Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
***
Здавалася, колькі таго жыцця?
Імгнення балючы ўсхліп…
Нібыта прабегчыся неўпрыцям
па выскрыпанай зямлі
за часам гарэзлівым наўздагон,
што дражніцца, як дзіця.
Здавалася, колькі жыцця таго
і што мне з таго жыцця?
Але разгараецца новы дзень,
марнее чарговы шторм,
зноў сонца ў абдоймы твае ідзе,
нягледзячы ні на што.
І шчасце ў самоце тваёй
як цар
спыняецца на пастой…
І зноў
гэты свет
не заканчваецца,
і
колькі
там
смерці
той…


Наста Кудасава

#раптамверш
❤13👍3💔2
📙 "Мой лёс - Дубічы-Царкоўныя"

У бібліятэчцы беластоцкага тыднёвіка «Ніва» выйшла новая кніга - гэта ўспаміны Мікалая Панфілюка «Мой лёс – Дубічы-Царкоўныя».👍👍👍

Аўтар кнігі - даўні падпісчык і карэспандэнт «Нівы», да таго ж які працаваў паштальёнам у родным мястэчку, якога чакалі і любілі землякі. Кніга - не проста прыватныя ўспаміны, а жывыя гісторыя Падляшша, сабраная і скампанаваная мастацкім рэдактарам кнігі - Міхалам Андрасюком. 🔥🔥🔥

#палічка
❤6👍2
📙 "Сіні дом" Алены Пятровіч

Паэтка і перакладчыца Алена Пятровіч выдае кнігу пра родны горад Віцебск.👍👍👍

Гэта празаічны і ўрабаністычны аўта-фікш. Сама аўтарка апісвае твор так: "Тэксты, сабраныя ў ёй, — маё жыццё, мае дзевяностыя і мой гімн суб’ектыўнасці. Тут будзе толькі пра важнае для мяне як для адной з тысяч жыхарак і жыхароў Віцебска". 🔥🔥🔥

👉 Кніга выйдзе ў выдавецтве “Мяне няма". Цяпер адкрыты папярэдні заказ.

#анонс
👍7❤3
❗️Рост продажаў беларускіх кніг

Кніжныя крамы Oz.by падвялі вынікі года - паводле іх справаздачы ў 2025-ым значна вырасла цікавасць да кніг айчынных аўтараў. Сукупныя продажы такіх выданняў павялічыліся на 200%.👍👍👍

Найбольшы ўсплёск назіраецца ў катэгорыі мастацкай літаратуры.
Цягам года на 30% павялічылася цікавасць да тавараў на беларускай мове.🔥🔥🔥

🧐 Цудоўныя навіны, але варта разумець некалькі акалічнасцяў.
Такі "усплеск" цікавасці звязаны хутчэй не з рэальным павелічэннем накладаў ці істотным ростам попыту, а шмат у чым з тым, што Oz.by, які толькі нядаўна заняўся продажам беларускіх кніг, замяніў іншыя кніжныя пляцоўкі, якія, з розных прычын, зачыніліся.
Акрамя таго, як вядома, у лік кніг "айчыннай вытворчасці" уваходзяць выданні не толькі на беларускай мове.

Але гэтыя высновы не нагода не падтрымаць аптымістаў ад кнігагандлю - шукайце добрыя кнігі і набывайце ў падарунак на Каляды сабе і сябрам!🎄🎄🎄

#навіны
❤13👍8
Страты года

Падводзячы вынікі, узгадаем імёны тых творцаў, якіх ня стала ў 2025 годзе:

Святлана Яўсеева (1932-2025)
Аляксей Ганчук (1954-2025)
Віктар Гардзей (1946-2025)
Мікола Іллючык (1966-2025)
Герман Кірылаў (1937-2025)
Сяргей Рублеўскі (1954-2025)
Сямён Букчын (1941-2025)
Мечыслаў Курыловіч (1939-2025)
Радзім Гарэцкі (1928-2025)
Віктар Ледзянёў (1941-2025)
Віктар Вабішчэвіч (1960-2025)
Вячаслаў Рагойша (1942-2025)

Светлая памяць!

#вынікі
😢16
📙 "Непрыдуманыя партрэты". Кніга другая

Берасцейскі мастак і літаратар Лявон Валасюк выдаў другую частку кнігі "Непрыдуманыя партрэты" (першая выйшла ў 2014 г.), у якой працягвае знаёміць чытача з галерэяй вобразаў айчынных творцаў: мастакоў, пісьменнікаў, архітэктараў, народных майстроў і іншых цікавых асобаў нашай зямлі.👍👍👍

Грунтоўнае амаль 500-старонкавае выданне выйшла ў апошнія дні снежня ў берасцейскім выдавецтве "Альтэрнатыва". 🔥🔥🔥

#палічка
👍7❤1
📙 "Краявіды смутку"

Вядомы беларускі фотамастак Валер Вядрэнка выдаў новы канцэптуальны фотаальбом "Краявіды смутку”. 👍👍👍

Гэта другая частка ягонай трылогіі “Незабыўнае”. У новым альбоме змешчаныя дакументальныя фотаздымкі мястэчак Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя і фотапластыка на адпаведную тэму.🔥🔥🔥

На фота - некалькі разваротаў з альбома.

👉 Ахвотныя набыць выданне могуць звярнуцца наўпрост да аўтара тут
❗️Тыраж вельмі малы - усяго 50 адз.

#палічка
❤3👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎅🏻 З Новым годам, сябры!☃️

Мінуў чарговы год і мы зноў у апошнім сёлетнім допісе звяртаемся да вас з падзякай і пажаданнямі! 🎄🎄🎄

Дзякуй, што былі з намі: чыталі, спачувалі, папраўлялі, дадавалі і дзяліліся нашымі допісамі. Спадзяемся, што і ў наступным годзе будзем мець прыемнасць бачыць вас у нашай кампаніі.🍾🍾🍾

Са свайго боку абяцаем дзяліцца навінамі і цікавосткамі з дзялкі беларускай літаратуры!
Зычым вам, нашыя дарагія, моцы, настрою, натхнення і веры ў лепшае! 🥂🥂🥂

🎄🎄🎄Вясёлых Калядаў!🎄🎄🎄

#навіны
❤17👍3🎉1
📙 Гісторыі на Раство

У выдавецтве "Цымбераў" выйшаў зборнік калядных апавяданняў. 👍👍👍

У анталогію ўвайшлі класічныя творы - О. Генры, Джэрома К. Джэрома, Перл С. Бак, М. Ляскова, а таксама творы сучасных беларускіх аўтараў.🔥🔥🔥

❗️Яшчэ можна паспець замовіць актуальны калядны падарунак з дастаўкай проста пасярод зімовых святаў!

👉 Глядзець тут

#палічка
👍11
📙 "Гродна. Біяграфія вуліц"

Выйшла грунтоўная праца па гісторыі і архітэктуры Гародні. Выданне стала плёнам працы аўтарскага калектыву, які прадставіў інфармацыю больш чым пра сто пяцьдзясят вуліц і больш за тысячу будынкаў, пачынаючы ад XII ст. і да нашых дзён. Праца над кнігай заняла больш за 5 гадоў.👍👍👍

З анатацыі да выдання:
"Гродна. Біяграфіі вуліц" - гэта плён шматгадовай працы гродзенскіх гісторыкаў некалькіх пакаленняў... У выданні сабраны звесткі пра кожны цікавы з архітэктурнага пункту гледжання будынак, які існаваў у прасторы і часе нашага горада... У рамках кожнай вуліцы падрабязна апісваюцца як знакавыя аб'екты (замкі, святыні, палацы), так і звычайная шэраговая забудова. У кнігу таксама ўключаны звесткі пра вёскі, што сталі часткай гораду".🔥🔥🔥

Выдавец - Аляксандр Рыжы паведаміў пра выхад кнігі ў сваіх сацсетках

#палічка
❤10👍2
***
Знаёмым бальшаком паволі
Іду да колісь родных стрэх.
І дробны снег, каляны снег
Мне твар сячэ, сячэ да болю.

А збоку, на грабе сумёту,
Каля разбуранай тарпы,
Крумкач, я чорны знак журбы,
Сядзіць, занураны ў самоту.

Звінеў і ззяў тут край маленства...
А засталіся толькі, бач,
Шмаццё саломы ды крумкач -
Маё жывое падабенства.


Алег Мінкін


#раптамверш
❤12👍1😢1
📙 Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча

Напрыканцы 2025 г. пабачыла свет выданне “Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6”. Яно працягвае традыцыю выдання музейных сшыткаў. У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваецца найбагацейшы архіў Адама Багдановіча, які ўключае сотні дакументаў, рукапісаў, машынапісаў і лістоў.👍👍👍

Шосты сшытак склала непублікаваная раней мемуарная спадчына Адама Ягоравіча Багдановіча, прысвечаная яго нарадавольчай дзейнасці.🔥🔥🔥

Таксама ў зборніку прадстаўлены эпісталярыі акрэсленай тэматыкі.

Выданне разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Мінска і Беларусі другой паловы ХІХ ст.👍👍👍

#палічка
❤7👍1
📙 Пан Тадэвуш

Добрая навіна для аматараў класічнай літаратуры - нядаўна выйшла перавыданне славутага твора Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" у перакладзе Язэпа Семяжона і з малюнкамі народнага Беларусі мастака Васіля Шаранговіча.👍👍👍

Першы наклад у такім варыянце выйшаў у 1985 г. у "Мастацкай літаратуры" і адразу палюбіўся чытачам праз цудоўнае мастацкае аздабленне.🔥🔥🔥

👉 Знайсці кнігу можна ў сталічных кнігарнях.

#палічка
❤17