⭐️ "Мой каштоўны каляндар"
Яшчэ адзін адрыўны каляндар на наступны год - цяпер ад выдавецтва "Папуры".👍👍👍
Стваральніцы - псіхолаг і аўтарка ідэі «Каштоўнага» Вера Сірата і дызайнерка Юлія Гайдук.
👉 Шукайце на інтэнэт-прляцоўках і ў краме "Кніжная шафа".
#палічка

👍3🔥2
❓Апытанка ад выдаўцоў
Беларускія незалежныя кнігавыдаўцы запусцілі анлайн-апытанне - якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам?
Мэта: дапамогай апытанкі сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускай кнігі і іх зацікаўленасці.
Усяго 20 нескладаных пытанняў, апытанка ананімная і не патрабуе аніякіх рэгістрацый - не палянуйцеся, дапамажыце выдаўцам! 👍👍👍
👉 Апытанка тут
#навіны

❤8😁1
⭐️ Тапаніміка без памылак
З'явіўся інтэрнэт-даведнік, які дапамагае правільна пісаць і вымаўляць (з націскам) усе населеныя пункты Беларусі. 👍
На дадзены момант у даведніку можна знайсці, як пішуцца назвы населеных пунктаў нашай краіны па-беларуску і па-руску, альтэрнатыўныя варыянты назваў (калі яны ёсць), а таксама даведацца, дзе знаходзяцца населеныя пункты, і як скланяюцца іх назвы.🔥🔥🔥
Рэсурс створаны на падставе даведніка Валянціны Лемцюговай, а таксама граматычнай базы Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.
Ініцыятарам стварэння даведніка выступіў музыка Ігар Палынскі.👍👍👍
👉 Пратэставаць цікавостку!

❤11👍6🔥2
Новае выдавецтва і невытлумачальнае кнігавыданне
Надоечы вядомая пляцоўка OZ.by абвясціла пра запуск уласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Як паведамлялася, гэтая ініцыятыва нарадзілася ў супрацоўніцтве з творчым аб’яднаннем “Шуфлядка пісьменніка”. Першымі ластаўкамі працы стаў выхад кніг “(Не)зримая Беларусь” і “Крама Цудаў”.
Апошняе дзіўнае выданне ўжо пагарталі цікаўныя чытачы і высветлілі, што пад беларускай назвай сабраныя рускамоўныя тэксты...😩😩😩
Як патлумачаць такі ход свежаспечаныя выдаўцы пакуль не вядома. Але, відавочна, маркетолагі кампаніі працуюць не па банальных клішэ.
Чакаем нямецкамоўныя кнігі падпісаныя па-літоўску і франкамоўныя з тытулам на кітайскай.

😁11😢7❤1🤔1
😢Не злодзеі, дык патоп
У Луўры новая бяда - у выніку прарыву старых камунікацый пацярпела бібліятэка.
Інцыдэнт адбыўся напрыканцы лістапада, аднак вядома пра гэта шырокай грамадскасці стала толькі цяпер.😩
Затапленне закранула адну з трох залаў бібліятэкі дэпартамента егіпецкіх старажытнасцяў. Вядома, што шкода была нанесеная 300-400 работам. Нашчасце пацярпелі не самі папірусныя світкі, а толькі перыядычныя і даведачныя выданні ды археалагічныя часопісы, самыя старыя з якіх датуюцца к. XIX ст.
Цяпер праводзяцца працы па выратаванню і рэстаўрацыі фонда.

😢10
📚 Новыя дзіцячыя кнігі
📙 У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў зборнік Юліі Верамей “Снежная фея”.
Мастачка - Юлія Астрэйка.👍👍👍
👉 Набыць тут
📘 Выдавецтва "Gutenberg" анансавала выхад новай кнігі для дзяцей ад Наталкі Харытанюк і мастачкі Волі Кузьміч з назвай “Каляды 1992”.🔥🔥🔥
👉 Кнігу можна перадзамовіць на Gutenbergpublisher.eu.
📕 Таксама "Gutenberg" выдаў адмысловую кніга для самых маленькіх “Бобрык, які любіць ваду” — гэта кніжка-цацка, з якой можна купацца.
Тэкст - Андрэй Скурко, аўтарка ідэі і ілюстратарка Дарына Харытончык.👍👍👍

❤5
***
калі будзем сядзець за адным сталом
піць гарачае малако з аднаго кубка
запытаеш мяне ці яшчэ памятаю смак першых спакусаў маладосці
ці памятаю сустрэчу з табою у школе
нашыя першыя шпацыры над ракой
з якіх вярталіся мы поўныя будучыні
а верабʼї шчабяталі нам радасныя песні
адкажу што памятаю усё вельмі добра
нават пах тваіх шауковых валасоў цяпло рукі схаванай у жоўтую пальчатку
усмешку і бляск тваіх сініх вачей
будзем так вяртацца і адыходзіць
а малако з часам састыне як месца
у якім бачу тваю постаць, чую твае словы
цалую слязу якая засталася назаусёды
Андрэй Сцепанюк
#раптамверш

❤10👍4
⭐️ Мовазнаўчая канферэнцыя прымае заяўкі
24–25 верасня 2026 г. у Вільні пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Канструкты моўнага будаўніцтва: да стагоддзя Акадэмічнай канферэнцыі 1926 г."👍👍👍
На ёй будуць абмеркаваныя шляхі развіцця акадэмічнай і практычнай беларусазнаўчай гуманітарыстыкі ў 20-21 стст.
❗️На цяперашнім этапе падрыхтоўкі аргкамітэт канферэнцыі прымае заяўкі ад удзельнікаў.
👉 Дэталі тут
❗️❗️Дэдлайн падачы - да 30 красавіка 2026 г.
👉👉 Пісаць на адрас: kanfierencyja@belarus-institute.cz
#анонс

👍4
⭐️ “Апярэдзіць Госпада Бога” - анлайн-прэзентацыя
16 снежня ў межах цыклу сустрэч “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца прэзентацыя беларускага выдання кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” — знакамітага рэпартажа, што паўстаў на падставе размоў аўтаркі з Марэкам Эдэльманам, лекарам і кіраўніком паўстання ў Варшаўскім гета. 👍👍👍
Удзел возьмуць перакладчык Лявон Баршчэўскі, мадэратар - Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 18.00 па Мінску
👉 Глядзець тут

❤8👍2
⭐️ Прэзентацыя кніг Музея малой Айчыны
Заўтра 12 снежня ў гарадской бібліятэцы Бельска-Падляшскага пройдзе прэзентацыя новых выданняў Музея Малой Айчыны ў Студзіводах. 👍👍👍
📙 Першая кніга "Eugeniusz Jewiec. Czas i ludzie", прысвечаная асобе і спадчыне Яўгена Еўца – вядомага дырыжора, кампазітара і педагога, чые карані звязаныя з Падляшшам. Аўтар даследвання - Дарафей Фіёнік.🔥🔥
📘 Другая кніга — «Князева Гара», зборнік паэзіі і прозы Жэні Мартынюк. Выданне падрыхтавана сумесна з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і ўваходзіць у серыю «Літаратура падляшскіх беларусаў».👍👍👍
❗️Пачатак а 17:00

👍2
⭐️ Вечарына ў Лодзі
Сёння 11 снежня ў Лодзі пройдзе вечарына да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 👍👍👍
У праграме:
✔️ аповед пра жыццё і творчасць пісьменніка,
✔️ чытанні вершаў на трох мовах, літаратурны квіз,
✔️ выступ Алеся Лютыча, лідара гурта B:N:.
❗️Пачатак а 18.00 па польскім часе.
❗️❗️Уваход вольны.

❤7
⭐️ "Караткевіч і беларускі sacrum"
Такой тэме будзе прысвечанае чарговае паседжанне "Лабараторыі паэтычнай метафізікі", што пройдзе 17 снежня ў Літаратурным музеі Маскіма Багдановіча.👍👍
"Караткевіч ува ўсіх сваіх праявах радыкальна зямны, амаль ніколі не містычны...
І ўсё ж мы гаворым пра Караткевіча як пра творцу новай беларускай ідэнтычнасці, які ўпершыню сакралізуе Беларусь, паўтараючы бясконца яе імя, называючы яе гарады і мястэчкі, вазёры і аблокі.
Караткевіч шукае для яе ноты, прыдумвае мелодыі, развучвае Беларусь як песню."
Мадэратар - літаратар і філосаф Ігар Бабкоў.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19:00

👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Музычна-паэтычная вечарына ў Варшаве
14 снежня ў Варшаве пройдзе чарговая імпрэза праекту "Кшталт слова". 🔥🔥🔥
Удзел возьмуць
паэты: Дар’я Бялькевіч, Алена Варанец, Яраслаў Кірвель, Юрка Мельнікаў і інш.
Музыкі: Andruś Takindang "Andruś Kapeła", Andrei Luhin “Znaxtop”, Uladz Liankievič, Illa Siŭcoŭ.
👉 Адрас: Prześwit, Freta 39. Стары Горад.
❗️Пачатак: 18:00.
❗️❗️Уваход за данат.
❗️❗️❗️Вітаецца калядны дрэс-код.

⭐️ Літаратурны тур Ганны Кандрацюк
Працягваецца літаратурны тур па Падляшшы, журналісткі і літаратаркі, уладальніцы Прэміі Гедройця Ганны Кандрацюк.👍👍👍
Цыкл сустрэч арганізаваны ў падтрымку выхаду новай кнігі аўтаркі - «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». У кнізе – сем гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі, Ежы Папялушка, св. Марыя (Петручук), Алесь Пушкін, Юрка Гіль, Надзея Артымовіч, Юрый Гумянюк. 🔥🔥🔥
Расклад сустрэч:
✔️ 12 снежня – Нараўка, Галерэя ім. Тамары Саланевіч, 17:00
✔️ 13 снежня – Бельск-Падляшскі, Бельскі дом культуры, 17:00
✔️ 14 снежня – Беласток, хаб «Новая Зямля», 17:00
✔️ 16 снежня – Гайнаўка, Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка», 17:00
❗️Завітвайце!

👍3❤1
📙 Гумарыстычнае фэнтэзі ад Яўгена Папакуля
Яўген Папакуль, вядомы чытачам, найперш як перакладчык, абвесціў аб хуткім выхадзе у выдавецтве "Цымбераў" сваёй новай кнігі ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі: "Ордэн шэрай макрыцы". 👍👍👍
Па словах аўтара, кніга не дзіцячая і арыентаваная найперш на дарослага чытача:
"Ад самага пачатку аповесць пісалася не для дзяцей і не для падлеткаў, мэтавая аўдыторыя кнігі — катэгорыя чытачоў “young-adult”, менавіта таму было вырашана паставіць на кнізе пазнаку 16+. Больш юныя чытачы могуць проста не зразумець усе адсылкі, пасхалкі ды іронію”.😜
👉 Замовіць тут

❤7👍2
⭐️ Да дня нараджэння Багдановіча
На тыдні былі чарговыя ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановча (1891 - 1917).👍👍👍
Прапануем вам пад настрой - верш класіка і гарадскі раманс на яго словы ў выкананні Алеся Камоцкага. 🔥🔥
***
За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветра напоена ціха гусьцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры зьлятаюць з трамвайнага дрота.
Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкім.
Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара;
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як лёгкая хмара.
А к сьвятлу прабіцца ня можа і томіцца марна.
І ўспомніў я час: срэдзь васеньняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі,
Ўдыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы…
Мы к сьветлу ўзьляцелі…
і шкло ўкруг яго напаткалі.
https://youtu.be/xOQkGb2if_8?si=vxBZz5W8Bz8DSew6
#музыка

❤6👍2
📙 "Каштан пры Бэрнардынах"
Кніга малой прозы з такой назвай выйшла ў Віктара Шалкевіча ў Таліне.👍👍👍
Аўтар з уласцівым яму досціпам ахарактэрызаваў яе так:
"гарох з капустаю, торбачка сьмеху, альбо старазапаветныя байкі з Цэнтральнае, Сярэдняе, Заходняе Эўропы, Амэрыкі і іншых старонак сьвету. Словам з тых месцаў, дзе аўтар калісьці меў магчымасьць паставіць чаравіка". 🔥🔥🔥
Новае выданне слыннага гарадзенскага барда і паэта, "Каштан пры Бернардынах" стала ўжо чацвертай кнігай пасля "Requiem па непатрэбных рэчах", "Мястэчка G і ваколіцы" і "Блюз вясна".👍👍👍

❤6🔥1