Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
***
Бяссмертніка доля - пясок.
Са смагай адвечнаю кветка.
Суседзі, дык тыя паўзком -
Дапасці да рэк пракаветных.

А гэта стаіць на грудку
І голас адслухвае сойчын.
Спрадвеку ў тутэйшым кутку
Не скажуць - пясок - а пясочак...


Юрка Голуб

#раптамверш
❤10👍4
📙 Кніга пра Алеся Каско

Пабачыла свет кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. 👍

Уклаў кнігу берасцейскі мастак і паэт Лявон Валасюк. 🔥

У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі для чытача могуць быць лісты Алеся Каско да паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш. 👍👍👍

👉 Набыць можна тут

#палічка
👍9
⭐️ «Каласы пад сярпом тваім» у Беластоку

Сёння ў суботу, 21 лютага ў хабе «Новая Зямля» ў Беластоку пройдзе вечарына-прэзентацыя "Каласоў" без цэнзуры.👍👍👍

Гутарка пойдзе пра той тэкст, які першапачаткова быў задуманы аўтарам. Адпаведна размова пойдзе не толькі пра літаратуру, але і пра мову, памяць і пра тое, што робіць нас беларусамі. Завітвайце, будзе цікава.🔥🔥🔥

Удзельнікі сустрэчы:
выдавец Яраслаў Іванюк і пісьменнік Уладзімір Арлоў. 👍

❗️Пачатак а 18:00
👉 Хаб «Новая Зямля», ul. Św. Rocha 5, lok. 32

#анонс
❤7👍1
* * *
У лютым — сонца. І адліга.
І заплялі капяжы.
Зіма злуецца:
— Што за ліха?
Свой нораў, люты, пакажы!..

І ўсё. Адразу сонца знікла.
Згусцела белая імгла.
І завіруха гэтак звыкла
загаласіла, загула.

На шыбіне — за кропкай кропка —
узор выводзіцца скразны.
І на душы няўтульна, знобка.
І гэтак хочацца вясны.


Артур Вольскі

#вершдня
❤18
⭐️ "Падслуханая казка" - водгук

Гэта чарговая кніжачка для маленькіх чытачоў і слухачоў серыі “Ветрачок”. Гэтым разам размова пра "Падслуханую казку" Андрэя Федарэнкі:
"Як расказаць пра простыя кветкі так, каб выклікаць сапраўднае захапленне нават дасведчанага чытача?"👍👍

👉 Чытаць водгук з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі"

#лонгрыд
❤6
⭐️ Марыі Баравік - 80!

Высокі юбілей адзначае паэтка Марыя Баравік.👍👍👍

Нарадзілася 22 лютага 1946 г. у вёсцы Праабражэнка, Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці.
🌸 Скончыла журфак БДУ. Працавала ў Падсвільскім ДК, у рэдакцыі глыбоцкай газеты «Шлях перамогі», кіраўніком гуртка «Юны экскурсавод» Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій.
🌸 Дэбютавала ў сяр. 1960 г. Друкавалася ў мясцовых і рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках, альманахах «Край», «Далягляды», «Ратуша».
🌸 Аўтарка кніг: "Поле долі", "Вір пяшчоты і журбы", "Зорка гасцюе ў месяца" і іншых.
🌸 Паэзія Марыі Баравік вызначаецца шчырай непадробнай душэўнасццю і сардэчнай цеплынёй.

Віншуем і зычым здароўя і натхнення!💐💐💐

#угэтыдзень
🎉21
⭐️ Кнігі "Пфляўмбаўм" у Вільні

26 лютага выдавецтва "Пфляўмбаўм" прэзентуе новыя перакладныя кнігі: "Шкляное дзіця" Маар’і Кангро, "Любыя косці" Катрыны Зіле і "Кнігі Якуба" Вольгі Такарчук.👍👍👍

Удзел бяруць пісьменніцы Маар’я Кангро (Эстонія) і Катрына Зіле (Літва), перакладчыца Марына Шода (Беларусь). 🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19-й.
👉 Адрас: Pylimo g. 21B.

#анонс
❤7
⭐️ «Луч» прэзентаваў калекцыю «Мова»

Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў створаная ў гонар «двух яскравых постацяў беларускай культуры» – Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). 👍👍👍

Калекцыя створаная пры ўдзеле Літаратурнага музею Максіма Багдановіча. 🔥🔥🔥

"Гэта калекцыя пра мову, культуру і сучаснае бачанне беларускай літаратурнай традыцыі", - так апісвае новую прадукцыю вытворца.👍👍👍

👉 Паглядзець можна тут

#навіны
❤11
⭐️ Вечар памяці Рыгора Барадуліна

24 лютага ў Мінску ў Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі пройдзе вечар-успамін пра Рыгора Барадуліна "Толькі б яўрэі былі". 👍👍👍

Удзел возьмуць паэт і бард Алесь Камоцкі, спявачка Алеся Сівохіна і музыка і кампазітар Аляксандр Віслаўскі.🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00
👉 Адрас: вул. Веры Хоружай, д. 28

👉 Запісацца для ўдзелу тут

#анонс
❤7🥰3
⭐️ Куратарская экскурсія

26 лютага Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на куратарскую экскурсію па выставе "Петрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе". 👍👍👍

Госці экскурсіі атрымаюць адказы на многія пытанні:
❓Як адбываўся творчы працэс?
❓Што натхняла паэта на стварэнне пакаянных вершаў?
❓Што хацеў данесці ў сваім лісце да яго Уладзімір Дубоўка?
❓І нарэшце, хто быў першым каханнем паэта?
Шэсць зборнікаў лірыкі. Пяць дзесяцігоддзяў. Ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент — да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі.🔥🔥🔥

Куратар выставы – Карына Кушчанка.👍👍👍

❗️Квіток 15р.
👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30.

#анонс
👍5🔥1
⭐️ Літшкола "Тэкст" - новая сустрэча

27 лютага
ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: апавяданне”. 👍👍👍

Тэмы:
✔️ спецыфіка жанру;
✔️ шчыльнасць тэксту і пытанне стылю;
✔️ памер не мае значэння, альбо як у малой форме распавесці пра многае;
✔️ беларускія майстры кароткай прозы;
✔️ апавяданне на сучасным этапе.

Госць – празаік і перакладчык Павал Касцюкевіч. 🔥🔥🔥

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне, чытанні. Мадэратар – Міхал Бараноўскі. 👍👍👍

❗️Квіток – 10 рублёў.
❗️❗️Пачатак а 19-ай

#анонс
👍5❤3
🗞 Лютаўская "Літаратурная Беларусь"

У новым нумары інтэрнэт-праекту:

📌 ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»
📌 ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда БЯЛЯЧЫЦА (пра палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне)
📌 ПРОЗА: аповед Таццяны БАРЫСІК «Свінства»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Анатоля ІВАШЧАНКІ «Кагнітыўны дэкаданс»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: «Казкі пра дзіўных людзей з розных куткоў Беларусі» Адама ГЛОБУСА
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Іны СНАРСКАЙ «Прывіды сноў»
📌 ЭПІСТАЛЯРЫЙ: лісты Алеся КАСКО да Ніны МАЦЯШ
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Кацярыны КАНАВАЛАВАЙ «Франсуа МАРЫЯК: далучэнне да крыжа»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

#навіны
👍4🔥1
📙 Кніга пра беларускія фразеалагізмы

Надоечы выйшла кніга “Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў”, якая стала падсумаваннем навуковых даследаванняў доктара філалагічных навук Міколы Даніловіча. 👍👍👍

Гэта навукова-папулярнае выданне, якое можа быць цікавае ўсім, хто неабыякавы да беларускай мовы. Кніга не перагружаная тэрміналогіяй і змяшчае шмат прыкладаў выкарыстання выразаў. 🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#палічка
❤12👍3
Спакойнасьць

Здаецца, імгненьне спакойнасьці...
Здаецца, крышталь цішыні...
З раптоўнасьці да рызыкоўнасьці
Ідуць мае ночы і дні.

Мінулае чыстымі вішнямі
Вяртае душы прыгажосьць,
А будучыні (той жа прышласьці!)
Няма, а мінулае ёсьць.

У садзе, з бялюткімі сьцежкамі,
Ад яблынь і груш я п'янеў,
Ды вішні найперш мяне цешылі, –
Яны зацьвіталі раней!

Ружовасьцю тонкай атулены
І песьняй таго ж салаўя...
– Адкуль яны, Божа?
– Адтуль яны,
Адкуль і спакойнасьць твая...

Ах, вішні, з мінулага роднага
Да года (ваш цьвет малады!)
Дзьве тысячы дваццаць чацьвёртага, –
І будзе такім ён заўжды.

Ах, як жа лагодліва мроіцца
Спакойнасьць – вішнёвы мой цьвет...
Як хораша роднае помніцца...
Кладзецца агонь на загнет...


Леанід Дранько-Майсюк

#раптамверш
❤16👍1
⭐️ "Блуканне вясны"

2 сакавіка Музей Максіма Багдановіча запрашае на музычна-паэтычны вечар паэта і барда Алеся Камоцкага і сяброў “Блуканне вясны”. 👍👍👍

Цягам імпрэзы прагучыць музычная праграма ў выкананні Алеся Камоцкага, а дапамагаць яму будуць Алеся Сівохіна, Аляксандр Віслаўскі і Міхал Бараноўскі.🔥🔥🔥

У межах праекта “Вежа міру”.👍👍👍
❗️Уваходны квіток - 20 рублёў.

❗️Пачатак у 19:00
👉 Адрас: вул.М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤3👍3
⭐️ Прэзентацыя кніг у Вільні

Сёння 26 лютага выдавецтва «Пфляўмбаўм» прэзентуе новыя кнігі: «Шкляное дзіця» Маар’і Кангро, «Любыя косці» Катрыны Зіле і «Кнігі Якуба» Вольгі Такарчук.👍👍👍

Удзел у імпрэзе возьмуць пісьменніцы Маар’я Кангро (Эстонія) і Катрына Зіле (Літва), перакладчыца Марына Шода (Беларусь). Мадэратар — Уладзіслаў Гарбацкі.🔥🔥

👉Адрас: Pylimo gatvė 21b - бар "Paviljonas"
❗️Пачатак а 19-ай

#анонс
❤6👍3
⭐️ Творчая рэзідэнцыя ў Нарвегіі

Пісьменніцкая рэзідэнцыя "Itchy Fingers" у Нарвегіі прымае заяўкі на двухтыднёвую рэзідэнцыю для аўтараў, якія працуюць з тэмай мастацкіх кніг.👍👍👍

Могуць браць удзел пісьменнікі, крытыкі, даследчыкі, якія цікавяцца artist books і роляй мастацкай публікацыі ў сучасным палітычным і культурным кантэксце. 🔥🔥🔥

У падтрымку ўваходзяць:
• стыпендыя
• дарожныя выдаткі
• пражыванне
• суткавыя

❗️Дэдлайн падачы - да 4 сакавіка

👉 Дэталі

#анонс
👍4
📙 "Князева гара"

У выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку выйшла новая кніга падляскай літаратаркі Жэні Мартынюк “Князева Гара”. 👍👍👍

Аўтарка нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска, дэьютавала на старонках тыднёвіка "Ніва" ў 1980-ых гг.

Адметнасць новай кнігі Жэні Мартынюк, што ў "Князевай гары" яна спрабуе сябе таксама як празаік - у кнізе побач з паэзіяй змешчаныя і апавяданні.🔥🔥🔥

👉 Купіць кнігу можна ў выдаўцоў:
– у Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах ці ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку (projekty@ckb.bialystok.pl)

#палічка
👍4❤1
📅 110 гадоў таму выйшла газета "Homan"

28 лютага 1918 г. выйшаў першы нумар беларускай грамадска-палітычнай літаратурная газеты "Homan", што выдавалася з лютага 1916 да канца 1918 года ў Вільні на беларускай мове.
Рэдактары Вацлаў Ластоўскі, Язэп Салавей. 👍👍👍

Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, у тым ліку артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «Біблію» Францыска Скарыны) і інш.🔥🔥🔥

На яе старонках выходзілі мемуары Альгерда Абуховіча, некралогі Цётцы, Максіму Багдановічу, Аляксандру Ельскаму. Упершыню друкаваліся некаторыя творы Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, А. Гаруна, Ц. Гартнага, А. Гурло, літаратурна-крытычныя нарысы А. Луцкевіча (пад псеўд. А. Навіна). 👍👍👍

#угэтыдзень
❤8👍1
🎧 "Сон Габруся" - аўдыёверсія

Выйшла аўдыяверсія твору "Сон Габруся" Міхася Чарота ад ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20-30-х гадоў ХХ ст. 👍👍👍

👉 слухаць

#аўдыё
❤8