Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Караткевіча прэзентуюць у Торуні

24 сакавіка ў Торуні адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, што нядаўна выйшла ў Беластоку.

Сустрэча пройдзе з удзелам пісьменніка Уладзіміра Арлова. 🔥🔥🔥

👉 Месца: Klasztor Redemptorystów (ul. Św. Józefa 23/35)
❗️Час: 18:00

#анонс
👍8
📚 Новыя кнігі

📙 Неўзабаве выходзіць кніга «Традыцыйны інтэр’ер. Асобы», якая складаецца фотаздымкаў інтэр’ераў, партрэтаў герояў, а таксама фота посцілак і ручнікоў, покуці і вышывак; і змяшчае расповеды пра жыццё жыхароў розных пакаленняў з усёй Беларусі. 👍👍👍
👉 Перадзамова тут

📘 У выдавецтве "Połackija Łabirynty" выйшла кніга ўспамінаў Івонкі Сурвілы з назвай “У восем гадоў я была на вайне”. Кніга перакладзеная з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню.🔥🔥🔥
👉 Замовіць тут

📕 У бліжэйшы час у выдавецтве "Skaryna Press" пабачыць свет кніга Настассі Панкратавай “(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі”. Выданне абагульняе выбраныя інтэрв’ю, аналітыку і тэматычныя артыкулы, якія падсумоўваюць працэсы ў беларускай тэатральнай сферы.👍👍👍

#палічка
❤2👍2
⭐️ Хуткія літаратурныя знаёмствы

24 сакавіка ў музеі Максіма Багдановіча:
❓Вы прачыталі цікавы твор і вам карціць распавесці пра яго людзям?
❓Вы згубілі кніжныя арыентыры і чакаеце знакаў сусвету, каб узяцца за нешта новае?
❓Вы інтраверт, які схаваўся ў літаратуру, але гатовы пагуляць у гэтыя хованкі з іншымі інтравертамі?
❓Нарэшце, вы проста любіце цікавыя размовы пад гарбатку з выпадкова-невыпадковымі людзьмі... То не абмініце мерапрыемства!

Фармат – адпаведны... 15-20 хвілін на размову і новае знаёмства з кнігай, творам і чалавекам.👍👍👍

❗️Уваходны квіток – 10 руб.
❗️Пачатак а 19:00

👉 Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
👍4❤2🔥2
***
За сакавіцкімі завеямі,
Нібы за прывіднай сцяной,
Ужо вясна махае веямі.
I пахне сцяты свет зямлёй.

To ціўкне птушачка азяблая,
To зашархоча з даху снег,
To дрогка страпянецца яблыня,
To пырхнуць вераб'і са стрэх.

I сонца кволенькае коціцца
Увысь, на небасхіл круты,
I сэрца гэтак не маркоціцца,
Як у былыя халады.

Званчэюць галасы дзіцячыя,
Задумна шэпчуцца лясы,
Былі,
Сплылі,
He перайначылі
На свой капыл нас маразы.


Анатоль Грачанікаў

#раптамверш
❤13👍1
📙 Новы зборнік вершаў Людкі Сільновай

Пасля доўгага перапынку пабачыў свет новы паэтычны зборнік паэткі Людкі Сільновай. 👍👍👍

Кніга "На празрыстай мове радзімы" (Мінск, 2025) стала вялікай творчай справаздачай аўтаркі за значны перыяд і ўключае паэзію розных гадоў і жанраў: класічныя вершы, верлібры, паэмы, кароткія аўтарскія формы і пераклады.

👉 Кніга выйшла зусім невялічкім накладам, яе можна набыць у шапіку Нацыянальнай біблятэкі.

#палічка
👍8
***
Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.


Якуб Колас

#вершдня
❤7👍1
🎧 "Дзяльба кабанчыка" - у аўдыё

Ініцыятыва "Беларуская літаратура" агучыла твор пісьменніка Віктара Карамазава "Дзяльба кабанчыка".👍

"Гэта цяпер вам нічога не скажуць гэтыя словы: дзяльба кабанчыка. А калісь гэта была галоўная падзея ў вёсцы, і не толькі ў ёй — для гарадскіх сыноў і ўнукаў гэта таксама быў абавязковы акцэнт усяго года. Пры дзяльбе кабанчыка людзі заўсёды станавіліся самі сабой..."🔥🔥🔥

👉 Слухаць

#аўдыё
👍4❤1
⭐️ "Каласы" у Шчэціне

Працягваецца вялікі прэзентацыйны тур новага выдання слыннага гістарычнага рамана Уладзіміра Караткевіча - 26 сакавіка ў Шчэціне адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім”, што выйшла ў 2025 г. у Беластоку. 👍👍👍

У сустрэчы бярэ ўдзел пісьменнік Уладзімір Арлоў. 🔥🔥

👉 Адрас: "Klub Storrady" (ul. Storrady-Świętosławy 2)
❗️Час: 18:00

#анонс
👍6
⭐️ "Вершалінскі рай"

Чарговы водгук з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі" - гэтым разам на кнігу Аляксея Карпюка "Вершалінскі рай". Праўда, твор нават з нацяжкай ніяк не назавеш новым - ён выйшаў яшчэ у 1974 г., але з улікам таго, што кожнае пакаленне беларусаў нанова адкрывае для сябе ўсё беларускае, у тым ліку і літаратуру, а кнігу А. Карпюка нядаўна перавыдалі, - залічым! Магчыма, некага яшчэ зацікавіць класіка і сучасныя чытачы адкрыюць "новыя" імёны.👍👍👍

«Вершалінскі рай» пасля «Кніг Якубовых» Вольгі Такарчук, і атрымала (умоўна), нібыта працяг адной гісторыі. Розніца хіба што толькі ў сацыяльным асяроддзі герояў.
І там, і тут гаворка пра секту, пра людзей у час хаосу і смуты. Тады чалавек намагаецца ўхапіцца за «ўратавальную саломінку», каб утрымацца на плыву. Але нярэдка менавіта яна і становіцца прычынай гібелі..."
🔥

👉 Чытаць цалкам

#лонгрыд
❤6
⭐️ Беларускія казкі - новы партал

Пачаў працу партал праекта "Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі". 🔥🔥🔥

Гэта распрацоўка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў. 👍👍👍

Праект ажыццяўляўся ў 2023-25 гг. і за гэты час адбылася маштабная праца па выяўленні запісаў казак у магчымых архівах і сховішчах. Быў праведзены пошук па каталогах архіваў Масквы і Санкт-Пецярбурга па выяўленні рукапісаў. 🔥🔥🔥

На гэтай інтэрнэт-старонцы прадстаўлены запісы з к. 1960-х да 2000-х гг. Аўдыязапісы падаюцца разам з расшыфроўкай і пашпартам, дзе адзначаны дадзеныя пра апавядальніка, збіральніка, месца фіксацыі, захоўвання запісу і публікацыі. Казкі раскласіфікаваныя па асноўных жанравых групах.👍👍👍

Кіраўнік праекта – Таццяна Валодзіна.👍👍👍

❗️Завітвайце і чытайце!

#навіны
🔥7👍5❤4
⭐️ Прэмія Багушэвіча

Журы прэміі паведаміла пра завяршэнне збору заявак на падвядзенне вынікаў 2025 г. Сёлета на разгляд паступілі дзясяткі заявак – ад кніг і даследаванняў да падкастаў і відэа. Нагадаем, што цяпер Прэмія аб’ядноўвае розныя фарматы, прысвечаныя беларускай гісторыі, культуры і калектыўнай памяці, таму апроч кніг удзел могуць браць і мультымедыйныя праекты, што адпавядаюць статутным мэтам прэміі.👍👍👍

Сярод іншага намінуюцца кнігі:
📙 «Апошнія сведкі Гродна» Руслан Кулевіч (2025);
📘 «Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду» Сяргей Кавалёў (Люблін, 2025);
📕 «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» – Уладзімір Хільмановіч (Беласток, 2025);
📘 «І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» Вольга Барышнікава (Лондан, 2025); і іншыя.

#навіны
❤5
📙 “Выбранае” Кастуся Езавітава

У красавіку ў Беластоку мае выйсці першы том новай кніжнай серыі БІНіМ — “Спадчына БНР”. Кніга прысвечаная асобе Кастуся Езавітава і падрыхтаваная трыма ўкладальнікамі: Наталляй Гардзіенка, Юрыем Грыбоўскім і Лявонам Юрэвічам. 🔥🔥🔥

Грунтоўнае 700-старонкавае выданне складаецца з біяграфіі Кастуся Езавітава, а таксама ўпершыню сабраных пад адной вокладкай найважнейшых ягоных тэкстаў, успамінаў, даследаваньняў, вершаў, нарысаў, ліставання, што захоўваюцца ў зборах Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы і іншых краінаў. Некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.👍👍

#анонс
❤4🔥2
⭐️ Лірніцкія спевы ў музеі Коласа

28 сакавіка музей Якуба Коласа запрашае на незвычайную імпрэзу - паслухаць аўтэнтычныя лірніцкія спевы. 👍👍👍

Вялікі пост для кожнага хрысціяніна — час роздуму над найвялікшымі духоўнымі каштоўнасцямі нашага жыцця. Менавіта ў гэты час, калі музыку не гралі для забавы, гучэла ліра карбовая, якая прадстаўляла асобны жанр у нашай духоўнай культуры — лірніцкія спевы. Духоўныя псальмы, канты, балады складалі аснову лірніцкага рэпертуара. 🔥🔥🔥

Менавіта яны прагучаць у выкананні Алеся Лася і Алесі Сівохінай.👍👍👍

👉 Адрас: Акадэмічная, 5
❗️Пачатак а 14:00
❗️Кошт - 15р.

#анонс
❤7👍4🔥1
⭐️ Літшкола “ТЭКСТ”

27 сакавіка Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на чарговы занятак.
Тэма: "Мініяцюрная проза" 👍👍👍

Будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
✏️ грэгерыі і афарызмы;
✏️ лірычная мініяцюра;
✏️ філасофскія зацемкі;
✏️ беларускія майстры кароткай празаічнай формы.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне, чытанні.

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.👍👍👍

❗️Кошт 10 руб.

#анонс
👍6❤2
***
Як толькi святочны
Засвецiцца дзень,
Дзядуля з кiечкам
Па весцы iдзе.
Вялiкую кайстру
Нясе ен з сабой.
I дзецi
Яго абступаюць
Гурбой.
— Дзядуля!
Свiсткi пакажыце! –
Крычаць.
Павольна ен кайстру
Здымае з пляча.
I з кайстры таропка
Бяруць хлапчукi
Глiняныя цацкi –
Малыя свiсткi.
…Яшчэ на бярозках
Не выбiўся лiст,
А ўжо салаўшны
Разносiцца свiст.
Старыя глядзяць
Нарэшце адкрылi
Сакрэт жыхары:
— Ды гэта ж
Ганчар зарачанскi,
Хвядос,
Малым напаседам
Забаўкi прынес.
Не будзе цяпер iм
Спакою i сну…
Раздаў iм Хвядос
Не свiсткi, а вясну.


Алесь Ставер

#вершдня
❤10👍4👏1
⭐️ "Вясновыя перазовы"

Музей гісторыі беларускай літаратуры 31 сакавіка запрашае на прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”» ў межах сумеснага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя”. 👍👍👍

У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, а таксама гераіні сакавіцкіх публікацый “Роднага слова”. 🔥🔥🔥

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Мелодыя жаночай душы” з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.👍👍👍

❗️Уваход вольны. Пачатак а 16:00
👉Адрас: вул.М.Багдановіча, 13.

#анонс
👍4
⭐️ «Той час даны нам»

26 сакавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя альбома «Той час даны нам» з вершамі Зоі Сачко і і фотаздымкамі Пятра Лазавіка.👍👍👍

У межах сустрэчы адкрыецца фотавыстава Пятра Лазавіка «Праваслаўныя прыдарожныя крыжы ў культурным ландшафце Бельскай зямлі».🔥🔥🔥

Таксама будуць прадстаўлены найноўшыя нумары выдання «Бельскі гасцінец».👍👍👍

Мерапрыемства пройдзе ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку.👍👍👍

❗️Пачатак а 18-ай
👉Адрас: вул. Св. Мікалая, 5 (ul. Św. Mikołaja 5)

#анонс
👍4