісьменніка і яго жыццёвы шлях праз зварот да казачнай прозы, а таксама прадстаўляе багатую выяўленчую спадчыну класіка.🔥🔥

Наведнікі пабачаць фотаздымкі, кнігі аўтара, сувеніры, афішы спектакляў паводле яго твораў, ліставанне, уласныя малюнкі Караткевіча, а таксама ілюстрацыі да яго твораў беларускіх мастакоў – Пятра Драчова, Юрыя Зайцава, Валерыя Славука, Лізаветы Пастушэнка і іншых.
Дапаўняюць шэраг экспанатаў скульптурныя выявы Уладзіміра Караткевіча аўтарства Льва і Сяргея Гумілеўскіх.👍👍

❗️Адкрыццё а 17-й гадзіне!
Уваход на мерапрыемства вольны.

#анонс
❤8
📙 "Кніга лёсаў"

Днямі ў польскім выдавецтве "KEW" выйшла новая кніга паэзіі Уладзімера Някляева - "Кніга лёсаў". 👍👍👍

Вось урывак ў новай паэмы "Адзінота":

1
Не таму, што над восенню лісцем кружляе самота,
Не таму, што кружляе самота над лёсам маім,
Не таму, што сядае
каханка мая
Адзінота
На калені мае і маўчыць невядома аб чым,
Не таму, што ў яе невыносна тужлівыя вочы,
У якіх, бы ў асенніх нябёсах, лятуць жураўлі,
І што ціха яна,
каб не чуў,
сёння плакала ўночы,
І што болем пакусаны ў кроў яе вусны былі,
Не таму, што яна
моўчкі рэчы на ранку збірае,
Аглядае пакой, ці забылася нешта, ці не,
Не таму, што сама
адзіноты ўжо больш не трывае,
І што кідае нават яна ў адзіноце мяне, –
Не таму!..


#раптамверш
🔥6❤3👍3
⭐️ Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве - беларускі ўдзел

27-30 лістапада ў Варшаве пройдзе традыцыйны штогадовы "Кірмаш гістарычнай кнігі", што збірае набольшую колькасць тэматычных выдавецкіх ініцыятыў і з'яўляецца адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы. 👍👍👍

Сёлета на ім будзе і беларуская прысутнасць:
📘 27 лістапада 15:00–15:50
"Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі". Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
📕 28 лістапада 15:00–15:50
"Пачаткі незалежнай Беларусі". Размова з праф. Даротай Міхалюк пра кнігу "Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920".
📗 28 лістапада 16:00–16:50
"За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне". Дыскусія з удзелам праф. Юрыя Грыбоўскага і праф. Гжэгажа Новіка.
📙 Таксама 30 лістапада на стэндзе #75 у 12:00–13:00 і у 14:00–15:00 — будзе аўтографсесія Уладзіміра Арлова.

❗️Завітвайце!

#анонс
❤3👍2
⭐️ Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў

У Варшаве падчас фестывалю "Pradmova" беларускія выдаўцы абвесцілі аб стварэнні прафесійнай асацыяцыі.

У яе ўвайшло 11 сузаснавальнікаў, якія прадстаўляюць асобныя выдавецтвы або выдавецкія ініцыятывы. Бліжэйшыя задача новаўтворанай арганізацыі: зарэгістраваць новую ініцыятыву згодна з заканадаўствам і стварыць некалькі праектаў дзеля падтрымкі выдавецкай супольнасці.🔥🔥🔥

Узначаліла Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў Валянціна Андрэева, рэдактарка выдавецтва "Gutenberg".

#навіны
❤11🔥3😁1
***
Мір гэтаму дому,
Дзе шчасце мы бачылі ўсе...
Вецер шматкі саломы
Па мокраму снегу нясе,
Дожджык імжыцца ціхі
(Вясковы вячэрні час),
Карова з добрымі ўздыхамі
Глядзіць з-за сена на нас;
Курка з цёплага поклада
Кудахча, бы знесла сусвет...
Прытульны, добры і цёплы
Наш беларускі свет.
Садок да рачулкі збягае,
Хатка глядзіцца ў плёс.
. . . . . . . . . . . . . . . . .
Арлы на свет вылятаюць
З такіх менавіта гнёзд.


1957 г.

Уладзімір Караткевіч

❗️Сёння нацыянальнаму класіку - 95!
Віншуем усіх прыхільнікаў таленту пісьменніка!

#раптамверш
❤27🎉6
📚 Новыя кнігі

Папоўніліся перакладная палічка беларускіх кніг.
📘 Выдавецтва “Тэхналогія” выдала кнігу-рэквіем габрэйскага пісьменніка Гірша Смоляра “Менскае гета” (пераклад ангельскай на беларускую Міколы Гілевіча).
Гірш Смоляр (1905—1993) — пісьменнік і журналіст, рэдактар газет і кніг на ідыш, грамадскі дзеяч, падпольшчык.

📙 “Энцыклапедыкс” у серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціў з друку працы Арыстотэля, прысвечаныя логіцы, — першыя дзве часткі “Арганона” (“Катэгорыі” і “Герменэўтыка”).
Пераклад - Лявон Баршчэўскі.

📕 "Папуры" выдала класіку - «Лісабонская ноч» Э. М. Рэмарка.
Твор з нямецкай мовы пераклала Вольга Гронская. Выданне публікуецца з заўвагамі перакладчыцы, а таксама з пасляслоўем літаратуразнаўцы Тыльмана Вестфалена.

#палічка
👍6❤1
🗞 "Літаратурная Беларусь"

Выйшаў новы нумар літаратурна-мастацкага штомесячніка “Літаратурная Беларусь”.
На старонках:
📌 Асоба: Сяргей Чыгрын — пра аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Кандрата Лейку.
📌 Памяць: апавяданне Святланы Явар «Мая даражэнькая»
📌 Гутарка: размова Альжбэты Малішэўскай-Спрынчан з Вадзімам Жылко
📌 Паэзія: нізка вершаў Усевалада Сцебуракі «Гэта ўсё лістапад…»
📌 Чытальня: апавяданне Валеры Гапеева «Каханка для паэта»
📌 Паэзія: новыя вершы Аляксея Белага
📌 Фельетон: «Апошнія вяскоўцы» Віктара Сазонава
📌 Пераклад: мініяцюры Франца Кафкі ў перакладзе Людмілы Андзілеўка
📌 Гісторыі: Андрэй Цунскі — пра Джэймса Фенімора Купера і Лізелоту Вельскопф-Генрых; Руслан Манееў — пра 90-гадовага юбіляра Кена Кізі
📌 Свет: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

👉 Матэрыялы можна чытаць на fb-старонцы інтэрнэт-выдання

#палічка
👍2❤1🔥1
⭐️ VerseXchange: літаратурны мост у Скандынавію

Беларускі, Шведскі і Дацкі ПЭН-цэнтры запрашаюць беларускіх паэтаў і перакладчыкаў узяць удзел у міжнародным праекце "verseXchange".👍👍👍

Удзельнікі змогуць даведацца больш пра культуру Даніі і Швецыі, сустрэцца з мясцовымі паэтамі і перакладчыкамі, а таксама падзяліцца беларускай культурай. Літаратура стане мостам паміж людзьмі і краінамі, магчымасцю ўзаемна ўзбагаціцца праз дыялог і творчасць.🔥🔥🔥

Паводле ўмоваў праекту 5 чалавек у красавіку 2026 г. возьмуць удзел у перакладчыцкіх майстаркласах, што пройдуць у Даніі і Швецыі. Кожны візіт завершыцца літаратурнай падзеяй — чытаннямі і прэзентацыяй вынікаў перакладаў. 👍👍👍

❗️Умова - валоданне англійскай мовай.

👉 Для ўдзелу неабходна да 9 снежня 2025 г. запоўніць заяўку, пазначыўшы ў ёй кантакты.

#анонс
👍6
📚 Новыя дзіцячыя кнігі

У выдавецтве “Папуры” выйшлі дзве перакладныя дзіцячыя кнігі — “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу” Шакці Стааль і “Дзяўчынка з Беларусі” Бландзіны Франку.

📘 Першая кніга пра забаўнае знаёмства шэрага воўка з Дзедам Марозам, якое пачалося з кулінарнага інтарэсу - як воўку найлепш гэтага дзеда прыгатаваць?
“З таго часу як Воўк убачыў здымак Дзеда Мароза ў газеце, ён мог думаць толькі пра абед. Можа, рагу? Ці шашлык? Ці цыбуляй заправіць… Воўк пакуль не вызначыўся. Што ж, вырашана! Сёлета ён дашле ліст Дзеду Марозу!”👍👍👍

📗 Другая - пра фантастычную гісторыю прыгод, які завядуць чытача разам з героямі “кудысьці паміж Друяй і Браславам”.🔥🔥🔥

❗️Цікава? Шукайце кнігі на старонках выдавецтва і ў сталічнай кнігарні “Параграф 45”.

#палічка
❤6🔥2
⭐️ Анлайн-прэзентацыя новай кнігі Ганны Янкуты

1 снежня ў жывым эфіры Ганна Янкута прадставіць свой новы зборнік вершаў "Надзейны сродак ад прывідаў", які нядаўна выйшаў у выдавецтве "hochroth Minsk". 👍👍👍

Аўтарка абяцае "чытаць шмат вершаў, сваіх і чужых", расказаць пра свае стасункі з паэзіяй, пра пераклады і пра тое, чаму напісала той ці іншы тэкст. 🔥🔥🔥

❗️Падчас эфіру можна будзе задаць пытанні.

👉 Спасылка на мерапрыемства тут

#анонс
❤6🔥3