Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Вясновы фэст

18 красавіка "Фальварак Ракуцёўшчына" запрашае на “Вясновы фэст”.👍👍👍

Ракуцёўшчына – гэта дзівосная мясціна, якая летам 1911 года натхніла на стварэнне некалькіх дзясяткаў вершаў Максіма Багдановіча, што ўвайшлі ў легендарны “Вянок”.

Прапануем і вам натхніцца гэтым чароўным месцам і ўзяць удзел у веснавых традыцыях: гуканні вясны, святкаванні Вялікадня і народных забаваў.👍👍👍

Гасцей фэсту чакаюць:
☀️песні-вяснянкі;
☀️карагоды;
☀️валачобны абрад;
☀️майстар-класы;
☀️традыцыйныя танцы;
☀️рамесніцкі кірмаш;
☀️гульні.

❗️З Мінску арганізаваны трансфер. Кошт: 35 руб. (у абодва бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Квіткі можна набыць ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13).

👉 Самастойна ехаць:
Мінская вобл., Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына.
❗️Даведкі і запіс: +375 (17) 363 56 21.

#анонс
⭐️ Юрасю Барысевічу - 60 гадоў

Літаратар Юрась Барысевіч нарадзіўся ў Мінску 13 красавіка 1966 г.
🌺 Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1990).
🌺 Працаваў перакладчыкам, карэспандэнтам, у газеце «Культура», Мінскім інстытуце кіравання, у часопісе «Мастацтва».
🌺 Удзельнік мастацкіх суполак «Другі фронт мастацтваў», «Schmerzwerk», «pARTisan». Адзін з заснавальнікаў і тэарэтыкаў («камісараў») авангарднай суполкі «Бум-Бам-Літ».
🌺 Займаецца даследчыцкай і перакладчыцкай працай, жывапісам і перформансам.
🌺 Аўтар кніг: "Цела і тэкст", «Аванпост», «Alter Nemo» і іншых.

Віншуем! 💐💐💐

#угэтыдзень
🎉6🔥3
📙 "Крыніцы па гісторыі Полацкага калегіума Таварыства Езуса 1579–1611"

Пабачыла свет грунтоўная археаграфічная праца "Крыніцы па гісторыі Полацкага калегіума Таварыства Езуса 1579–1611".👍

Гэта выданне дазваляе разгледзець раннюю гісторыю Полацкага езуіцкага калегіума праз самі крыніцы. Лацінскія тэксты, каментарыі, імёны, падзеі, канфлікты, штодзённасць, адукацыя, гарадское жыццё канца XVI – пачатку XVII стагоддзя – усё гэта паступова складалася ў жывую і чалавечую гісторыю.

Кніга будзе цікавая не толькі даследчыкам, але і ўсім, каму важныя гісторыя Полацка і культурная спадчына Вялікага Княства Літоўскага.👍👍👍

Выданне суправаджаецца ілюстрацыямі (картамі, фрагментамі арыгінальных рукапісаў і старадрукаў) і фундацыйным прывілеем Стэфана Баторыя. Усе лацінскія крыніцы пададзены з перакладам на беларускую мову.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў незалежных кнігараспаўсюднікаў.

#палічка
👍5❤2
⭐️ Кніга пра беларусаў у Літве - прэзентацыя

Заўтра 15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака, доктара гісторыі, які спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. 👍👍👍

Гэтая кніга расказвае:
✔️ пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
✔️ пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах.
✔️ пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

❗️Час: 18:30-19:30
👉 Адрас: Vilniaus gatvė 20, Vilnius.

#анонс
👍9❤1
⭐️ "Толкін і Беларусь" - лекцыя

19 красавіка ў Рызе перакладчык і ілюстратар Андрэй Строцаў запрашае на лекцыю "Толкін і Беларусь".👍👍👍

Лектар, як археолаг, прапануе раскапаць пяць розных узроўняў сувязі брытанскага пісьменьніка з беларускай культурай. Чым глыбей — тым цікавей!🔥🔥🔥

Лекцыя ў такім фармаце адбудзецца ўжо ў пяты раз — раней былі жывыя і анлайн-сустрэчы з беларускімі супольнасямі Нідэрландаў, Літвы і Польшчы. 👍👍👍

👉 Для ўдзелу трэба зарэгістравацца тут

❗️Час: а 16:00

👉 Адрас: Grēcinieku iela 24-1, Кавярня Музея моды

#анонс
❤4👍2
📘 "Роднае слова" - новы нумар

Выйшаў красавіцкі нумар часопіса "Роднае слова" за 2026 год. Адметнасць нумару - матэрыялы да 140-годдзя Змітрака Бядулі, а таксама артыкулы да юбілейных датаў: Лявона Гмырака, Рамана Тармолы, Валянціны Коўтун, Міхася Рудкоўскага, Вольгі Ляшчынскай. 👍👍👍

Чытайце ў нумары:
📌 Трус Мікола. Светапоглядныя ўстаноўкі і літаратурная творчасць Змітрака Бядулі 1916–1922 гг.
📌 Сабуць Аліна. Канцэпты краса, душа як дамінанты мыслення ў ранняй публіцыстыцы Змітрака Бядулі.
📌 Вабішчэвіч Таццяна. Сямейнае кола Лявона Гмырака: новыя факты да біяграфіі.
📌 Баўтрэль Інеса. “Самому Словам стаць!”: Паэзія Рамана Тармолы-Мірскага
📌 Бароўка Ванда. Запрашэнне да роздуму: проза Валянціны Коўтун.
📌 Кісліцына Ганна. Творчасць Таццяны Мушынскай як узор жаночай прозы.

👉 пачытаць можна тут

#анонс
❤2👍1
⭐️ Паэтычны тур Насты Кудасавай

Наста Кудасава ў межах прамоцыі новай кнігі "Лірыка" наведае Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з паэтычнымі прэзентацыямі.👍👍👍

Падчас сустрэчаў паэтка раскажа пра новы зборнік, адкажа на пытанні публікі і зладзіць аўтографсесію.🔥🔥🔥

Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы "ArtPower Belarus".👍👍👍

❗️Першая сустрэча пройдзе ў Беластоку 23 красавіка а 18:00

👉 Адрас: Хаб "Новая зямля", вул. Sw. Rocha 5, 32

#анонс
❤7
⭐️ Надсанаўскія чытанні

15 красавіка спаўняецца 11 гадоў з дня смерці а. Аляксандра Надсана. З гэтай нагоды ў Вільні працягваюцца першыя міжнародныя «Надсанаўскія чытаньні» - канфэрэнцыя, прысвечаная навукоўцу, беларусісту, святару, перакладніку Аляксандру Надсану. Спадчына а. Аляксандра аналізуецца як шматдысцыплінарна (мовазнаўства, гісторыя, літаратуразнаўства, літургіка і інш.), так і трансгенэрацыйна (вучнямі, даследнікамі, якія ведалі асабіста а. Аляксандра, а таксама тымі, на каго айцец паўплываў ідэйна). 👍👍👍

На каферэнцыі прадстаўленая невялікая выстава публікацыяў а. Аляксандра Надсана. Тут можна пагартаць ягоныя кнігі, артыкулы, бюлетэні, календары, у тым ліку тыя, якія ён самастойна набіраў, шыхтаваў, афармляў і друкаваў.🔥🔥🔥

#навіны
❤5👍1
⭐️ Прэмія Адамовіча - збор заявак

Застаецца 5 дзён на падачу заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе.👍👍👍

На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы.🔥🔥🔥

Нагадваем, што цяпер акрамя кніг можна намінаваць таксама артыкулы, падкасты, кіна- і відэапраекты.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы - 20 красавіка.

👉 Запоўніць гугл-форму

#навіны
❤2👍1🤝1
🎧 "Маналог" Аркадзя Куляшова

"Непаслухмяныя дзеці кастрычніка" агучылі "Маналог" Аркадзя Куляшова - пранізлівы твор, прысвечаны памяці паэтаў Змітра Астапенкі і Юлія Таўбіна.👍👍👍

Даведка:
«Маналог» (1965) Аркадзя Куляшова — адзін з першых твораў беларускай савецкай паэзіі на тэму сталінскіх рэпрэсій. Твор прысвечаны памяці паэтаў Змітрака Астапенкі і Юлія Таўбіна, з якімі аўтар пазнаёміўся ў час вучобы ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме і знайшоў у іх асобах лепшых сяброў-аднадумцаў. Фармальна гэта цыкл з чатырнаццаці філасофскіх вершаў-шаснаццацірадковікаў, аднак цесная ідэйна-тэматычная знітаванасць, адзінства пафасу, выяўленасць асобы лірычнага героя дазваляюць лічыць гэту нізку паэмай.

👉 Слухаць

#аўдыё
❤4👍1
⭐️ "Кірылічныя выданні ВКЛ"

Заўтра 17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання "Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст." з удзелам яго аўтаркі польскай даследчыцы Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.👍👍👍

На прэзентацыі можна будзе пачуць адказ на пытанні:
❓колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны был;
❓ якія кнігі выходзілі на старабеларускай мове;
❓якія былі тыражы гэтых выданняў; 
❓якія друкарні былі ў лідэрах выдавецкай справы;
❓якім быў змест кніг і жанравая прыналежнасць;
❓чым адметны быў графічны бок, фарматы і дызайн кірылічных кніг у Вялікім княстве.

❗️Час: 18:00-20:00
👉 Адрас: Беларускі хаб "Новая Зямля" (ul. św. Rocha 5/32)

#анонс
👍4
📙 "Святая крыніца" Уладзіміра Някляева

Цэнтр беларускай культуры ў выдаў зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева «Святая крыніца».👍👍👍

Кніга выйшла ў двух варыянтах – па-беларуску і па-польску.🔥🔥🔥

Перакладчык на польскую - Марцін Рэмбач. 👍👍👍

Выданне прымеркаванае да 80-годдзя пісьменніка. 🔥🔥

👉 Шукайце кнігу ў незалежных распаўсюднікаў.

#палічка
👍5❤2
⭐️ Кніжны кірмаш у Беластоку

17-19 красавіка ў Беластоку будзе праходзіць Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваны таксама мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў. 👍👍

На месцы №79 размесціцца беларускі салон. Будуць прадстаўленыя кнігі выдвецтваў: Kniżny vyraj, Połackija labirynty, SayBeat, Studio Magenta, Skaryna Press, Rozum Media, Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» і іншых.🔥🔥🔥

На стэндзе будзе прадстаўленая навінка - зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева "Святая крыніца", што выйшла надоечы на беларускай і на польскай мовах, а таксама новае дапоўненае выданне "Імёнаў свабоды" Уладзіміра Арлова. 👍👍👍

❗️Завітвайце!

#анонс
👍4
⭐️ "Лабірынты Власта"

У нядзелю, 19 красавіка, у Варшаве беларуская тэатральная студыя «Купалінка» запрашае на чытку п’есы Сяргея Кавалёва «Лабірынты Власта» ў выкананні дарослай групы студыі. 👍👍👍

У п’есе выкарыстаныя фрагменты аповесці Вацлава Ластоўскага «Лабірынты». Міфы, легенды і таямніцы полацкіх лабірынтаў contra рэальная Беларусь 1920-ыхх-1930-ых гг. Крывіцкая Атлантыда — і рэальнасць. 🔥🔥🔥

❗️Уваход вольны.
❗️Пачатак а 18:00
👉 Адрас: Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

#анонс
👍3
⭐️ Беларускія паэткі па-ангельску

У брытанскім анлайн-часопісе, які спецыялізуецца на паэзіі, палітычных дыскусіях, прозе і візуальных медыя пад назвай "Matter" выйшла падборка вершаў беларускіх паэтак у перакладзе на ангельскую.👍👍👍

Аўтаркі, якіх абралі для перакладу:
Валянціна Аксак, Вера Бурлак, Марыя Вайцяшонак, Вольга Гронская, Ірыны Дубянецкая, Вольга Злотнікава, Надзея Кахновіч, Ганна Комар, Наста Шакунова.
Перакладчык - Нэйтан Джэфэрс (Nathan Jeffers).🔥🔥🔥

👉 Прачытаць, што атрымалася можна тут

#навіны
👍8❤1
***
Плывуць над полем журавы
У далеч сінюю без краю...
І водбліск дня яшчэ жывы
Зарой вячэрняй дагарае.

Плывуць... І след іх чарады
Знікае ў змроку чарнахмарным...
Вось так юнацкія гады
Сплылі, патрачаныя марна...

Мне сон ружовы ваш знаём
І абуджэння буйны галас...
Юнацтва светлае маё,
Цябе даўно чакае сталасць!..

Хоць і шкадую — дагарай,
Юнацтва ранак светлавокі!
Мой родны край, зялёны край
Чакае дзей і спраў высокіх!

Хай жураўлінай чарадой
Гады плывуць між хмарак срэбных,
Праз пыл дарог, гушчар гадоў
Мы шлях у Заўтра працярэбім...


1926
Алесь Звонак

#вершдня
❤14👍1
⭐️ "І прыдбаў гэты дом" - водгук

У традыцыйнай нядзельнай рубрыцы лонгрыдаў сёння водгук на новую кнігу Міколы Адама "І прыдбаў гэты дом":

"Адам бязлітасны ў сваіх успамінах. І бязлітасны ў тым ліку да сябе. І тут, лічу, самае каштоўнае. Бо якім чынам цалкам рускамоўны хлопец робіцца беларускім аўтарам – вось што цікавае. Адам не хавае сваёй сапраўднай прычыны руху да гэтага: юнацкае эга. Жаданне і імкненне вырасці і стаць некім значным. Самарэалізавацца. Навучыцца. Падмурак гэтай упэўненасці, што ён здольны на большае, чым абіранне між шахтай і турмой, быў закладзены настаўнікамі. Ці ўсяго адной настаўніцай. “Ты – іншы”. 👍

👉 Чытаць водгук цалкам тут

#лонгпыд
❤1👍1
⭐️ Мерапрыемствы да юбілею Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды пройдзе шэраг афіцыйных мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя.👍👍👍

23 красавіка
12:00 — ускладанне кветак да помніка Змітрака Бядулі на Усходніх могілках Мінска (метро “Барысаўскі тракт”).
15:00 — У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва пройдзе адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Яго багаты плён…”
24 красавіка
12:00 — Адкрыццё мастацкай экспазіцыі “Да 140-годдзя Змітрака Бядулі” са збору Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (вул.Рабкораўская, 19)
12:30 — Дыялогавая пляцоўка «Змітрок Бядуля: “пісьменнік з душой чулай і паэтычнай…”» да 140-годдзя пісьменніка.

#анонс
👍4❤1
⭐️ Прэмія Багушэвіча - лонгліст

У яго ўвайшлі 12 прэтэндэнтаў:
📙 «І даўней так пелi: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава.
📕 «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын».
📘 «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк.
📗 «Апошнія сведкі Гродна» — Руслан Кулевіч.
📙 «На «Старт» і ў «Тэмпе»: Ножны шпурляк на Аршаншчыне» — Арцём Сізінцаў.
📕 «Кола дня» — Аляксандра Турава.
📘 «Кровазварот» — Юлія Цімафеева.
📗 «Цені падмуркаў» — Milestone.

📌 Тэлепраект «Сармацкі вус» Цімафей Акудовіч.
📌 Артыкул «Беларусь як «культурное падабенства каланіяльнай Афрыкі», ці Антыкаланіяльнае паўстанне камуніста Аляксея Каўкі» — Таццяна Астроўская.
📌 Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — Сяргей Дубавец
📌 Відэаблог «Pr0Food» — Сяргей Мазан.

#навіны
❤4👍1