⭐️ Загадкі дзеда Кандрата
5 сакавіка Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаем юных наведвальнікаў на захапляльную мовазнаўчую гульню па кнізе Кандрата Крапівы “Загадкі дзеда Кандрата”. 👍👍👍
Вядомы байкапісец быў яшчэ і выдатным знаўцам мовы. Калісьці для беларускіх дзетак ён нават напісаў кнігу філалагічных загадак-амонімаў “Загадкі дзеда Кандрата”, каб тыя не гублялі цікавасці да роднай мовы.🔥🔥🔥
❗️Працягласць 45-50 хв.
❗️Кошт 4 руб.
❗️Удзел па папярэднім запісе: +375 17 363 56 21.
#анонс

👍3
⭐️ “Слуцкія паясы: легенды і факты”
Лекцыя-сустрэча гісторыка, архівіста і літаратара Дзяніса Лісейчыкава “Слуцкія паясы: легенды і факты” адбудзецца ў кінатэатры "Піянер" 12 сакавіка.👍👍👍
У 2023 г. Фонд развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў "АНІЎ" сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтаваў і выдаў манаграфію "Маджарскія: Армянскі род у гісторыі Беларусі". Кніга прысвечана гісторыі роду армянскіх майстроў-ткачоў Маджарскіх, якія стварылі нацыянальны беларускі сімвал — знакамітыя слуцкія паясы. 🔥🔥🔥
❗️Кошт квітка 20 руб
❗️Пачатак а 19:00

👍4
⭐️ Асобнік Скарыны знойдзены ў Нямеччыне
Даследчыца Вольга Шутава адшукала ў Веймарскай Бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў невядомы дагэтуль асобнік кнігі Францішка Скарыны. Гэта выдадзены ў Вільні ў 1522 годзе "Псалтыр".👍👍👍
Кніга захоўвалася ў фондах пад памылковым апісаннем.
Гэта сапраўдная падзея для беларускай кніжнай культуры. Да сёння былі вядомыя толькі чатыры падобныя асобнікі гэтай кнігі.🔥🔥🔥
#навіны

🔥21❤9👍4
🎧 Новыя аўдыёкнігі
Па-беларуску загучалі яшчэ два творы знакамітага Льюіса Кэрала - "Снаркаловы" і "Фантасмагорыя".👍👍👍
Абодва творы - класічныя ў пісьменніка, хоць і не патрапляюць адназначна ў катэгорыю дзіцячай літаратуры, як напрыклад, ягоная цудоўная дзівачка Аліса.
Пераклад - Макс Шчур. 👍👍👍
👉 Слухаць тут
#аўдыё

❤8
⭐️ Аўтограф-сесія Алены Пятровіч
7 сакавіка літаратарка Алена Пятровіч сустрэнецца з чытачамі ў варшаўскай "Букіністыцы" у межах падтрымкі кнігі "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска". 👍👍👍
У праграме чытанне тэксту, гутарка і аўтографы.🔥🔥🔥
❗️Завітвайце!❗️
👉 Купіць кнігу "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска" можна тут
❗️Час: з 13.00 да 17.00
👉👉 Адрас: Bukinistka (ul. Smulikowskiego, 4C, lokal B1)

❤7👍2
📙 "Крык на тэрыконе"
Выдавецтва Дзмітрыя Строцава "hochroth Minsk" паведаміла пра выхад новай кнігі паэзіі.👍👍👍
Гэтым разам гэта перакладная кніга сучаснага ўкраінскага аўтара Максыма Крыўцова “Крык на тэрыконе”. Пераклад на беларускую мову - Воля Франко. 🔥🔥🔥
Гэтая і іншыя кнігі выдавецтва будуць прэзентаваныя 20—22 сакавіка на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы.👍👍👍
#палічка

👍5❤1
⭐️ "Запавет Фауста" - прэзентацыя
11 сакавіка выдавецтва "Аверсэв" і кнігарня "Акадэмкніга" запрашаюць на прэзентацыю новага рамана Людмілы Рублеўскай, што надоечы выйшаў у серыі "Сучасная беларуская літаратура".👍👍👍
❗️Пачатак а 19:00
👉 К/т "Піянер" вул. Энгельса, 20

👍8❤3
⭐️ Прэзентацыі суботы
У суботу 7 сакавіка пройдуць дзве цікавыя кніжныя прэзентацыі.🔥🔥🔥
📙Першая ў Любліне, дзе Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк прадставяць непадцэнзурнае выданне кнігі “Каласы пад сярпом тваім” класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. 👍👍👍
👉 Baobab, Krakowskie Przedmieście 39b, Lublin. Пачатак а 17:00
📕 Другая - гэта анлайн-сустрэча з аўтарам “Пентаквантара” Арцёмам Шуканавым. Сустрэча ладзіцца ў патрымку кнігі і з нагоды выхаду аўдыяверсіі першай часткі “Пентаквантара”.👍👍👍
❗️Пачатак - 17:00 па Менску.
Гаворка на сустрэчы пойдзе пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк. 🔥🔥
👉 Каб далучыцца, арганізатары запрашаюць запоўніць форму - у адказ вы атрымаеце запрашэнне на трансляцыю на пошту.

👍5
***
Дотык вуснаў і... знікні!
Толькі сплю,
Толькі сплю...
Разам з ранкам стазыкім
Я твой боль наталю.
Нахілюся лісліва
Перад лёсам маім...
Можа, стану шчаслівай?
Толькі дым...
Толькі дым...
За ўсе скарбы і грошы
Я цябе не куплю...
Дотык вуснаў... Навошта
Толькі сплю?..
Толькі сплю...
Наста Кудасава
#раптамверш
Дотык вуснаў і... знікні!
Толькі сплю,
Толькі сплю...
Разам з ранкам стазыкім
Я твой боль наталю.
Нахілюся лісліва
Перад лёсам маім...
Можа, стану шчаслівай?
Толькі дым...
Толькі дым...
За ўсе скарбы і грошы
Я цябе не куплю...
Дотык вуснаў... Навошта
Толькі сплю?..
Толькі сплю...
Наста Кудасава
#раптамверш
❤20👍2
⭐️ “Тры Алены” - інтэрактыўная экскурсія
Сёння 7 сакавіка Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на экскурсію, прысвечаную знакавым жанчынам паэта:
"Так сталася, што ў жыцці паэта Петруся Броўкі было тры знакавыя жанчыны, якія насілі імя Алена: маці – Алена Сцяпанаўна Броўка, жонка – Алена Міхайлаўна Броўка (у дзявоцтве Рыдзеўская) і цешча – Алена Рыгораўна Рыдзеўская. Кожная з гэтых жанчын прайшла свой непаўторны і пакручысты жыццёвы шлях, і мы раскажам вам пра іх. Акрамя таго, пакажам унікальныя музейныя прадметы, звязаныя з трыма Аленамі: ад касметыкі да кніг, ім прысвечаных".👍👍👍
❗️Адкрыццё ў 15:00
Кошт 10 р.
👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30.

❤8👍2
⭐️ "Шлях дробнай сволачы" - прэзентацыя ў Кракаве
У нядзелю 8 сакавіка ў Кракаве адбудзецца творчая сустрэча, дзе пісьменніца Ева Вежнавец прэзентуе перавыданне сваёй першай кнігі "Шлях дробнай сволачы".👍👍👍
На імпрэзе можна будзе задаць пытанні аўтарцы, атрымаць аўтограф і набыць кнігі.🔥🔥🔥
Мадэратарка сустрэчы — галоўная рэдактарка "Gutenberg Publisher" Валянціна Андрэева.👍👍👍
❗️Пачатак а 15:00
👉 Адрас: Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

👍7
Кветкавы слоўнічак
Пачынаецца вясна і мы прапануем вам папоўніць беларускі слоўнічак назвамі раслін, што першымі з'яўляюцца гэтай парой.👍👍👍
❗️Спраўдзіце, ці ведаеце вы іх і падзяліцеся з сябрамі!
#слоўнік

❤12👍3
⭐️ "Недажын" - водгук
На пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі" з'явіўся водгук на кнігу "Недажын", прысвечаную памяці выдатнага паэта Алеся Каско. 👍👍👍
"Калі выйшла кніга “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, прыканцы свайго водгуку я выказаў сваё жаданне: вось каб не адна, а серыя такіх кніг пра выбітных асоб нашай літаратуры. Бо такая канцэпцыя укладання падалася мне дасканалай..." В.Г. 🔥🔥🔥
👉 Чытаць цалкам тут
#лонгрыд

❤5
***
Коцікі спалі
ў цесных каморках.
Ды ручаінкі
звіняць на пагорках.
Коцікі селі
на кусцік вярбовы,
грэюць на сонцы
жоўтыя бровы.
Данута Бічэль
#вершдня
Коцікі спалі
ў цесных каморках.
Ды ручаінкі
звіняць на пагорках.
Коцікі селі
на кусцік вярбовы,
грэюць на сонцы
жоўтыя бровы.
Данута Бічэль
#вершдня
❤19👍3
⭐️ Бестсэлер Караткевіча на кніжным кірмашы ў Познані
13 сакавіка ў Познані ў межах Міжнароднага кніжнага кірмаша адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, нядаўна перавыдадзенага без купюр і цэнзуры ў Беластоку.👍👍👍
У сустрэчы бярэ ўдзел пісьменнік Уладзімір Арлоў.🔥🔥
❗️Пачатак а 16-ай
👉 Międzynarodowe Targi Poznańskie (Głogowska, 10)
❗️Уваход вольны.

❤5👍2
⭐️ Праграма падтрымкі перакладных кніг
Польскі Інстытут Кнігі абвяшчае прыём заявак на Перакладчыцкую праграму "POLAND 2026". 👍👍👍
Выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры, паведамляе Прастора польскай культуры.🔥🔥🔥
Перакладчыцкая праграма ©POLAND падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах — ад мастацкай і дакументальнай літаратуры да гуманістыкі, гісторыі, кніг для дзяцей і моладзі, а таксама коміксаў.👍👍👍
❗️Дэдлайн падачы да 31 сакавіка 2026 году
👉 Дэталі і форма заяўкі тут

👍3❤1
⭐️ "Пфляўмбаўм" збірае анталогію
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” абвяшчае збор тэкстаў і ідэй для анталогіі пра Чарнобыль. Выданне будзе прымеркаванае да 40 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Укладальніца анталогіі - Вольга Касцюк.👍👍👍
❗️Дасылаць свае прапановы (чарнавікі, ідэі, планы) разам з кароткай біяграфіяй можна на электронную пошту antalohija@gmail.com да 10 красавіка.

❤6👍1