🗞 Выйшаў студзеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі”
У выпуску:
📌 ФОРУМ: нататкі Сяргея ЗАКОННІКАВА «Незалежнасці сіла»
📌 ГУТАРКА: інтэрв’ю з Рытай Бурсавай «Успамі́наў добрая няволя…» пра жыццё і асобу паэта Івана БУРСАВА (1927—2019)
📌 ЗАПІСЫ: «Шматкроп’і» — нататкі Сяргея ВАГАНАВА пра час і сябе
📌 ПАЭЗІЯ: новая нізка вершаў Васіля ЗУЁНКА «Акорд за акордам»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: аповеды Альжбеты КЕДА
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Андрэя СЦЕПАНЮКА «Сляды невідочныя»
📌 ПРОЗА: апавяданне Паўлюка СОКАЛА «Адно толькі слова»
📌 ПАМЯЦЬ: да 115-годдзя з дня нараджэння Апанаса ЦЫХУНА (1910—2005) — згадкі сына Пятра ЦЫХУНА «Зачараваны словам»
📌 КРЫТЫКА: агляд кніг Святланы ВОЦІНАВАЙ «Астроўскі. Сонечны круг» (Мінск, 2025) і Галіны КАРЖАНЕЎСКАЙ «Казкі для дарослых» (Мінск, 2025)
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
👉 Спампаваць можна тут
👉👉 А таксама падпісвайцеся на канал інтэрнэт-праекта
#анонс

👍4
⭐️ Шаржы на Петруся Броўку - лекцыя
29 студзеня Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю, прысвечаную мастацтву беларускага сяброўскага шаржа ХХ стагоддзя.👍👍👍
На лекцыі вы даведаецеся, як вобраз Петруся Броўкі знаходзіў сваё адлюстраванне ў гуманістычных і сатырычных малюнках яго сучаснікаў-мастакоў – Цфаніі Кіпніса, Заіра Азгура, Анатоля Волкава, Мікалая Гурло, Евеля Ганкіна, Аскольда Чуркіна, Міхаіла Лісоўскага. Часам шаржы суправаджаліся вершамі-пародыямі ці эпіграмамі – Міколы Хведаровіча, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля, Максіма Танка, Пімена Панчанкі.
Лекцыя мае быць цікавай для шырокай аўдыторыі.🔥🔥
❗️Пачатак а 18:00
Уваход вольны!

👍5🔥1
***
Цячэ сняжок і зорамі іскрыцца,
Завеямі, сумётамі вядзе.
О сэрцайка, не дай мне памыліцца
Ні ў шчырасці, ні ў ласцы, ні ў бядзе.
Люблю цябе, зімовая дарога,
Твой тонкі лёд плывучы, як са шкла,
І мо радней той чалавек, якога
I Бог забыў, і слава абышла.
Ён тут жыве — сярод снягоў і пушчаў.
Ён не са сцэны любіць і пяе.
Ён сам, як гэты свет сляпы й відушчы,
На гук, на смак зямельку пазнае.
Разумнік, не спяшаецца з адказам,
У барадзе схаваўся мудры смех.
...Чакаю міг, калі зліюцца разам
Фантазія, рэалія і снег.
Яўгенія Янішчыц
#раптамверш
Цячэ сняжок і зорамі іскрыцца,
Завеямі, сумётамі вядзе.
О сэрцайка, не дай мне памыліцца
Ні ў шчырасці, ні ў ласцы, ні ў бядзе.
Люблю цябе, зімовая дарога,
Твой тонкі лёд плывучы, як са шкла,
І мо радней той чалавек, якога
I Бог забыў, і слава абышла.
Ён тут жыве — сярод снягоў і пушчаў.
Ён не са сцэны любіць і пяе.
Ён сам, як гэты свет сляпы й відушчы,
На гук, на смак зямельку пазнае.
Разумнік, не спяшаецца з адказам,
У барадзе схаваўся мудры смех.
...Чакаю міг, калі зліюцца разам
Фантазія, рэалія і снег.
Яўгенія Янішчыц
#раптамверш
❤17👍3👏1💔1
📙 "Беларусы ў Латвіі"
У Беластоку выйдзе манаграфія даследчыка Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)”. 👍👍👍
У кнізе разглядаецца гісторыя беларусаў у Латвіі з моманту абвяшчэння незалежнай латвійскай дзяржавы па заканчэнне ІІ сусветнай вайны. 🔥🔥🔥
Манаграфія - плён шматгадовых даследаванняў Юрыя Грыбоўскага ў архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Эстоніі.👍👍👍

❤5👍5
⭐️ Анлайн-сустрэча “Польская дзіцячая паэзія па-беларуску”
У межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай”, 29 студзеня пройдзе сустрэча з журналістам, паэтам і перакладчыкам дзіцячай паэзіі Андрэем Скурко. 👍👍👍
Матэрыялам для абмеркавання паслужаць тры польскія кнігі, перакладзеныя ім па-беларуску. Дзве з іх – вершы Марыі Канапніцкай і Яна Бжэхвы.🔥🔥🔥
❗️Трансляцыя сустрэчы
18:00BY/16:00PL
👉 Спасылка на мерапрыемства

❤6
📚 Новыя кнігі
📙 У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анталогія эсэ “Іду да вас, людзі”, прысвечаная тэме суседства. У кнізе сабраныя тэксты васямнаццаці беларускіх аўтарак.👍👍👍
📘 Таксама ў выдавецтве выйшаў пераклад дакументальнага рамана папулярнай эстонскай аўтаркі Маар’і Кангро “Шкляное дзіця”.👍👍👍
👉 Гэтыя і іншыя кнігі выдавецтва можна знайсці тут
📗 У Вільні пабачылі свет перакладныя працы пісьменніка і краязнаўцы Леаніда Лаўрэша, прысвечаныя гісторыі міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі. 👍👍👍
Першая — скарочаны пераклад “Віленскага альбому” Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча. 🔥🔥🔥
👉 Добрая навіна для чытачоў - ужо цяпер гэтыя кнігі можна пачытаць ў PDF тут

❤5👍2
⭐️ "Непрыдуманы Шамякін"
30 студзеня ў сталічным кінатэатры "Піянер" пройдзе вечарына "Непрыдуманы Шамякін: ад дакументаў да экрана".👍👍👍
Удзел возьмуць літаратуразнаўца Марыя Шамякіна (унучка пісьменніка), рэдактарка часопіса "Роднае слова" Натальля Шапран.🔥🔥🔥
На сустрэчы публіку пазнаёмяць з дакументальнай спадчынай І. Шамякіна і правядуць паказ кінафільма "Вазьму твой боль". 👍👍👍
❗️Пачатак у 13:45

👍9
📙 "Знізь хуткасць"
Выдавецкая ініцыятыва “Nadja / Надзя” апублівакала калектыўны зборнік трох мэтраў сюррэалізму — “Знізь хуткасць работы” Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара.👍👍👍
Пераклад з французскай: Ліна Зо, Вера Бакстэр і Міхал Клімаў. 🔥
👉 Зборнік у вольным доступе ўжо выкладзены ў PDF
#палічка

👍4🔥1🥰1
📙 Кніга пра Міхала Кусцінскага
У Віцебску выйшла кніга Людмілы Хмяльніцкай прысвечаная асобе Міхала Кусцінскага - "Міхал Кусцінскі: археолаг і краязнаўца з Лепельшчыны".👍👍👍
У кнізе разглядаецца жыццёвы і творчы наробак аматара даўніны Міхала Кусцінскага (1829-1905). Ён прысвяціў усё жыццё гістарычнаму даследванню лепельскага краю, ладзіў раскопкі, стварыў прыватны музей, займаўся фатаграфіяй, падтрымліваў кантакты з навукоўцамі і акадэмічнымі асяродкамі.🔥🔥🔥
Кніга будзе цікавая як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў, што цікавяцца краязнаўствам і гісторыяй Віцебшыны.👍👍👍

👏5👍2
📙 "Вяртанне. 1648" Андрусь Пташэвіч
Сталічнае выдавецтва "Тэхналогія" выдала гістарычна-фантастычны раман Андруся Пташэвіча, які адсылае чытача ў сярэдзіну XVII ст., калі беларускія землі зазналі адзін з самых цёмных перыядаў гісторыі - набегі казакоў Хмяльніцкага і перыяд «Патопу» (1654–1667), калі ВКЛ адначасова вяло вайну з Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй.🔥🔥🔥
👉 Шукайце кнігу на сайце выдавецтва tn.by

👍6❤1
📅 Івану Шамякіну - 105 гадоў
Пісьменнік Іван Шамякін нарадзіўся нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у в. Карма Добрушскага р-на, Гомельскай вобл.
📌 Вучыўся ў гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, браў удзел у ІІ Сусветнай. Працаваў у Белдзяржвыдавецтве, апараце СП БССР, узначальваў выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя".
📌 Дэбютаваў апавяданнем у 1944 г. Хутка атрымаў прызнанне - Сталінская прэмія трэцяй ступені (1951) — за раман «Глыбокая плынь» (1949), Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1968) — за раман «Сэрца на далоні» (1963), званне "Народны пісьменнік" (1972).
📌 Іван Шамякін пакінуў вялікую творчую спадчыну і стаў адным з самых пазнавальных і папулярных празаікаў свайго пакалення.
📌 Памёр у 2004 г.
#угэтыдзень

🎉10
⭐️ Прэзентацыя кніжкі "Ха-Хэй-Хо!"
Сёння 31 студзеня ў Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі для маленькіх чытачоў "Ха-Хэй-Хо!".👍👍👍
Білінгвальную (беларуска-літоўскую) кніжку дзіцячых гульняў і стварылі вучні Stembridge School: малявалі ілюстрацыі, прыдумвалі назвы гульняў, правілы, гулялі ў іх на ўроках і перапынках.🔥🔥🔥
Удзел возьмуць:
✔️ Ілля Ясінскі — акцёр і педагог,
✔️ Наталля Сялецкая — настаўніца пачатковай школы,
✔️вучні 3 класа Stembridge School.
На прэзентацыі можна будзе пагуляць ў гульні разам з аўтарамі і дзецьмі.👍👍👍
❗️Пачатак а 17-ай
👉 Адрас: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Уваход вольны.

👍2❤1
⭐️ "Спачатку была цемра"
Працягваем знаёміць вас з цікавымі кнігамі, на якія з'яўляюцца свежыя водгукі на пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі".👍👍👍
На гэты раз - уражанні ад чытання твора Барыса Пятровіча "Спачатку была цемра":
"З беларускай літаратуры для мяне зусім мала тых твораў, якія б я перачытваў. Выключэннем застаецца Брыль – іншы раз пацягнешся па нейкі том са збору, адкрыеш на выпадковай старонцы, чытаеш. Перачытваў “Дзікае паляванне” Караткевіча, трэцім разам ужо з алоўкам, вывучаючы, шукаючы адказы на свае пытанні.
І вось перачытваю не ўсю цалкам, бо помніцца ж сюжэт, але хочацца зноў нырнуць ў чорна-белую глыбокую і трывожную плынь тэксту. Трымаю на стале кнігу “Спачатку была цемра”.
Не адпускае кніга..."
👉 Цалкам тут
#лонгрыд

👍11
***
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга
Кружыцца, гудзе...
Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык
Па зямлі ідзе...
Ён у свіце белай,
Ён у шапцы зорнай,
Да нябёс высознай,
Выйшаў у паход —
Пахаджае смела,
Грукне — грукнуць бёрны,
Грукне — грукнуць сосны,
Грукне — крэкне лёд.
З барабанам-звонам
Ходзіць ён шляхамі,
Барадой калючай
Шчыплецца да слёз —
Грозны, неўгамонны,
З доўгімі рукамі,
Што агонь, пякучы —
Студзеньскі мароз!
Пятрусь Броўка
#вершдня
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга
Кружыцца, гудзе...
Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык
Па зямлі ідзе...
Ён у свіце белай,
Ён у шапцы зорнай,
Да нябёс высознай,
Выйшаў у паход —
Пахаджае смела,
Грукне — грукнуць бёрны,
Грукне — грукнуць сосны,
Грукне — крэкне лёд.
З барабанам-звонам
Ходзіць ён шляхамі,
Барадой калючай
Шчыплецца да слёз —
Грозны, неўгамонны,
З доўгімі рукамі,
Што агонь, пякучы —
Студзеньскі мароз!
Пятрусь Броўка
#вершдня
❤11👍2😢1
⭐️ "Экслібрыс" 2026
Традыцыйны літаратурны конкурс "Экслібрыс" распачынае новы сезон і сёлета абірае патранэсай Алаізу Пашкевіч (Цётку) - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры, з дня нараджэння якой сёлета спаўняецца 150 гадоў.👍👍👍
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў!🔥🔥🔥
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.
👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com
#навіны

❤5👍1