⭐️ "Экслібрыс" 2026
Штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс", што сёлета абраў патронкай - пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры Алаізу Пашкевіч (Цётку) працягвае збор твораў.👍👍👍
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
❗️Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Па выніках конкурса “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў. 👍👍👍
❗️Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.
👉 Падаць заяўку - bellit.info@gmail.com
#навіны

👍3
📙 Манаграфія па Іване Пташнікаве
У Любліне выйшала манаграфія польскай літаратуразнаўцы Беаты Сівэк пра беларускага празаіка Івана Пташнікава «Ненапісаная аповесць. Празаічныя творы Івана Пташнікава». 👍👍👍
Беата Сівэк – прафесар, загадчыца кафедры рускай, украінскай і беларускай літаратуры ў Люблінскім універсітэце Яна Паўла ІІ. Над гэтай кнігай яна працавала амаль шэсць гадоў - у 2019 г. яна была працавала ў беларускіх архівах падчас стажыроўкі ў БДУ.🔥🔥🔥
У навуковым наробку Беаты Сівэк даследаванні паэзіі М. Багдановіча, творчасці беларускіх пісьменнікаў з літаратурнага аб'яднання "Белавежа", а таксама сучаснай беларускай драматургіі. 👍👍👍
#палічка

❤4👍2
⭐️ Вершы Анатоля Івашчанкі
На чытанне выходнага дня прапануем вам нізку вершаў Анатоля Івашчанкі, што нядаўна з'явілася на паэтычным партале "Taubin".👍👍👍
Галасы
𝘤𝘶𝘮 𝘵𝘢𝘤𝘦𝘮𝘶𝘴 𝘤𝘭𝘢𝘮𝘢𝘮𝘶𝘴
мы жывем і не чуем свае галасы
галасы нашы бы пад сярпом каласы
у бяздонную невараць-прорву ляцяць
у сляпую бязмоўную студню
вы паслухайце як аглушальна маўчаць
усе тыя каго столькі год не чуваць
хто не ў змозе далей сваю немасць трываць
чужаніца
адсутны
адсуну-
ты
👉 Чытаць далей тут
#лонгрыд

❤16👍6
🎧 Літаратурныя зацемкі
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае над кнігай "Проста з любові" Ганны Кандрацюк, у якой пісьменніцай створаная галерэя партрэтаў сямі абсалютна розных, але аднолькава адметных асобаў па абодва бакі мяжы (Каліноўскі, Папялушка, Пушкін, Артымовіч, Гіль, Гумянюк і святая Марыя (Петручук) і якое іх месца ў культуры, гісторыі і памяці Падляшша?👍👍👍
👉 Слухаць - https://youtu.be/lI62mu31eh4?is=9Qp9fkBVmgzjsOiw
#аўдыё

YouTube
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
👍3
⭐️ Dramatyzacyja - чытка
10-11 красавіка ў Варшаве шорт-лістэры новастворанага конкурса-фестываля беларускай драматургіі "Dramatyzacyja" упершыню будуць прадстаўленыя шырокай публіцы.👍👍👍
У прасторы «Дом на праспекце — Дом культуры Серадмесце», пройдзе чытка наступных твораў:
✏️ «Лімб» Рэнаты Талан;
✏️ «Найсапраўднейшае» Ксеніі Шталянковай;
✏️ «Апошні сведка [старога Гродна]» аўтарства Амаліі Рызніч;
✏️ «Любое месца, дзе засталіся сляды» Марыі Бяльковіч;
✏️ «Рудая вавёрка» Хасі Корневай.
❗️Усе творы будуць прадстаўленыя на сцэне беларускімі рэжысёрамі і акцёрамі.
👉 адрас: Іерусалімскія алеі, 2 (al. Jerozolimskie 2)
👉 Дэталі тут
#анонс

❤6
Памёр Анатоль Верабей
У нядзелю ў Мінску на 76-ым годзе жыцця памёр Анатоль Верабей.
Крытык і літаратуразнаўца Анатоль Верабей на радзіўся 10 жніўня 1950 г. у. Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
📌 Скончыў БДУ, працаваў у інстытуце мовазнаўства АН РБ, з 1990-га - дацэнт філафка БДУ.
📌 Аўтар шматлікіх навуковых прац, сярод іх манаграфіі: “Максім Танк і польская літаратура” (1984г.), “Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча” (1985г.), “Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 1920-1930-х гадоў” (1990г.), “Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У. Караткевіча” (1996г.), “Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць” (2007г.), брашура “Паэзія Максіма Танка” (1983г.)
Спачуваем блізкім, сябрам і вучням спачылага!

😢18❤1
⭐️ "Яго багаты плён"
23 красавіка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца мерапрыемства з адкрыццём літаратурна-дакументальнай выставы з фондаў БДАМЛМ “Яго багаты плён…” прысвечаныя 140-годдзю класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі.👍👍👍
Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік, 1886 – 1941) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія заклалі падмурак беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. 🔥🔥🔥
Архіў-музей захоўвае вялікую колькасць дакументаў, якія адлюстроўваюць яго жыццё і дзейнасць. Самыя цікавыя і асабліва каштоўныя з іх будуць прадстаўлены на юбілейнай выставе.
На мерапрыемства запрошаныя сын пісьменніка – Яфім Самуілавіч Плаўнік, а таксама даследчыкі, музеязнаўцы, паэты і пісьменнікі.👍👍👍
👉 Вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (чытальная зала БДАМЛМ)

👍6❤1
📚 Новыя кнігі
📙 У Варшаве анансаваны выхад рамана армянскай мастачкі і пісьменніцы Марыям Петрасян “Дом, у якім…” у беларускім перакладзе. Твор пра закрыты інтэрнат для дзяцей-інвалідаў у стылі магічны рэалізм адпраўлены ў друк. 👍👍👍
📘 Таксама на красавік запланаваны выхад зборніка эсэ журналісткі Алены Германовіч “Страшна і смешна”.
👉 Абедзве кнігі шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.
📕 У выдавецтве “Беларусь” пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры “Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў”. Багатае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай.👍👍👍
👉 Навінка паступіла ў кнігарні сталіцы.

👍5
⭐️ Кнігазнаўчыя чытанні
ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 16-17 красавіка 2026 г.
Чытанні будуць праходзіць у выглядзе навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі кніжнай культуры. Тэматыка канферэнцыі ахопіць шырокі спектр пытанняў па гісторыі кніжнай культуры ад старажытных часоў да сучасных тэндэнцый развіцця, па тэорыі і практыцы кнігазнаўства, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства. 🔥
У межах канферэнцыі запланаваны семінар па праблемах захаванасці і кансервацыі фондаў рэдкіх кніг у царкоўных бібліятэках, а таксама майстар-клас па рэстаўрацыі лістоў дакументаў пач. ХХ ст.👍👍👍

❤2
⭐️ "Спадчына Беларусі" - сустрэча
16 красавіка ў к/т "Піянер" у межах праекта "Кіно і кнігі" пройдзе сустрэча з Аляксандрам Аляксеевым і Алегам Лукашэвічам, аўтарамі мастацкага праекта "Спадчына Беларусі".👍👍👍
У праграме:
✔️ сустрэча з аўтарамі, чые альбомы захоўваюцца ў Ватыкане і Брытанскім музеі.
✔️ як праводзіць здымкі там, куды звычайным людзям уваход зачынены? Аляксееў і Лукашэвіч раскрыюць таямніцы сваіх экспедыцый.
✔️ шанец выйграць кнігу "Спадчына Беларусі. Храмы" ў падарунак за самае цікавае пытанне.
✔️ паказ фільма мастацкага праекта "Спадчына Беларусі" з серыі сучаснае мастацтва Беларусі "Валерый Шкаруба".
❗️Пачатак а 19:00

👍1
📙 Кніга Яны Гульцяевай
У выдавецкай ініцыятыве “Сурма” выйшаў дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. 👍👍👍
Анатацыя апісвае яе так: “Сямейная сага, сацыяльна-псіхалагічная драма, замалёўкі-ўспаміны, эмігранцкі плач па страчаным доме, дзе разбіваліся сэрцы, дзе ніколі не жыло шчасце… ці ўсё ж такі жыло?” 👍👍👍
Даведка:
Яна Гульцяева — перакладчыца, скончыла філфак БДУ ў 2017 г. Адна з пераможцаў конкурсу апавяданняў “10+10: Мінск” (2018), выпускніца Школы маладога пісьменніка (2020). З 2021 г. жыве ў Францыі, перакладае беларускую і французскую паэзію, кароткую прозу і драматургію.🔥🔥🔥

👍8
⭐️ Прэмія Адамовіча - новы сезон
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. 👍👍👍
На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы.🔥🔥🔥
Акрамя кніг можна намінаваць таксама артыкулы, падкасты, кіна- і відэапраекты.👍👍👍
❗️Дэдлайн падачы - 20 красавіка.
👉 Запоўніць гугл-форму

⭐️ Сустрэча з Алесем Емяльянавым-Шыловічам
Заўтра 9 красавіка Музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Магія слова” запрашае на сустрэчу з паэтам і перакладчыкам Алесем Емяльянавым-Шыловічам. 👍👍👍
На сустрэчы пойдзе гаворка пра адну з нядаўніх перакладных прац аўтара – кнігу “Кар’ера Мікадзіма Дызмы”. Гэты твор – махлярскі раман 1932 года пісьменніка, ураджэнца Беларусі, Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча. 🔥🔥🔥
Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага. Пра перастварэнне вобразаў амаль стогадовай адлегласці, філіграннасць сюжэту і тонкае перакладчыцкае майстэрства, якое немагчыма бяз творчай інтуіцыі і ўласнага пачуцця тэксту - пра гэта і іншае на сустрэчы з літаратарам.👍👍👍
❗️пачатак а 19-ай

Лекцыя Аляксандра Фядуты
15 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве, адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы і спецыяліста па грамадска-культурніцкім жыцці ХІХ ст. Аляксандра Фядуты на тэму «Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў».👍👍👍
Цягам лекцыі будуць разгледжаныя наступныя аспекты:
📌 I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.
📌 II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.
📌 III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.
📌 IV. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу.
📌 V. Лёсы філаматаў.
❗️Час: 19.00
👉 Адрас: Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa 6A,
❗️Уваход вольны.

📚 Новая паэтычная серыя
У Беластоку пачала выходзіць новая беларуская паэтычная серыя - "Брукаванка".👍👍👍
Па задуме ініцыятара - журналіста і літаратара Алеся Аркуша, у серыі будуць выходзіць зборнікі невялікага кішэннага фармату, зручныя і даступныя па кошце для ўсіх чытачоў. Таксама, мяркуецца, што новая серыя будзе выдаваць паэзію акрэсленага перыяду - створаную ў 1990-ых-2010 гг., але пакуль не зразумела - будуць гэта толькі недрукаваныя раней вершы ці наадварот - "выбранае" аўтараў за гэты перыяд.🔥
У серыі ўжо з'явіліся першыя ластаўкі - зборнікі вершаў Алеся Аркуша «Не думаць пра сон і паразы» і Янкі Лайкова «Песні збянтэжаных рэк».👍👍👍
❗️Кнігі «Брукаванкі» будуць прадстаўленыя на Беластоцкім кніжным кірмашы, які пройдзе з 17 па 19 красавіка.

❤5
⭐️ Чытацкі клуб - новая сустрэча
Музей гісторыі беларускай літаратуры 11 красавіка запрашае на новую сустрэчу "Чытацкага клуба", якая будзе прысвечаная знаёмству з раманам Вячаслава Адамчыка “Чужая Бацькаўшчына”. Месца і час: зaxoднeбeлapycкaя вёcка напярэдадні вaйны. Дзеянне: злoм cтapoгa cвeтy i cтapыx чaлaвeчыx знociн.👍👍👍
Аб розных трагічных і звыклых жыццёвых сюжэтах можна будзе паразважаць разам з мадэратаркай Валянціна Кароткінай.🔥🔥🔥
👉 Удзел у сустрэчах Чытацкага клуба праходзіць па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму.
❗️Пачатак а 16-ай

❤3👍3
⭐️ Прэмія Арсенневай - доўгі спіс
Журы пэтычнай прэміі году абвесціла поўны спіс прэтэндэнтаў, у ім 19 кніг:
✔️ «2/3» — Фелікс Аксёнцаў
✔️ «Кабайн» — Мефедрон Бясєцкі, Налыса Альтанкавіч (Гніль)
✔️ «А на вёсцы пануе ціша» — Марта Дамаўчанка
✔️ «Цемра сыдзе» — Бервета Ірзвіцкая, Конрад Жывойта
✔️ «Анатомія» — Артур Камароўскі
✔️ «Белая рака» — Леў Капыльскі
✔️ «Мы» — Хведар Крапіва
✔️ «Нетутэйшая далечыня» – Ігар Кулікоў
✔️ «Хроніка адмаўлення пустаты» — Ілля Кульбіцкі
✔️ «Ляці ляці сюрыкен» — Лусінэ
✔️ «Той, хто смяецца» — Ілона Мядунка
✔️ «Праспект Нежалезнасці» – Мікіта Найдзёнаў
✔️ «Сойка» — Захар Саковіч
✔️ «Прыпадзь нічыя царыца» — Яфім Сойка
✔️ «Кровазварот» — Юля Цімафеева
✔️ «Ich zerschneide die Geschichte / Рэжу гісторыю сабой» — Юля Цімафеева
✔️ «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» Макс Шчур
✔️ «Надзейны сродак ад прывідаў» — Ганна Янкута
✔️ «Śviata žyćcia» — Frydrych Samotny

👍6❤2🤔1