⭐️ "Зорны час"
16 траўня Літаратурны музей Максіма Багдановіча традыцыйна далучаецца да свята "Ноч музеяў" і прапануе наведвальнікам разам прабавіць час.👍👍👍
Менавіта касмічная тэматыка будзе лейтматывам мерапрыемства. 👍👍👍
Пачнецца ўсё з дзіцячай праграмы а 17-й гадзіне. Для самых маленькіх – спектаклі “Палахлівае мышаня” і “Касмічныя прыгоды Вухуціка”. 🔥🔥🔥
А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:
* музычныя выступленні фолк-праекта “BRAMA MORA” і Ільі Шынкарэнкі;
* інтэлектуальныя забаўкі – квіз “Дакрануцца да зор” і квэст “Выканаць немагчыма”;
* ценевы тэатр "Зорны ровар" ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў П. Васючэнкі);
* стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
* курс “літаратурнай касмаграфіі” ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.
І многае іншае 👍👍👍
❗️Уваходны квіток – 20 руб. і 15 руб. для дзяцей (да трох гадоў - бясплатна)
❗️17.00-23.00
👉 Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а
#анонс

❤6
🎧 Дубоўка "Пялёсткі" - аўдыёверсія
Праект "Непаслухмяныя дзеці кастрычніка" падзяліўся чарговым агучаным творам - на гэты раз гэта апавяданні і ўспаміны Уладзімера Дубоўкі "Пялёсткі".👍👍👍
👉 Пяць з паловай гадзін добрай беларускай літаратуры можна і трэба слухаць тут - https://youtu.be/5IKVLYJvFH0?si=9AXSgBXuuAHI_40G
#аўдыё

YouTube
Уладзімер Дубоўка, "Пялёсткі"
Здавалася б, зусім простыя нататкі ці ўспаміны. Але ж гэта Уладзімір Дубоўка! Перад вамі насамрэч - жыццёвыя назіранні людажэрных часоў, напісаныя эзопавай мовай. Кожны вобраз і паварот сюжэта варты ўвагі - і разгадкі. Бо тое, што вы пачуеце, разлічана на…
❤8👍1
⭐️ Паэтычны батл у "Піянэры"
Заўтра 13 траўня ў Мінску ў межах праекта “Кіно і кнігі” адбудзецца паэтычны двубой маладых аўтараў - Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай. 👍👍👍
Аляксей Кулакоў — паэт, вядучы, сцэнарыст. 🔥🔥🔥
Ніка Беляўцова — паэтка, SMM-менеджарка і вядучая ў парку сярэднявечнай гісторыі Сула. 🔥🔥🔥
Апроч таго абодвух творцаў яднае супольны тэатральны праект - “Дом з Марамі”.👍👍👍
На імпрэзе гледачоў чакаюць вершы, размовы, гульні і розыгрышы, а таксама прагляд фільма.👍👍👍
❗️Пачатак а 19.00.
👉 Адрас: к/т "Піянер" (вул. Энгельса, 20).
👉іКвіткі можна набыць тут

👍7
📙 Янішчыц па-каталонску
У Барселоне выйшла анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц. Яна складаецца 135 вершаў і "Зорнай паэмы" на беларускай і каталонскай мовах. 👍👍👍
Укладальнік і перакладчык Франсіска Руіс Сарыяна. Год таму, у 2025 г. ён выдаў у мадрыдскім выдавецтве «Visor Libros» анталогію паэзіі Яўгеніі Янішчыц на іспанскай мове з назваю «UN AVE INDOMITA» («Непрыручаная птушка»).🔥
Новае выданне аздобленае карцінамі ўнучкі паэткі Яны Янішчыц, якая працуе мастаком-рэстаўратарам у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.👍👍
#палічка

❤20👍2
📚 Новыя кнігі
📙 Блогер і літаратар Стэфан Корф напісаў кнігу пра сярэднявечны шлях да мошчаў святога Якуба - “З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі”.👍👍👍
Твор стаў вынікам вандроўкі ў верасні 2025 году, якую аўтар здзейсьніў з Порту да Санцьяга ды запісаў свой досвед і ўражанні.🔥🔥🔥
❗️Кніга неўзабаве выйдзе з друку. Сачыце за навінамі.
📘 У Познані выйшла кніга "Раз'юшанасць і любоў" Макса Шчура. 👍👍👍
У анатацыі гаворыцца што: «Плынь думак аўтара нясе, як горная рака, — праз хваляваньні 2019–2020 гадоў, ад адной рэвалюцыі да другой. Як усё пачыналася і чым скончылася? І ці скончылася ўвогуле? Кожная рака імкнецца да мора-акіяну. Што будзе далей? Адказы — у новай кнізе Макса Шчура".🔥
👉 Шукайце навінку ў незалежных распаўсюднікаў.

👍4❤3
⭐️ Прэзентацыя "Халодных земляў" і лекцыя Вальжыны Морт
📙 Заўтра 14 траўня ў Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі Аляксандра Карнаўха "Халодныя землі".👍👍👍
Аўтар містычнага рамана адмыслова дзеля гэтай сустрэчы прыляціць з Італіі, каб распавесці пра штучныя мовы, загадкавы шрыфт зютэрлін і матэматыка Антося Вазняка, які выпадкова адкрыў Атлантыду.
👉 Рэгістрацыя па спасылцы
❗️Пачатак а 18:30
👉 Адрас: Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)
📕 Таксама ў чацьвер 14 чэрвеня ў межах "Poesiefestival" у Берліне паэтка і перакладчыца Вальжына Морт прачытае лекцыю пад назвай "Long Lines, Long Days". 👍👍👍
Мерапрыемства будзе праводзіцца на англійскай мове з нямецкімі субтытрамі, таксама на імпрэзе будзе прадавацца папяровая версія лекцыі.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19.00.
👉 silent green Kulturquartier, Gerichtstr. 35,
👉 👉Квіткі

❤2👍1
⭐️ Берасцейская біблія
Прапануем вам паглядзець "Сакрэты кніжных рарытэтаў" - аўтарскі праект прысвечаны кніжным скарбам Беларусі - сумесны праект кнігазнаўцы Алеся Сушы і Радыё "Марыя".
Чарговы выпуск раскрывае таямніцы легендарнай Берасцейскай бібліі, адной з самых прыгожых, дарагіх і незвычайных кніг, якая па легендзе была спаленая Радзівіламі.🔥🔥🔥
👉 Глядзець тут
#відэа

❤5👍1🔥1😁1
***
- Ну, што такое Беларусь?
Малы, не большы за абрус,
кавалачак, не варты
геаграфічнай карты!..
Так скажа той, хто тут не жыў
каму мой родны край чужы.
А для мяне мой мілы край
не меншы за нябёсны рай:
такі ж прыгожы і жаданы
такі ж святы і беззаганны.
...Узлесак, поле, лес, абшар
і мройная чародка хмар.
І заліўныя паплавы
і жаўрукі, і журавы,
мурог, валошкі-васількі,
і ластаўкі, і матылькі,
і водар залатой сасны,
і хатні дух, і дух лясны,
і стомлены вячэрні статак,
і маляўнічы беспарадак
паўсюль раскіданых падворкаў
паміж насупленых узгоркаў...
Ды каб усё пералічыць
Напэўна вечна трэба жыць!
Таму я толькі ўсміхнуся,
калі аб мілай Беларусі
чужынец неразумны скажа
- Маленькая краіна ваша.
Мікола Захаранка
#вершдня
- Ну, што такое Беларусь?
Малы, не большы за абрус,
кавалачак, не варты
геаграфічнай карты!..
Так скажа той, хто тут не жыў
каму мой родны край чужы.
А для мяне мой мілы край
не меншы за нябёсны рай:
такі ж прыгожы і жаданы
такі ж святы і беззаганны.
...Узлесак, поле, лес, абшар
і мройная чародка хмар.
І заліўныя паплавы
і жаўрукі, і журавы,
мурог, валошкі-васількі,
і ластаўкі, і матылькі,
і водар залатой сасны,
і хатні дух, і дух лясны,
і стомлены вячэрні статак,
і маляўнічы беспарадак
паўсюль раскіданых падворкаў
паміж насупленых узгоркаў...
Ды каб усё пералічыць
Напэўна вечна трэба жыць!
Таму я толькі ўсміхнуся,
калі аб мілай Беларусі
чужынец неразумны скажа
- Маленькая краіна ваша.
Мікола Захаранка
#вершдня
❤25
⭐️ Літаратурны партал
16 мая Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах акцыі "Ноч музеяў" музей ператворыцца ў самае атмасфернае, натхняльнае, жывое і энергетычна насычанае месца – сапраўднае скрыжаванне кніжных сусветаў.👍👍👍
У праграме:
✔️ літаратурны аўкцыён
✔️ адкрыццё выставы мастацкіх работ Алеся Родзіна;
✔️ лекцыя «Жыццё жанчыны ў творах ХІХ ст.» ад Ганны Кісліцынай і Ірыны Багдановіч;
✔️ прэзентацыя кнігі Кацярыны Гліністай «Калыханка для Мінска»;
✔️ магічны спектакль фокусніка Віктара Андруховіча;
✔️ музычны выступ дуэта «Дабранач».
жывое гучанне квартэта Avant-garde.
❗️Час: 19:00-23:00
👉 Адрас: Багдановіча, 13
❗️Квіткі: 20 р. – дарослы, 15 р. – дзіцячы (дзецям да 3 гадоў – бясплатна).
👉 Даведка: +375 17 363 56 21.

⭐️ Варшаўскі кніжны кірмаш
28—31 траўня ў Варшаве пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. 👍👍👍
На вялікай культурніцкай падзеі будзе і нашая прысутнасць - запланаваная праца беларускага стэнда, дзе можна будзе набыць як беларускія кнігі, так і замежныя выданні, звязаныя з Беларуссю.🔥🔥🔥
На стэндзе пройдуць аўтограф-сесіі, прэзентацыі і выступы літаратараў. Канчатковы расклад імпрэзаў на стэндзе стане вядомы бліжэй да падзеі - сачыце за навінамі.👍👍
👉 Месца правядзення варшаўскі стадыён PGE Narodowy.

👍7✍1
⭐️ Час рамантыкаў і аптымістаў
Заўтра 16 траўня Літаратурны музей Петруся Броўкі ў межах акцыі "Ноч музеяў" запрашае на праграму "Час рамантыкаў і аптымістаў", якая прысвечана 1960-ым гг - часу "адлігі", калі вера ў свабоду была паветрам, якім дыхаў кожны.👍👍👍
1960-я – гэта час, калі моладзь стала галоўнай рухаючай сілай. Аптымізм, рамантыка адкрыццяў і веры ў чалавека – усё гэта знайшло адлюстраванне ў культуры. 🔥🔥🔥
У праграме:
18:00 – Лекцыя “Мінск 1960-х гадоў. Горад, архітэктура і людзі сонечнай эпохі” (Антон Дзянісаў).
19:00 – Лекцыя “Больш не табу: мадэрнізацыя інтымнай сферы ў гады хрушчоўскай адлігі (1953 – 1968)” (Аляксандр Гужалоўскі).
20:00 – Майстар-клас па джазавых танцах.
22:00 – Канцэрт гурта “Борисовский Тракт”
А таксама віктарыны, майстаркласы і інтэрактывы.👍👍
❗️Час: 18:00-23:00
❗️Квіток: 20 руб.

👍5🤔1
⭐️ Наталцы Бабінай - 60 гадоў!
Сёння юбілей адзначае пісьменніца Наталка Бабіна.👍👍
Нарадзілася 15 траўня 1966 г. у в. Заказанка Берасьцейскага раёну.
🌸 Скончыла мінскі палітэх.
🌸 Працавала інжынэрам на заводзе «Цветатрон», на заводзе імя Леніна, газэце "Збудінне" і інш.
🌸 Друкуецца з 1994 году. Піша па-беларуску й па-ўкраінску. Друкавалася ў рэспубліканскіх часопісах і газетах.
🌸 Аўтарка кніг: "Крыві не павінна быць відна" (2007), «Рыбін горад» (2011).
🌸 Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, ангельскую і чэскую мовы.
Зычым натхнення і новых твораў!💐💐💐
#навіны

❤7🎉4🤣1
🎧 Казкі Гаўфа - у аўдыёверсіі па-беларуску
У аўдыёфармаце вышла кніга перакладных казак Вільгельма Гаўфа. (У папяровым выглядзе выходзіла ў 2015 г. у серыі перакладной літаратуры "Прайдзісвет".)👍
Цяпер знакамітыя "Карлік нос", "Каліф-бусел", "Маленькі Мук" і іншыя творы аўтара можна пачуць па-беларуску.🔥
👉 Слухаць

👍10
🎧 "Літаратурныя зацемкі"
Выйшаў чарговы выпуск аўтарскага падкасту журналіста і літаратара Сяргея Дубаўца, дзе ён дзеліцца ўражаннямі аб прачытаным свежым перавыданні ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў", называючы гэтую кнігу «Правіламі жыцьця Ларысы Геніюш, беларускі і маці»".🔥🔥
Аўтар згадвае пра сваё знаёмства з паэткай, а таксама разважае пра ўплыў паўпадпольных сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні творцаў і нацыянальна арыентаваную інтэлігенцыю.👍👍👍

Напэўна, па смерці няма ні эліна, ні іўдзея,
Бо ў мёртвых няма ні языкоў, ні моў.
І не мае розніцы, дзе памрэш ты, і памру дзе я,
Усё адно мы знойдземся, і знойдзем надзейны схоў.
Але слухай, калі абіраць, дзе нам зноў нарадзіцца,
А за гэта дурное жыццё абяцаны нам выбар любы,
Давай памятаць: тут была сцежка й была крыніца,
Давай памятаць: тут пад страхою жылі галубы,
Тут увесну на розны зялёны колер ўбіраюцца дрэвы,
Тут увосень кляновае лісце ў двары замяло,
Тут маўчаць між пагоркаў сівыя Нясвіж і Крэва,
Тут пяшчотная Прыпяць сціскае ў абдымках сяло,
І бясконцае птаства ў першых складах перад націскам
Шчодра сыпле бязмежнае і пераможнае “а”,
Дзесьці дзекае рэчка, і цекаюць конікаў пацеры,
І шапоча, шапоча ўслед за вужамі трава.
І давай не шукаць ні пакою, ані дабротаў,
Назапашаных іншымі з іхных надзей і пакут.
Давай нікому не скажам, але ўпарта і ўпотай
Возьмем і разам зноўку народзімся тут.
Ганна Севярынец

❤31👍4🤩1
📙 Стараверы Паазер'я
У выдавецтве «Беларуская навука» Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя К. Крапівы НАН Беларусі выйшла калектыўная манаграфія «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура».👍
Сярод аўтараў 500-старонкавага выдання Уладзімір Аўсейчык, знаўца пахавальных і памінальных практык беларускага Падзвіння і ваколіц, даследчыцы Таццяна Валодзіна, Вольга Лабачэўская, Вольга Афанасьева, Святлана Лявонцьева, якія напісалі раздзелы пра замоўную традыцыю, народны тэкстыль, абразы і кніжную культуру. 🔥🔥🔥
👉 Шукайце ў Акадэмкнізе.

❤14
⭐️ Творчы вечар Людкі Сільновай
21 траўня адбудзецца вечарына паэткі Людмілы Сільновай, у якой нядаўна выйшла кніга «На празрыстай мове радзімы», што стала падсумаваннем чарговага доўгага творчага этапу.👍👍👍
Ва ўсіх аматараў паэзіі будзе цудоўная магчымасць пачуць вершы ў аўтарскім выкананні, паразважаць пра паэтычныя пошукі і эксперыменты, а таксама пазнаёміцца з новай кнігай Людкі Сільновай. 🔥🔥🔥
👉 Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча - вул. М.Багдановіча, 7а
❗️Пачатак а 19-ай
❗️Уваходны квіток – 5 руб.

❤8👍3🔥1
⭐️ Ан-лайн сустрэча з Югасяй Калядой
23 траўня пройдзе творчая анлайн сустрэчу з пісьменніцай Югасяй Калядой — аўтаркай рамана «Перамена месцаў».
У 2025 годзе гэты твор трапіў у шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройця:
Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?👍👍👍
❗️Не прапусціце магчымасць пабачыцца з аўтаркай і задаць ёй пытанні.
👉 Join Zoom Meeting

❤8👍2