Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Лабараторыя паэтычнай метафізікі - новая сустрэча

Тэма першага сёлетняга занятку, што адбудзецца 28 студзеня: “Францішак Багушэвіч. Метафізіка першапачатку”.🔥🔥🔥

Багушэвiч – беларускi Кафка. Ён традыцыйна чытаўся i чытаецца як этнаграфія, бачыцца вачыма сэнтыментальна-народнiцкiмi. Яго Космас змрочны, трагiчны, разарваны. За спіной – шляхецкая цывілізацыя і выпадзенне з гісторыі. Наперадзе – незразумелы і няўтульны горад. Перад вачыма – занядбаны, хаця й родны кут, “хатка”, у якой мусіць паўставаць новая суб'ектнасць, культура, навука, заводы й універсітэты. Як гэта ўвогуле мажліва? Адкуль з’явілася сіла, энергія? З чаго ўсё разгарнулся? Як мы бачым Багушэвіча сёння?👍👍👍

Мадэратар: Ігар Бабкоў🔥🔥🔥
👉 Месца традыцыйнае - Музей Максіма Багдановіча ў Траецкім.
❗️Пачатак а 19:00
❗️❗️Кошт 5р.

#анонс
❤7👍1
📙 "Лёнькі, Ваські, Валодзькі"

Новая кніга аднаго са старэйшых беларускіх празаікаў Віктара Казько “Лёнькі, Ваські, Валодзькі” выйшла ў выдавецтве "Цымбераў". 👍👍👍

У яе ўвайшлі апавяданні, што ствараліся цягам многіх гадоў. Яны – пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, “сірот-бязбацькавічаў”, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час.

Як адзначае аўтар у прадмове, “гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна... Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу – упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру… маё вулічнае пакаленне”.👍👍👍

👉 Набыць выданне можна будзе ў кнігарнях kniger.by і knihi.by.

#палічка
👍8❤2
🎧 "Літоўскі хутарок" - у аўдыё

Апавяданне Максіма Гарэцкага "Літоўскі хутарок" з'явілася ў аўдыяверсіі дзякуючы ініцыятыве "Беларуская літаратура", якая агучывае класіку айчыннай літаратуры.

Вайна, невялікі хутар, сям'я: бацька, маці, дзве дачкі. Былі і сыны, але забралі ў войска. Усе суседзі збеглі ў тыл, а жыхары хутара вырашылі застацца, бо як кінуць хату, гаспадарку, сабаку? А зусім хутка, праз пару дзён, тут пройдзе фронт.

👉 Слухаць

#аўдыё
❤9👏3👍1👀1
⭐️ "Зарапад" Алега Мінкіна - водгук

Прапануем вам водгук на новую кнігу дзіцячых вершаў паэта Алега Мінкіна, што выйшла ў серыі "Ветрачок" выдавецтва "Цымбераў".👍👍👍

...“Зарапад” Алега Мінкіна – самыя што ні на ёсць сапраўдныя лекі ад бяспамяцтва. Бо тут кожны верш – цэлая вобразная гісторыя, тут мілагучнасць і эпітэты, якіх сёння ў новых “модных” кніжках ніяк не адшукаеш, тут прыгажосць беларускага слова. Гэта кніга для чытання дзецьмі менавіта разам з дарослымі – каб дарослым згадваць самім (калі трэба – дык вышукваць) і тлумачыць юным чытачам пра кажух з лісця, пра глыбокую строму, пра выццё ў коміне ды і пра валёнкі...
У пэўным сэнсе кніга быццам ляжыць на паверхні этнаграфічнага і сацыяльнага пласту нашай спадчыны, і кожны верш – уваход у глыбіню гэтага пласту і разам – брама ў сад беларускай вобразнасці, трапнасці і паэтычнасці.
Гэта – сапраўднае. Тое, без чаго мы – не мы.
🔥🔥🔥

👉 Чытаць цалкам

👉 Набыць з дасылкай можна тут

#водгук
❤4👍1
⭐️ Сайт-архіў Васіля Сёмухі

З’явілася інтэрнэт-старонка, прысвечаная творчай спадчыне знакамітага перакладчыка Васіля Сёмухі (1936–2019).👍👍👍

Васіль Сёмуха адзін са знакавых перакладчыкаў, які пераклаў на беларускую мову Біблію, творы Гётэ, Ніцшэ, Германа Гесэ, Томаса Мана, Патрыка Зюскінда ды іншых класікаў сусветнай літаратуры. Ягоныя пераклады вылучаюцца высокім майстэрствам і глыбокім разуменнем як арыгінальных тэкстаў, так і багаццем беларускай мовы. 🔥🔥🔥

Электронны архіў перакладаў даступны для бясплатнага некамерцыйнага спампоўвання.👍👍👍

👉 Выходныя - добры час для чытання - завітвайце - Vasilsiomucha.com

#навіны
❤8🔥4👍3👏1
🎧 "Літаратурныя зацемкі" новы выпуск

У сваім аўтарскім блогу Сяргей Дубавец разважае над трэцяй, пашыранай версіяй рамана Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”:
"Гаворка нязьменна ідзе пра тую чароўнасьць, якая мае прыроднае ці боскае паходжаньне і робіць нас натуральнымі беларусамі. Гэта і ёсьць той акт прыходу да нацыянальнае тоеснасьці або рытуал ініцыяцыі, у цэнтры якога месьціцца зачараваньне. Зусім спрашчаючы, кожны нацыянальны чалавек зачараваны гэтай сваёй прыналежнасьцю да ўласнае нацыі".👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍7
⭐️ Сяргею Украінку - 65

Паэт Сяргей Украінка нарадзіўся 25 студзеня 1961 г. у в. Ніканавічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці.
🌺 Скончыў філфак БДУ, аспірантуру ў МДУ імя А.А. Куляшова.
🌺 Працаваў настаўнікам, выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры і журналістыкі ў МДУ імя А.А. Куляшова, будаўніком, ахоўнікам.
🌺 Дэбютаваў у 1977 г. Друкаваў вершы і апавяданні ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках “Вусны”, “Квадра”, “Дняпроўскія хвалі”, "Ратуша", аўтар кніг паэзіі “Маё Купела” (2001 г.), "9 гранаў" (2016).

***
Дзе адшукаць замову
Ад абыякавасці да мовы?
Не да нямецкай,
Не да французскай –
Да сваёй,
Беларускай.
Стагоддзямі гнутай,
Чужынцамі моранай,
Пакутнай,
Магутнай,
Няскоранай…


Віншуем і зычым натхнення!💐💐💐

#угэтыдзень
❤8🎉2😢1
🗞 Выйшаў студзеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі”

У выпуску:
📌 ФОРУМ: нататкі Сяргея ЗАКОННІКАВА «Незалежнасці сіла»
📌 ГУТАРКА: інтэрв’ю з Рытай Бурсавай «Успамі́наў добрая няволя…» пра жыццё і асобу паэта Івана БУРСАВА (1927—2019)
📌 ЗАПІСЫ: «Шматкроп’і» — нататкі Сяргея ВАГАНАВА пра час і сябе
📌 ПАЭЗІЯ: новая нізка вершаў Васіля ЗУЁНКА «Акорд за акордам»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: аповеды Альжбеты КЕДА
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Андрэя СЦЕПАНЮКА «Сляды невідочныя»
📌 ПРОЗА: апавяданне Паўлюка СОКАЛА «Адно толькі слова»
📌 ПАМЯЦЬ: да 115-годдзя з дня нараджэння Апанаса ЦЫХУНА (1910—2005) — згадкі сына Пятра ЦЫХУНА «Зачараваны словам»
📌 КРЫТЫКА: агляд кніг Святланы ВОЦІНАВАЙ «Астроўскі. Сонечны круг» (Мінск, 2025) і Галіны КАРЖАНЕЎСКАЙ «Казкі для дарослых» (Мінск, 2025)
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

👉 Спампаваць можна тут

👉👉 А таксама падпісвайцеся на канал інтэрнэт-праекта

#анонс
👍4
⭐️ Шаржы на Петруся Броўку - лекцыя

29 студзеня Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю, прысвечаную мастацтву беларускага сяброўскага шаржа ХХ стагоддзя.👍👍👍

На лекцыі вы даведаецеся, як вобраз Петруся Броўкі знаходзіў сваё адлюстраванне ў гуманістычных і сатырычных малюнках яго сучаснікаў-мастакоў – Цфаніі Кіпніса, Заіра Азгура, Анатоля Волкава, Мікалая Гурло, Евеля Ганкіна, Аскольда Чуркіна, Міхаіла Лісоўскага. Часам шаржы суправаджаліся вершамі-пародыямі ці эпіграмамі – Міколы Хведаровіча, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля, Максіма Танка, Пімена Панчанкі.
Лекцыя мае быць цікавай для шырокай аўдыторыі.🔥🔥

❗️Пачатак а 18:00
Уваход вольны!

#анонс
👍5🔥1
***
Цячэ сняжок і зорамі іскрыцца,
Завеямі, сумётамі вядзе.
О сэрцайка, не дай мне памыліцца
Ні ў шчырасці, ні ў ласцы, ні ў бядзе.

Люблю цябе, зімовая дарога,
Твой тонкі лёд плывучы, як са шкла,
І мо радней той чалавек, якога
I Бог забыў, і слава абышла.

Ён тут жыве — сярод снягоў і пушчаў.
Ён не са сцэны любіць і пяе.
Ён сам, як гэты свет сляпы й відушчы,
На гук, на смак зямельку пазнае.

Разумнік, не спяшаецца з адказам,
У барадзе схаваўся мудры смех.
...Чакаю міг, калі зліюцца разам
Фантазія, рэалія і снег.

Яўгенія Янішчыц

#раптамверш
❤17👍3👏1💔1
📙 "Беларусы ў Латвіі"

У Беластоку выйдзе манаграфія даследчыка Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)”. 👍👍👍

У кнізе разглядаецца гісторыя беларусаў у Латвіі з моманту абвяшчэння незалежнай латвійскай дзяржавы па заканчэнне ІІ сусветнай вайны. 🔥🔥🔥

Манаграфія - плён шматгадовых даследаванняў Юрыя Грыбоўскага ў архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Эстоніі.👍👍👍

#анонс
❤5👍5
⭐️ Анлайн-сустрэча “Польская дзіцячая паэзія па-беларуску”

У межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай”, 29 студзеня пройдзе сустрэча з журналістам, паэтам і перакладчыкам дзіцячай паэзіі Андрэем Скурко. 👍👍👍

Матэрыялам для абмеркавання паслужаць тры польскія кнігі, перакладзеныя ім па-беларуску. Дзве з іх – вершы Марыі Канапніцкай і Яна Бжэхвы.🔥🔥🔥

❗️Трансляцыя сустрэчы
18:00BY/16:00PL

👉 Спасылка на мерапрыемства

#анонс
❤6
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анталогія эсэ “Іду да вас, людзі”, прысвечаная тэме суседства. У кнізе сабраныя тэксты васямнаццаці беларускіх аўтарак.👍👍👍

📘 Таксама ў выдавецтве выйшаў пераклад дакументальнага рамана папулярнай эстонскай аўтаркі Маар’і Кангро “Шкляное дзіця”.👍👍👍

👉 Гэтыя і іншыя кнігі выдавецтва можна знайсці тут

📗 У Вільні пабачылі свет перакладныя працы пісьменніка і краязнаўцы Леаніда Лаўрэша, прысвечаныя гісторыі міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі. 👍👍👍
Першая — скарочаны пераклад “Віленскага альбому” Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча. 🔥🔥🔥

👉 Добрая навіна для чытачоў - ужо цяпер гэтыя кнігі можна пачытаць ў PDF тут

#анонс
❤5👍2
⭐️ "Непрыдуманы Шамякін"

30 студзеня ў сталічным кінатэатры "Піянер" пройдзе вечарына "Непрыдуманы Шамякін: ад дакументаў да экрана".👍👍👍

Удзел возьмуць літаратуразнаўца Марыя Шамякіна (унучка пісьменніка), рэдактарка часопіса "Роднае слова" Натальля Шапран.🔥🔥🔥

На сустрэчы публіку пазнаёмяць з дакументальнай спадчынай І. Шамякіна і правядуць паказ кінафільма "Вазьму твой боль". 👍👍👍

❗️Пачатак у 13:45

#анонс
👍9
⭐️ Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу

Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. 👍👍

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе.🔥🔥🔥

❗️Дэдлайн падачы — 22 лютага 2026 г.

👉 Падаць заяўку

#навіны
👍5
Прыказка на кожны дзень

Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.🧐

#прыказка
👍10❤1🤔1
📙 "Знізь хуткасць"

Выдавецкая ініцыятыва “Nadja / Надзя” апублівакала калектыўны зборнік трох мэтраў сюррэалізму — “Знізь хуткасць работы” Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара.👍👍👍

Пераклад з французскай: Ліна Зо, Вера Бакстэр і Міхал Клімаў. 🔥

👉 Зборнік у вольным доступе ўжо выкладзены ў PDF

#палічка
👍4🔥1🥰1
📙 Кніга пра Міхала Кусцінскага

У Віцебску выйшла кніга Людмілы Хмяльніцкай прысвечаная асобе Міхала Кусцінскага - "Міхал Кусцінскі: археолаг і краязнаўца з Лепельшчыны".👍👍👍

У кнізе разглядаецца жыццёвы і творчы наробак аматара даўніны Міхала Кусцінскага (1829-1905). Ён прысвяціў усё жыццё гістарычнаму даследванню лепельскага краю, ладзіў раскопкі, стварыў прыватны музей, займаўся фатаграфіяй, падтрымліваў кантакты з навукоўцамі і акадэмічнымі асяродкамі.🔥🔥🔥

Кніга будзе цікавая як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў, што цікавяцца краязнаўствам і гісторыяй Віцебшыны.👍👍👍

#палічка
👏5👍2