Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
***
Дотык вуснаў і... знікні!
Толькі сплю,
Толькі сплю...
Разам з ранкам стазыкім
Я твой боль наталю.
Нахілюся лісліва
Перад лёсам маім...
Можа, стану шчаслівай?
Толькі дым...
Толькі дым...

За ўсе скарбы і грошы
Я цябе не куплю...
Дотык вуснаў... Навошта
Толькі сплю?..
Толькі сплю...


Наста Кудасава

#раптамверш
❤20👍2
⭐️ “Тры Алены” - інтэрактыўная экскурсія

Сёння 7 сакавіка Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на экскурсію, прысвечаную знакавым жанчынам паэта:

"Так сталася, што ў жыцці паэта Петруся Броўкі было тры знакавыя жанчыны, якія насілі імя Алена: маці – Алена Сцяпанаўна Броўка, жонка – Алена Міхайлаўна Броўка (у дзявоцтве Рыдзеўская) і цешча – Алена Рыгораўна Рыдзеўская. Кожная з гэтых жанчын прайшла свой непаўторны і пакручысты жыццёвы шлях, і мы раскажам вам пра іх. Акрамя таго, пакажам унікальныя музейныя прадметы, звязаныя з трыма Аленамі: ад касметыкі да кніг, ім прысвечаных".👍👍👍

❗️Адкрыццё ў 15:00
Кошт 10 р.

👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30.

#анонс
❤8👍2
⭐️ "Шлях дробнай сволачы" - прэзентацыя ў Кракаве

У нядзелю 8 сакавіка ў Кракаве адбудзецца творчая сустрэча, дзе пісьменніца Ева Вежнавец прэзентуе перавыданне сваёй першай кнігі "Шлях дробнай сволачы".👍👍👍

На імпрэзе можна будзе задаць пытанні аўтарцы, атрымаць аўтограф і набыць кнігі.🔥🔥🔥

Мадэратарка сустрэчы — галоўная рэдактарка "Gutenberg Publisher" Валянціна Андрэева.👍👍👍

❗️Пачатак а 15:00
👉 Адрас: Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

#анонс
👍7
Кветкавы слоўнічак

Пачынаецца вясна і мы прапануем вам папоўніць беларускі слоўнічак назвамі раслін, што першымі з'яўляюцца гэтай парой.👍👍👍

❗️Спраўдзіце, ці ведаеце вы іх і падзяліцеся з сябрамі!

#слоўнік
❤12👍3
⭐️ "Недажын" - водгук

На пляцоўцы "Новыя беларускія кнігі" з'явіўся водгук на кнігу "Недажын", прысвечаную памяці выдатнага паэта Алеся Каско. 👍👍👍

"Калі выйшла кніга “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, прыканцы свайго водгуку я выказаў сваё жаданне: вось каб не адна, а серыя такіх кніг пра выбітных асоб нашай літаратуры. Бо такая канцэпцыя укладання падалася мне дасканалай..." В.Г. 🔥🔥🔥

👉 Чытаць цалкам тут

#лонгрыд
❤5
***
Коцікі спалі
ў цесных каморках.
Ды ручаінкі
звіняць на пагорках.

Коцікі селі
на кусцік вярбовы,
грэюць на сонцы
жоўтыя бровы.


Данута Бічэль

#вершдня
❤19👍3
⭐️ Бестсэлер Караткевіча на кніжным кірмашы ў Познані

13 сакавіка ў Познані ў межах Міжнароднага кніжнага кірмаша адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, нядаўна перавыдадзенага без купюр і цэнзуры ў Беластоку.👍👍👍

У сустрэчы бярэ ўдзел пісьменнік Уладзімір Арлоў.🔥🔥

❗️Пачатак а 16-ай
👉 Międzynarodowe Targi Poznańskie (Głogowska, 10)

❗️Уваход вольны.

#анонс
❤5👍2
Прыказка на кожны дзень

Селядцом частавалі, а вады не давалі...

#прыказка
👍4😢4
⭐️ Праграма падтрымкі перакладных кніг

Польскі Інстытут Кнігі абвяшчае прыём заявак на Перакладчыцкую праграму "POLAND 2026". 👍👍👍

Выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры, паведамляе Прастора польскай культуры.🔥🔥🔥

Перакладчыцкая праграма ©POLAND падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах — ад мастацкай і дакументальнай літаратуры да гуманістыкі, гісторыі, кніг для дзяцей і моладзі, а таксама коміксаў.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы да 31 сакавіка 2026 году
👉 Дэталі і форма заяўкі тут

#анонс
👍3❤1
⭐️ "Пфляўмбаўм" збірае анталогію

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” абвяшчае збор тэкстаў і ідэй для анталогіі пра Чарнобыль. Выданне будзе прымеркаванае да 40 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Укладальніца анталогіі - Вольга Касцюк.👍👍👍

❗️Дасылаць свае прапановы (чарнавікі, ідэі, планы) разам з кароткай біяграфіяй можна на электронную пошту antalohija@gmail.com да 10 красавіка.

#анонс
❤6👍1
⭐️ Экскурсійны чацьвер

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае 12 сакавіка ў 11:00, 15:00, 17:00 на аглядавую экскурсію па ўнікальным музеі-кватэры народнага паэта. 👍👍👍

Вы атрымаеце магчымасць убачыць гістарычны будынак унутры, даведацца аб цікавых фактах з жыцця Петруся Броўкі, пазнаёміцца з бытам творчай інтэлігенцыі 1970-х гадоў, завязаць знаёмствы з аматарамі гісторыі і беларускай літаратуры і проста добра правесці час.🔥🔥

❗️Кошт 10р.
❗️❗️Без папярэдняга запісу
👉Адрас: вул. К.Маркса, 30.

#анонс
👍2
📚 Новыя кнігі

📘 Выйшаў пераклад на беларускую мову эсэ філосафа і мысляра, аднаго з айцоў экзістэнцыялізма, і нобелеўскпга лаўрэата па літаратуры, Жана-Поля Сартра “Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм“.👍👍👍
Кніга выйшла ў выдавецтве "Skaryna Press". Пераклад - Уладзіслаў Гарбацкі.🔥🔥🔥
👉 Замовіць

📕 У Беластоку выдалі анансаваную раней кнігу прозы Уладзіслава Ахроменкі “Нясвіжская крыза”, куды ўвайшлі творы розных жанраў і гадоў напісання. У новым выданні чытач знойдзе славутую “Тэорыю змовы” — вострасюжэтны кінараман-фарс, а таксама твор “Музы і свінні” — зборнік гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. 👍👍👍

#анонс
❤3👍2
***
Зноў на ўзлеску цвiтуць-дацвiтаюць арэшыны —
У жаўтлявых падвесках каткоў-завушнiц.
Дуб над iмi, усёй гэтай пушчы старэйшына,
Дрэмле ў думках аб блiзкай пары навальнiц.
Тут, у гушчы кустоў, у кудлатым ляшчэўнiку,
За даўжэзны свой век, кожным летам, як жнуць,
Колькi чуў ён дзiцячага гоману-шчэбету!..
I яшчэ, i яшчэ раз хацеў бы пачуць...

Ніл Гілевіч

#вершдня
❤13👍1
📙 "Acta Albaruthenica" - новы выпуск

Выйшаў 25-ы нумар часопіса "Acta Albaruthenica", прысвечаны шырокаму колу даследаванняў па пытаннях беларускай мовы, культуры, літаратуры і ідэнтычнасці з асаблівым акцэнтам на перспектыву памежжа, а таксама гістарычны і сучасны кантэкст.👍👍👍

👉 Са зместам выдання можна азнаёміцца на тут

#палічка
👍2❤1
⭐️ Экскурсія-прэзентацыя па выдавецтве "Мяне няма"

У суботу 14 сакавіка ў Варшаве пройдзе перфарматыўная экскурсія, якую зладзіць ініцыятыва "Тутэйшы тэатр" і выдавецтва "Мяне няма".👍👍👍

Арганізатары абяцаюць імерсіўную вандроўку па пакоях офісу выдавецтва, "дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мэлёдыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і акторкамі тэатра. Сусьвет асобных твораў ажыцьцяўляецца на вашых вачах, тае на далонях, ходзіць вашымі нагамі — наўселякі выпадак ня будзем пералічваць далей, пабачыце самі"...🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 18:00
20 зл — мінімальны данат
👉 Колькасьць месцаў абмежаваная — уваход праз рэгістрацыю па спасылцы.

❗️Завітвайце, будзе цікава!

#анонс
👍3
⭐️ Сустрэча вясны разам з музеем Якуба Коласа

Яшчэ адна імпрэза пройдзе ў суботу 14 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Правядзе яе Елена Сяргеева, сертыфікаваная карагодніца, практык беларускіх абрадавых танцаў. 👍👍

На майстар-класе гэта:
✔️ Магчымасць дакрануцца да старажытнага абраду «клікання вясны».
✔️ Спроба зразумець сакральную геаметрыю кола і сімволіку рухаў.
✔️ Вывучыць аўтэнтычныя карагодныя крокі і ўзоры.
✔️ Паспявацьь традыцыйныя вясновыя песенкі-заклінаніі.

Гэта ўнікальная магчымасць не «паглядзець на фальклор», а самім стаць часткай тысячагадовай традыцыі, якая жыве ў нашым генетычным кодзе.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 12:00
👉 Месца: музей Якуба Коласа
❗️Кошт: 10 рублёў
❗️❗️Колькасць месцаў абмежаваная магчымасцю зручна размясціцца ў кагодным коле!

👉 Спасылка для запісу - тут

#анонс
❤4👍1
🎧 Юлі Таўбін - вершы

Ініцыятыва "Непаслухмяныя дзеці кастрычніка" агучылі вершы Юлія Таўбіна (1911-1937):
"Вось яна, вяршыня міжваеннай паэзіі. Вершы Юлія Таўбіна мадэрныя па форме, а калі гаварыць пра філасофскі змест, то ніякага апісання пад гэтым відэа не хопіць. Беларуская паэзія тады імкліва развівалася, і вершы Таўбіна фіналяць гэты амбітны перыяд..."👍👍👍

👉 Слухаць - https://youtu.be/pq_-KAbxL2U?si=R5PjO663OhVEXgrl

#аўдыё
❤5👍3
🎧 Літаратурныя зацемкі

Працягваем вас знаёміць з выпускамі аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца. 👍👍👍

У новым - аўтар разважае над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне":
"Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу."🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#аўдыё
❤6
⭐️ Ан-лайн сустрэча са Зміцерам Бартосікам

15 сакавіка "Літаратура і кАВА" запрашае на сустрэчу з літаратарам і бардам Зьміцерам Бартосікам.👍👍👍

Гаворка на сустрэчы пойдзе пра літаратуру, падарожжы, людзей і гісторыі, якія складаюць Беларусь. Гэта будзе добрая магчымасьць паслухаць аўтара, задаць свае пытаньні і правесьці нядзелю ў цёплай кампаніі.🔥🔥🔥

👉 Спасылка на мерапрыемства

#анонс
👍8