Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Песні збянтэжаных рэк"

Паэт Янка Лайкоў выдаў кнігу вершаў "Песні збянтэжаных рэк". 👍👍👍

У яе увайшлі вершы за апошнія ці не 20 гадоў - папярэдняя кніга "Вогнепаклоннік" выйшла ў 2003 годзе. 🔥🔥🔥

Даведка
Паэт, перакладчык і крытык Янка Лайкоў нарадзіўся 10 верасня 1979 у в. Новая Мётча (Барысаўскі раён, Мінская вобласць). Скончыў філфак БДУ, дэбютаваў у сярэдзіне 1990-ых г. - першы ягоны зборнік вершаў "Логіка пасткі" пабачыў свет у 2000 г.

#палічка
❤10
⭐️ "Таямніцы Багрымаў" лекцыя

18 сакавіка
ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекту “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” пройдзе чарговая аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча прысвечаная Паўлюку Багрыму.👍

У гісторыю беларускай літаратуры Паўлюк Багрым быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя.🔥🔥🔥

Але за гэтымі досыць сціслымі звесткамі хаваецца надзвычайнае перапляценне гісторый некалькіх сямей і розных мясцін наваградскіх ды баранавіцкіх ваколіц. Кожная з іх у розны час трапляла пад пільны погляд даследчыкаў-багрымазнаўцаў. Запрашаем пазнаёміцца з навуковым і архіўным наробкам на лекцыі ў Літаратурным.

❗️Кошт квітка 8 р.
❗️❗️Пачатак а 19:00

#анонс
👍6
⭐️ Прэзентацыя кнігі Мікалая Панфілюка

У чацвер 19 сакавіка ў Гайнаўцы ў "Centrum Promocji Regionu „Czerlonka” адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Панфілюка "Мой лёс - Дубічы царкоўныя" (пад рэдакцыяй Міхала Андрасюка).👍👍👍

Сустрэча пройдзе ў межах цыклу “Пушчанскі ўніверсітэт”, які ладзіць фонд “Царкоўная музыка”.🔥🔥🔥

У праграме – сустрэча з аўтарам і аўтографсесія.👍👍👍

❗️пачатак а 18:00
👉 адрас: ul. T. Sołoniewicz, 2

#анонс
👍5✍1
⭐️ "Графічныя афарызмы"

Музей гісторыі беларускай літаратуры 17 сакавіка запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння мастака. 👍👍

Творчасць М. Лісоўскага вызначаецца разнастайнасцю: аднак сапраўдным яго пакліканнем стаў сяброўскі шарж, героямі якога былі, у тым ліку, вядомыя беларускія літаратары, з якімі мастак быў асабіста знаёмы. Дзякуючы Міхаілу Лісоўскаму шарж шчыльна ўвайшоў у беларускую мастацкую практыку і заняў годнае месца сярод іншых жанраў.👍👍👍

Выстава ладзіцца сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, у фондах якога захоўваецца каштоўная калекцыя мастака.🔥🔥🔥

❗️Адкрыццё а 16-ай

#анонс
👍2❤1
⭐️ Канікулы ў Броўкі

Літаратурны музей Петруся Броўкі ў перыяд вясновых канікул запрашае школьнікаў наведаць музейна-педагагічныя заняткі і лекцыі ў межах праграмы “Канікулы ў Броўкі” (22-29 сакавіка).👍👍👍

Вас чакаюць музейна-педагагічныя заняткі:
✔️ “Мяне чакаюць у музеі”, які стане першым крокам да вывучэння музейнай прасторы;
✔️ “Калі саджуся за паперу”, прысвечаны знаёмству з атмасферай эпохі жыцця Петруся Броўкі;
✔️ Лекцыя “Музейны канструктар”, якая прадстаўляе жывы дыялог паміж супрацоўнікамі музея і наведвальнікамі.

❗️Абавязковы папярэдні запіс.

#анонс
❤4👍3
⭐️ Прэмія Анемпадыстава

Стартуе новы сезон прэміі за нейлепшы дызайн кніжнай вокладкі імя Міхала Анемпадыстава. 👍👍👍

Заснаваная ў 2019 г., прэмія адзначае найлепшыя прыклады кніжнага дызайну і падтрымлівае традыцыю ўганаравання і прасоўвання беларускіх выданняў.🔥🔥

❗️Дэдлайн падачы - да 29 сакавіка.

👉 Падаць заяўку

#навіны
👍4❤1
⭐️ Дзень паэзіі з Мацеем Бурачком

21 сакавіка Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае адзначыць Сусветны дзень паэзіі і 186-ы дзень народзінаў Мацея Бурачка, паколькі так ужо атрымалася, што гэтыя даты супадаюць: у 1840-м – на свет з’явіўся Францішак Багушэвіч, а ў 1999-м – ЮНЕСКА заснавала сусветнае паэтычнае свята.👍👍👍

У праграме:
✏️ 14:00 – лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча “Радаводныя таямніцы і сяброўскія сувязі Францішка Багушэвіча”.
✏️ 15:00-17:30 – майстар-клас Ганны Сілівончык “Вышыўка па фотаздымках” (5 руб.).
✏️ 15:00-17:30 – майстар-клас Ірыны Князевай па роспісе сурвэтак у стылі маляванкі “Dudka białaruskaja”.
✏️ 16:00-17:00 – Майстар-клас па беларускай лацінцы.
✏️ 17:30 – куратарская тэматычная экскурсія Валянціны Кароткінай па выставе “Адкуль узяўся Бурачок?..”

❗️наведванне ўсіх актыўнасцей: 25 руб.

#анонс
❤6
***
Вясна прыйшла, такое ўсплыла,
што памяняўся сэнс жыцця,
на шлях далейшы траціць сілу,
я пачынаю нехаця.

Ізноў ісці без адпачынку,
пры тым, што хочацца заснуць...
Я не люблю з тае прычыны
доўгачаканую вясну.


Алесь Камоцкі

#раптамверш
❤11👍3😢3🤔1
⭐️ Караткевіча прэзентуюць у Торуні

24 сакавіка ў Торуні адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, што нядаўна выйшла ў Беластоку.

Сустрэча пройдзе з удзелам пісьменніка Уладзіміра Арлова. 🔥🔥🔥

👉 Месца: Klasztor Redemptorystów (ul. Św. Józefa 23/35)
❗️Час: 18:00

#анонс
👍8
📚 Новыя кнігі

📙 Неўзабаве выходзіць кніга «Традыцыйны інтэр’ер. Асобы», якая складаецца фотаздымкаў інтэр’ераў, партрэтаў герояў, а таксама фота посцілак і ручнікоў, покуці і вышывак; і змяшчае расповеды пра жыццё жыхароў розных пакаленняў з усёй Беларусі. 👍👍👍
👉 Перадзамова тут

📘 У выдавецтве "Połackija Łabirynty" выйшла кніга ўспамінаў Івонкі Сурвілы з назвай “У восем гадоў я была на вайне”. Кніга перакладзеная з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню.🔥🔥🔥
👉 Замовіць тут

📕 У бліжэйшы час у выдавецтве "Skaryna Press" пабачыць свет кніга Настассі Панкратавай “(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі”. Выданне абагульняе выбраныя інтэрв’ю, аналітыку і тэматычныя артыкулы, якія падсумоўваюць працэсы ў беларускай тэатральнай сферы.👍👍👍

#палічка
❤2👍2
⭐️ Хуткія літаратурныя знаёмствы

24 сакавіка ў музеі Максіма Багдановіча:
❓Вы прачыталі цікавы твор і вам карціць распавесці пра яго людзям?
❓Вы згубілі кніжныя арыентыры і чакаеце знакаў сусвету, каб узяцца за нешта новае?
❓Вы інтраверт, які схаваўся ў літаратуру, але гатовы пагуляць у гэтыя хованкі з іншымі інтравертамі?
❓Нарэшце, вы проста любіце цікавыя размовы пад гарбатку з выпадкова-невыпадковымі людзьмі... То не абмініце мерапрыемства!

Фармат – адпаведны... 15-20 хвілін на размову і новае знаёмства з кнігай, творам і чалавекам.👍👍👍

❗️Уваходны квіток – 10 руб.
❗️Пачатак а 19:00

👉 Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
👍4❤2🔥2
***
За сакавіцкімі завеямі,
Нібы за прывіднай сцяной,
Ужо вясна махае веямі.
I пахне сцяты свет зямлёй.

To ціўкне птушачка азяблая,
To зашархоча з даху снег,
To дрогка страпянецца яблыня,
To пырхнуць вераб'і са стрэх.

I сонца кволенькае коціцца
Увысь, на небасхіл круты,
I сэрца гэтак не маркоціцца,
Як у былыя халады.

Званчэюць галасы дзіцячыя,
Задумна шэпчуцца лясы,
Былі,
Сплылі,
He перайначылі
На свой капыл нас маразы.


Анатоль Грачанікаў

#раптамверш
❤13👍1
📙 Новы зборнік вершаў Людкі Сільновай

Пасля доўгага перапынку пабачыў свет новы паэтычны зборнік паэткі Людкі Сільновай. 👍👍👍

Кніга "На празрыстай мове радзімы" (Мінск, 2025) стала вялікай творчай справаздачай аўтаркі за значны перыяд і ўключае паэзію розных гадоў і жанраў: класічныя вершы, верлібры, паэмы, кароткія аўтарскія формы і пераклады.

👉 Кніга выйшла зусім невялічкім накладам, яе можна набыць у шапіку Нацыянальнай біблятэкі.

#палічка
👍8
***
Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.


Якуб Колас

#вершдня
❤7👍1
🎧 "Дзяльба кабанчыка" - у аўдыё

Ініцыятыва "Беларуская літаратура" агучыла твор пісьменніка Віктара Карамазава "Дзяльба кабанчыка".👍

"Гэта цяпер вам нічога не скажуць гэтыя словы: дзяльба кабанчыка. А калісь гэта была галоўная падзея ў вёсцы, і не толькі ў ёй — для гарадскіх сыноў і ўнукаў гэта таксама быў абавязковы акцэнт усяго года. Пры дзяльбе кабанчыка людзі заўсёды станавіліся самі сабой..."🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
👍4❤1
⭐️ "Каласы" у Шчэціне

Працягваецца вялікі прэзентацыйны тур новага выдання слыннага гістарычнага рамана Уладзіміра Караткевіча - 26 сакавіка ў Шчэціне адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім”, што выйшла ў 2025 г. у Беластоку. 👍👍👍

У сустрэчы бярэ ўдзел пісьменнік Уладзімір Арлоў. 🔥🔥

👉 Адрас: "Klub Storrady" (ul. Storrady-Świętosławy 2)
❗️Час: 18:00

#анонс
👍6
⭐️ "Вершалінскі рай"

Чарговы водгук з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі" - гэтым разам на кнігу Аляксея Карпюка "Вершалінскі рай". Праўда, твор нават з нацяжкай ніяк не назавеш новым - ён выйшаў яшчэ у 1974 г., але з улікам таго, што кожнае пакаленне беларусаў нанова адкрывае для сябе ўсё беларускае, у тым ліку і літаратуру, а кнігу А. Карпюка нядаўна перавыдалі, - залічым! Магчыма, некага яшчэ зацікавіць класіка і сучасныя чытачы адкрыюць "новыя" імёны.👍👍👍

«Вершалінскі рай» пасля «Кніг Якубовых» Вольгі Такарчук, і атрымала (умоўна), нібыта працяг адной гісторыі. Розніца хіба што толькі ў сацыяльным асяроддзі герояў.
І там, і тут гаворка пра секту, пра людзей у час хаосу і смуты. Тады чалавек намагаецца ўхапіцца за «ўратавальную саломінку», каб утрымацца на плыву. Але нярэдка менавіта яна і становіцца прычынай гібелі..."
🔥

👉 Чытаць цалкам

#лонгрыд
❤6