⭐️ Прэмія Арсенневай - лонгліст
Абвешчаны сёлетні спіс прэтэндэнтаў на званне лепшай паэтычнай кнігі 2025 г.👍👍👍
Сёлета гэта 10 кніг паэзіі:
📙 «2/3» – Фелікс Аксёнцаў.
📕 «Анатомія» – Артур Камароўскі.
📘 «Нетутэйшая далечыня» – Ігар Кулікоў.
📗 «Хроніка адмаўлення пустаты» – Ілля Кульбіцкі.
📙 «Той, хто смяецца» – Ілона Мядунка.
📕 «Праспект Нежалезнасці» – Мікіта Найдзёнаў.
📘 «Кровазварот» – Юлія Цімафеева.
📗 «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» – Макс Шчур.
📙 «Надзейны сродак ад прывідаў» – Ганна Янкута.
📕«Śviata žyćcia» – Frydrych Samotny.
❗️Фінал прэміі - 27 траўня
#навіны

👍8❤1
📙 "Ішоў Бай па сцяне"
Кніга беларускіх казак "Ішоў Бай па сцяне" выйшла ў выдавецтве "Беларуская навука" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры АН РБ.👍👍👍
Зборнік складаецца з казак пра жывёл, птушак і чароўных істот, падрыхтаваны на аснове фальклорных матэрыялаў.
Літаратурная апрацоўка тэксту - Юры Пацюпа.👍👍👍
👉 Шукайце ў кнігарнях сталіцы.
#палічка

❤7👍2
📙 "Мікола Прашковіч. Сказ пра беларускага дысідэнта."
Гісторык Генадзь Сагановіч выдаў кнігу прысвечаную асобе Міколы Прашковіча. Кніга выйшла ў серыі "Bibliotheca Europae Orientalis".👍👍👍
Пра навіну аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетках.
Даведка:
Мікола Прашковіч (1932-1983) літаратуразнаўца, крытык, перакладчык, дысідэнт, удзельнік «Акадэмічнага асяродку».
📌 Разам з Валянцінам Рабкевічам, Алесем Каўрусам, Сцяпанам Місько і іншымі ўваходзіў у кола навукоўцаў, што выступалі супраць гвалтоўнай русіфікацыі і стаялі на выразна нацыянальных пазіцыях.
📌 Па загадзе М. Хрушчова, КДБ БССР правяло следства ў адносінах "гнязда нацыяналістаў" і разграміла суполку, пакараўшы датычных. Многія з "ваўчынымі білетамі" былі звольненыя з працы, у дачыненні некаторых праводзіліся прафілактычныя гутаркі і г.д.
Старонкі беларускага дэсідэнцкага руху 1960-80-ых гг. і па сёння малавядомыя шырокай публіцы, кніга стане добрым унёскам у вывучэнне тэмы.🔥🔥🔥

❤8👍3
⭐️ Паэтычны тур Насты Кудасавай
Сёння 23 красавіка ў Беластоку пачынаецца тур Насты Кудасавай у падтрымку новай кнігі паэзіі "Лірыка".👍👍
Далей 24, 25 і 26 красавіка паэтка наведае сталіцы Літвы, Латвіі і Эстоніі.🔥🔥🔥
👉 Уся інфармацыя пра час і месца выступаў на фотаафішах.
❗️Не прапусціце і запрашайце сяброў! Будзе лірычна, вяснова і ўтульна!
#анонс

❤6👍3
⭐️ Варшаўскі кніжны кірмаш прымае заяўкі
Міжнародны Варшаўскі кніжны кірмаш, які мае праходзіць сёлета 28-31 траўня, будзе мець прадстаўніцтва беларускіх выдавецтваў.👍👍👍
Арганізатары беларускага стэнду прапануюць ахвотным падаць заяўку на ўдзел.🔥🔥🔥
❗️Яе чакаюць да 27 красавіка.
👉 Запоўніць заяўку
❗️ Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у кірмашы пішыце: instbelknig@gmail.com.

👍4❤2
⭐️ Музей-дача Быкава - адкрыццё сезону
1 траўня Музей-дача Васіля Быкава пачынае 12-ты музейны сезон і ў гэты дзень запрашае вас, шаноўныя сябры, на першую ў новым сезоне куратарскую экскурсію Ірыны Князевай.👍👍👍
Вас чакаюць:
✔️ змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае пра тое, што калісьці тут кіпела жыццё, напоўненае любоўю і радасцю;
✔️ інтэлектуальныя размовы па тэме творчасці Васіля Быкава;
✔️ памятныя падарункі кожнаму наведвальніку.
❗️Кошт 10,00 руб.
👉 Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62
❗️Папярэдні запіс абавязковы! Тэл. для запісу: +375 29 811 21 85.
❗️❗️Заплануйце сабе цікавы выходны з беларускай літаратурай!

❤7
📚 Новыя кнігі
📕 У Варшаве выйшла кніга для дзяцей фінскага пісьменніка Тыма Парвэла “Патэ гуляе ў футбол”. Перакладчык на беларускую мову - Юрый Лашкевіч. 👍
📘 У Беластоку выйшла новая кніга журналіста і літаратара Аляксандра Лукашука "Незавершанасць". Ён найбольш вядомы чытачу як аўтар кніг у жанры нон-фікш, цяпер паўстае як "чысты" пісьменнік і нават паэт - у кнігу паводле анатацыі ўвайшлі "Радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцьця, зь якога выдалена ўсё, апроч слоў. Кніга пра любоў."🔥🔥🔥
📗 Таксама ў Беластоку пабачыла свет ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. 👍👍👍
👉 Шукайце навінкі ў незалежных кнігараспаўсюднікаў.

👍5❤1
⭐️ Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе.
Заўтра 25 красавіка Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на куратарскую эскурсію па выставе
"Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе."👍👍👍
На экскурсіі вы даведаецеся як адбываўся творчы працэс пісьменніка? Што натхняла паэта на стварэнне пакаянных вершаў? Што хацеў данесці ў сваім лісце да яго Уладзімір Дубоўка? І нарэшце, хто быў першым каханнем паэта? Шэсць зборнікаў лірыкі. Пяць дзесяцігоддзяў. Ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент – да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі.🔥
Куратар выставы – Карына Кушчанка.👍👍👍
❗️Кошт 15 руб.
❗️Пачатак а 15-ай
👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30.
+375 17 342-09-81.

👍4❤2🔥1
⭐️ Беларускія кнігі ў Варшаве
У нядзелю 26 красавіка ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці беластоцкага Цэнтра беларускай культуры. 👍👍👍
Гэта будзе своеасаблівая прэзентацыя-справаздача за некалі апошніх гадоў па выдадзенай калекцыі кніг, у якой прадстаўлены як рэпартажныя і гістарычныя тэксты так і мастацкая літаратура. Будуць прадстаўленыя кнігі на беларускай і польскай мовах, што адлюстроўваюць досвед, памяць і сучаснасць беларускай меншасці ў Польшчы, і таксама шырэй – культурны кантэкст польска-беларускага памежжа.
Сярод гасцей Анэта Прымак-Онішк, Міхал Геніюш, Алесь Зарэмбюк, Ілона Карпюк. 🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 17-ай
👉 Адрас: вул. Фоксаль 11
❗️Уваход вольны

🔥3
📙 "Каціная" гісторыя мастацтва
Выйшла цікавая кніга па гісторыі мастацтва "Cat Art Story" - у ёй шэдэўры мастацтва падаюцца ў дзвюх версіях — арыгінальнай і кацінай.👍👍👍
Такім чынам аўтарка ідэі і мастачка Юліі Стратовіч дапамагае дзецям і дарослым у лёгкай, гульнявой форме пазнаёміцца з вядомымі творамі сусветнага мастацтва — ад наскальных малюнкаў да сімвалізму, убачыць аўтарскія інтэрпрэтацыі праз катоў.🔥🔥🔥
Кніга мае наступныя двухмоўныя версіі: англійска-беларускую; англійска-іспанскую і англійска-польскую.👍
👉 Замовіць можна тут

👍7❤1
⭐️ "На празрыстай мове радзімы"
Водгук на новую кнігу паэзіі Людкі Сільновай з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі":
"Не стамляюся паўтараць, што сапраўдная паэзія – справа смелых. І размова не столькі пра раскрыццё табуяваных з нейкай прычыны тэм (палітыка, эротыка, антыэстэтыка і г.д.), да якіх можа звярнуцца аўтар, а пра смеласць быць сабой.
Ці спадабаецца, тое што паэт/ка пакажа чытачам, справа дзясятая. Але без гэтай самай смеласці, пачуццёвай і мысленчай аголенасці спадзявацца на поспех не выпадае..." 👍👍👍
👉 Чытаць цалкам тут
#лонгрыд

❤5👍4
***
Іду насустрач вясне.
Жоўтыя вочы светлафораў
крыважэрна ўпіваюцца ў начную
прастору.
Лаўлю адбітак тваіх валасоў
у вокнах апошняга катафалку.
Няпроста быць нешматслоўным.
Небаяздольны (неба, я здольны!),
іду прэч ад зімы
насустрач вясне,
насустрач сабе.
Анатоль Івашчанка
#вершдня
Іду насустрач вясне.
Жоўтыя вочы светлафораў
крыважэрна ўпіваюцца ў начную
прастору.
Лаўлю адбітак тваіх валасоў
у вокнах апошняга катафалку.
Няпроста быць нешматслоўным.
Небаяздольны (неба, я здольны!),
іду прэч ад зімы
насустрач вясне,
насустрач сабе.
Анатоль Івашчанка
#вершдня
❤10👍1