Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.12K subscribers
6.23K photos
4 videos
1 file
1.98K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Памёр Раман Цымбераў

Ад наступстваў інсульта ў Мінску памёр выдавец і літаратар Раман Цымбераў.

Ён нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 г. у Ейску, але ўсё жыццё пражыў у Мінску. Скончыў Мінскі інстытут кіравання.
З пачатку 2000-ых гг. займаўся кнігагандлем як прыватны прадпрымальнік. Быў уладальнікам інтэрнет-крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by. Шмат зрабіў для распаўсюду і папулярызацыі беларускіх кніг.

Пісаў вершы на беларускай і рускай мовах. Выйшла чатыры яго зборнікі паэзіі: «Мышыны кароль» (2006), «Гісторыя хваробы» (2011), «Трэці сшытак» (2017), «На улицах Вавилона. Куретская стража» (2021).

Выказваем шчырыя спачуванні блізкім і сябрам спачылага.

#навіны
💔33😢28
⭐️ Квіз да Дня роднай мовы

21 лютага Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на сустрэчу ў фаомаце моўна-літаратурнага квіза.👍👍👍

Якія цікавосткі чакаюць гасцей?
✔️ Слоўны крос.
✔️ Загадкі паводле вершаказаў Алеся Разанава і спроба самастойнага напісання сваіх.
✔️ Фразеалагічны "Кракадзіл".
✔️ "Апазнанкі" пісьменнікаў па фота і апісанні.
✔️ Рыфмаванкі і літаратурныя пераўвасабленні.
✔️ Пытанні для грамацеяў.
✔️ Літаратурныя "пярэваратні".

❗️Кошт 10 р.
👉 Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95.

#анонс
❤7
⭐️ "Каласы пад сярпом тваім" прэзентацыя ў Лодзі

16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса”. 👍👍👍

У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк.🔥🔥🔥

👉 Адрас: ul. Jana Matejki 32\38
❗️Час: 18:00

#анонс
⭐️ Спектакль для дзетак па Караткевічы

14 лютага ў Варшаве прэзентуюць дзіцячы інтэрактыўны спектакль “Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае”, створаны па ўнікальных казках пісьменніка. 👍👍👍

👉 Імпрэза адбудзецца ў Акадэміі добрай адукацыі.

Назву спектакль атрымаў паводле малавядомага ранняга твора Уладзіміра Караткевіча - казкі «Мужык і Дзіва аднавокае». Ініцыятары імпрэзы - актор і рэжысер Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава, якія ў лістападзе мінулага году паставілі мініспектакль прысвечаны пісьменніку - "Жарсці Караткевіча".🔥🔥🔥

#анонс
🥰5👍1
Памёр Міхась Губернатараў

10 лютага ў Гародні на 80-ым годзе жыцця памёр літаратуразнаўца і паэт Міхась Губернатараў.
📌 Ён нарадзіўся 22 лістапада 1946 г., у в. Ангелаўка, Касцюковіцкага р-на, Магілёўскай вобласці.
📌 Скончыў філфак БДУ, настаўнічаў у Глыбоцкім раёне, кандыдат філалагічных навук (1977), вывучаў творчасць Аркадзя Куляшова, з 70-х да пачатку 90-х гадоў працаваў на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта.
📌 Аўтар кніг паэзіі «Паверка» (1973), «Пакланенне агню» (1984). Вершы ўвайшлі ў зборнік паэзіі «Рунь» (1970), выпускі абласнога літаратурнага альманаха «Новы замак», і інш.

Спачуванні сваякам і блізкім спачылага.

#навіны
😢12
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў дванаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча. Чарговы том працягвае шэраг аўтарскіх выданняў, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры ад XVIII да пачатку XX ст. 👍👍👍
👉Замовіць можна тут

"Камунікат" анансаваў выхад кніг Уладзіслава Ахроменкі і Міколы Адама.👍👍👍
📗 «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» — зборнік прозы Уладзіслава Ахроменкі. У яго ўвайшлі «Тэорыя змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс. Таксама - «Музы і свінні» — кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў. Апроч таго ў зборнік трапілі дагэтуль не публікаваныя тэксты незавершаных твораў У. Ахроменкі: «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» i «Выкрадальнік гукаў». 🔥🔥🔥
📘 Другая кніга выдавецтва - трылогія Міколы Адама «…І прыдбаў гэты дом». У трылогію ўвайшлі «…І прыдбаў гэты дом», «Адаптацыя», «Вольны птах». Трэцяя частка друкуецца ўпершыню.👍👍👍

#палічка
❤5👍1
⭐️ "Валодзя" - спектакль-прысвячэнне Караткевічу

19 лютага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы запрашае на спектакль Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, прысвечаны Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу.👍👍👍

Спектакль “Валодзя” – падарожжа ў яго свет: ад юнацкіх мараў да вялікіх кніг, якія сталі часткай гісторыі. 🔥🔥🔥

❗️Кошт 15р.
Пачатак а 19:00

#анонс
🔥9👍2
⭐️ Рэзідэнцыя Writer in Residence Programme 2026

Аўстрыйская рэзідэнця "Salzburger Kunstverein" прымае заяўкі на месячную пісьменніцка-мастацкую рэзідэнцыю.

Тэма: "CAPTCHA Realism" — крытычнае асэнсаванне сучаснай рэальнасці, тэхналогій і візуальнай культуры.
Да ўдзелу запрашаюцца пісьменікі, даследчыкі мастацтва і мастацкія крытыкі.🔥🔥🔥

❗️Час: любы месяц з красавіка да снежня 2026 г.

Падтрымка:
✔️ Асобная студыя-кватэра ў гістарычным Künstlerhaus
✔️ Стыпендыя 900 EUR
✔️ Медыцынская страхоўка
✔️ Рэдакцыйнае ментарства і нетворкінг з камандай ArtReview

Вынікам рэзідэнцыі мусіць стаць тэкст, створаны за месяц у Аўстрыі.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы да 15 лютага.

👉 Падаць заяўку

#анонс
🔥4
⭐️ "Вершы на асфальце" - дзень І

Сёння ў Варшаве стартуе праграма Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Імпрэзы фэсту будуць праходзіць з 13 па 15 лютага 2026 г.👍👍👍

Сёння ў 19:00 пралогам фестывалю стане гутарка - “Міхась Стральцоў якім мы яго памятаем”. Удзельнічаюць Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў. Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч.🔥🔥🔥

У 20.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
Галоўнай падзеяй стане ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.👍👍👍

👉 Адрас: ul. Foksal. 11

#анонс
👍6
⭐️ Мікола Захаранка - лаўрэат

На адкрыцці фестывальнай праграмы "Вершаў на асфальце" галоўнай падзеяй стала абвяшчэнне сёлетняга лаўрэата Прэміі імя Міхася Стральцова. Ім стаў Мікола Захаранка.👍👍👍

Празаік, паэт і драматург Мікола Захаранка нарадзіўся ў 1949 г. у Васілевічах Гомельскай вобл., скончыў філфак БДУ. Друкаваўся ў рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар кніг "І тады ўдарыў бом..." і "Такі вецер, такі вецер...". 🔥🔥🔥

Віншуем!💐💐💐

#навіны
❤9🎉4
🎧 "Шляхціц Завальня" цяпер у аўдыё

"Беларуская літаратура", якая займаецца агучкай класікі на гэты раз агучыла твор, які зусім не патрабуе рэкламы. Таму проста слухаце і атрымлівайце асалоду ад "Шляхціца Завальні, або Беларусі у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага.👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍9❤1
⭐️ Вершы на асфальце - дзень ІІ

Сёння 14 лютага на літаратурным фэсце "Вершы на асфальце" наведнікаў і ўдзельнікаў чакае самая насычаная і разнастайная праграма. 👍👍👍

Сярод іншага:
✏️ 12.00 Прэзентацыя альманаха “Апостраф”, анталогі “Вершы на волю” і анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі “Горад на гары”.
✏️ 14:00 Прэзентацыя непадцэнзурнага выдання раману “Каласоў пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча.
✏️ 15.10 Прэзентацыя кнігі Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам”.
✏️ 15.50 “Дзядзька Васіль”: успаміны калег. Да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Сёмухі.
✏️ 19.30 Ноч паэзіі: паэтычныя чытанні беларускіх паэтаў і гасцей фестывалю.

❗️Гэтыя і іншыя цікавыя імпрэзы чакаюць гасцей фестывалю. Завітвайце, уваход вольны!❗️

👉 Трасляцыя тут

#анонс
👍5🎉1
⭐️ Вершы на асфальце - дзень ІІІ

Сярод імпрэзаў фінальнага дня запланаваныя:

✏️ 11.00 “Смаленне вепрука”: сустрэча са стваральнікамі відэапраекту Алесем Кіркевічам і Настассяй Суханосік.
✏️ 11.40 “Паэтычныя роздумы”: творчая сустрэча з Андрэем Сцепанюком.
✏️ 12.20 Творчая сустрэча з Ганнай Кандрацюк, прэзентацыя кнігі “Проста з любові”.
✏️ 13.00 Прэзентацыя паэтычнага зборніка Паўла Капанскага “Акрамя”
✏️ 13.40 Паэтычныя чытанні Уладзіміра Някляева, прэзентацыя зборніка “Кніга лёсаў”
✏️ 15.10 Эпас, філасофія, класічная паэзія: новыя выданні ў новых перакладах. Прэзентацыя з удзелам перакладчыкаў.
✏️ 17.00 Творчая сустрэча з Олэнай Стэпанэнка.
✏️ 17.40 Творчая сустрэча з Настай Кудасавай. Прэзентацыя новай кнігі выбранага “Лірыка”.

❗️Гэта толькі некаторыя з івэнтаў фестывалю - прыходзьце і не пашкадуеце!❗️

👉 Трансляцыя тут

#анонс
❤5👍4
🎧 “Літаратурныя зацемкі” 

Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы.

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤4👍2
⭐️ Прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча

17 лютага пройдзе анлайн-прэзентацыя манаграфіі Віктара Марціновіча "The Art of Mercy Against Oblivion". 👍

Яна выйшла ў найбуйнешым навуковым выдавецтве "Routledge" ў раздзеле “Research Methods for Arts and Humanities” і прапануе новыя шляхі стасавання з мастацтвам і, як верыць аўтар, вяртае жывапісу магічную моц, ад якой усё пачыналася:
"... выданне камбінуе падыходы гісторыі і тэорыі мастацтва з метадалогіяй аўта-этнаграфіі дзеля таго, каб зрабіць Рафаэля, Бацічэлі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Пэна, Шагала і Суціна саўдзельнікамі размовы пра шчасце, здраду, згубу і каханне." 🔥🔥🔥

Падчас анлайн-лекцыі Віктар прадставіць абраныя фрагменты з кнігі і адкажа на пытанні ўдзельнікаў. 👍👍

Сустрэча пройдзе на беларускай і англійскай мовах.

❗️Пачатак а 19.00

👉 Спасылка на рэгістрацыю

#анонс
🔥3👍2
⭐️ Прэзентацыя кніг серыі "фальклорныя скарбы Беларусі"

19 лютага Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю выданняў серыі "фальклорныя скарбы Беларусі" - "Абярнусяя шэрай зязюляй" і "Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу".👍👍👍

Прэзентацыя пройдзе з продажам кніг, аўтограф-сесіяй, выставай выцінанкі і фотаздымкаў і спевамі найярчэйшых фальклорных гуртоў. - " Стажары" і "Варган".🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 15-ай

👉 Адрас: вул. Сурганава, 15

#анонс
❤5
***
Марнее мой сусед —
Скрозь мала цяглай справы.
Збягае пакрысе
Народ да слоў і славы.

На весніцах вісіць
Зрання ў сваім падворку,
Смыліць яму, карціць
Пачаць хоць з кім гаворку.

Змарнелы конь брыдзе.
Вязе кудысь жанчыну.
«Супоня, глянь, спаўзе!
Папраў, — крычыць, — ляйчыну!»

Падыдзе. Звяне злосць.
Пагляне, як з іконы:
«Ну, конь, які ўжо ёсць.
Хамут бы хоць ягоны...»

Каня перапражэ
З дасведчанасцю справы,
I конік той заржэ
I стане больш рухавы.

I доўга будзе ўслед
Глядзець ён той павозцы,
На той апошні след,
Што пакідае ў вёсцы.


Леанід Галубовіч

Карціна - Ягор Батальёнак

#раптамверш
❤13👍5🥰2👏1