Суполка беларускіх пісьменнікаў
1.11K subscribers
6.19K photos
4 videos
1 file
1.97K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Мікіта Найдзёнаў ладзіць літаратурны тур

Мікіта Найдзёнаў — паэт, музыка, і шоумэн ладзіць у траўні літаратурны тур па беларускіх асяродках ЗША ў падтрымку новага зборніка паэзіі "Праспект Нежалезнасці".👍👍👍

У праграме чытанне вершаў, размовы, а таксама выкананне ўласных песень ды сусветных хітоў перакладзеных аўтарам на беларускую мову.🔥🔥🔥

Ужо 8 траўня (пятніца) пройдзе імпрэза ў Сан-Францыска.
❗️Пачатак: 7PM
👉 Адрас: 770 Altair Ave, Foster City
👉 Рэгістрацыя абавязковая

Далей будуць:
09.05 — Лос-Анджэлес,
10.05 — Сіэтл,
16.05 — Вашынгтон ДыСі,
17.05 — Філадэльфія,
22.05 — Нью-Ёрк,
24.05 — Бостан.

👉 Больш тут

#анонс
👍8🔥2🥰1🤔1
❗️Колькасць установаў культуры скарачаецца

Паводле інфармацыі Белстата, які падвёў вынікі за 2025 г. за апошнія гады заўважна скарацілася колькасць установаў культуры рознага тыпу.

Так, бібліятэк у 2022 г. было 2264, а ў 2025 г. іх засталося 2217. Скараціўся таксама іх кніжны фонд - з 49,3 тысячы кніг да 47,2 тысячы.

Адмоўныя змены назіраліся і ў музейнай сферы. У 2022 г. музеяў было 157, у 2025 г. стала 150, скарачэньне адбылося за кошт гістарычных і мастацкіх музеяў.

Колькасьць кінатэатраў за гэты час скарацілася з 85 да 80. Нязменнай засталася толькі колькасць тэатраў — 28, але іх закранулі праблемы кадравага голаду і скарачэнне рэпертуару.

#навіны
😢13❤1🤔1
⭐️ Вечарына Дзмітрыя Строцава

8 траўня ў пятніцу ў віленскім Цэнтры беларускай культуры пройдзе вечарына-рэфлексія паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава «Сляпы Апакаліпсіс». Творца падзеліцца развагамі пра ролю і наступствы чарнобыльскай трагедыі на беларускае грамадства.👍👍

Імпрэза праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

❗️Пачатак: 18:30
❗️Уваход вольны
👉 Адрас: Vilniaus g. 20

#анонс
👍8
⭐️ Прэмія Арсенневай - шортліст

Сталі вядомыя тры прэтэндэнты на атрыманне галоўнай паэтычнай прэміі за 2025 год:

📗 Макс Шчур “Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025”.
📙 Ілля Кульбіцкі “Хроніка адмаўлення пустаты”.
📕 Ігар Кулікоў “Нетутэйшая далечыня”.

Калі імёны Макса Шчура і Ігара Кулікова даўно і добра вядомыя чытачу, то імя дэбютанта Іллі Кульбіцкага знаёмае хіба адмыслоўцам. Тым цікавейшым будзе фінальнае рашэнне журы!👍👍👍

❗️Нагадаем, што цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай адбудзецца 27 траўня ў 19:00 у Новым Тэатры (Nowy Teatr, Варшава).

❗️Сачыце за навінамі!

#навіны
👍9
⭐️ “Сны Якуба Коласа”

20 траўня Музей Якуба Коласа запрашае туды, куды звычайна не пускаюць — у асабістую прастору народнага паэта.👍👍👍

Аўтарская экскурсія ў спальны пакой Якуба Коласа — гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным “мірным прытулку”. 🔥🔥🔥

Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі. 👍👍

❗️Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шума.

👉 Запіс на экскурсію:
⏰19.30 – тут
⏰20.00 – тут
⏰20.30 – тут

#анонс
❤8👍1
🎧 Аўдыёкніга для дзяцей

Кніга для дзетак пра прыгоды ката Шпрота выйшла ў аўдыё.👍👍👍

"Маленькі Шпрот і яго пачвары" гэта прыквэл серыі кніг пра ката Шпрота, якія напісала пісьменніца Ганна Янкута.

Тут кот Шпрот знаёміцца з будучымі сябрамі і трапляе ў свае першыя прыгоды.👍👍👍

👉 Слухаць

#аўдыё
👍7
⭐️ Літшкола "Тэкст"

12 траўня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаемна сустрэчу літаратурнай школы “ТЭКСТ”. Тэма занятку - гумар.👍👍👍

Цягам мерапрыемства разгледзім наступныя тэмы:
✔️ псіхалогія гумару і іроніі;
✔️ эфект смешнага ў літаратурным тэксце;
✔️ гумарыстычныя жанры ў літаратуры;
✔️ беларускія літаратары-гумарысты.
Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне чытанні.

❗️Далучыцца можна на любым этапе!
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.🔥🔥🔥
❗️Уваходны квіток – 10 рублёў.

❗️Пачатак а 19:00
👉 Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤3👍1
⭐️ "Музейная ноч"

16 траўня ў межах традыцыйнай акцыі "Ноч музеяў", музей Якуба Коласа запрашае наведнікаў, якія хочуць на свае вочы ўбачыць, як музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам у мінулае, а бег часу спыняецца на імгненне і можна адчуць, як дыхае гісторыя.

У гэтую ноч сядзіба Якуба Коласа сустрэне наведнікаў музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй. 🔥🔥🔥

❗️Час: 15:00 – 23:00
👉 Адрас: вул. Акадэмічная, 5,
❗️Квіток – 15 бел. руб.

#анонс
❤6
🎧 Дунін-Марцінкевіч - у аб'ектыве гісторыкаў

Віцэнт Дунін-Марцінкевіч: патрыёт, пісьменнік, фальсіфікатар - пра гэта і многае іншае ў падкасце Ганны Дзягель "Так склалася гістарычна".👍👍👍

Госць выпуска - гісторык, архівіст, генеолаг Зміцер Дрозд.

З гутаркі вы дазнаецеся:
✔️ Што вядома пра паходжанне і раннія гады (амаль нічога);
✔️ Чаму вярнуўся ў Мінск і чым зарабляў на жыццё (літаратура і падробка дакументаў) ;
✔️ Якім быў канец жыцця і што засталося ў спадчыну.

🎧 Слухаць тут

#аўдыё
👍8
⭐️ Паны Кубліцкі і Заблоцкі ў батлейцы

15 траўня ў музеі Максіма Багдановіча пройдзе батлеечны спектакль паводле цудоўнага твора Пятра Васючэнкі "Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага" .👍👍👍

У якія прыгоды ўблытаюцца шалапуты гэтым разам? З кім пазнаёмяцца, як правядуць час? Таямніца, якая зусім хутка адкрыецца. Прыходзьце, каб пазнаёміцца з батлейкай і паглыбіцца ў захапляльны свет герояў Пятра Васючэнкі.

❗️Квіток - 5 рублёў
👉 Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95
❗️Пачатак а 18.30
👉 Адрас: в. М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤9👍2
📚 Новыя кнігі

📙 У выдавецтве "Каўчэг" выйшла кніга "Падшот. Кухня беларускіх літаратараў". Аўтарка - Кацярына Барысенка. У кнізе сабраныя разнастайныя рэцэпты ад кавы па-караткевічаўску да бабкі ад Сяргея Харэўскага.
👉 Набыць можна тут

📗 У Варшаве выйшаў другі самвыдатаўскі жаночы альманах "Фігуры". Аўтаркі новага падвоенага выпуску: Лусінэ, Дар’я Роскач, Марыя Дзем’ячэнка, Ліана Каханоўская, Тоні Лашдэн і іншыя.
👉 Набыць выданне можна напісаўшы ў інстаграме на @fihury.zine.

📘 У выдавецтве “PaparaćNiaKvietka” выйшаў з друку дэбютны раман Тэклі Мандрык “Прытулак”. Гэта сучасная гісторыя маладых беларускіх эмігрантаў, што знайшлі новы дом на Падляшшы.
👉 Набыць можна тут

📕 Выдавецтва "Skaryna Press" выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947”. Упершыню вершы з гэтага рукапісу былі выдадзеныя асобнай кнігай прафесарам А. Макмілінам ў 1992 г. Новае выданне суправаджае ўступнае слова Таццяны Астроўскай .
👉 Шукаць навінку тут

#палічка
❤9👍1
⭐️ “XXVI Узвышаўскія чытанні”

28 траўня ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца “XXVI Узвышаўскія чытанні”.👍👍👍

Гэта штогадовая міждысцыплінарная канферэнцыя, якая арганізуецца БДАМЛМ з 2000 г. і атрымала сваю назву ў гонар літаратурна-творчага аб’яднання “Узвышша” (1926-1931), што адыграла значную ролю ў станаўленні сучаснай беларускай літаратуры. Сёлета чытанні прымеркаваны да 100-годдзя “Узвышша”. 🔥🔥🔥

У рамках канферэнцыі запланаваны наступныя праблемы для абмеркаванняў:
• Пошук і захаванне беларускай літаратурнай і мастацкай спадчыны
• Сучасны стан і перспектывы вывучэння “Узвышша”
• Эстэтыка “узвышаўскай” літаратуры
• Часопіс “Узвышша” ў развіцці беларускай выдавецкай традыцыі
• Фонды асабістага паходжання ў вывучэнні гісторыі “Узвышша”
• Праблема вяртання беларускіх архіўна-музейных каштоўнасцей на радзіму
• Дзеячы літаратуры і мастацтва, юбіляры 2026 г.

👉 Даслаць заяўку на ўдзел у чытаннях: ipid@bdamlm.by.
❗️Заяўкі прымаюцца да 22 траўня 2026 г.

#анонс
👍6
⭐️ "Зорны час"

16 траўня Літаратурны музей Максіма Багдановіча традыцыйна далучаецца да свята "Ноч музеяў" і прапануе наведвальнікам разам прабавіць час.👍👍👍

Менавіта касмічная тэматыка будзе лейтматывам мерапрыемства. 👍👍👍

Пачнецца ўсё з дзіцячай праграмы а 17-й гадзіне. Для самых маленькіх – спектаклі “Палахлівае мышаня” і “Касмічныя прыгоды Вухуціка”. 🔥🔥🔥

А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:
* музычныя выступленні фолк-праекта “BRAMA MORA” і Ільі Шынкарэнкі;
* інтэлектуальныя забаўкі – квіз “Дакрануцца да зор” і квэст “Выканаць немагчыма”;
* ценевы тэатр "Зорны ровар" ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў П. Васючэнкі);
* стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
* курс “літаратурнай касмаграфіі” ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.
І многае іншае 👍👍👍

❗️Уваходны квіток – 20 руб. і 15 руб. для дзяцей (да трох гадоў - бясплатна)
❗️17.00-23.00

👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
❤6
🎧 Дубоўка "Пялёсткі" - аўдыёверсія

Праект "Непаслухмяныя дзеці кастрычніка" падзяліўся чарговым агучаным творам - на гэты раз гэта апавяданні і ўспаміны Уладзімера Дубоўкі "Пялёсткі".👍👍👍

👉 Пяць з паловай гадзін добрай беларускай літаратуры можна і трэба слухаць тут - https://youtu.be/5IKVLYJvFH0?si=9AXSgBXuuAHI_40G

#аўдыё
❤8👍1
⭐️ Паэтычны батл у "Піянэры"

Заўтра 13 траўня ў Мінску ў межах праекта “Кіно і кнігі” адбудзецца паэтычны двубой маладых аўтараў - Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай. 👍👍👍

Аляксей Кулакоў — паэт, вядучы, сцэнарыст. 🔥🔥🔥

Ніка Беляўцова — паэтка, SMM-менеджарка і вядучая ў парку сярэднявечнай гісторыі Сула. 🔥🔥🔥

Апроч таго абодвух творцаў яднае супольны тэатральны праект - “Дом з Марамі”.👍👍👍

На імпрэзе гледачоў чакаюць вершы, размовы, гульні і розыгрышы, а таксама прагляд фільма.👍👍👍

❗️Пачатак а 19.00.
👉 Адрас: к/т "Піянер" (вул. Энгельса, 20).

👉іКвіткі можна набыць тут

#анонс
👍7
📙 Янішчыц па-каталонску

У Барселоне выйшла анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц. Яна складаецца 135 вершаў і "Зорнай паэмы" на беларускай і каталонскай мовах. 👍👍👍

Укладальнік і перакладчык Франсіска Руіс Сарыяна. Год таму, у 2025 г. ён выдаў у мадрыдскім выдавецтве «Visor Libros» анталогію паэзіі Яўгеніі Янішчыц на іспанскай мове з назваю «UN AVE INDOMITA» («Непрыручаная птушка»).🔥

Новае выданне аздобленае карцінамі ўнучкі паэткі Яны Янішчыц, якая працуе мастаком-рэстаўратарам у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.👍👍

#палічка
❤20👍2