Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Спачатку была цемра"

Працягваем знаёміць вас з цікавымі кнігамі, на якія з'яўляюцца свежыя водгукі на пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі".👍👍👍

На гэты раз - уражанні ад чытання твора Барыса Пятровіча "Спачатку была цемра":
"З беларускай літаратуры для мяне зусім мала тых твораў, якія б я перачытваў. Выключэннем застаецца Брыль – іншы раз пацягнешся па нейкі том са збору, адкрыеш на выпадковай старонцы, чытаеш. Перачытваў “Дзікае паляванне” Караткевіча, трэцім разам ужо з алоўкам, вывучаючы, шукаючы адказы на свае пытанні.
І вось перачытваю не ўсю цалкам, бо помніцца ж сюжэт, але хочацца зноў нырнуць ў чорна-белую глыбокую і трывожную плынь тэксту. Трымаю на стале кнігу “Спачатку была цемра”.
Не адпускае кніга..."

👉 Цалкам тут

#лонгрыд
👍11
***
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга
Кружыцца, гудзе...

Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык
Па зямлі ідзе...

Ён у свіце белай,
Ён у шапцы зорнай,
Да нябёс высознай,
Выйшаў у паход —

Пахаджае смела,
Грукне — грукнуць бёрны,
Грукне — грукнуць сосны,
Грукне — крэкне лёд.

З барабанам-звонам
Ходзіць ён шляхамі,
Барадой калючай
Шчыплецца да слёз —

Грозны, неўгамонны,
З доўгімі рукамі,
Што агонь, пякучы —
Студзеньскі мароз!


Пятрусь Броўка

#вершдня
❤11👍2😢1
🎧 "Літаратурныя зацемкі"

У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разглядае кнігу літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”.👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё
👍3
⭐️ "Экслібрыс" 2026

Традыцыйны літаратурны конкурс "Экслібрыс" распачынае новы сезон і сёлета абірае патранэсай Алаізу Пашкевіч (Цётку) - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры, з дня нараджэння якой сёлета спаўняецца 150 гадоў.👍👍👍

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка

❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў!🔥🔥🔥

❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.

👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com

#навіны
❤5👍1
📙 Зборнік беларускіх песень

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры АН Беларусі ў серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” выпусціў зборнік традыцыйных беларускіх песень “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу”.👍👍👍

У кнізе змешчаны каляндарныя песні з пераказам на расейскую і ангельскую мовы. Выданне шыкоўна ілюстраванае выцінанкамі ад Наталлі Бярнадскай і Вольгі Налівайкі, фотаздымкамі Паўла Ганчара, а таксама мае гукавы дадатак - на адмысловым YouTube-канале можна паслухаць аўдыязапісы, тэксты якіх змешчаны ў зборніку.

👉 Кніга з'явілася ў продажы ў "Акадэмкнізе".

#палічка
❤9🔥1
⭐️ "Сын вялікага паэта"

Музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі «Сын вялікага паэта», прымеркаванай да дня нараджэння малодшага сына Якуба Коласа Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча.👍👍👍

❗️Адкрыццё адбудзецца а 17-й гадзіне 4 лютага.

На імпрэзе будзе прэзентаваная кніга «Сын вялікага паэта», у якой ўпершыню пад адной вокладкай сабраная літаратурная спадчына юбіляра.🔥🔥🔥

На часовай экспазіцыі будуць прадстаўленыя матэрыялы з фондаў музея і асабістага архіва нашчадкаў Якуба Коласа – рукапісы, кнігі з аўтографамі, дакументы, асабістыя рэчы і фотаработы Міхася Міцкевіча. 👍👍👍

#анонс
❤8👍1🔥1
⭐️ Літшкола "Тэкст"

5 лютага, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”. 👍👍👍

Тэма сустрэчы - літаратурныя суполкі і пошук адказаў на пытанні:
❓ці мусіць творца заставацца самотным;
❓ механізм раскрыцця “творчай адзінкі” праз супольнасць сабе падобных;
❓ гістарычны агляд беларускіх літаратурных суполак.

Мадэратар – Міхал Бараноўскі. 🔥🔥🔥

❗️Уваходны квіток – 10 рублёў.

#анонс
👍5
⭐️ "Нябесныя бегi Язэпа Драздовiча"

Хор і аркестр музычнай капелы "Санорус" пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Вячаслава Ларына, сумесна з рэжысёрам Алегам Коцам і акторам Сяргеем Бірульчыкам прадстаўляюць унікальную музычна-драматычную фантазію, прысвечаную жыццю і творчасці мастака і літаратара Язэпа Драздовіча.👍👍👍

❗️Канцэрт пройдзе 18 лютага ў КЗ "Мінск". Пачатак а 19-ай

👉 Квіткі тут

#анонс
👍8
📙 "Каляндар на імгненне"

Новы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з такой назвай нядаўна выйшаў у мінскім выдавецтве "Дыяграф".👍👍👍

У кнігу ўвайшлі вершы напісаныя ў апошнія гады.

Адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай «каляндарнай» вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым плане — філасофскае асэнсаванне творчасці як спосабу быцця і быцця як творчасці.🔥🔥🔥

***
Майстэрства цяжкае - да слоў не дакранацца,
не пакідаць адбітак свой і пах.
Хай геній стылістычных імітацый
зазнае крах.


Нячутна праслізнуць між чорнымі радкамі,
як Адысееў хітры карабель...
Мастацтва не хапаць жыццё рукамі,
не пляміць бель.


👉 Набыць тут

#палічка
👍3❤2
***
І выпаў снег – прадвеснік абнаўлення,
Заслаў зямлю бялюткім палатном.
У сэрцы абуджаецца натхненне
Ад казак, што мне шэпча вецер-гном.

Узмах рукі нябачнага маэстра –
І ўраз заціхне паўсядзённы хор,
А ў галасах зімовага аркестра
Пачне гучаць саната рэ-мажор.


Ірына Хадарэнка

#раптамверш
👍11❤7
📙 Кніга паэзіі Змітра Вішнёва

Новы двухмоўны зборнік паэзіі Змітра Вішнёва “Непадпарадкаванае / Ununtergeordnetes”, у які ўвайшлі вершы, напісаныя паэтам у 2022—2023 гадах, выйдзе ўвесну ў нямецкім выдавецтве "Elif Verlag".👍👍👍

Пераклад на нямецкую - Ніна Велер.👍

#анонс
👍3❤2
⭐️ Фестываль "Вершы на асфальце"

Міжнародны літаратурны фестываль “Вершы на асфальце”, што ў розныя гады праходзіў у Мінску і Вільні, сёлета адбудзецца ў Варшаве 13—15 лютага.👍👍👍

Вось толькі некаторыя з запланаваных імпрэзаў:
✔️ урачыстае адкрыццё і абвяшчэнне сёлетняга лаўрэата,
✔️ прэзентацыя непадцэнзурнага выдання раману “Каласоў пад сярпом тваім” У. Караткевіча,
✔️ “Дзядзька Васіль”: успаміны калег. Да 90-годдзя з дня нараджэння В. Сёмухі,
✔️ прэзентацыі новых кніг Паўла Капанскага, Ігара Кулікова, Ганны Кандрацюк, Валянціны Аксак, Дзмітрыя Дзмітрыева і іншых аўтараў,
✔️ паэтычныя чытанні Насты Кудасавай, Уладзіміра Някляева, Андрэя Сцепанюка, Крысціны Дамброўскай,
✔️ таксама - традыцыйная "Ноч паэзіі" і сёлетняя навінка - паэтычны батл навучэнцаў і выпускнікоў "Школы маладога літаратара".

Бліжэй да падзеі будзем дзяліцца з вамі больш падрабязным раскладам па кожным дні фестывалю. 🔥🔥

❗️Заплануйце сабе літаратурныя выходныя разам з "Вершамі на асфальце!

#анонс
❤7👍1
📘 Апостраф

Выйшаў новы выпуск літаратурнага альманаха "Апостраф".

Сярод публікацый:
✏️ Вершы Дануты Бічэль "Перад Востраю Брамай", Уладзіміра Някляева "Адзінота", паэма Аксаны Спрынчан "Хараство хараства", вершы Леаніда Дранько-Майсюка "Цуд";
✏️ проза Сцяпана Лаўшука "Элегічная Рапсодыя", Сяргея Календы "Клубнічнае сочыва", Івана Клімянкова "Тайка";
✏️ запісы Сяргея Ваганава і Лявона Валасюка, дзённікі Міхася Мушынскага і іншыя цікавыя матэрыялы.

👉 Шукайце на інтэрнэт-пляцоўках.

#анонс
❤7👍5👎1
⭐️ "Крыніца натхнення - жыццё народа"

6 лютага Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на літаратурна-дакументальную выставу “Крыніца натхнення – жыццё народа”, – прысвечаную 105-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа.👍👍👍

У экспазіцыі будуць прадстаўленыя справы з асабістага фонду пісьменніка, рукапісы твораў, дзённікавыя запісы, шматлікія артыкулы і выступленні, успаміны і пераклады, ліставанне, дысертацыю, асабістыя дакументы і выяўленчыя матэрыялы. 🔥🔥🔥

❗️Адкрыццё а 14:30 па адрасе: вул. Кірылы і Мяфодзія, 4

#анонс
👍4
⭐️ "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска" - прэзентацыя

Сёння 6 лютага адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска" літаратаркі Алены Пятровіч.

У эфіры да яе далучыцца і вядомы віцебскі актывіст Уладзь Булаўскі. Яны разам прыгадаюць свой Віцебск 1990-х і 2000-х гг.🔥🔥🔥

👉 Кніга выйдзе неўзабаве ў выдавецтве "Мяне няма", цяпер можна аформіць перадзамову

❗️Пачатак а 21.00 па беларускім часе.
👉 Глядзець тут

#анонс
👍2
⭐️ Бібліятэка пінскіх францішканаў знайшлася ў Пецярбурзе

Пра гэта важнае адкрыццё паведаміў на сваёй старонцы даследчык Андрэй Калавур. 👍👍👍

Знакамітая бібліятэка Пінскага кляштара, што была вядомая сваёй калекцыяй кніг ужо ў сярэдзіне 1600-ых гг., знікла з поля зроку даследчыкаў недзе ў перыяд ІІ Сусветнай вайны. Але, як выявілася, яна не была знішчаная ці скрадзеныя невядомым калекцыянерам - згодна дакументаў яе вывезлі спачатку ў 1941-ым г. у Маскву ў Цэнтральны антырэлігійны музей, а пасля ў 1947 г. у Ленінград у Дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.

Менавіта там і па сёння, нават не вылучаныя ў асобны фонд, захоўваюцца скарбы Пінскай францішканскай бібліятэкі. Цяпер яны чакаюць сваіх даследчыкаў і, магчыма, вяртання на Радзіму.👍👍👍

#навіны
👍8❤5😢4
⭐️ Сустрэча з Паўлам Касцюкевічам

12 лютага Музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта "Магія слова" працягвае знаёміць з кніжнымі навінкамі і ладзіць сустрэчы з іх аўтарамі.👍👍👍

Наступная сустрэча пройдзе ў фармаце пісьменніцкага сторытэлінга па “маршруце Мінск-Ерусалім” з удзелам празаіка і перакладчыка Паўла Касцюкевіча.🔥🔥🔥

Кнігі, да якіх мы звернемся падчас сустрэчы: “Майстар і Маргарыта” Міхаіла Булгакава, аўтарскія “Тралейбус 29” і “План Бабарозы”, “За Сіняй Гарой” Мэіра Шалева, “Левіятан з Вавілоніі” Гагар Янай.👍👍👍

#анонс
👍5❤3
***
Людзі сыходзяць адзін за адным
так нечакана і так непазбежна.
Толькі былі – і ўжо зніклі, як дым
у бязмежжа.

Людзі сыходзяць, пакінуўшы тут
сэрцабіццё, несказаныя словы,
снежныя зімы і жнівеньскі цуд
васільковы.

Людзі сыходзяць, і іх не ўтрымаць,
як ні старайся, а вынік – вядомы…
Снегам сляды засыпае зіма
каля дома…


Вадзім Корань


#раптамверш
❤14💔6
⭐️ "Усмешка" - водгук

Распавядаем вам яшчэ пра адну добрую кнігу новай серыі для дзетак - "Ветрачок" - на гэты раз аўтарства Сержука Сокалава. 👍👍👍

Водгук на яе з'явіўся на пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі".🔥🔥🔥

"Асаблівасць гэтай маленькай кніжкі яшчэ і ў тым, што гэта сапраўды калейдаскоп, тут няма нейкай скразной тэмы, каб можна было напісаць трафарэтнае: “аўтар вучыць любіць радзіму…” і далей па шаблоне. Тут наўпрост вершы, бы аскепачкі жыцця вакол, дзе жывое і разумнае ўсё: дзеці і іх бацькі, звяры і птушкі, дзе радасці і часам смутак:
Раз-два-тры, раз-два-тры,
Мышаня глядзіць з гары,
Хоча сыру, слёзы лье,
Але коцік не дае."


👉 цалкам чытаць тут

👉👉 Замовіць з дасылкай кнігу тут

#лонгрыд
❤3