Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў дванаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча. Чарговы том працягвае шэраг аўтарскіх выданняў, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры ад XVIII да пачатку XX ст. 👍👍👍
👉Замовіць можна тут

"Камунікат" анансаваў выхад кніг Уладзіслава Ахроменкі і Міколы Адама.👍👍👍
📗 «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» — зборнік прозы Уладзіслава Ахроменкі. У яго ўвайшлі «Тэорыя змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс. Таксама - «Музы і свінні» — кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў. Апроч таго ў зборнік трапілі дагэтуль не публікаваныя тэксты незавершаных твораў У. Ахроменкі: «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» i «Выкрадальнік гукаў». 🔥🔥🔥
📘 Другая кніга выдавецтва - трылогія Міколы Адама «…І прыдбаў гэты дом». У трылогію ўвайшлі «…І прыдбаў гэты дом», «Адаптацыя», «Вольны птах». Трэцяя частка друкуецца ўпершыню.👍👍👍

#палічка
❤5👍1
⭐️ "Валодзя" - спектакль-прысвячэнне Караткевічу

19 лютага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы запрашае на спектакль Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, прысвечаны Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу.👍👍👍

Спектакль “Валодзя” – падарожжа ў яго свет: ад юнацкіх мараў да вялікіх кніг, якія сталі часткай гісторыі. 🔥🔥🔥

❗️Кошт 15р.
Пачатак а 19:00

#анонс
🔥9👍2
⭐️ Рэзідэнцыя Writer in Residence Programme 2026

Аўстрыйская рэзідэнця "Salzburger Kunstverein" прымае заяўкі на месячную пісьменніцка-мастацкую рэзідэнцыю.

Тэма: "CAPTCHA Realism" — крытычнае асэнсаванне сучаснай рэальнасці, тэхналогій і візуальнай культуры.
Да ўдзелу запрашаюцца пісьменікі, даследчыкі мастацтва і мастацкія крытыкі.🔥🔥🔥

❗️Час: любы месяц з красавіка да снежня 2026 г.

Падтрымка:
✔️ Асобная студыя-кватэра ў гістарычным Künstlerhaus
✔️ Стыпендыя 900 EUR
✔️ Медыцынская страхоўка
✔️ Рэдакцыйнае ментарства і нетворкінг з камандай ArtReview

Вынікам рэзідэнцыі мусіць стаць тэкст, створаны за месяц у Аўстрыі.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы да 15 лютага.

👉 Падаць заяўку

#анонс
🔥4
⭐️ "Вершы на асфальце" - дзень І

Сёння ў Варшаве стартуе праграма Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Імпрэзы фэсту будуць праходзіць з 13 па 15 лютага 2026 г.👍👍👍

Сёння ў 19:00 пралогам фестывалю стане гутарка - “Міхась Стральцоў якім мы яго памятаем”. Удзельнічаюць Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў. Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч.🔥🔥🔥

У 20.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
Галоўнай падзеяй стане ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.👍👍👍

👉 Адрас: ul. Foksal. 11

#анонс
👍6
⭐️ Мікола Захаранка - лаўрэат

На адкрыцці фестывальнай праграмы "Вершаў на асфальце" галоўнай падзеяй стала абвяшчэнне сёлетняга лаўрэата Прэміі імя Міхася Стральцова. Ім стаў Мікола Захаранка.👍👍👍

Празаік, паэт і драматург Мікола Захаранка нарадзіўся ў 1949 г. у Васілевічах Гомельскай вобл., скончыў філфак БДУ. Друкаваўся ў рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар кніг "І тады ўдарыў бом..." і "Такі вецер, такі вецер...". 🔥🔥🔥

Віншуем!💐💐💐

#навіны
❤9🎉4
🎧 "Шляхціц Завальня" цяпер у аўдыё

"Беларуская літаратура", якая займаецца агучкай класікі на гэты раз агучыла твор, які зусім не патрабуе рэкламы. Таму проста слухаце і атрымлівайце асалоду ад "Шляхціца Завальні, або Беларусі у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага.👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍9❤1
⭐️ Вершы на асфальце - дзень ІІ

Сёння 14 лютага на літаратурным фэсце "Вершы на асфальце" наведнікаў і ўдзельнікаў чакае самая насычаная і разнастайная праграма. 👍👍👍

Сярод іншага:
✏️ 12.00 Прэзентацыя альманаха “Апостраф”, анталогі “Вершы на волю” і анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі “Горад на гары”.
✏️ 14:00 Прэзентацыя непадцэнзурнага выдання раману “Каласоў пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча.
✏️ 15.10 Прэзентацыя кнігі Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам”.
✏️ 15.50 “Дзядзька Васіль”: успаміны калег. Да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Сёмухі.
✏️ 19.30 Ноч паэзіі: паэтычныя чытанні беларускіх паэтаў і гасцей фестывалю.

❗️Гэтыя і іншыя цікавыя імпрэзы чакаюць гасцей фестывалю. Завітвайце, уваход вольны!❗️

👉 Трасляцыя тут

#анонс
👍5🎉1
⭐️ Вершы на асфальце - дзень ІІІ

Сярод імпрэзаў фінальнага дня запланаваныя:

✏️ 11.00 “Смаленне вепрука”: сустрэча са стваральнікамі відэапраекту Алесем Кіркевічам і Настассяй Суханосік.
✏️ 11.40 “Паэтычныя роздумы”: творчая сустрэча з Андрэем Сцепанюком.
✏️ 12.20 Творчая сустрэча з Ганнай Кандрацюк, прэзентацыя кнігі “Проста з любові”.
✏️ 13.00 Прэзентацыя паэтычнага зборніка Паўла Капанскага “Акрамя”
✏️ 13.40 Паэтычныя чытанні Уладзіміра Някляева, прэзентацыя зборніка “Кніга лёсаў”
✏️ 15.10 Эпас, філасофія, класічная паэзія: новыя выданні ў новых перакладах. Прэзентацыя з удзелам перакладчыкаў.
✏️ 17.00 Творчая сустрэча з Олэнай Стэпанэнка.
✏️ 17.40 Творчая сустрэча з Настай Кудасавай. Прэзентацыя новай кнігі выбранага “Лірыка”.

❗️Гэта толькі некаторыя з івэнтаў фестывалю - прыходзьце і не пашкадуеце!❗️

👉 Трансляцыя тут

#анонс
❤5👍4
🎧 “Літаратурныя зацемкі” 

Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы.

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤4👍2
⭐️ Прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча

17 лютага пройдзе анлайн-прэзентацыя манаграфіі Віктара Марціновіча "The Art of Mercy Against Oblivion". 👍

Яна выйшла ў найбуйнешым навуковым выдавецтве "Routledge" ў раздзеле “Research Methods for Arts and Humanities” і прапануе новыя шляхі стасавання з мастацтвам і, як верыць аўтар, вяртае жывапісу магічную моц, ад якой усё пачыналася:
"... выданне камбінуе падыходы гісторыі і тэорыі мастацтва з метадалогіяй аўта-этнаграфіі дзеля таго, каб зрабіць Рафаэля, Бацічэлі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Пэна, Шагала і Суціна саўдзельнікамі размовы пра шчасце, здраду, згубу і каханне." 🔥🔥🔥

Падчас анлайн-лекцыі Віктар прадставіць абраныя фрагменты з кнігі і адкажа на пытанні ўдзельнікаў. 👍👍

Сустрэча пройдзе на беларускай і англійскай мовах.

❗️Пачатак а 19.00

👉 Спасылка на рэгістрацыю

#анонс
🔥3👍2
⭐️ Прэзентацыя кніг серыі "фальклорныя скарбы Беларусі"

19 лютага Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю выданняў серыі "фальклорныя скарбы Беларусі" - "Абярнусяя шэрай зязюляй" і "Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу".👍👍👍

Прэзентацыя пройдзе з продажам кніг, аўтограф-сесіяй, выставай выцінанкі і фотаздымкаў і спевамі найярчэйшых фальклорных гуртоў. - " Стажары" і "Варган".🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 15-ай

👉 Адрас: вул. Сурганава, 15

#анонс
❤5
***
Марнее мой сусед —
Скрозь мала цяглай справы.
Збягае пакрысе
Народ да слоў і славы.

На весніцах вісіць
Зрання ў сваім падворку,
Смыліць яму, карціць
Пачаць хоць з кім гаворку.

Змарнелы конь брыдзе.
Вязе кудысь жанчыну.
«Супоня, глянь, спаўзе!
Папраў, — крычыць, — ляйчыну!»

Падыдзе. Звяне злосць.
Пагляне, як з іконы:
«Ну, конь, які ўжо ёсць.
Хамут бы хоць ягоны...»

Каня перапражэ
З дасведчанасцю справы,
I конік той заржэ
I стане больш рухавы.

I доўга будзе ўслед
Глядзець ён той павозцы,
На той апошні след,
Што пакідае ў вёсцы.


Леанід Галубовіч

Карціна - Ягор Батальёнак

#раптамверш
❤13👍5🥰2👏1
⭐️ Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу

Распачаўся новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга.👍👍👍

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе.🔥🔥🔥

❗️Пачаўся апошні тыдзень падачы заявак — дэдлайн 22 лютага 2026 г.

👉 Падаць заяўку

#навіны
❤3
⭐️ Лекцыя пра Адама Плуга

20 лютага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча ў межах праект “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”, прысвечаную ўраджэнцу Случчыны Антону Пяткевічу. 👍👍👍

У гісторыю беларускай культуры ён увайшоў пад псеўданімам – Адам Плуг. Славуты літаратар, перакладчык і рэдактар, сардэчны сябра Уладзіслава Сыракомлі, пакінуў па сабе даволі значную літаратурную спадчыну. Праўда, і па сённяшні дзень імя і творы Адама Плуга, на жаль, застаюцца малавядомымі ў Беларусі.

На лекцыі гасцей пазнаёмяць з жыццёвым і творчым шляхам літаратара. А таксама, па традыцыі, Зміцер Юркевіч падзеліцца сваімі архіўнымі знаходкамі і раскрые некаторыя новыя звесткі, датычныя сям’і старога беларускага шляхецкага роду Пяткевічаў герба “Трубы”.🔥

❗️Кошт квітка 8 р.
❗️❗️Пачатак а 19:00

#анонс
❤4👍2
⭐️ Прэзентацыя перакладу "SILVA RERUM"

1 сакавіка ў Вільні адбудзецца вечарына-прэзентацыя з удзелам літоўскай пісьменніцы, аўтаркі Віленскай Сагі "Silva Rerum" Крысціны Сабаляўскайце і перакладчыка кніг на беларускую мову Сяргея Шупы.👍👍👍

Silva Rerum — па-лацінску «лес рэчаў», папулярны ў XVI–XVIII стст. сярод літоўскай і беларускай шляхты жанр, «сямейная кніга», якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, дзе запісваліся важныя жыццёвыя падзеі.🔥

На прэзентацыі можна будзе купіць кнігі і атрымаць аўтографы.👍👍👍

👉Адрас: Vilniaus g. 20
❗️Пачатак а 14.00.

#анонс
👍7
⭐️ Фестываль жаночай літаратуры

З 18 па 22 лютага ў Вільні ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе фестываль жаночай беларускай літаратуры.👍👍👍

У праграме: гутаркі з пісьменніцамі, адкрыты мікрафон, выстава антыкварнай фатаграфіі, лекцыя пра фемінітывы, майстар-класы для дзяцей "Жанчына ў беларускай гісторыі", "Гуляем у казку", майстэрня ілюстрацыі ўлюбённых вершаў, літаратурны стэндап ад Марыі Пархімчык, сустрэча Югасяй Калядой і іншыя івэнты.🔥

❗️У сераду-пятніцу праграма стартуе з 18-ай, а ў суботу-нядзелю ад 10 раніцы.

👉 Адрас: Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

#анонс
👍5
📙 "На тым краі зямлі"

Выйшла кніга сёлетняга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова - Міколы Захаранкі.👍👍👍

Выданне выбраных твораў змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку. Апавяданні ў кнізе “На тым краі зямлі” сюжэтна-займальныя, населеныя пазнавальнымі героямі палескай глыбінкі. Публіцыстычная частка кнігі змяшчае артыкулы на востра-сацыяльныя тэмы.🔥🔥🔥

#палічка
❤10👍3
⭐️ Прэмія Гедройця - 2026

Распачынаецца чарговы сезон галоўнай літаратурнай прэміі за лепшую празаічную кнігу года - Прэміі імя Ежы Гедройця.👍👍👍

Да ўдзелу прымаюцца кнігі выдададзеныя ў
мінулым 2025 г. 🔥🔥🔥

❗️Дэдлайн падачы заявак 3 сакавіка 2026 г.

👉 Намінаваць кнігу

#навіны
👍7
***
Бяссмертніка доля - пясок.
Са смагай адвечнаю кветка.
Суседзі, дык тыя паўзком -
Дапасці да рэк пракаветных.

А гэта стаіць на грудку
І голас адслухвае сойчын.
Спрадвеку ў тутэйшым кутку
Не скажуць - пясок - а пясочак...


Юрка Голуб

#раптамверш
❤10👍4
📙 Кніга пра Алеся Каско

Пабачыла свет кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. 👍

Уклаў кнігу берасцейскі мастак і паэт Лявон Валасюк. 🔥

У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі для чытача могуць быць лісты Алеся Каско да паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш. 👍👍👍

👉 Набыць можна тут

#палічка
👍9