⭐️ Творчая рэзідэнцыя ў Нарвегіі
Пісьменніцкая рэзідэнцыя "Itchy Fingers" у Нарвегіі прымае заяўкі на двухтыднёвую рэзідэнцыю для аўтараў, якія працуюць з тэмай мастацкіх кніг.👍👍👍
Могуць браць удзел пісьменнікі, крытыкі, даследчыкі, якія цікавяцца artist books і роляй мастацкай публікацыі ў сучасным палітычным і культурным кантэксце. 🔥🔥🔥
У падтрымку ўваходзяць:
• стыпендыя
• дарожныя выдаткі
• пражыванне
• суткавыя
❗️Дэдлайн падачы - да 4 сакавіка
👉 Дэталі
#анонс

👍4
📙 "Князева гара"
У выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку выйшла новая кніга падляскай літаратаркі Жэні Мартынюк “Князева Гара”. 👍👍👍
Аўтарка нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска, дэьютавала на старонках тыднёвіка "Ніва" ў 1980-ых гг.
Адметнасць новай кнігі Жэні Мартынюк, што ў "Князевай гары" яна спрабуе сябе таксама як празаік - у кнізе побач з паэзіяй змешчаныя і апавяданні.🔥🔥🔥
👉 Купіць кнігу можна ў выдаўцоў:
– у Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах ці ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку (projekty@ckb.bialystok.pl)
#палічка

👍4❤1
📅 110 гадоў таму выйшла газета "Homan"
28 лютага 1918 г. выйшаў першы нумар беларускай грамадска-палітычнай літаратурная газеты "Homan", што выдавалася з лютага 1916 да канца 1918 года ў Вільні на беларускай мове.
Рэдактары Вацлаў Ластоўскі, Язэп Салавей. 👍👍👍
Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, у тым ліку артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «Біблію» Францыска Скарыны) і інш.🔥🔥🔥
На яе старонках выходзілі мемуары Альгерда Абуховіча, некралогі Цётцы, Максіму Багдановічу, Аляксандру Ельскаму. Упершыню друкаваліся некаторыя творы Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, А. Гаруна, Ц. Гартнага, А. Гурло, літаратурна-крытычныя нарысы А. Луцкевіча (пад псеўд. А. Навіна). 👍👍👍
#угэтыдзень

❤8👍1
📙 Эсэ Ханны Арэнт па-беларуску
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” пабачыў свет зборнік эсэ Ханны Арэнт “Пра чалавечнасць у цёмныя часы”.👍👍👍
Навінка была прэзентаваная днямі на Віленскім кніжным кірмашы.🔥🔥🔥
Пераклад - Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская.👍👍👍
👉 Шукайце на сайце выдавецтва і ў кнігараспаўсюднікаў.

👍6❤2🎉2
🎧 Літаратурныя зацемкі
Фінальная частка разваг у падкасце Сяргея Дубаўца пра раман "Silva rerum" літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце. 👍👍👍
"За першыя тры тамы сямейнай сагі Silvа rerum аўтарка Крысьціна Сабаляўскайце так распаліла жарсьці, што на апошні чацьверты том засталося з коптурам інтрыг і казытлівых таямніцаў, разьвязаньня якіх нецярпліва чакае чытач".🔥🔥🔥
👉 Слухаць
#аўдыё

⭐️ "Экслібрыс" 2026
Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку) працягвае збор твораў.👍👍👍
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў. 👍👍👍
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.
👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com
#навіны

❤4👍3
⭐️ "Параграф 45" - веснавыя зніжкі
Сталічная кніжная крама "Параграф 45" працягвае акцыю - 20% зніжка на ўсю прадукцыю выдавецтва "Папуры". 👍
У кнігарні знойдуцца выданні на любы густ для дарослых і маленькіх чытачоў.🔥🔥🔥
❗️Спяшайцеся - акцыя дзенйнічае да 8 сакавіка!
👉 Адрас: вул. Л. Бяды 45

❤4👍2
***
Снягі абложныя прадвесне
Пратне травіначкі лязом,
I свет наш прадаўжальна змесціць
Паміж усмешкай і слязой,
I зноў панітавана будзе
Вясёлка траўня і слата,
I радасць гэтак лёгка спудзіць,
I стогну цяжка вылятаць.
Снягі прыпалыя прадвесне
Пратне травіначкі лязом,
I цэлы свет працяжна змесціць
Паміж усмешкай і слязой,
Дзе недазвол на безнадзейнасць,
Дзе спадзяванняў правата,
Што нас нявыказнае здзейсніць
Раней, чым прыйдзе немата.
Ніна Мацяш
#вершдня
Снягі абложныя прадвесне
Пратне травіначкі лязом,
I свет наш прадаўжальна змесціць
Паміж усмешкай і слязой,
I зноў панітавана будзе
Вясёлка траўня і слата,
I радасць гэтак лёгка спудзіць,
I стогну цяжка вылятаць.
Снягі прыпалыя прадвесне
Пратне травіначкі лязом,
I цэлы свет працяжна змесціць
Паміж усмешкай і слязой,
Дзе недазвол на безнадзейнасць,
Дзе спадзяванняў правата,
Што нас нявыказнае здзейсніць
Раней, чым прыйдзе немата.
Ніна Мацяш
#вершдня
❤13👍3
🎧 Гутарка з Данутай Бічэль
Прапануем для праслухоўвання цікавыя і змястоўныя гутаркі з таленавітай паэткай Данутай Бічэль, што выйшлі на "Радыё "Марыя" у аўдыёфармаце ў межах праграмы "Культурная раніца". 👍👍👍
Жыццёвы і творчы шлях яскравай паэткі і слаўнай дачкі Гарадзеншчыны з першых вуснаў тут.🔥🔥🔥
👉 Першая частка
👉 Другая частка

❤7👍4
⭐️ Міжнародны дзень пісьменніка
Сёння 3 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка.👍👍👍
Сёння прафесійнаму святу літаратараў - 40 гадоў. 🔥🔥🔥
Яно было заснаванае ў 1986 годзе рашэннем 48-га з'езда Міжнароднага ПЭН-клуба з мэтай прыцягнуць увагу да ролі літаратуры ў вольнага слова ва ўсім свеце.👍👍👍
💐💐💐Віншуем усіх датычных да стварэння сапраўднай літаратуры і зычым натхнення і новых твораў!💐💐💐

❤7👍4🎉3
⭐️ Загадкі дзеда Кандрата
5 сакавіка Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаем юных наведвальнікаў на захапляльную мовазнаўчую гульню па кнізе Кандрата Крапівы “Загадкі дзеда Кандрата”. 👍👍👍
Вядомы байкапісец быў яшчэ і выдатным знаўцам мовы. Калісьці для беларускіх дзетак ён нават напісаў кнігу філалагічных загадак-амонімаў “Загадкі дзеда Кандрата”, каб тыя не гублялі цікавасці да роднай мовы.🔥🔥🔥
❗️Працягласць 45-50 хв.
❗️Кошт 4 руб.
❗️Удзел па папярэднім запісе: +375 17 363 56 21.

👍3
⭐️ “Слуцкія паясы: легенды і факты”
Лекцыя-сустрэча гісторыка, архівіста і літаратара Дзяніса Лісейчыкава “Слуцкія паясы: легенды і факты” адбудзецца ў кінатэатры "Піянер" 12 сакавіка.👍👍👍
У 2023 г. Фонд развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў "АНІЎ" сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтаваў і выдаў манаграфію "Маджарскія: Армянскі род у гісторыі Беларусі". Кніга прысвечана гісторыі роду армянскіх майстроў-ткачоў Маджарскіх, якія стварылі нацыянальны беларускі сімвал — знакамітыя слуцкія паясы. 🔥🔥🔥
❗️Кошт квітка 20 руб
❗️Пачатак а 19:00

⭐️ Асобнік Скарыны знойдзены ў Нямеччыне
Даследчыца Вольга Шутава адшукала ў Веймарскай Бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў невядомы дагэтуль асобнік кнігі Францішка Скарыны. Гэта выдадзены ў Вільні ў 1522 годзе "Псалтыр".👍👍👍
Кніга захоўвалася ў фондах пад памылковым апісаннем.
Гэта сапраўдная падзея для беларускай кніжнай культуры. Да сёння былі вядомыя толькі чатыры падобныя асобнікі гэтай кнігі.🔥🔥🔥

🔥21❤9👍4
🎧 Новыя аўдыёкнігі
Па-беларуску загучалі яшчэ два творы знакамітага Льюіса Кэрала - "Снаркаловы" і "Фантасмагорыя".👍👍👍
Абодва творы - класічныя ў пісьменніка, хоць і не патрапляюць адназначна ў катэгорыю дзіцячай літаратуры, як напрыклад, ягоная цудоўная дзівачка Аліса.
Пераклад - Макс Шчур. 👍👍👍
👉 Слухаць тут

❤8
⭐️ Аўтограф-сесія Алены Пятровіч
7 сакавіка літаратарка Алена Пятровіч сустрэнецца з чытачамі ў варшаўскай "Букіністыцы" у межах падтрымкі кнігі "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска". 👍👍👍
У праграме чытанне тэксту, гутарка і аўтографы.🔥🔥🔥
❗️Завітвайце!❗️
👉 Купіць кнігу "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска" можна тут
❗️Час: з 13.00 да 17.00
👉👉 Адрас: Bukinistka (ul. Smulikowskiego, 4C, lokal B1)

❤7👍2
📙 "Крык на тэрыконе"
Выдавецтва Дзмітрыя Строцава "hochroth Minsk" паведаміла пра выхад новай кнігі паэзіі.👍👍👍
Гэтым разам гэта перакладная кніга сучаснага ўкраінскага аўтара Максыма Крыўцова “Крык на тэрыконе”. Пераклад на беларускую мову - Воля Франко. 🔥🔥🔥
Гэтая і іншыя кнігі выдавецтва будуць прэзентаваныя 20—22 сакавіка на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы.👍👍👍

👍5❤1
⭐️ "Запавет Фауста" - прэзентацыя
11 сакавіка выдавецтва "Аверсэв" і кнігарня "Акадэмкніга" запрашаюць на прэзентацыю новага рамана Людмілы Рублеўскай, што надоечы выйшаў у серыі "Сучасная беларуская літаратура".👍👍👍
❗️Пачатак а 19:00
👉 К/т "Піянер" вул. Энгельса, 20

👍8❤3
⭐️ Прэзентацыі суботы
У суботу 7 сакавіка пройдуць дзве цікавыя кніжныя прэзентацыі.🔥🔥🔥
📙Першая ў Любліне, дзе Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк прадставяць непадцэнзурнае выданне кнігі “Каласы пад сярпом тваім” класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. 👍👍👍
👉 Baobab, Krakowskie Przedmieście 39b, Lublin. Пачатак а 17:00
📕 Другая - гэта анлайн-сустрэча з аўтарам “Пентаквантара” Арцёмам Шуканавым. Сустрэча ладзіцца ў патрымку кнігі і з нагоды выхаду аўдыяверсіі першай часткі “Пентаквантара”.👍👍👍
❗️Пачатак - 17:00 па Менску.
Гаворка на сустрэчы пойдзе пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк. 🔥🔥
👉 Каб далучыцца, арганізатары запрашаюць запоўніць форму - у адказ вы атрымаеце запрашэнне на трансляцыю на пошту.

👍5